Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Максім Сапега чакаў, як адзавецца родзіч на выказанае.
Адкінуць вунію? А як ад Масковіі адбіцца? запытаў Казімір, паказваючы, што і сам узважваў розныя падыходы.
На ўсе пытанні ў мяне няма адказаў, прамовіў пан Максім. Але чаму вы самі сабе гэтых пытанняў не задаеце? Калі не ўдаваць сляпога, то тыя, на чыю дапамогу мы разлічвалі, забяспечыць яе не могуць. А самі сабою апекавацца па-ранейшаму не жадаем. Войска трэба мець не для попісаў перад палацамі, скарб мець не дзеля ўласнага ўзбагачэння! Тады можа і не здарыцца, як нядаўна, што маскавіты нам палову люду выцерабілі.
Седзячы на высокай пасадзе, так ці гэтак быў змушаны думаць не толькі пра даравізны і набыткі. Штодзень сутыкаўся з недахопам грошай нават на нешматлікае войска Княства, з немагчымасцю выцягнуць ад шляхты і магнатаў патрэбныя сродкі. Добра Максіму асуджаць, калі не мусіць гэтым займацца.
He марыце пра самастойнасць, то карыстайцеся прывілеямі ды мацуйце Княства на ўзор Галандыі ці нямецкіх княстваў, Максім Сапега вёў сваю лінію. Гандлюйце самі, а не праз спрытных немцаў ды габрэяў. Дайце правы месцічам, а не магдэбурскае права на словах. Тады і скарб пачне напаўняцца. Але вам panaceum universale, лякарства на ўсе хваробы, ад прыхадня на трон мілей чакаць, чым у працу запрэгчыся.
Каб жа лёгка было гэта зрабіць! уздыхнуў вялікі гетман. Такое жыццё. Ад манарха шмат залежыць.
Максім Сапега глянуў на родзіча, можа жартуе, але, пераканаўшыся, што не, скрушна махнуў рукою.
Ды нічога ад яго, беднага, не залежыць, калі казаць пра дабро дзяржавы! Вы, можныя, толькі абраўшы яго, ipsa hora, у тую ж гадзіну прымушаеце дзейнічаць па вашых законах: ён, па вашаму прыкладу, пачынае кіравацца асабістымі мэтамі, што і бачым на працягу стагоддзя. Заўсёды і ваўсім грунтам для караля павінен быць інтэрас Рэчы Паспалітай, а не мэты Караля-Сонца, Цэсара, ці справы шведскай кароны. Добрае ці благое ў такіх умовах будзе працягвацца, пакуль ён уладарыць. 3 новым пачнецца новае старое. Сама законнасць ягоных актаў спыніцца за непатрэбнасцю. Вось што дасць вам абсалютум, калі вы яго на свае галовы сцягнеце. Клер вам старанна дапаможа.
Як я зразумеў, ты настойваеш, каб выбіраць толькі свайго?
А ты сам памяркуй, прапанаваў пан Максім. Ужо зараз думаецца і гаворыцца: француз значыць мір з туркамі, немец хаўрус з Аўстрыяй супраць султана. Дык дзе тут воля Рэчы Паспалітай, калі яе палітыка павінна паварочвацца ў залежнасці ад замежнага абранніка ў супрацьлеглыя бакі? Ужо каторы раз, пры Жыгімонту III, пры Уладыславе IV, нават пры Сцяпану Батуры абодва нашы народы былі прыладай іх асабістай палітыкі. I шляхта прывыкла, што кожны новы кароль, што б ні ўпісваць у pacta conventa. не ідзе на службу мэтам і намерам, патрэбным Рэчы Паспалітай. Найперш адсюль рокашы, канфедэрацыі, сарваныя Соймы.
Максім Сапега ўважліва прыгледзеўся гетману, прымусіў засяродзіцца. Можа ў нечым і прыслухаецца.
Калі не хочаце мяняць абсяг каралеўскай ўлады, абіраць трэба толькі свайго! Чужы чалавек на троне, ды яшчэ часовы, бо што такое чалавечы век для гісторыі,небяспека для дзяржавы. Але ж, з іншага боку глянуўшы, са сваіх выбярэце некага накшталт Вішнявецкага, які шмат моў ведаючы, ні на воднай ня меў, што сказаць. Толькі і дрыжэў, каб не здарылася дэтранізацыя.
Гетман усміхнуўся. Добра ведаў, як тое сталася, мелі і Сапегі свой удзел. Нядоўгім было панаванне хваравітага караля, хай спачывае з Богам.
Ну, кароль Ян III быў нічога сабе, нібы нехаця прызнаў гетман.
Максім Сапега кінуў на суразмоўніка дапытлівы погляд. Сапраўды гетман так думае, ці насміхаецца над памяццю Сабескага?
He Сапегу пра гэта казаць! строга прамовіў нарэіпце Вартасная была асоба, але выпхнуўшы яго на трон, Сапегі адра-
зу ж пайпілі супраць, а хто, як не ён, дапамог вам зваліць Пацаў? Ён яшчэ не паказаў сябе як манарх, а вы ўжо рэзалі яму папругу, каб паглядзець, ці ўтрымаецца ў дзяржаўным сядле. Пры ўсіх хібах ён зрабіў бы іпмат добрага, каб не ваша хцівасць ды не дурнота падманутай вамі шляхты, якая зрывала Соймы.
Можа і не здарылася б такога, калі б не яго дынастычныя памкненні, буркнуў гетман, як хлапчук, злоўлены на шкодзе.
Каб хто іншы ткнуў яго носам, гетман і за шаблю хапіўся б, a свайму, Сапегу, што скажаш, калі ведае, чым кіраваўся род, стаючы ў апазіцыю да Сабескага, якога на элекцыі разам з Радзівіламі падтрымалі як мае быць. Немалы грош капнуў з гэтага Казіміру: трынаццаць тысяч ліўраў атрымаў ад шчодрых французаў.
Гетман хмыкнуў раз, другі, Максім Сапега дадаў:
Што да Сойму, то не хачу сухоты схапіць, пераконваючы, што робіце больш на шкоду, чым на карысць. Гэта амаль як воўка пераконваць, каб мяса не еў. Скажа, што адвучыўся, а пасля настаўніка з’есць.
Казімір засмяяўся і рашуча сцвердзіў:
Quod felix, якое шчасце, што ў Сойме мала вучоных! Занадта з імі шмат клопату.
Пан Максім падтрымаў жарт. Ведаў яго сур’ёзнасць у вуснах гетмана.
Даўнейшых лягчэй ацэньваць, сказаў Максім Сапега. Гаварыць пра сёняшніх палічаць за ліслівасць, альбо зласлівасць. А гаварыць трэба.
Пан Максім прайшоўся з кутаў кут. Ведаў, што размова застанецца, як і колішнія, без наступстваў, але балела ў душы, грызла ўсведамленне бездапаможнасці.
He пашанцуе нам з новым каралём, калі пытаеш пра маё адчуванне. Усталявалася меркаванне, што француз найлепшае выйсце: прынясе рэформы, узмоцніць скарб і каралеўскую ўладу, адным сказам, усё, што ў Еўропе лепшага пры захаванні нашага, так мілага нам горшага. Але дзе той француз-фаварыт? Ці ён такі сарамлівы, ці пагарджае нашай Рэчай Паспалітай? Пара ўжо яму аб’явіцца недзе паблізу.
Гетман уздыхнуў: сапраўды не спяшаецца пртэндэнт.
Ваяр, здаецца, не з горшых князь Канці, заўважыў гетман.
Максім Сапега хвілінку павагаўся зазлаваць ці стрымацца, прамовіў з усмешкай:
Каму што, а гетману ваяры! Каралю не смеласць драгунская патрэбна, а мудрасць у дзяржаўных справах. А яны не замыкаюцца на адваяванні Камянца.
Абодвум абілася аб вушы, што Людовік XIV не любіць князя Канці, ніколі не даручаў яму якой-небудзь дзяржаўнай функцыі.
He выключалася, што манарх бачыў зручны спосаб сплавіць яго з Парыжа і ўвогуле з Францыі. Толькі тым і кіруецца.
Згодны з табою, Максіме. Яму нібы не залежыць на кароне? Ці перакананы, што нам без яго ані кроку? Разлічвае чараваць нашых кабет ды шляхту. Ну і таргі з войскам ізноў жа нагода ваярскасцю бліснуць, бажышчам для жаўнераў стаць.
Апошняе гетмана моцна непакоіла. Каралі заўсёды ўшчымліваліся між войскам і гетманамі, імкнучыся зваліць на іх адказнасць за нясплочаны жолд і, кінуўшы дробязь, выставіцца апекунамі. He супраць былі і гетманаў пасварыць між сабою. A князь, па чутках, любіць спадабацца ўсім і кожнаму.
Я з пасланнікам сустракаўся, тлумачыў Казімір, той таксама непакоіцца: не едзе князь і голасу не падае. Сам не ведаю, палягаць выключна на французу, ці азірнуцца за іншым.
Абодва памаўчалі, занятыя сваімі думкамі. Гетман пра падпісаную праз тыдзень пасля завязання канфедэрацыі дамову з французскім пасланнікам аб падтрымцы Канці, пра спосаб ухіліцца ад яе выканання пры раптоўнай змене абставін. Пра тое, што каралеваўдава памірылася са старэйшым сынам і пастанавіла змагацца толькі за яго і нібыта ізноў марыць завязаць у Княстве новую канфедэрацыю. Максім Сапега разважаў, як цяжка, як немагчыма гэтым князям-каролікам вырвацца з утульнага павуціння сваіх звычак, каб здзейсніць нешта вартаснае для дзяржавы. Першым парушыў цішу.
Калі азірацца, то вельмі асцярожна. За вамі шмат шляхты стаіць. Саб’еце з панталыку, пачне сама мітусіцца між канкурэнтаў.
Можа здарыцца, пагадзіўся гетман. Рассыплеш кліентаў. Ведаеш, што саксонец справай зацікавіўся?
Ён жа не вылазіў дасюль, ды і з венскім фаварытам яму не рэзон сутыкаода, цэсара злаваць, прамовіў пан Максім. Хіба што ўзгаднілі пазіцыі.
Ты ж ведаеш гэтых немцаў. Яны паладзяць. Ужо ў Вільні адчуў, нешта шабуршыць, як мыш у свірне, слаба, але шабуршыць.
Максім Сапега задумаўся. Калі нямецкі бок зацікавіўся, то зоймецца гэтым усур’ёз.
Калі пра саксонца не плётка,прамовіў гетман у роздуме, ён можа стаць небяспечным канкурэнтам. Грошы ў яго ёсць, ды і пазычыць здолее. Сядзіць побач, не тое што Бурбон. Mae добрае войска, муштраванае, дагледжанае! Раней, чым каронныя гетманы раскатурхаюцца, прымаршыруе да Кракава. Яму абы галасаванне зладзіць на элекцыйным полі і француз адпадзе, папомніш мае словы.
Казімір круціў пальцамі, склаўшы рукі на жываце. Размова займала, бо тычылася сёняшніх спраў і яго асабістай дзейнасці. Рады быў вось так няспешна гутарыць, не маючы абавязку неадкладных высноў і загадаў.
Хто лепшы не ўгадаеш, а вось хто з гэтых двух горшы, галавою закладаюся саксонец, адказаў пан Максім.
Чаму ён? упэўненасць Максіма здзівіла гетмана.
Кніжнік не марудзіў з адказам: даўно яго выпрацаваў у разважаннях над лістамі з Варшавы ды іншых мясцінаў.
Бо немец, бо сусед! Немцаў у Кароне процьма: Гданьск, Торунь, Прусы дапамогуць аброць накінуць. Шмат хто з саксонцаў, з ліку тых, дапытлівых, ведае розніцу між Рэчай і Саксоніяй. Для іх, нават у дробязях акуратных, дакладных да нуднасці, наша славянская легкадумнасць непрывычная, нестасоўная для сур’ёзных спраў. He прымаюць яны і нашага стаўлення да грошай.: тут табе і ашчаднасць, як у скнары, і тут жа без ліку і роздуму раскіданне на глупствы. Ганарымся законамі на ўзор іншым, а выконваць іх разважлівасці не стае. Якім толькі спосабам не выкручваецца шляхціц ад выканання судовага выраку!
Гетман заківаў у згодзе. Максім Сапега патрапіў у рэчышча яго думак.
Ну і ў палітыцы ім не лягчэй нас прыняць. Амаль няспынна дзеліцца шляхта на два, а то і больш лагеры і ні ў чым не можа пагадзіцца, а то і ваюе. I няма на яе ўправы, бо толькі сама і правіць, У краях, дзе ўлада манарха абсалютная, ён стаіць панад усякім правам і законам. Ён сам права і закон. У нашай Рэчы Паспалітай гэтага не магло ўзнікнуць, а немцы не захочуць узяць нашы парадкі. Такім чынам наш агульны манарх будзе жыць як бы ў двух розных сусветах: нашым і нямецкім. Здолее ён гэта? He запрагне прывесці да аднолькавасці? Да каэквацыі, як мы кажам? -усміхнуўся пан Максім. Graviora manet, цяжкасці наперадзе!