Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
3 дазволу пана, Багдан Хмялеўскі, спахапіўся маладзён. He ведаю, што і адказваць, завагаўся, заспеты і непадробнай зычлівасцю і запрашэннем. Сказаць, што некуды спяшаюся будзе няпраўда. Ствараць пану клопат у доме таксама не выпадае.
Які там клопат! адмахнуўся Вароніч. Нас у хаце трое: жонка ды я з сынам. Старэйшы ажаніўся незадоўга, на сваім сядзіць. Адно перапрашаю, ці папярэджваю: не дом у мяне, а хутчэй хата, але адпачыць з калатнечы прыдасца.
Ён засмяяўся, каб неяк асмеліць хлапца, падбадзёрыць.
Гэта нічога, што хата, абы ў свірне багата, адгукнуўся Багдан. Я ж не з Сапегаў!
To і добра! у тон яму падхапіў Вароніч і паказаў, нам во гэтай дарогай.
Палічыўшы, што згода атрымана, зрушыў каня лёгкай стапою. Ці то не хацеў гнаць па гразкай дарозе, ці разлічваў на размову, a як ты пагамоніш, падскокваючы на страмёнах. Выбіўшыся на лепшую дарогу, Вароніч і сапраўды распачаў гутарку з тых, што вядуцца, каб незаўважна сплываў час і скрадваліся дробныя невыгоды падарожжа.
Адпачнем крыху ад гэтых гульняў, пачаў ён Табе, маладому, яно можа і нічога, а нам, старэйшым, іншы раз хочацца і на чарэні косці пагрэць, у крэсле з парэнчамі пасядзець, а не ў сядле. Ізноў жа, войны гэтыя між сваімі мне не да смаку. Бач ты, можныя HexTa з некім нешта не падзялілі, то мы павінны нават не на кулачкі біцца, ці на паясах дужацца, а забіваць, секчы адно аднаго!
Вароніч перасмыкнуў плячыма, нібы дождж трапіў за каўнер.
Мне таксама, пане Вароніч,адказаў Багдан, няма ў гэтых бойках ані карысці, ані славы.
Па тваёй размове з абознікамі зразумеў, што ты хлопец шчы-
ры, таму не баюся ўразіць. Шчыраму такія бойкі не могуць падабацца. Я чаго сюды, у Берасце, ехаў? На паспалітае рушанне, павет ад казакоў бараніць. 3 тымі ўсё ясна: нібыта з можнымі б’юцца, а наляцяць як татары, паб’юць, спаляць, яшчэ ў ясыр для тых жа татараў забяруць. А куды трапіў? Што мне тыя з абозу вінны, альбо я ім? Ці яны іншай крыві, ды веры?
Багдану было прыемна чуць, што яго разважнасць не лічаць за баязлівасць, за спробу ўхіліцца ад паядынку.
Ваша праўда. падтрымаў Багдан. Бяда, што маладыя сваю зухаватасць стрымаць не могуць і лёгка паддаюцца на ўгавор. A як пачнецца, пан Бог не памірыць, бо няведама, хто каго першы пакрыўдзіў ды зачапіў. Што за слава свайго забіць! Аяк чужынец прыйдзе, тыя, хто адзін на аднаго ўчора кідаліся, найперш адзін у адным ворага ўбачаць, а ўжо пасля таго агульнага заўважаць.
Вароніч ухвальна паківаў галавою. Размова была яму па душы.
Разумна кажаш, пане Багдане, ой, разумна! Менавіта гэтак і адбываецца. He раз ваяводы нашыя войскі не даводзілі, куды належала, альбо зводзілі адтуль, дзе павінны былі быць, толькі з тае прычыны, што адзін аднаму былі неўспадоб.
Вароніч усміхнуўся, прыжмурыўся на Багдана, нібы запрашаў выказаць меркаванне.
Шляхціц арэ, сее, ваюе, працягваў нібы сам сабе. -1 хоча ў гэтым быць здатнейшым за суседа. А можным, каб быць лепшымі за супернікаў, патрэбна зямля, галоўны падмурак магнацкага роду. Але, каб збіць фартуны патрэбны пасады, каралеўскія даравізны. Жэняцца так, каб атрымаць ці пашырыць ардынацыі, староствы, эканоміі. Але настаечас, калі хітрыкамі ці каралеўскімі міласцямі няшмат прыдбаеш. Даходзіць да зброі. I б’юцца з-за гэтага, уцягваючы нас, шляхту.
Вароніч памаўчаў, даючы слухачу час на ўсведамленне пачутага, працягваў.
I паспрабуй знайсці ратунак, каб не пазабіваліся ў гэтым змаганні! Патрэбна сіла, здольная даць гэтым ненажэрам па шапцы і паставіць на месца. Абодва бакі хварэюць не на клопат пра дзяржаву, а на сквапнасць. He дбаюць, як павялічыць хоць бы самастойнасць нашага Княства, яго самадастатковасць, а толькі як атрымаць найбольш і чыім коштам.
Павярнуўся да суразмоўцы, каб упэўніода, ці той слухае, ці разумее пра што мова.
Паспрабуй такому Сапегу даць па шапцы! Вельмі яна высока, азваўся Багдан,
Той ды гэты кажуць, што ратунак у абсалютум дамініюм, што замінае лібэрум вэта. Але абсалютум дамініюм не ратунак, катэгарычна сцвердзіў Вароніч. Вось дзеля спробы дапусці яго ў
нейкай частцы, прыкладам у Вялікім Княстве, не агледзішся, як распаўзецца паўсёй Рэчы Паспалітай. Зірні на памянутых Сапегаў. Тое, што адбылося ў Берасці толькі пачатак.
Так думаеце, пане? занепакоена усклікнуў Багдан.
Hi кроплі сумнення, хлопча! горка ўсміхнуўся Вароніч. Hi Сапегі не саступяць, ні іх супараты не змірацца з паразай. Але ў выпадку перамогі ні той ні гэты бок не кране тых памянутых ненажэраў.
Дзе ж выйсце?
He толькі маладым, старым таксама хочацца справядлівасці, прамовіў Вароніч,Толькі грамадою, агульным высілкам можна іх стрымліваць. Таму, як бы ні лаялі нашы парадкі, лепш Соймікаў і Сойму не думаю, што нехта нешта прыдумае. Хіба што лібэрум вэта як небудзь упарадкаваць, каб баламуты не паняверылі старанняў мудрых людзей. Хіба ж не Соймы ўплывалі на Вазаў? Бацька і сын спрабавалі гандляваць нашым Княствам за спадчынны трон недзе ў засветах. Вось і ЯнІІІ туды ж! He паспеў! А колькі жыццяў пайшло на яго старанні! I патрэбны былі тыя ахвяры Рэчы Паспалітай?
А лібэрум вэта? Як яго ўпарадкаваць, калі не скасоўваць?
Спадзяемся, часам так і адбываецца, што нехта адзін з яго дапамогай ратуе права дзеля агульнага дабра. Як яго палепшыць, цяжка сказаць. Лягчэй абараніць ад знясення. Бо той самаўладны кіне такога нязгоднага ў лёх, не вагаючыся, а назаўтра пашле народ у полымя вайны, не шукаючы нічыйго дазволу. Таму ратуй нас Божа ад такой папраўкі ладу і самі ратуймася!
Выходзіць нам нечага саромецца, што жывем не па нямецкіх ці французскіх парадках? Багдану залежала на меркаванні аднадумца сталага веку.
Ані ў якім разе. Я думаю яны нам, вольнай шляхце, ў душы зайздросцяць. A Сапегі, Пацы, Радзівілы зайздросцяць, што не маюць самаўладзтва. Але не жадаюць мець самаўладнага над сабою. У тым якраз і бяда, уздыхнуў Вароніч. Ты ці ведаеш, што кварцянае войска не Княству належыць, а Сапегам, бо ў скарбе грошай няма і жаўнерам не плочана? Аў Сапегі ёсць і войскаў яго кішэні! Кароль загадае, а Сапега падумае, весці туды войска ці спаслацца, што не слухаецца, бо ад Міласцівага пана грошай не атрымала. Што скажы, можа такі кароль!
Але ж Сабескі вунь колькі паходаў выйграў, асмеліўся заўважыць Багдан.
Выказваўся не дзеля нязгоды, меў падобныя меркаванні. А яшчэ баяўся, што Вароніч раптам скончыць цікавую размову, запытаўшы пра што-небудзь будзённае.
А ўспомні колькі прайграў! Вароніч сам не заўважыў, як распаліўся не на жарты. I колькі яму тыя перамогі каштавалі?
Ды і наша войска, вялікалітоўскае, колькі разоў высільвалася з Масковіяй, а кароль не слаў дапамогі, не маючы грошай. А грошай не меў, бо нейкі дурань па магнацкаму загаду Сойм сарваў, і падаткаў не ўхвалілі. Раз’яжджаюцца зад аволеныя, а назаўтра масква іх жа маёнткі з дымам пускае.
Але ж з таго, што сказалі, выходзіць, што вы, пане Вароніч, за моцнага караля стаіце, як то кажуць рэгаліст?
Вароніч засяродзіўся. Багдан спалохаўся, што раззлаваў старэйшага, паважанага чалавека. Але Вароніч ахвотна тлумачыў:
За моцную ўладу стаю, пане-браце, зварот прагучаў без насмешкі, хутчэй з падкрэсленай павагай да суразмоўніка. За згодную працу караля і Сойму! Гэта ж здзек над каралём, калі самі абранцы пазбаўляюць яго належных манарху правоў: уладар над намі, але выконваць мы будзем толькі тое, што не патрабуе нашых высілкаў і грошай! А ў такіх парадках і звычаях магнаты трымаюцца разам і шматкроць мацнейшыя за караля.
Я, ведаеце, таксама пра гэта часта думаю, прызнаўся Багдан. Асабліва вось зараз, бо новага выбірацьмем. Ды і чытаючы кнігі, на гэткія думкі ўзбіваешся.
Добра чыніш, зазіраючы ў кнігі, Вароніч ухвальна зірнуў на суразмоўцу. Часта дурное чуецца, нібыта кнігі глупства і шляхціцу ні навошта не патрэбны.
Пра кнігі вырвалася само і Багдан паспяшаўся патлумачыць, каб не падацца хвальком:
Чытаючы, неяк бачыш далёка. Дзе, што, калі адбывалася. Цікава і такое, што дзеля прыгажосці ці дасціпнасці пісана. Шкода, рэдка трапляепца. У бацькі быў збор.
А дзе ж ён зараз? Калі непрыемна, спахапіўся Вароніч, то не ўспамінай. Так, ненаўмысна цікаўлюся.
Нічога, можа яно лягчэй, як з кім пагаворыш, падзелішся, уздыхнуў Багдан. -Можа і захавалася ў маёнтку, калі злыдні не знішчылі.
Неўпрыкмет для сябе самога ён з болыпага распавёў сумную гісторыю сваёй страчанай дзедзіны.
Ну і добра, што падзяліўся, мякка прамовіў Вароніч. А раптам чым дапамагу.
Вузкая сцяжына вілася берагам нешырокай рэчкі. Яна то разлівалася невялікім азярцом, абкружаным засохлым пакуль чаротам і трыснягом, то звужалася, хаваючыся між алешын і рознага кустоўя. Даліна была добрым месцам для выпасу, а вышэй, над адхонамі пачыналіся ворныя палеткі.
Ці то вашы, пан Кузьма? запытаўся Багдан.
-1 мае, і суседзяў, адказаў Вароніч. Слухай, хлопча, заві ты мяне папросту, калі я ўжо старэйшы. Што нам з тых канвенансаў, як то кажуць.
Багдан весела засмяяўся:
Я з ахвотаю, бо ў нас нават дзед не ўхваляў залішняй дворскасці.
Вось і добра. Аж не верыцца, што ўжо дома. Вароніч уздыхнуў на поўныя грудзі. Япічэ колькі крокаў...
Вароніч не дакончыў сказу, бо з пабліскага лазоўніку насустрач ім выскачыў танклявы падлетак, год на чатырнаццаць.
Татка! хлопец падбег і схапіўся за стрэмя варонічава каня.
Здароў, здароў, сынок, нахіліўся да хлопца Вароніч, што тут робіш?
Л азу рэзаў, кашы падплесці. А ты з вайны ўжо? Зусім? высыпаў той адным подыхам.
Зусім, зусім! Але ты павітайся спачатку з панам Багданам. Ён наш госць, будзе ў нас жыць.
Вось добра! I каб доўга! хлопец зірнуў на Багдана.
А гэтаўжо будзе ад цябе залежаць, засмяяўся Вароніч. Калі не будзеш занадта назаляць...
Хлопец схіліў галаву і павітаўся. Відаць было, што выхаваны і не абыдзены бацькоўскай ласкай. Багдан адказаў на прывітанне.
А як жа цябе клічуць? запытаўся.
Панасам.
А мяне Багданам.
Страшэнна любіць гасцей, патлумачыў Вароніч, і мардуе іх пытаннямі. Асабліва тых, хто можа яму нешта распавесці. Ну, то дзе твая лаза, ды паехалі, падагнаў сына. Маці дзе?
У двары. А за лазою я пасля прыбягу.
Бацька зразумеў і падаў хлопцу руку. Ухапіўшыся за далонь і луку сядла, Панас спрытна сігануў і прымасціўся ззаду, трымаючыся за папругу Вароніча.