Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Дазвольце, вашмосьці, зрабіць з вашых меркаванняў прыдатныя для нас высновы. Сталі мы да змагання невялікімі сіламі і маглі разлічваць альбо на выбух па ўсёй правінцыі, альбо на трыванне ў абароне. Нажаль, на агульнае рушанне Вялікага Княства трэба яшчэ пачакаць. Пераход да наступу з нашымі сіламі прывёў бы да іх вынішчэння. Тое, што мы не далі агалаціць ад шляхты павет, а можа і суседнія, што, стаўшы ў абарону, захавалі асабовы склад, дазволіць нам вярнуцца да распачатай справы ў спрыяльны час. Кожны з нашага таварыства панясе весткі, за што мы падняліся і чаго прагнем. Такім чынам наша супрацьстаянне падмурак і зарука далейшага змагання.
Пацей прымоўк, акінуўшы поглядам прысутных. Спадзяваўся, што нявыказаную яшчэ думку сустрэнуць прыхільна, прынамсі большасць. Бессэнсоўнае сядзенне ў аблозе было непрыемнае яшчэ й набліжэннем Раства Хрыстова. Можна было чакаць тлумнага пакідання пазіцый шляхтай. He кажучы пра дэмаралізацыю, што пачне шырыцца як зараза, дэзертыры стануць лёгкай здабычай сапежанцаў і наўрад ці сядуць за вігілійны стол.
-	Кажу гэта, каб кожны канфедэрат усведаміў, што, выканаўшы абавязак, як было мажліва ў гэтых умовах, не сорам і не ганьба пайсці на перамовы і пэўныя саступкі непрыяцелю, пакуль сіла на яго баку, Пацей даў час засвоіць сказанае ім, затым працягваў. Ганаровыя смерці не болып як бязглуздзіца, калі яны не пахіснуць бязмежжа ўлады адных на шкоду агулу нашага народу. Барацьба не ўчора пачалася і не заўтра скончывда. Таму вось вам мае высновы: падаць пану Паліньяку нашы ўмовы капітуляцыі. Калі яны не задаволяць вялікага гетмана, ісці на саступкі. Калі непрыяцель запатрабуе асабістага скарэння і перапросін, я гатовы пайсці на гэта. Як кажуць нашы суседзі маскалі, павіннай галавы меч не сячэ. Пры наяўнасці пасярэднікаў, Сапегі не змогуць застасаваць нечага нялюдскага, нейкіх выключных рэпрэсаліяў.
-	Ну, яны самі не заўсёды трымаюцца такога, панура ўсміхнуўся хтосьці з афіцэраў.
Загаварыў Рыгор Агінскі.
Хачу парушыць справу, на вырашэнне якой у нас амаль не засталося часу. Да нас далучылася шмат людзей, прыдатных на закладнікаў. Гэта зацятыя ворагі Сапегаў, якім аніяк нельга трапляць на вочы пераможцам. He спадзяюцца на рыцарскасць і беглыя, а такія, напэўна, ёсць.
Разумна кажаце, яснавяльможны пане, горача падтрымаў другі рэгімэнтар, бліснуўшы вачыма на прысутных. У мяне ёсць і адны, і другія. Людзі ў бойцы цвёрдыя. Хоць вывучка ў іх не вельмі, справе нашай адданыя і пазней, пра што добра сказаў пан падскарбі, будуць нам прыдатныя. Нельга іх кінуць Сапегам пад ногі.
Шляхта з бяднейшых не спачувала страціўшым беглых сялян. Ворагі Сапегаў былі натуральнымі хаўруснікамі, скуль бы ні паходзілі.
Вашмосьць, бачу, са мною згодны, Агінскі не перапыняў афіцэра і зараз прадоўжыў сваю думку. Трэба даць дазвол на самастойны адыход кожнага, хто захоча. Дапамагчы напярэдадні капітуляцыі выслізнуць па адным, па двух з пярсцёнка, у які нас прыстроілі Сапегі. Іншыя спосабы выкарыстаць.
Прыняўшы галоўнае рашэнне, камандзіры адчулі пэўную палёгку і пачалі думаць, як паддацца з найменшымі стратамі, як выкарыстаць час дзеля захавання повязі між сабою, дзеля падтрымкі духу таварыства.
Я што яшчэ прапанаваў бы. азваўся канфедэрацкі абозны. Мы не войска. Па большасці рушанне, і зброя ў людзей свая. Але можна, як хто пагодзіцца, сабраць надзейнымі людзьмі ды схаваць, хто хоча. Знаёмцы ёсць, сваякі. Інакш могуць і адабраць, зрабаваць. Ды і чапляцца менш будуць.
Думка слушная! падтрымалі прысутныя. Пасля забярэм. Зброя яшчэ спатрэбіода.
Людвік Пацей з вялікім задавальненнем слухаў гэтыя, можа і запозненыя прапановы. Паплечнікі, хоць прыгнечаныя паразай, успрымаюць яе як часовую, як вынік збегу неспрыяльных акалічнасцяў, а неўласнай няздольнасці супрацьстаяць магутнаму непрыяцелю. “Значыць, думаў Пацей, не вінавацяць верхаводаў канфедэрацыі. Прынамсі, не ваўсім, што здарылася.”
Падскарбі берасцейскі не збіраўся сыходзіць з палітычнага боішча. Карысна пахіліцца ён пахіліцца. Варта стаць на калені стане. Запатрабуюць прысягі дамо. А як выпадуць карты іначай, то і адмовімся. А пакуль француза паслухаемся, хоць ён не пра нас дбае. Палітыкай займацца, як маток дратвы разблытваць, цярплівасць перад усім! Разблытвай, не давай зацягнуцца петлям, выцягвай і пераканаешся, што час не пайшоў марна. Прымірэнне не знясе супрацьстаяння. Незадаволенасць пяройдзе на соймы і соймікі і буд-
зе там тліцца, пакуль не надыдзе час кінуць на вугольчыкі сухую салому крыўд дробнай шляхты.
27 лістапада 1696 года пад біццё званоў ва ўсіх храмах і спевы на хвалу Божую вялікі гетман літоўскі Казімір Ян Сапега ўехаў у Берасце, не раўнуючы, як Ян Сабескі ў выратаваную ад туркаў Вену. Прыстроены ў раскошную дэлію, з шабляй у дыяментах і рубінах, з булавою ў руцэ, кідаў пагардлівыя позіркі на скораную шляхту і яе няздарных правадыроў. Услед крочыла войска пад началам двух Міхалаў, сьша і пляменніка. Каго і ад чаго вызваляла гэтым разам войска гетмана, што сваім часам да Вены па яго волі так і не дайшло? A гэта было не істотна. Істотна тое, што ў абодвух выпадках дасягаліся мэты дому Сапегаў. Абодва браты Міхалы, выканаўшы вайсковую задачу, праз два дні ўрачыста склалі свае подпісы пад трактатам аб заканчэнні канфедэрацыі.
He дацьушчупліць нейкім чынам свае сілы. Ці то стратамі ў бітве, дзе слава і карысць перападуць іншым, ці то выхадам наверх нейкай групоўкі, не падуладнай a то і варожай Сапегам. Войска Вялікага Княства для Сапегаў таксама сваё, каб яго марнаваць без дай прычыны.А зараз, зламаўшы супраціў, можна прыняць прабачэнні неразважнага Пацея ды хто там яшчэ з ім. Няхай перапросяць, няхай прысягнуць. Шарачкі гэтыя абдураныя няхай па хатах разбягаюцца, не залежыць на іх Сапегам. А вось
за правадырамі прыгледзім, пільна прыгледзім. Бо хвост у іх, нібы ў яшчаркі, адрастае. Толькі сапежанскія маладзёны не ўхвалялі гетманавага патурання пераможаным.
Sine ulla remissione, sine misericordia, аніякага даравання, аніякай міласэрнасці! бліскаючы вачыма, патрабавалі ад старэйшых зацятыя пляменнікі.
Але вялікіх прыкрасцяў канфедэраты не мелі. Хто як мог хутчэй, пакідалі змагары сваю палітычную арэну. Добра і тое, што гледачы не вызначалі пальцам лёс гладыятараў. Тыя, хто меў сапежанскае суседства, прыкідвалі, чаго ім будзе капггаваць удзел у гэтай забаве па вяртанні дадому. Шляхта адчувала палёгку, скінуўшы цяжар абавязку і нягоды абложнага жыцця, але яшчэ больш умацавала-
ся ў нянавісці да ўсеабдымнай улады і неадольнай сілы Сапегаў. Прыніжэнне, пачуццё абразы ў бліжэйшы час штурхне яе на чарговы збройны чын.
Людвіку Пацею давялося спазнаць горыч параз і прыніжэння, але прыйдзе паласа, калі пасады і даравізны пасыплюода як з меха.
Сустрэне новаабранага караля у Тарнаўскіх Гурах, праедзе ў суправаджэнні да Кракава на каранацыю і неўзабаве атрымае пасаду літоўскага стражніка. За першай шчаслівай прыступкай падвернуцца наступныя. Да спадчыннай маёмасці набудзе альбо возьме сілай немалыя ўладанні. Няблага падмацуе свой маёмасны стан, атрымаўшы дазвол на біццё манеты, нават з уласнымі ініцыяламі “L.P.” Казалі, штосрэбраўтыхманетахбыломалавата, таму звалііх “людскі плач”. Але скажыце, хто не меў зайздроснікаў, б’ючы манету?
Замкне гэты ланцуг поспехаў атрыманне вялікай гетманскай булавы, не маючы прыкметных ваярскіх здольнасцяў. Людвік Пацей зойме тую самую пасаду, што і чалавек, перад якім ён з пакорай становіцца на калені і просіць даравання бунту і непаслушэнства.
Валанцёр Вагдан Хмялеўскі мог ехаць сваім канём са сваім мізэрным здабыткам і зброяй куды пажадае. Ніхто і нішто яго ў Берасці не затрымлівала. Усё, што здолеў, выведаў, атрымаў нават бацькавы кантракты. А гэта нямала. Знайшоў сярод сапежанцаў, хоць і з цяжкасцю, ужо вольнага Данілу Сурмача і зусім па сяброўску развітаўся.
Прамень надзеі
Што стаіш, хлопча?
Задумаўіпыся, Багдан не заўважыў, як выехаў на ўскраіну і спыніўся. Невысокі, пахілены крыж на ростані выглядаў вельмі тужліва між голых, мокрых палёў. Холад, дождж, сум! Куды ж ехаць?
He пазнаеш, пане каменданце?
Азірнуўся на вокліч.
Як жа, як жа, васпане! адгукнуўся Багдан. Даруйце, задумаўся, не пазнаў адразу.
Куды ж кіруешся, мо’ нам па дарозе? Гэта быў той, хто прапанаваў Багдана на камандзіра ў патрэбе з абозам.
Шляхціц старанна абмінуў гразкі кавалак дарогі і скіраваў каня па багданавай левай руцэ, адпаведна веку спадарожнікаў.
Сам не ведаю, вырвалася ў Багдана.
Як жа так? Хіба дадому не цягне, столькі ж не паказваліся? шляхціц здзіўлена зірнуў на яго.
Няма ў мяне дома, вось у чым бяда, уздыхнуў Багдан.
Чалавек быў спагадлівы і, зачапіўшы хлапца, не мог збыць яго агульнымі спачуваннямі ды ад’ехаць. Гэта выглядала б на недаравальную нягжэчнасць.
А што ж так? Сіратою рос? Дык жа нейкая радня мусіць быць. Кожны ў нейкім кутку туліўся.
Чамусьці з гэтым чалавекам Багдан не адчуваў няёмкасці: тон і выраз твару сведчылі пра сапраўдную, а не дзеля прыліку, нязмушаную спагаду.
Ды не, не рос я сіратою, хоць маці рана нас пакінула. Але страціў дом цераз злых людзей. Ці не цераз іх прапаў бацька...-даверліва прамовіў Багдан. Шукаю, але нічога не знаходжу. Сюды, на Берасце ад’ехаў, а дзе след знік, жывы ці не невядома.
ІПто ты кажаш! паспачуваў шляхціц. Здавалася, такі жывы ды бестурботны хлапец, а вунь які цяжар на сэрцы носіш! Пэўна і да нас прыстаў дзеля росшукаў?
Угадалі. Вось думаю, ці то на Валынь рушыць, ці далей следу шукаць, бо да татараў выкуп павёз, але па ўсім выглядае, што не давёз.
Хлопец кінуў смутны погляд некуды далёка, дзе тая Валынь ды татарскія землі.
Вялікі ж той выкуп? у голасе старэйшага таварыша было болын спагады чым цікаўнасці.
Як на нас то значны, дзве-тры вёскі мусіў збыць, адказаў Багдан.
Д арога ізноў раздвоілася. Шляхціц прыпыніў каня, павярнуўся да Багдана і нечакана прапанаваў:
Паслухай, вашмосьць, я недалёка тут жыву, Кузьма Вароніч я, калі забыўся, ён злёгку, жартуючы, пахіліўся ў паклоне, нават прыўзняўшыся ў страмёнах, паедзем да мяне! Запрашаю ў гасціну свайго каменданта.
Усміхнуўся, каб запрашэнне гучала па свойску, без ценю ласкі ці паслугі. Баяўся закрануць пачуццё гонару, такое ўразлівае ў маладых шляхцюкоў.