Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Разумна васпан разважае, пагадзіўся карчмар. I тут я, сапраўды, магу дапамагчы, бо нічым хлопцу не зашкоджу. Яго тут многія ведаюць. Добры хлопец. Як я казаў, ён у двары Кузьмы Вароніча жыве. Гэта побач з Буякамі, двор гэтак жа завецца.
Гэта, здаецца, блізу кляштара айцоў базыльянаў, нібы прыпамінаючы, сказаў Пуцята.
Якса заківаў на пацвярджэнне. Відавочна размова з прыемным у абыходжанні і гжэчным пастаяльцам яго цешыла. Добраўвечары адысці ўвагаю ад штодзённасці.
Але. Айца Гераніма кляштар, дай яму Бог здароўя. Мала што набожны, як рэдка хто, дык яшчэ і лекар надзвьгчайны. Шпіталь трымае.
Што вы кажаце! ажывіўся Пуцята. Пра шпіталь ніколі не ЧУЎ
Так, пшіталь. Невялікі, бо кляштар небагаты, але старанна ў ім хворымі апякуюцца. Дай ім Бог здароўя і сілы, карчмар перахрысціўся.
Пуцята пайшоў за яго прыкладам. Размова ўкладалася як найлепш па яго думцы.
Шмат разоў рупіла туды трапіць ды ўсё не выпадала. Можа на зваротным шляху, калі час дазволіць, са шкадаваннем прамовіў пан Касьян.
Бачыце, разабраліся мы з вашым клопатам. Хутчэй за ўсё Багдан, бо так хлопца клічуць, па той бок кляштара сваё зерне збірае, а па гэты бок, да Берасця, альбо іншыя, альбо ніхто, карчмар добразычліва прымружыў вока.
Раіце паездзіць? усміхнуўся Пуцята. Што ж, паспрабую, можа і пашанцуе.
♦ ♦ *
Раным рана, яшчэ пры свечках, пан Касьян заспеў карчмара ў яго канцылярыі. Са сваёй сарамлівай усмешкай падаў карчмару невялікую іконку Маці Божай Жыровіцкай. Старанна выкананую, у прыгожым акладзе з тонкай срэбнай бляшкі. Карчмар захлынуўся а захаплення.
Гэта вам, пане Якса. Удзячнасць, сціпла вымавіў пан Касьян.
Божа мой, якое хараство! He магу прыняць. Гэта ж каштуе.
Нічога. Адмовіць таксама не можаце, пан Касьян усміхнуўся. Падарунак адзінаверца, знойдзецца яму месца, ён перахрысціўся на кут. Вы мне дапамаглі, уважна, з захаваннем дыскрэцыі. Вось і мне хочацца зрабіць у адказ нешта прыемнае.
ПІто ж, дзякую шчыра, васпане. Усялякі дар дабро!шаптаў карчмар. Такі падарунак, такі падарунак!
Пан Якса ужо ўглядаўся то ў іканастас, то ў ікону, выбіраючы для яе годнае месца. Пуцята ціхенька выйшаў з баковачкі. “Кінеш за сабою знойдзеш перад сабою,” думаў, месцячыся ў вазку. Быў пэўны, што пан Якса не здрадзіцца пра яго роспыты і нічым не насцярожыць Багдана Хмялеўскага. Фурман яшчэ раз агледзеў збрую, нешта паправіў, штосьці падцягнуў.
Вазок, пане, як новы, дарога ўкатаная, паляцім як птушкі!
To і добра. Паганяй чалавеча!...
Шпаркая, утульная язда якраз і надавалася, каб яшчэ раз абдумаць усё, аб чым даведаўся ў гэтым цёплым заездзе.
Пуцята прыкідваў магчымыя хады далейшай гульні, як сумеснай з Бурскім, так і прыватнай, дзеля ўласных мэтаў. Што будзе з іх вялікай справай: крах, ці новы паварот? Чарговы ход трэба добра абдумаць. Папярэдзіць Бурскага? Абавязкова, але не адразу. Па зіме нічога не зробіш, ды і Хмялеўскія хутчэй за ўсё нікуды не зрушацца. Вяртацца дзеля гэтага не варта.
Значыць, знікненне на сумленні пана Сымона, і сын Хмялеўскага набіўся ў давер нездарма. Вось ад гэтага трэба далей трымацца. Але ж і рызыканты, што адзін, што другі! А з ахмістрыняй зараз як? Калі Хмялеўскі жывы, то яе “забойства” лопне як мыльны пухір. Але над гэтым будзе час падумаць.
На Хмялеўскіх і Забелаў адначасна ў пана Сымона дыхту не хопіць і выбера ён, нееумненна, Крушню, Хмялеўскіх. Усё звязанае з Клінком адыдзе і мабыць далёка, калі не назусім. А тым часам той Андрэй Забела праслізне ў Клінок, як вуж. Варшаўскі плён можа страціць вартасць для Бурскага, але не выключана, што спатрэбіцца сапраўдным гаспадарам, Забелам. Хто ведае, ці маюць яны патрэбныя паперы і якія ім яшчэ спатрэбяцца? А на свае грошыкі ў Варшаву не наездзіш, так што скарыстаем нагоду і папрацуем старанна. Каб так знайсці нейкія інвентары, накры-
сы межаў! Можа і межавыя знакі дзе адкапаць... За такую дапамогу на плаце не апгчаджаюць. Урэшце ў мяне з Клінком спрэчкі не было! Шарэвіч пацвердзіць!
Суцешаны гэтым пан Касьян весялей зірнуў на свет і разгледзеў карысны бок свайго сённяшняга адкрыцця.
Іван Хмялеўскі жывы! Гэта ж казырны туз! За гэта, пане Сымоне, выкладвайпе смачны кавалак! Бо каштуюць і весткаі захаванне таямніцы.
Тут пан Касьян адчуў непрыемны халадок недзе ў сярэдзіне: таямніцу надзейней захоўваюць нябожчыкі. Трэба асцерагацца, моцна асцерагацца, пан Бурскі здольны забяспечыць таямніцу не толькі грашыма. Трэба па вяртанні дыскрэтна папярэдзіць гарачага кампаньёна, што ўчынены пэўныя захады на выпадак гвалтоўнай смерці пана падсудка. Аякія захады, трэбаразважыць, каб дайшло да свядомасці Бурскага нават у стане шалу. Дзеля гэтага як мага больш выведаць.
“Таму скіруемся найперш да айца Гераніма, каб мець поўную яснасць, ці той гэта Іван Хмялеўскі?” вырашыў Пуцята. Ён не мог дазволіць сабе памылак. Да таго ж накладка дарогі невялікая і часу няпімат зойме. Д авядзецца нейкі грош пакінуць, але і гэта акупіцца.
Айцец Геранім сустрэў госця сам. Даўшы прошанае блаславенне, згадзіўся на размову, бо чалавек шукаў парады.
Калі мае сціплыя веды ў нечым дапамогуць, буду толькі рады, сказаў ігумен. У чым жа клопат?
Як праўнік, ойча, я апынуўся ў вельмі клапатлівай сітуацыі, пачаў пан Пуцята свае тлумачэнні. Пачуўшы нямала пра вашу лекарскую практыку і, едучы міма, наважыўся непакоіць сваімі пытаннямі.
Ігумен пацікавіўся ці госць не галодны і, супакоены адказам, запрасіў прысесці.
Няма за што прабачацца. Слухаю ўважліва.
Справа тут такая, працягваў Пуцята. Чалавек, маючы неблагую маёмасць, застаўся адзін. Страціўшы ў раптоўнай бядзе сям’ю, апынуўся ў бездані адчаю і роспачы, нібы страціў розум, але пад апекай айцоў баніфатраў пакрысе ачомаўся. У знак падзякі і прызнання карыснасці іх працы вырашыў болыпую частку маёмасці адпісаць айцам баніфатрам. Але тут успрацівілася радня, асабліва тыя, хто меў апеку над маёмасцю падчас хваробы ўласніка. Узняўся лямант, што гэта рашэнне прынята не ў сваім розуме і пад ціскам лекараў. Шчыра кажучы, такое не абавязкова было, але магло быць. Мне прыпала сумніўнае шчасце весці справу з боку гэтага чалавека. Але не хапае дасведчанага дарадцы.
Пан Касьян прымоўк, прыкідваючы, ці верыць ігумен ягонай легендзе. Нічога пазнаць не змог і вырашыў, што аповед ягоны выглядае праўдападобным.
Дарадца патрэбен, каб мець разуменне, ці перажытае незваротна зашкодзіла таму чалавеку, ці сапраўды і абавязкова прывяло да страты розуму. Як праўніку, ды проста як чалавеку, мне трэба мець упэўненасць, што магло б быць і што абавязкова бывае ў падобных выпадках. Бо ніхто, радня ў тым ліку, не гаворыць пра вар’яцтва. Урэшце інтэнцыі іх зразумелыя.
Айцец Геранім счакаў, ці не дадасць наведвальнік яшчэ чаго, і зразумеўшы, што выказана ўсё, прамовіў.
Дапамагчы васпану магу толькі тлумачэннямі. А вы ўжо самі ацэніце іх прыдатнасць да вашых патрэб.
Гэта мяне цалкам задаволіць, запэўніў ігумена Пуцята.
Выслухаўшы айца Гераніма, запытаў:
А ці здараліся ў вашай практыцы падобныя выпадкі?
He аднойчы, адказаў той. Праўда не так часта. Вось і зараз маю вельмі падобны выпадак. He вар’яцтва, не страта розуму, проста хвароба душы, так скажам.
-1 як ён выглядае, ваш чалавек, бо мой кліент зусім звычайна? I з выгляду і ў разважаннях.
Погляд наведвальніка быў вельмі красамоўны, каб айцец Геранім не здагадаўся.
Ведаеце, я свайго пакуль аберагаю ад сустрэч і размоў, патлумачыў ён.
Пуцята зразумеў, што яго западозрылі ў жаданні паразмаўляць з хворым. Вырашыў рызыкнуць, падаючыся простасардэчным палястрантам, якому страх як залежыць на добрых падставах абароны кліента.
Што ж калі так..., ўздыхнуў ён. Бо, ведаеце, як то кажуць, лепей раз пабачыць, чым сто разоў пачуць, закончыў са скрухай, даючы да зразумення, што ні на што больш не разлічвае.
Разлік аказаўся правільным: ігумен паспачуваў павятоваму патрону, які за светам шукае дапамогі.
Але ўбачыць яго вы можаце. Незаўважна для яго самога.
Для мяне і гэта было б важна. Меў бы з чым параўнаць. Адчуў бы нейкі грунт для сваіх высноў.
Айцец Геранім яшчэ раз зірнуў на Пуцяту і супакоены ўстаў.
Тады, калі ласка, хадземце. Ён якраз шпацыруе па нашаму гародчыку. Так ён звычайна бавіць час.
* * *
Гульні з каронай цешылі не горш метрэсаў. Пасад вялікага князя літоўскага, рускага і жамойцкага даўно стаў неад’емным дадаткам да кароны польскай і абодва ў сваіх мройных дапушчэннях разлічвалі, што саксонскаму электу, як немцу, атрымаць каралеўскую карону для вялікага князя нішто не перашкодзіць.
Дарэчы, Ваша Высокасць можа ўспомніць, пачціва напомніў Флемінг, што спроба каранацыі на караля ў Вялікім Княстве была. Даволі даўно, але кракаўскія іерархі яе сарвалі.
Фрыдрых-Аўгуст прыкідваў, што два каралеўскія і адзін княскі пасад крыху зашмат на аднаго ўладара. Захаваць над імі панаванне на час, дастатковы для перадачы аднаго з іх сыну, будзе не лёгка.
А як жа Corporis Evangelicorum? занепакоіўся электар.
Пазбыцца ганаровага старшынства ў карпарацыі пратэстанцкіх ўладароў было б для амбітнага курфюрста вельмі балюча.
Тут страта несумненная і непазбежная, скрушна ўздыхнуў Флемінг. Пра наступную не рашаюся загаварыць.
А іпто такое? занепакоіўся Фрыдрых-Аўгуст. Кажы, не бойся, мы ж адны.
He ведаю, ці дастаткова абазнана Ваша Высокасць з адным нюансам канверсіі, асцярожна пачаў Флемінг. Калі Ваша Высокасць стане каталіком, духоўнікі будуць лічыць вашу жонку-лютэранку толькі канкубінай.
Фрыдрых-Аўгуст крыху зніякавеў. Ягоны шлюб з кузінай Фрыдэрыка-Вільгельма, званага Вялікім Электарам, павінен быў замацаваць сувязі з Брандэнбургіяй. Невядома як там паставяцца да пераходу на каталіцтва, а тут яшчэ нечаканая асаблівасць. Флемінг, як і ўвесь двор, памятаў, як Фрыдрых-Аўгуст літаральна пасля цырымоніі шлюбу, пакінуў маладую ў карэце, каб забавіцца стралянінай з пісталетаў у сутарэннях нюрнбергскай ратушы разам з паненкамі лёгкіх паводзінаў. I сёння ў палацы круціцца безліч фаварытак і мэтрэс, але да жонкі курфюрст ставіцца з павагай і вельмі ветліва. Патрабуе гэтага і ад іншых. Яна ніколі не мела клопатаў з утрыманнем свайго фраўцымеру, не чула з яго боку якіх бы то ні было жартаў над яе выключнай набожнасцю.
Флемінг не рашаўся перарваць маўчанне курфюрста. Але бесклапотная, пазбаўленая моцных маральных абмежаванняў натура Фрыдрыха-Аўгуста перамагла. Ён блазнавата прыжмурыў вока і зарагатаў: