Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
неўзабаве, а на гасцінцы на ціхай хадзе коні не стомяцца. Так і зрабілі, аніякіх значных затрымак да самага гораду не мелі.
Закончыўшы гандлёвыя справы, Вароніч, развітваючыся з абозным, папрасіў яго адпусціць дзядзьку Алеся.
А замест яго, як хочаш, вапімосць, альбо вазьмі майго фурмана, альбо найму тутэйшага якога, назад жа яны табе без патрэбы. Вельмі прашу, справаўмяне з гэтым чалавекам звязаная.
Той, падумаўшы, пагадзіўся на замену. Блага, і хлопец пана Кузьмы быў гэтым задаволены, праедзецца ўсё-ткі далей свайго павету.
Пэўна, гадаеце, чаму я вас на фурмана папрасіў, дзядзька Алесь? спытаў пан Кузьма, калі выехалі ўдвох за ваколіцу Бярэсця.
Трохі думаю. Ці не з маім апавяданнем звязана?
Так. Памятаеце, у маім двары маладзён мяхі цягаў з парабкамі? Багданам зваць.
Прыгожы хлопец. Я думаў, сын.
He, госць можна сказаць. Дык вось, у гэтага хлопца бацька прапаў. I ведаеце калі? А вось у той час, пра які вы і расказвалі. 3 тае пары сын яго піукае і ані следу.
Дык вы думаеце?... Божа літасцівы! жахнуўся селянін.
Вароніч пахітаў галавою на пацвярджэнне, што і сам лічыць здарэнне выключным.
Але чаму б і не быць супадзенню: бацька яго быў вайскоўцам, вёз грошы сябра з палону выкупіць і знік. He дзіва, што чалавек з грашыма мог знікнуць, але спраўны ваяр не пёрся б з ладнымі грашыма ў дурную рызыку. Заедзем, запытаем.
Што ж, я чалавек паслухмяны. Калі ўжо сам разбалбатаў, то мушу ехаць, крэкнуў фурман, відавочна незадаволены пачутым.
Дык жа не дзеля цікаўнасці мы гэта рабіцьмем, чалавеча, пачаў пераконваць пан Кузьма. Вінаваты я, што затаіў свой намер перад вамі, але, шчыра прызнаюся, баяўся адмовы. А вельмі ж грызе тое супадзенне.
Вароніч вінавата зірнуў на селяніна, паціснуў плячыма.
Калі чалавек іншаму не дапаможа, а гэта яму па сілах, што за жыццё на свеце пачнецца? Самі ж прыклад далі, усміхнуўся ніякавата.
Ваша праўда, прызнаў Алесь. Часта баішся, сам сябе ўгаворваеш не лезь, а сумленне пхае ў плечыідзі! Бо як да споведзі станепі? Як людзям у вочы зірнеш?
Во-во! Вы там на балоце на такую адвагу наважыліся! Вось толькі як з тым манахам пачнём? Можа з самім пацярпелым гаварыць давядзецца. Добра, калі ён бацька Багдана, тады ясна, піто за чалавек. А калі не? Страшна пачынаць, а трэба.
Шчасце такога сына мець. Але ж перацярпеў бедны, калі гэтак бацьку шануе. Столькі ж часу! забедаваў фурман, праняўшыся чужым горам. Нежанаты яшчэ?
Пан Кузьма ўбачыў зручнасць канчаткова схіліць селяніна на свой бок.
He. Хіба што ў прымы. У яго аніякай маёмасці. Hi зямлі, ні двара, ні дома нават. Злыя людзі пазбавілі ўсяго. Ці не тыя самыя, што на бацьку замахнуліся.
Глядзі ты, якая бяда! А з боку здаецца: шляхта-шляхта, у яе і ўежна, і ўлежна. Калі хочаце маю думку ведаць, пане, то сапраўды нейкае дзіўнае падабенства. Таго чалавека таксама абрабавалі і знішчыць меліся. Даў бы Бог!
Бачыце, можа залічыцца нам некалі за грахі агульны добры ўчынак, засмяяўся пан Кузьма. Вельмі яму хацелася падбадзёрыць дзядзьку Алеся.
Можа і залічыцца, усміхнуўся фурман.
Дзядзьку Алеся айцец Геранім пазнаў адразу, і запытальна зірнуў на пана Кузьму.
Кузьма Вароніч, гаспадарку маю ля Майзарова, калі ведаеце, назваўся ён .
Як жа не ведаць. Гэта ж непадалёку. А я айцец Геранім. Мая гаспадарка тут, ён з усмешкай павёў рукою.
Вельмі рады. Мне пра вас дзядзька Алесь расказаў. I пра ўсё іншае. Ці не будзе залішняй смеласцю папрасіць прыватнай размовы ў гэтай матэрыі?
Ігумен кінуў на Вароніча праніклівы погляд, нібы вырашаў, ці варта абмяркоўваць з гэтым чалавекам свае справы.
Разумею, што не простая цікаўнасць вас да гэтага змусіла. Пойдзем са мною, запрасіў ён.
Калі ўсе трое ўладкаваліся на лавах, Вароніч расказаў пра размову з фурманам, трымаючыся таго, што гаварыў Алесь манаху. Затым толькі выказаў спадзяванне, што вельмі верагодна той хворы чалавек ёсць не хто іншы, як зніклы Іван Хмялеўскі, сын якога гасцюе ў двары Вароніча. На заканчэнне Вароніч запытаўся з прытоенай надзеяй:
Ці загаварыў ён? Ці ёсць які поспех?
Твар манаха палагаднеў. Клопат гэтага сур’ёзнага, станоўчага з выгляду шляхціца растапіў апошнія рэшткі насцярожанасці.
На жаль, пакуль не загаварыў. Лекару поспехамі хваліцца не належыць, але хвораму лепш. Ен усё чуе, шмат што разумее. Але ўвесь час непакоіцца, баіцца нечага, азіраецца. Я думаю, гэта след здзекаў і пакут, што выпалі на яго долю.
Вароніч падумаў, ці не лягчэй пайшло б лячэнне, калі б айцец Геранім ведаў, што здарылася з Хмялеўскім. Ён чамусьці быў
упэўнены, што гэты хворы і ёсць Хмялеўскі. Стрымлівала абяцанне дадзенае фурману ды апасенне напужаць ігумена.
Ойча лекамі яму дапамагае? запытаўся Вароніч.
Лекі тут мала значаць. Хварэе розум і душа, таму і сродкі патрэбны адпаведныя. Што мы, служкі Божыя, умеем леппі? Несці суцяшэнне словам Божым. Гэта раблю. Дапамагае. Ён таксама моліцца, значыць розум не страчаны. Ён як бы прыспаны, затуманены, час патрэбен, каб яму яснасць вярнуць. Час і спакой.
Ці нельга чымсці дапамагчы? Нечага давезці?
Пакуль нічога не трэба. Добра, што заехалі, пацікавіліся. Мне гэта вялікае падмацаванне. He пакінуты чалавек людзьмі, гэта добра.
Вароніч стараўся, каб голас яго гучаў лагодна, але перакаўча. Міжволі пачынаў наследаваць манеру ігумена.
Дазвольце, ойча, глянуць на вашага хворага. Я тады свайго госця дакладней распытаю. Дарэчы, ці няма на ім прыкмет якіх, ран альбо шнараў?
Відаць шэнціла яму на войнах. Я не раз дапамагаў вайскоўцам, але ў гэтага ані следу. Ці то здатны ды шчаслівы, ці далёка ад сечаў быў. Вядома, калі ён сапраўды вайсковы. А зірнуць для яго дазволю незаўважна. Аберагаю ад сустрэч з незнаёмымі людзьмі.
Айцец Геранім вывеў Вароніча калідорамі і праходамі да невялікага садка. Па сцежках хадзіў туды і назад высокі, стройны паставай чалавек. Хадзіў у задуменні, нібы нешта сіліўся вылічыць ці ўспомніць. Калі чарговы раз крутануўся і пакрочыў у іх напрамку, Вароніч міжвольна сціснуў руку манаха.
Дальбог гэта ён! пан Кузьма быў уражаны падабенствам хворага з Багданам. Ані ўзрост, ані выраз твару, ані сівыя валасы не маглі гэтага схаваць.
Што ж у такім разе з ім здарыл ася? шэптам на шэпт запытаўся айцец Геранім. Але хадзем ўжо адсюль,-папрасіў ён.
Вароніч зразумеў, што здарылася, калі не ў падрабязнасцях, то ў асноўных падзеях, але пакуль не мог гэтага выказаць. Няхай айцец Геранім жыве у спакоі, гэтак ён большага дасягне.
Даведаемся сваім часам, выказаў ён манаху сваё меркаванне. Я вось зараз убачыў майго маладога госця ў сталасці. Гэта напэўна яго бацька. Беражыце яго, айцец Геранім, Богам малю! He бывае такіх сыноў у дрэнных людзей.
I Вароніч расказаў манаху гісторыю свайго кароткага знаёмства з Багданам Хмялеўскім.
Бачу, праняліся вы лёсам гэтых людзей. Дапамагу, чым здолею.
А як вы лічыце, ойча, ці не лепш прывезці сюды сына?запытаўся Вароніч.
Счакайце крыху. Я паспрабую па-свойму падрыхтаваць хворага да сустрэчы. Ёсць у мяне думка. Я ж увесь час шукаю спосабаў. У мяне ж, даруйце, вінавата ўсміхнуўся базыльянін азарт свой ёсць хваробу перамагчы.
He ведаю, ці здолею таіцца, прызнаўся Вароніч. Тым болей, Багдан усё рвецца паехаць ці то на Валынь, ці ў Алыку, альбо ў Нясвіж да Радзівілаў.
Ігумен задумаўся. Было відаць, што прыкідвае, як лепш парадзіць у такіх складаных абставінах. Нарэшце, вырашыў:
На росшукі? Тады таіцца не трэба. Падтрымайце яго надзеяй, а пазней наведайцеся разам. Хоць бы вось так паглядзець, каб пераканацца. He лічыце мяне жорсткім, я проста ведаю, што не кожны гэтага чалавека да жыцця верне, а я вярну, будзе здаровы і на ўнукаў парадуецца.
Строга да вашых парад застасуемся, ойча! запэўніў Вароніч. To я ўжо не стану марнаваць вашага часу і так не ведаю, як за ўсё дзякаваць.
Вароніч палез у кішэню і падаў айцу Гераніму пакуначак.
Гэта, ойча, на кляштар. Вазьміце, калі ласка.
Кожная міласціна дабро, прамовіў манах, беручы пакунак. Едзьце з Богам і не трывожцеся!
3 тым і ад’ехалі.
* * *
Ну што, як ён вам паказаўся? не вытрымаў фурман.
Пастаўны мужчына. Сапраўды, відаць вайсковы, пан Кузьма хітра прыжмурыўся, разумеў, пра што пытае дзядзька Алесь і хацеў крыху падражніцца, He буду здзеквацца, дзядзька Алесь: на мой погляд гэта бацька Багдана. Проста не верыцца ў шчасце, але не можа быць выпадковым такое падабенства.
Дай жа Божа! узрадаваўся фурман. Гэта ж якая радасць людзям!
Спадзяюся, што некаму і няшчасце, сярдзіта хмыкнуў Вароніч. He думаю, што два такіх зухі гэтку ю крыўду нягоднікам даруюць. Ды і прыяцелі ў іх знойдуцца, каб дапамагчы! I аддзячыць добраму чалавеку сваім часам не забудуцца.
Пан Кузьма вымоўна зірнуў на дзядзьку Алеся і падміргнуў па змоўніцку. Далейшы шлях час ад часу вяртаў іх да шчаслівай надзеі і спосабаў яе наблізіць.
Пачаставаны і ўзнагароджаны за турботы дзядзька Алесь ад’ехаў дадому з выпа дковай фурманкай, а жыццё ў двары, часова выбітае з каляіны прыбыццём гаспадара, пакрысе вярнулася да прывычнага ладу. Дзень-два адпачылі, а потым пан Кузьма абвясціў:
Паедзем, хлопцы ў лес. Панас з парабкам вазамі, а мы з
Багданам брычкаю. Учатырох да вечара ўправімся, калі зранку выберамся.
Калі назаўтра, яшчэ досвіткам рушылі ў напрамку лесу, лёгкая брычка з добрым стаеннікам у аглоблях хутка апярэдзіла дрогкія калёсы, на якіх трэсліся Панас і дваровы хлопец.
Нічога, дарогу ведаюць, не заблудзяць, а нам пагутарыць трэба.
Вароніч наўмысна так падстроіў, каб пагаварыць з Багданам без чужых вушэй.
Добрую вестку я табе прывёз, вашмосьць! На след твайго бацькі натрапіў.
Што вы кажаце? Няўжо праўда! ускінуўся Багдан.
Ну, маніць у такіх справах грэх не замоліш! супакоіў яго Вароніч. Даведаўся я, што ёсць чалавек, які па ўсіх прыкметах твой бацька.
Хто ж вам сказаў? Ці яго хто бачыў? Кажыце ж, калі ласка, што даведаліся? захваляваўся Багдан.
Ён павярнуўся да Вароніча ў чаканні тлумачэнняў.
He спяшайся, усё раскажу, Вароніч успомніў перасцярогі ігумена. Хто бачыў? Сам на свае вочы бачыў!
Дык чаму не спыталі, прозвішча не вызналі? Ці хоць жывыздаровы?
Целам здаровы. Толькі гаварыць не можа, мову яму адняло.
Багдан сядзеў скамянелы. Відаць, баяўся даведацца чаго горпіага, але рашыўся.