• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Магло падацца, што Фрыч не ўхваляе намеру свайго ўладара. Флемінг разумеў яго. Удзел у барацьбе за карону Рэчы Паспалітай азначаў для здольнага пасланца шэраг няспынных і клапатлівых ваяжаў, не выключана, што небяспечных. Адмоўны вынік спробы можа зруйнаваць усю яго кар’еру.
    Якуб Флемінг сам апынуўсяў падобнай сітуацыі. Задума не была вынікам яго асабістых меркаванняў. Ён мог бы пераказаць свайму падначаленаму не адну размову ў гэтай матэрыі. Хоць бы вось зусім нядаўнюю, што адбылася між ім і электарам.
    Ты не ўяўляеш, як цяжка быць толькі электарам! Адным з дзевяці! Гэта ж вечная пакута! скардзіўся Фрыдрых-Аўгуст, счапіўшы пальцы на патыліцы і пацягваючыся ўсім моцным целам.Які там primus inter pares, першы між роўных, калі ўсім запраўляе цэсар!
    Адданы міністр не першы раз чуў пра цяжкую долю электара, якая дае права ўдзельнічаць у абранні Цэсара, і не першы раз падаваў сродкі суцяшэння. Бяда былаў тым, што курфюрст, прагнучы славы і велічы, быў няздольны зразумець, што на іх трэба запрацаваць. I прытым самому, а не толькі міністрам ды выведнікам.
    Але ж, Ваша Высокасць, крыху паблажліва, як гэта дазваляецца фаварытам, адказаў Флемінг, у цэсары вам ужо не трапіць. Трэба да гэтага ставіцца спакойна, як да няўхільнага лёсу.
    He пра цэсарства мова, пярэчыў курфюрст. Чаму не разгледзецца за якой іншай каронай? Неапалітанскай, бельгійскай, ерусалімскай урэшце! Быць суверэнам, а не васалам нейкім! Вось што мне важна. Яшчэ мой бацька...
    Выглядала, Флемінг толькі з-за ляноты не хоча збегаць і прынесці з нізкім паклонам патрэбнае курфюрсту на залатым падносе.
    Я разумею, Ваша Высокасць, пагаджаўся міністр. Але ў большасці малаверагодных вакансій патрэбна канверсія на каталіцтва. А гэта...
    Курфюрст устаў і зрабіў некалькі шпаркіх крокаў, цвёрда ставячы моцныя ногі.
    Ну і што! у запале выгукнуў ён. А ці ведаеш, што мне даў прагледзець цэсар мінулай восенню? He? To я табе скажу!
    Слухаю, Ваша Высокасць, паслухмяна азваўся Флемінг.
    Электар ізноў прайшоўся туды і сюды, спыніўся перад міністрам.
    Д ык вось, бацька, так, так, сам Ян Георг III, у лісце да цэсара не толькі не адмаўляў, а дапускаў мажлівасць пакінуць веру продкаў, калі гэта згодна з умацаваннем ўлады.
    Фрыдрых-Аўгустузняў палец і пераможна глянуў на Флемінга, яўна патрабуючы водгуку на нязвыклыя думкі курфюрсталютэраніна.
    ~ Аж так! Але гэта мяне не дзівіць, прамовіў ФлемінгУладар меры Яго Высокасці Яна Георга III меў права на самыя нечаканыя для нас меркаванні.
    Якуб Флемінг ведаў, што бацька яго ўладара выношваў ідэю незалежнасці ад цэсара. Кожны дэспат хоча мець спадчыннікаў, дынастыю, бо ведае, што іначай ягоная легітымнасць скончыцца на ім самім. Калі ўлада трымаецца толькі на здольнасцях смертнага чалавека і не мае гарантыі працягу, то яна сказана на правал. Ян Георг III разлічваў выкарыстаць бесперапынную варажнечу Цэсарства і Францыі, частыя між імі войны. Збліжэнне Саксоніі з Францыяй павінна было забяспечыць ёй дыпламатычную, а можа і вайсковую падтрымку ў выпадку разрыву з цэсарам. Натуральна такое збліжэнне прадугЛеджвала пераход на каталіцтва, калі не ўсяго княства, то як мінімум, курфюрста.
    Урэшце усе мы хрысціяне. I выпадкаў падобных між каранаваных асоб было нямала, напомніў Фрыдрых-Аўгуст.
    Цяжка сказаць, колькі, прыкінуў Флемінг, але, безумоўна, не адзінкі. I ўсё ж...
    Хітры міністр удаваў ваганне, каб больш дакладна высветліць пазіцыю электара, наколькі рашуча той настроены. Пры ўсёй напорыстасці і нават зухваласці ў размовах з курфюрстам ніколі не пераходзіў вызначанай самім сабе мяжы. Бачыў сваё прызначэнне ў патуранні і кіраванні бязмежнымі жаданнямі і роўнай ім легкадумнасцю ўладара.
    Што яшчэ зноў? нецярпліва запытаў курфюрст, нібы неадкладна пара было мяняць веравызнанне, а гэты міністр чыніць перашкоды.
    Я толькі хацеў сказаць, што маем час паразважаць. Я так разумею, што рашэнне вось-вось выспее? Флемінг дапытліва зірнуў у твар электара.
    Можна і так лічыць, кіўнуў той. Але што тут яшчэ разважаць?
    Разважаць было над чым. Шчаслівым абраннем на трон Рэчы Паспалітай клопаты толькі распачыналіся. Адзін шлях вёў да персанальнай вуніі, якая магла распасціся пасля смерці ўладара двух дзяржаў. Другі, больш складаны, злучаў Саксонію і Рэч Паспалітую непарыўна ў адну дзяржаву са спадчыннай каронай дынастыі Веттынаў. I курфюрсту і Флемінгу болып адпавядаў другі. Хоць і першы, калі пакарыстацца слабасцямі шляхоцкай рэспублікі, можа прынесці немалыя здабыткі.
    Міністр ізноў завагаўся, але пад сярдзітым поглядам электара паведаміў:
    Прыгадваю Вашай Высокасці, што тэстамент Яна Георга Першага выразна аддаваў трон толькі лютэранам. Калі б пераход Вашай Вялікасці на каталіцтва прывёў да неадкладнага выканання яго волі, Саксонія перайшла б да саксонска-гатайскага князя.
    Яшчэ чаго! выгукнуў Фрыдрых-Аўгуст. Дрэздэн і Ляйпцыг я нікому не аддам! ён грукнуў сваім пудовым кулаком у парэнчу, так што затрашчала ўсё крэсла.
    Але я мяркую, на гэта ніхто не рашыцца, паспешліва ўдакладніў міністр. Калі цэсар сам паказаў той ліст, то не дзеля сантыментальных успамінаў. Ці не дапускаў ён думкі, што крок, які мы зараз абмяркоўваем, можа стаць неабходным?
    Відаць такая простая выснова не прыйшла ў галаву электара, Ён з павагай зірнуў на Флемінга.
    Ты думаеш? прамовіў у задуменні, а чаму б і не? Калі ўспомніць пра Турцыю ды пра той жа 1683 год... курфюрст рагатнуў. Ян Трэці ўжо даўно заслаб.
    Ваша Высокасць найдакладней вызначылі накірунак меркаванняў цэсара! Флемінг урачыста пакланіўся. Курфюрст Саксоніі заўсёды застанецца найперш немцам. I на думку цэсара, як паставіцца да пераходу Вашай Вялікасці на каталіцтва, паўплывае вайсковая сіла Рэчы Паспалітай і мажлівасць скіравання яе супраць Турцыі. Цэсар меў наўвазе несумненна гэту карону. Іншыя ў дачыненні да Вашай асобы, упэўнены, яго не цікавяць.
    Флемінг, зразумела, не мог расказваць пра ўсё гэта нават самаму прыбліжанаму чалавеку. Таму Гюнтэр Фрыч мусіў задаволіцца сціплымі звесткамі. Сціпласцьналежаладапоўніць даверлівасцю, прысмакам сакрэту.
    Такі крок патрабуе развагі, мілы Гюнтэр. Вы ж ведаеце нашага ўладара. Колькі разоў яго палітычныя амбіцыі стрымлівала прага ўцех! He прыгадаю, каб здарылася наадварот.
    Абодва прыцішана засмяяліся. Пасланец з разуменнем паківаў галавою.
    Ведаеце, адзін афіцэр сказаў у сукурс вашай думцы, што дзеля добрага балету наш уладар ахвяраваў бы перамогай у бітве.
    Флемінг весела засмяяўся.
    Такі ўжо наш уладар! Але ж рыцар, узор галантных паводзін, шчодры мецэнат!
    Так, няшмат нямецкіх князёў пахваліцца такім густам. Ну і, як ні кажы, адважны, баявы жаўнер. Я мяркую, гэтыя рысы прыйшліся б даспадобы і польскай і ліцьвінскай шляхце. Яны ж усе такія зухі!
    Апошнія словы прагучалі даволі іранічна. Флемінг пагаджаўся, што памянёныя рысы могуць паспрыяць поспеху. Як надоўга, сказаць цяжка. Бо каму, як не Флемінгу, ведаць, што захапленне нейкай мэтай не спалучалася ў Фрыдрыха-Аўгуста з настойлівасцю ў дасягненні, і часта не ўлічвала абставінам. Уладар меў патрэбу моцнай падтрымкі і сталай праверкі, апекі. А гэта не так лёгка з Уладаром.
    Наш абавязак рыхтаваць грунт, каб у выпадку станоўчага
    рашэння не мець сораму перад курфюрстам і ўсёй Саксоніяй. Ды што я кажу Цэсарствам! падвёў рысу Флемінг.
    Разумею.
    Адпачніце пару дзён. Мы яшчэ сустрэнемся. Ёсць для вас задача. Хутчэй маску на твар! -устрывожыўся Флемінг. А то пазбавіць шляхецтва! засмяяўся ён, выглядаючы з-за шторы. Здаецца, ідзе сюды.
    Дзе? ускінуўся пасланец,
    Вунь, сарацын! паказаў кіўком Флемінг.
    To я пабег! Да пабачэння!
    Найлепшага пану! прыязна адгукнуўся Флемінг, хапаючыся за цюрбан. Адпачывайце.
    Моцнай будовы сарацынскі ваяр у квяцістым строі, залачонай місюрпы і наручах прабіўся скрозь натоўп і зазірнуў за штору.
    Над чым разважае ўсходні мудрэц? выгукнуў сарацын, згледзеўшы, што ніша не пустуе.
    Разважае, ці хопіць яго мудрасці для вырашэння паўсталых перад ім задач, прыклаўшы рукі да сэрца, мудрэц схіліўся ў пашаноце.
    Што ж, мудры чалавек заўсёды дапускае наяўнасць слабасці ў каго б то ні было, пагадзіўся сарацын. Але разумее, што мудрасці не пазычыш і трэба даваць рады з тым, што маеш.
    Так і стараюся рабіць, у скрусе ўздыхнуў мудрэц.
    Абодва зарагаталі. Міністр змоўк першы і вясёлым тонам паведаміў:
    Баль удаўся!
    -1 мне падабаецца. Але я ўжо натанцаваўся і надурэўся, аж галава баліць. Ахвотна адпачну і паслухаю. Што чуваць новага? Здаеода адсюль нехта выпімыгнуў?
    Флемінг ведаў, пра што электар з ахвотай слухае ў такім настроі.
    Маеце на ўвазе справу кароны, Ваша Высокасць? удакладніў ён. Але ці выпадае ў такім месцы?
    А чаму не? Гэта ж размова сарацына з мудрацом. Sapiens nihil affirmat quod non probet, мудрэц нічога не цвердзіць без доказаў?
    Сарацын выглянуў з-за шторы, але не заўважыў нічога цікавага і павярнуўся да суразмоўніка. Тэма падказвала неабмежаваную колькасць пытанняў.
    Сваім часам будуць і доказы, мудрэц ветліва хмыкнуў. Але перш чым рабіць высновы, разглядзім стан прзтэндэнта і прадмет адарацыі, важна прамовіў мудрэц і ссунуў свой вялізны цюрбан на патыліцу.
    Сарацынскі ваяр рагатнуў, цешачыся з забіяцкага выгляду мудраца і сцягнуў сваю раззалочаную місюрку, сапраўдны цуд турэцкіх рамеснікаў.
    Пачнём з першага.
    Добра! Такім чынам дастаткова малады, але ў дзяржаўных справах дасведчаны. Mae неблагіх міністраў і добрае войска. He зусім пусты скарб. Здаровы і дужы.
    Сарацын узяў посах мудраца і нібы чараціну пераламаў напалам.
    Во-во! 3 гэтым выдатна, засмяяўся мудрэц, адкладваючы кавалкі на падаконне. -1 было б разумным скіраваць сілу на больш карысныя і высакародныя мэты, чым разгінаць падковы ды рваць пастронкі.
    Да акна падбегла венецыянская гандлярка і падала кошык з ласункамі. Абодва нешта выбралі, а замест платы сарацын хвацка шлэпнуў маладзічку па клубах.
    Але ж азадак у цябе, сеньярыта, вельмі нямецкі! весела выгукнуў ён.
    Сеньярыта піскнула і знікла ў натоўпе. Зноў схаваліся за штору і прадоўжылі дыспут.
    Што тычыцца Рэчы Паспалітай, то як дзяржава, гэта не падарунак лёсу. Затое ў іншым знаходка, пачаў мудрэц разгляд наступнага тэзісу, Край багаты, магчымыя выдаткі Саксоніі акупяцца шматкроць і хутка. Абсяг правінцый велізарны з мажлівасцямі далейшага пашырэння. Дзікае поле на поўдзень ад Кіева землі, якім няма роўных па ўрадлівасці. Трэба толькі забяспечыць іх ад татараў. На поўнач уздоўж Валтыйскага мора.