Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Вароніч з пашанай зірнуў на селяніна.
Адважны вы чалавек, дзядзька Алесь. He кожны на такую вытрымку здольны.
-Хто яго ведае? Мы абодва не маладзёны, то не сорам прызнацца: дрыжэў як той ліст асінавы, пане. Страшэнна дрыжэў, якая там адвага. А калі на здзекі пазіраў!
Перапыніў я, выбачайце, чалавеча.
Ды нічога, адказаў фурман. Далей усё прывычна. He нам жа, ліцьвінам, балота баяцца. Сунуў я тую сухадрэвіну на паверхню, пятлю на лейцах зладзіў, пастронкам надтачыў і за трэцім
разам накінуў такі вакол галавы. Лёг на сухадрэвіну, каб бліжэй было. Асінкай прытапіў тую пятлю і пацягнуў асцярожна. Баяўся, каб за шыю не захліснулася, бо задушыш, пакуль цягнуць. Але на шчасце пятля плечы абхапіла, ну бо прытоплена. Спрыяла, што не твань зверху, а вада, вока тое самае. Цягну ды Богу малюся, каб што не парвалася ды вузлы вытрымалі, каб не прытапіць знячэўку. I выцягнуў усяго ў брудзе, сам такі ж. Ляжым на цвёрдым, як два вадзянікі, і адсопваемся.
Фурман прыпыніў апавяданне, нібы і зараз меў патрэбу адсапнуцца ад цяжкай і рызыкоўнай працы. Маўчанне зацягнулася на пару доўгіх хвілін, але пан Кузьма не назаляў пытаннямі. Дзівіўся ды гадаў, наколькі б хапіла смеласці яму самому.
Нядоўга я вылежваўся, працягнуў фурман сваё апавяданне з адчувальнай палёгкай. Разрэзаў тыя путы, выгарнуў небараку з палатна, твар крыху абцёр і ледзь сам не самлеў: сівы чалавек перада мною. А прывезлі, во, як пан, русявага. Што здзек з чалавека робіць! А вочы такія, нібыта і не рады, ці то не разумее, што ўратаваны. Спрабую загаварыць, не азываецца. Каб устаць, ногі не трымаюць. Bo гора! А хлопец дай Божа! Волат не волат, але не зломак. Кінуўся я да воза. Падагнаў бліжэй і завалок няшчаснага на драбіны. Ўсё тое, мех, камень у ім ды вяроўкі скруціў і кінуў у багну. Толькі бульбатнула. Атуліў гаротнага ў кажух, прыладзіў як мог лепей, і рушыў паціху. Бо ўсё баяўся тых нелюдзяў. I паехаў назад, да ксяндза. Бо куды, думаю, падацца? Чалавек, скажу вам, пане, маўчыць, толькі вачамі лыпае. А на свае ж вушы чуў, што не нямко. Бач, зрабілі яму, што мову адняло.
Вароніч паківаў галавою. Больш быў уражаны адчайнай смеласцю фурмана, чым усім іншым.
Гэта бывае. I ад страху, і ад болю вялікага, ці перажывання. Пасля праходзіць, але іншы раз і пажыццёва застаецца.
Вось і тут гэтак. Сынам жа нелюдзі палохалі. А я сабе думаю, што рабіць, да каго кінуцца? фурман пакруціў галавою. Д а двара якога не паедзеш, бо сам чуў, што тыя нелюдзі загад нейкага пана выконвалі. А ці не да таго ж траплю? He з-за мора яны яго везлі: не адно ж у нас балота. А ў маёй хаце што яму за дапамога? Памыем, абагрэем, а ці абаронім чутка ж маланкай разнясецца! He ў сялянскай хаце панскую таямніцу хаваць.
Гэта вы разумна разважылі, пахваліў фурмана пан Кузьма.
Міжволі задумаўся, якая прорва ляжыць між двума слаямі аднаго народу. Правільна думае гэты селянін, калі не спадзяецца ні на абарону, ні на справядлівасць, бо няма ад каго яе чакаць. Сам жа, трапіўіпы ў панскую сварку з-за сваёй дабрыні, можа лёгка стаць ахвярай, бо не можа супраць пана абараніцца. А што будзе, як шляхта наша зусім на польскасць перакінецца? I з сялянамі
пачнуць размаўляць якчужынцы. Дык ці будзе гэта агульная зямля ім повяззю? Ці ўзбурыцца ўсё, як на Украіне? Як той бездані пазбегнуць?
Дайце мне, пане, лейцы, папрасіў фурман. Ачомаўся я. Кожным разам, гэтай дарогай едучы, калі нельга абмінуць, тую бяду ўзгадваю. А грэх мой у тым бачу, што не сказаў я ксяндзу, як усё было, пабаяўся. Бо і сям’ю маю, і сваё жыццё не абрыдла. А ў балоце тым шмат месца.
Ну ксёндз то пэўна да тых нелюдзяў дачынення не меў.
Фурман спалохана зірнуў на Вароніча, нават перахрысціўся.
Я і не кажу. Ён годны чалавек, ужо ў немалых гадах, даўно ў нас і сам з тутэйшых, так што давер да яго маю поўны. Але ж каб уратаваны чалавек словам памог, азваўся: хто ён, адкуль, хто крыўдзіцелі ды забойцы! Атакя сам адзіны сведка і выратавальнік. Калі тых злыдняў знойдуць і ці будзе каму шукаць, няведама. A мяне шукаць не трэба, але хто абароніць? Пан? Богу дзякаваць, чалавек прыстойны, але на гэтым і канец. Ані заможнасці, ані сілы не мае. Вось так схаваў я ад ксяндза праўду. Едучы, кажу, жарабя адбілася. Шукаў, і во чалавека ў балоце, у гразі знайшоў, вывалак і прывёз, бо куды мог бліжэй ехаць? Чалавек можа гарачку ці трасцу якую падхапіць, калі не дапамагчы. He скажу, каб ксёндз быў рады майму ўчынку, але служку клікнуў і ўтрох мы небаракам заняліся, прывялі яго ў людскі выгляд. Адзежа на ім добрая, панская, але ж, разумееце, уся ў брудзе. Крыжык на шыі каталіцкі. Ксёндз старанней стаў завіхацца. Ахмістрыня тым часам узвар прынесла, папаілі чалавека, ежы такой-сякой змусілі пракаўтнуць. Ксёндз намагаўся з ім гаварыць і па нашаму і па польску ані гуку. Ксёндз мне і кажа:”Гэта хвароба, і яе трэба лячыць. Мы тут на плябаніі, як ні старайся, нічым не дапаможам.”
Адвёў ён мяне ўбок і так паціху кажа:
Павязеш яго да айцоў базыльянаў. Там знойдзеш айца Гераніма. Скажаш, што ад мяне, аддасі хворага і нікому ані гуку, папярэдзіў настойліва.
Відаць, ксёндз здагадаўся, што не ўсё ў парадку. Можа і мяне падазраваў, што таюся, але не распытваў. А мо’ ад клопату хацеў пазбавіцца.
Мне, кажа, не выпадае туды з’яўляцца, сам разумееш. Да айцоў езуітаў, хоцьу іх шпіталь дасканалы, везці яго не належыць. Таму хай будзе гэта наша з табою таемная справа. Зразумеў?
Як не зразумець, калі ўсё ясна. Ад тых айцоў езуітаў ён, калі і выйдзе здаровы, то голы, як бізун. Даруйце, пане, калі ўразіў, але такія яны ўжо. Раней, кажуць, былі іншыя: і школы рабілі, і лекі людзям неслі. А зараз вельмі ўжо свой інтэрас шукаюць.
Бог з імі! He памінайце іх так людзям незнаёмым. Анічога такога, але прыкрасці можаце мець, параіў пан Кузьма.
Гэта я ведаю, кіўнуў фурман. Пад вечар ужо быў я ў базыльянаў. Пусцілі, да айца Гераніма завялі. Як паказаў я хворага і на ксяндза спаслаўся, то паклікаў паслушніка і загадаў несці таго ў будынак. А сам мяне пытае: “Хто гэта? Што за чалавек?”
Я кажу, што знайшоў яго на балоце, як і ксяндзу, што паручнік нейкі, да каталіцкай веры належыць. Айцец гэты так дапытліва зірнуў на мяне.
Усе мы пану Богу належым, яго дзеці. А адкуль ведаеш, чалавеча, што паручнік? Можа першы раз вусны фурмана крануў цень ўсмешкі.
Разгубіўся я, пане. Гэта ж, як хлапчук, здрадзіўся. Мармычу, што вопратка на ім такая, нібы як вайскоўца, ну і ў гадах, сівы, мабыць камендант нейкі, паручнік значыць. Нічога айцец Геранім на мае хітрыкі не сказаў, толькі так зірнуў на мяне. Адчуваў я, што вельмі праніклівы ён, гэты чарнец. Але і лагоднасць у ім, абыходжанне вельмі да яго прываблівала. Адразу да хворага скіраваўся і мяне паклікаў. Прыйпілі ў пакой. Чыста, цёпла. Хворы на ложку пад коўдрамі ляжыць, паслушнік ля яго завіхаецца.
Дык што з ім? пытае айцец.
Мову адняло, кажу.
Мову? перапытвае і зноў поглядам свідруе. А ён яе меў?
Мабыць меў, кажу, як ўсе боскія стварэнні, бо ваяр.
Усміхнуўся гэты чарнец і пачаў каля хворага завіхацца, а мяне загадаў пакарміць.
Пасля сюды прыйдзеш.
Падсілкаваўся я, адагрэўся і вярнуўся да айца Гераніма. Ён паслушніка выправіў, дзверы прычыніў і кажа:
А цяпер сядай вось тут-наўслончык і расказвай, як і што было.
Расказаў яму ўсё як і ксяндзу. Але адчуваю не верыць аніводнаму слову. А я на яго зірнуць баюся. Аднак так ужо наважыўся трымацца аднае думкі, іпто і тут вытрываў. Як я змоўк, чарнец той мяне пытае:
Скажы, чалавеча, хто яшчэ пра гэта ведае?
Расказаў я хто і што ад мяне ў ксяндза чуў. Ён мне і кажа:
Калі гэты чалавек загаворыць і ці увогуле невядома. A лячыць яго трэба спакоем, у бяспецы. Разумееш? Нельга яго непакоіць.
Разумею, кажу, буду маўчаць. Ды і што тут цікаўнага хворы чалавек. Заблудзіўся. Во-во. Разумна гаворыш. Ачуняе сам усё раскажа. Тады знойдзем радню ці сям’ю. Інакш я яму не дапамагу, не здолею.
-1 доўга ж нам так трываць? насмеліўся я запытаць.
Казаў жа не ведаю. А маніць не прывык. Спадзяюся на леп-
шае. Паўсім выглядае, што часова гэта. Розум не страчаны. А ты, чалавеча, пераначуй у нас ды вяртайся з Богам.
Не,адказваю, я да плябаніі даеду. Скажу, што ўсё ў парадку, там і пераначую.
Ну, няхай. Тут блізка. Богу мілы учынак табою здзейснены. Бывай здаровы. Айцу Багуславу мой паклон перадай!
Назаўтра дадому вярнуўся, аканому пра дзесяціну паведаміў. Пра затрымку з-за жарабяці наплёў, але з тае пары спакою не маю. Ведаю, што дурныя гэта страхі, але не-не ды падумаю: я падглядзеў, а можа і мяне падглядзелі ды толькі зручнага выпадку чакаюць.
Але ж, як я разумею, сказаў пан Кузьма, час ужо нейкі прайшоў. Мабыць, тыя нелюдзі лічаць, што ўсё па іх намерах адбылося. Супакоіліся.
Даў бы Бог. Але, хоць і просты я чалавек, часта жахаюся: колькі розных нягоднікаў людзям гора прыносіць. У таго чалавека сын, сям’я недзе пакутуе ад невядомасці. Разумею, помсціць брыдка, але зло належыць караць. Ці ж не так?
Згодны, дзядзька Алесь, усміхнуўшыся, адказаў пан Кузьма. Нібы яно не па боскіх запаветах, але я таксама лічу, што лепш зло пакараць і пакаяцца, чымсці злыдню дазволіць беспакарана гойсаць. А ці бачылі вы яшчэ таго чалавека?
He, не бачыў. Ды і хто я яму? Ён пан, гэта відаць’ I ксёндз гэтак раіў, і чарнец той. Шчыра кажучы, цікава, як ён там. Але каб не падумалі, што падзякі якой чакаю.
Ужо каторы раз уразіла Вароніча высакароднасць чалавека.
Разумею. Скажыце, а больш аніякіх імёнаў там на балоце не называлася? Апроч таго Васіля?
He, цвёрда магу казаць. Памагатага свайго ён ані разу імем не паклікаў.
А ці пазналі б іх, спаткаўшы? Прыкметныя чым-небудзь? Абліччам, вопраткай?
Пазнаў бы. Яны ў мяне ў ваччу, як жывыя. Можа таму, што да~ гэтуль Бог мілаваў з такімі спаткацца. У памагатага гэтага звычка раз-пораз патыліцу чухаць то, як шапку ссоўваў, вуха было відаць, пасечанае, амаль яго не засталося. Ну а Васіль той чорны нібы цыган, абліччам злосны, прыкметны. He зблытаеш.
Праехалі крыху моўчкі. Дарога выбілася з лесу і пайшла краем поля. Гасцінец быў, лічы, побач, за якіх паў-вярсты. Спыніўшыся, Вароніч пачакаў астатнія вазы і брычку са сваімі фурманамі і прыпасамі на дарогу. Абышоў абоз, упэўніўся, што ўсё ў парадку і з людзьмі, і з рыштункам. Параіўшыся, вырашылі не спыняцца, а паціху рушыць гасцінцам у напрамку Бярэсця. Час ранні, шкода траціць светлы адрэзак дня. Галоўны абоз іх пэўна здагоніць