Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
А пан на мяне не раззлуецца?
Спадзяюся, што не. А калі здарыцца, то вось табе, каб крыўда лягчэй забылася.
Дзякую, пане! Ужо бягу! весела крыкнуў Самусь, хапаючы манету на ляту.
Пуцята ціхенька пастукаў і, прачыніўшы дзверы, з прыяцельскай усмешкай зазірнуў у пакой.
О! Пане Касьяне! 3 прыбыццём, са шчаслівым вяртаннем! Можна сказаць, па апошняму снегу, але не з астатнімі халадамі.
Так прыгаворваючы, пан Бурскі ўзняўся з крэсла насустрач rocpro. Паціснуў халодную руку падсудка:
— Чаго зычыце сабе на першы пачастунак?
Няблага чаго гарачага. Калі віна, то добра нагрэтага, ды сыпануць туды чаго-кольвечы, смеючыся настылымі, яшчэ непаслухмянымі вуснамі папрасіў Пуцята.
Зараз, зараз будзе, Бурскі пабразгаў званком, але ніхто не азваўся. Заўсёды лайдака не даклічашся, як трэба.
Бурскі матлянуўся да дзвярэй, здзімаючы крысом халата адзіную
свечку, яшчэ больш раззлаваўся і выскачыў у сені, мабыць, не пачуўшы тлумачэнняў, дзе падзеўся служка. Пуцята апусціўся на канапу і падскочыў, як уджалены: апёк успамін, як пані Адэля сядзела на ёй амаль у такой жа паставе. Зірнуў на дзверы, кінуўся да стала, завіхнуўся ля адной шуфляды, ля другой. Вурскі ўсё не вяртаўся, відаць, змушаны дабівацца да кухара. Упораўшыся з шуфлядамі, Пуцята ўжо супакоены ўзяў падсвечнік і выйшаў у сені запаліць свечку ад кандэлябра. За гэтым яго і застаў Бурскі.
Во! 3-за нядбальства службы госцю даводзіцца гаспадарыць, перапрашаючы, сказаў пан Сымон.
Нічога. Я ж да вас знянацку, не заехаўшы нават дадому. Напрасткі завітаў.
I разумна зрабілі. Мне весялей будзе. Па такой дарозе ўжо не варта, заначуеце ў мяне. Адна ноч у дарозе што гэта такому падарожніку! засмяяўся Бурскі.
Ці то прыезд Пуцяты і чаканне навін, ці то іншае нешта справіла, але Бурскі быў у добрым гуморы.
А вбсь і ваша віно нясуць! Сагрэйцеся, а там і за позні абед ці то раннюю вячэру сядзем.
Пуцята з прыемнасцю пацягваў гарачы напой, удыхаючы шчодры пах заморскіх карэнняў.
Дык што тут чуваць, пане Сымоне?
У нас нічога вартага ўвагі, а ў Варпіаве?
Варшава жыве элекцыяй... ПІто б ні дзеелася, мова пра элекцыю: як пойдзе, што дасць, як паўплывае.
Ну і які расклад? Хто мае шанец? нецярпліва запытаў Бурскі.
Найбольшы, як дагэтуль, француз. Пасол іхні, дай Бог нам такую спраўнасць, завіхаецца нястомна. Грошы, кажуць, суе направа і налева. Мяркуючы па Канвакацыях, большасць соймікаў за князя Канці, але я сваім нюхам адчуў яшчэ нешта.
Пуцята адставіў кубак і наўмысна замоўк, не хацеў адным махам выкладаць слухачу палітычную сітуацыю.
Супернік? падагнаў яго Бурскі.Сабескія?
Супернікаў то шмат, адказаў падсудак, але небяспечны для француза адзін.
-Цікава! I хто ж гэта?
Саксонскі электар Фрыдрых-Аўгуст, нядбайна кінуў Пуцята.
Але ж пра яго не было гаворкі! Болып разважалі пра Якуба Сабескага.
Пуцята весела зарагатаў:
Каралевічу матуля дапамагла: ужо нішто не ўратуе! А вось саксонцы працуюць з нямецкай дакладнасцю і дастатковай пічодрасцю.
Хоць і неглыбока ўцягваўся Бурскі ў палітычныя справы, разумеў, што выбар можа адбіцца і на яго намерах.
Ну а як нашы справы? 3 чым добрым прыехалі? Бурскі палічыў, што пара да ўласных клопатаў.
Ёсць добрае, ёсць і горшае, з той жа бесклапотнасцю працягваў Пуцята. Усё залежыць ад пункту погляду. Ці не так?
Бурскі пачаў нервавацца. Ніколі не змірыцца ён з прэамбуламі пана падсудка, а той век ад іх не адмовіцца.
Ці нельга, вашмосьць, без забаў у гродзкі суд? незадаволена заўважыў ён. Толькі час марнуем. Кажыце пра тое, што дарэчы, зрабіце ласку.
Пуцята паказаў ветлівую ўсмешку, якраз з тых, ад гродзкага суда.
Што ж, давялося папрацаваць, нанюхацца архіўнага пылу. Роспыты, пошукі, пэўныя старыя сувязі навялі на патрэбных людзей. Усё, пра што казаў пан Гарабурда, прама ці ўскосна пацвердзілася, часта вельмі вартаснымі дакументамі. Маем пацверджаныя копіі. Каралеўскі прывілей Жыгімонта-Аўгуста на валоданне Клінком і наваколлем існуе. Ёсць інвентарны перапіс уладанняў, але накрысаў аніякіх не знайшлося. Можа знікл і, а магчыма і не рабіліся.
Бурскі слухаў, не прапускаючы ніводнага слова. Твар яго распагодзіўся, пасвятлеў: мара пачынала набываць грунт, рацыю існавання.
Што тычыцца пазнейшых пацверджанняў, працягваў падсудак, з гэтым горш, але яны нам не такія патрэбныя. Прывілей не адмяняўся і не абмяжоўваўся, а вось што і хто да яго дадаваў , трэба яшчэ пашукаць.
Але ж прывілей павінен быць недзе тут? заўважыў Бурскі.
Безумоўна! Калі не загінуў ад якога выпадку. Mary сцвярджаць упэўнена, што асобнік прывілея трапіў да сям’і Забелаў. Дзе ён, у Варшаве не даведаешся, шукаць трэба тут, заключыў пан Касьян.
Бурскі натапырыў вусны і пакруціў галавою. He пагаджаўся з кампаньёнам.
Каб быў у Забелаў, было б ведама. Гэта ж не жарты, такія ўладанні, заўважыў ён.
Мабыць, сапраўды, ў завірусе падзей страцілася пераемнасць памяці, павучальна адказаў Пуцята. Прывілей маглі схаваць дзед ці прадзед. Вайна, яшчэ вайна, сын памёр раптоўна, ўнука не было пад той час на месцы, вось звесткі і не пераказаны.
Бурскі задумаўся. Можа так і было? Гэткія паперы не кідаюць абы-дзе, іх вартасць толькі дурню незразумелая.
-Алежтэстамент стольніка, дзеда, захаваўся, напомніў Бурскі.
Так, пагадзіўся Пуцята. Толькі ж занадта ён кароткі і, дадаў бы, знарочыста невыразны. Каб не спасылка на дадатковы тэстамент, то гэты ўвогуле датычыў бы ледзь не кліноцкага дзядзінца. Па-мойму гэты тэстамент дае знак унуку, дзе шукаць асноўны.
Пуцята памаўчаў, ці то чакаючы сустрэчных думак, ці то даючы суразмоўніку час засвоіць ягоныя.
Таму самаму ўнуку, наяўнасць якога на гэтым свеце так замінае нашым намерам, адзначыў ён.
Прыкрая супярэчнасць, пагадзіўся Бурскі. Унук замінае, але без яго тэстамент не знойдзеш. Няма ж аніводнай падказкі.
Няма, пагадзіўся Пуцята, і не чуваць. Паспрабуем, як у сапежынскай справе, ўзняць вакол гэтага размовы. Раптам нехта неіпта ўспомніць, калі ажывім памяць далікатнымі падказкамі.
Бурскі ізноў пакруціў галавою.
Даўмецца б, дзе той галоўны тэстамент рабіўся і дзе захоўваецца. Ці з дзедам якая дамова была, ці можа ёсць сямейная схованка, ён паціснуў плячыма.
Трэба шукаць! Усё-ткі мы наблізіліся да другой прыступкі пошукаў, падсумаваў Пуцята.
Толькі ж, каб вынікі былі. Як я здагадваюся, ад узятых грошай нічога не засталося.
Пан Касьян вымоўна ўздыхнуў, пашукаў адказу на столі, патлумачыў:
Жыццё ў Варшаве нятаннае, а кожная кніга запісаў адчыняецца толькі залатым ключом. У крайнасці срэбным, падкрэсліў нястомны шукальнік.
Але ж гэтыя ключы я вырабляю ў сваіх маёнтках не дзеля гістарычных пошукаў, папікнуў Бурскі.
Пуцята пачуў сябе абражаным, але не хацеў напамінаць, хто будзе мець больш карысці ад ягонай працы. А за абразу з пана Сымона сваё спагоніць.
Ну, пасля такога трактавання маіх жмудных высілкаў наступнай навіны я задарма не аддам, васпане, сказаў Пуцята нібы са смехам, але Бурскі зразумеў, што падсудак не жартуе.
Штосьці новае, пан Пуцята! А як жа супольніцтва? Бурскі сярдзіта прыжмурыў вочы, а зрэнкі бліснулі полымем блізкай свечкі.
Падсудак не збянтэжыўся. Ён чакаў менавіта такога водгуку і падрыхтаваў адказ пераканаўчы і цалкам справядлівы.
А гэтая вестка датычыць выключна вас і звязана з часам, не ахопленым нашай дамовай. Таму заяўляю наўпрост: васпана гэта будзе каштаваць.
Пуцята ўзяў са стала пяро і напісаў лічбу на нейкім аркушыку, і падсунуў Бурскаму. Вырашыў, іпто так будзе бяспечней.
Плата толькі наперад!
Бурскі зірнуў на паперчыну і аж пабялеў ад злосці.
Ці не пакінуў пан розум у Варшаве?
Спяшаюся пераканаць, што не. Самі пабачыце, пане Сымоне, тавар варты торгу,
Пуцята не хацеў сварыцца з Бурскім, але і саступаць не думаў.
Чаму я павінен верыць, што навіна вартая такой сумы? крыху спакойней, але патрабавальна запытаўся Бурскі.
Слушна, пане Сымоне. Патрэбен нейкі задатак і з майго боку. Цікава вам пачуць што-кольвек пра вашага гайдука Багдана, як гэта яго...? Пуцята наўмысна не назваў прозвішча Багдана.
Вайніловіча, падказаў Бурскі нецярпліва, падаўшыся целам да падсудка.
Ага, Вайніловіча! Толькі ён не Вайніловіч, аХмялеўскі, Багдан Хмялеўскі,
Сківіцы Бурскага сцяліся, вочы ўтаропіліся ў твар Пуцяты. Страшная здагадка пачала высвечваць з-пад наплыву здзіўлення.
Чаму Хмялеўскі? голас ягоны ледзь заўважна ўздрыгнуў.
Таму што гэта яго сапраўднае прозвішча, з дзіцячай прастатой патлумачыў пан Касьян. Ён вас двойчы падмануў: першы раз, як наймаўся, другі скраўшы нашы паперы.
Бурскага зачапіла гэта “нашы паперы”.
Паперы, скажам, мае. Вы ж самі лічыце, што навіна вас не датычыць. Але навіна цікавая, не адмаўляю. Толькі не маю пры сабе такіх грошай.
Пуцята адчуў, што купец паддаецца і пасмялеў.
Есць, пане Сымоне, пачаў пераконваць Бурскага, зазірніце ў шуфляду.
Бачу, вы занадта добра ведаеце, дзе і што ў мяне ляжыць!
Бурскі моўчкі выцягнуў шуфляду злева і дастаў мяшэчак. Падсудак борздзенька раскінуў на стале хусцінку. Пан Сымон сыпнуў жменьку манет і зірнуў на падсудка. Твар пана Касьяна захоўваў каменна абыякавы выраз. Бурскі крыху дадаў і твар супольніка памякчэў. Раптам яго вочы вылузалі між манет нешта нязвыклае. Пан Касьян узяў у пальцы бліскучы кружок з круглай, рванай па краях адтулінай.
Талер? Нібы пярсцёнак рабіць збіраліся, але ж завялікі?
Бурскі сярдзіта паціснуў плячыма:
Халера яго ведае, як да мяне трапіў? Пэўна выпадкам пры якіх разліках. Час ад часу лезе ў пальцы!
Узяў манету і агледзеўся, нібы шукаючы, куды яе шпурнуць, не знайшоў і кінуў у шуфляду. Чарговы дадатак прывёў у пачуццё пана Пуцяту.
Хопіць' рашуча прамовіў Бурскі. Лічу і гзтага зашмат. Мабыць, усе юрысты павінны былі ісці ў ліхвяры.
Падсудак не пачырванеў ад такой знявагі свайго цэху.
А я думаю, не зашмат, але bis dat, qui cito dat удвайне дае, хто дае неадкладна.
Ну! запатрабаваў Бурскі.
Згарнуўшы грошы, пан Пуцята паведаміў, як раскрыў інкогніта Багдана Вайніловіча, alias Хмялеўскага, і выведаў, дзе яго можна знайсці. Было відаць, што Бурскі не шкадуе заплочаных грошай. Навіна, хоць і горкая, была таго вартая: засвяціла магчымасць атрымаць страчаныя паперы і пакараць хітруна за здраду. Падсудак скончыў пра Багдана і шматзначна замоўк.