• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Ясна, уздыхнуў Багдан, разумеючы, што больш нічога не пачуе. Дзякуй за тлумачэнне. Усё ж нейкі след.
    За што тут дзякаваць? здзівіўся Сурмач. -1 даўно ты яго шукаеш?
    Даўнавата, Багдан пакуль не хацеў удакладняць.
    Скажу на суцяшэнне, хоць і невялікае, у роздуме прамовіў Сурмач, абхадзіў лес навокал: ані цела якога, ані прыкмет, што закапана дзе-небудзь. Спадзявайся, што канакрады, зусім пасяброўску параіў ён.
    Багдан кіўнуў з удзячнасцю. Ён і сам маліў Бога, каб тыя былі канакрадамі, рабаўнікамі, кім хочаш, але не забойцамі. Сурмач павагаўся хвіліну, але не стрымаў цікаўнасці.
    А што за паперы там был і, калі не таямніца? Мне ж іх толькі ў нос тыцнулі, усё пыталі, што ды адкуль, ці ведаю нейкага Хмялеўскага.
    Сурмач усміхнуўся, прыпомніўшы ператрус яго небагатага скарбу.
    Справа такая, адказаў Багдан, што грошай на выкуп бацька не меў, а час прыспешваў. Таму прадаў, што драбнейшае, а лепшы ма-
    ёнтак, Крушню, у дзяржаву здаў. Паперы на ўсё гэта з сабою забраў. Чаму не пакінуў? Мабыць спяшаўся, альбо з іншай якой прычыны.
    Як, кажаш, завецца вапі маёнтак? нечакана перапыніў паручнік. Крушня?
    Крушня. Гэта так вёрстаў дзевяноста за Гародняй, можа крыху менш.
    Паблізу ад тракта з Наваградка на Вільню?
    Але. А ты адкуль ведаеш? здзівіўся Вагдан.
    Д ык я ж там быў нядаўна. Гасцяваў два дні з паўсотняй нашых татараў. Добра нас прымаў дзяржаўца, як яго, паручнік пацёр лоб, прыпамінаючы, -ага, Бурскі, пан Бурскі. Але ж ён падаваў сябе за гаспадара, не за арандатара, заўважыў Сурмач, але тут жа ўдакладніў, Урэшце, калі на якіх пяць-шэсць год, то чаму не гаспадар.
    Сурмач нечакана выбавіў Багдана з клопату, як паставіцца да пытання пра арандатара. Добра, што паручніку не чыталі тых кантрактаў і не пыталі пра прозвішчы.
    Д ык вашмосьць знаёмец пана Бурскага? запытаў Багдан абыякава.
    Які там знаёмец! адмахнуўся паручнік. Па службе ехалі, па службе і гасцявалі. Я пры тых татарах быў як афіцэр дзеля нагляду, каб не сваволілі. Першы пастой прызначылі менавіта ў гэтай Крушні. А ты дзе тады быў? Маглі б спаткацца.
    Заўвага падалася Багдану забаўнай.
    Д ы ў іншым месцы. Таксама гасцяваў, адтуль і сюды, у Бярэсце выбраўся.
    А... зразумеў Сурмач. А мне, ведаеш, той ваш арандатар не спадабаўся.
    Чым гэта? запытаў Багдан.
    А ліха яго ведае? Нібыта свойскі, шчыры, а як прыгледзішся збоку, то нешта ў ім такое... нялюдскае. У вачах, ці што. Можа памыляюся, а не спадабаўся.
    Сапежанец можа не вельмі трапна, але выразна выказаў сваё ўражанне ад сустрэчы з Бурскім, але Багдан не рызыкнуў заглыбляцца ў гэту размову.
    Д ык вы, пэўна, адтуль на Берасцейшчыну падаліся? запытаўся ён, каб перавесці гаворку на іншае.
    He адразу. Праехаліся па маёнтках, па эканоміях, да клентаў пэўных завіталі. Мабыць і той Бурскі кліент маіх паноў.
    He думаю, сказаў Багдан. У нас сапежанскага ўплыву неяк не чуецца, няма хіба яго.
    Сурмач не пагадзіўся.
    -■ Але ж калі ліст з кватэры дасылаюць, то нейкая сувязь ёсць.
    Навіна была цікавая. Прыхінуўшыся трохі да палітычных разборак, Багдан пачаў разглядаць не толькі тое, што адбываецца, але і
    ранейшыя падзеі. Значыць, Бурскі сапежанскі кліент, толькі патаемны, прасцей кажучы, шпігун. Быў увесь час, ці стаў ім незадоўга? Сурмач не тоіцца, але залішне распытваць не варта.
    А мой бацька заўсёды казаў, што ён кліент караля і вялікага князя, -усміхнуўся Багдан.
    Паручніку вызначэнне вельмі спадабалася.
    А што ты думаеш: для ваяра самая разумная пазіцыя, адзначыў Сурмач. Ён жа ў цябе ваяр?
    -1 кажуць, што вельмі здатны, уздыхнуў з сумам Багдан. Толькі дзе ён зараз?
    Тады не мог проста так знікнуць!
    Невядома, ці то для падтрымкі духу ці з глыбокага пераканання, казаў Сурмач, але чуць такое Багдану было прыемна.
    -1 я на гэта спадзяюся, але баюся, ці не стаў ахвярай якога подступу, здрады якой. Асабліва ў такой калатнечы, як зараз, цяжка чаго дапытацца. Між людзей недавер вялікі, падазрэнні, паскардзіўся Багдан.
    Сурмач цяжкаўздыхнуў. Седзячы наадзіноце, засумаваў па звыклай размове.
    Самі мы ва ўсім вінаватыя. Лёгка паддаемся на кожны заклік. Адны на адзін, іншыя на супрацьлеглы, а тады ўжо і пан Бог не рассудзіць. Вось, паколькі, як я разумею, ты тут больш дзеля бацькі, чым дзеля чаго іншага, то скажу адкрыта. А ці была ўвогуле тая казацкая пагроза? Ці не наўмысна яе перабольшылі, каб сабраць рушанне дзеля мэтаў канфедэрацыі. Супраць каго канфедэрацыя? Няўжо Сапегі так пагражаюць святой веры? Што, яны на мусульманаў перакінуліся? He меншы вернік той жа вялікі гетман, чым вашы верхаводы і не большы. Ва ўсіх іх моцная вера ў прывілей, у грош, у зямлю. He адзін год у іх на службе, ведаю.
    Я і сам так думаю, ахвотна прызнаў Багдан. Таму не падабаецца мне зацятасць некаторых дурняў, што рады з шабляй кінуцца хоць на брата, калі ён іначай на нешта гляне.
    Гэтым ты мне і спадабаўся ў той сутычцы, Багдане, шчыра сказаў Сурмач, першы раз назваўшы суразмоўніка па імені. Хапіла тых, што паляглі.
    Абодва зрабілі разумна, пагадзіўся Багдан, шкода, што не раней.
    Яму не хацелася, каб Сурмач успрымаў тое, як сваю паразу, а багданаву перамогу.
    Можа і добра, што той абоз мне далі давесці. Бо я быў самапасам, без харугвы, таму прызначылі. Другі б упёрся ці загарэўся, як ваш дурань-камендант, то перастралялі б адзін аднаго. А дзелячаго, запытацца? Дзеля некалькіх вазоў правізіі? адчувалася, што пра гэта не раз думаў паручнік, будучы вайскоўцам.
    Сапраўды, не вельмі ясна, чаго абодва бакі прагнуць, пагадзіўся Багдан. Але, прыстаўшы, мусіш выконваць, што загадваюць. Азараз, прабач, мне пара. Вярнуся, наведаю, бо зноў пасылаюць.
    Ідучы ад Сурмача, Багдан разважаў пра тое, што даведаўся. У любым выпадку трэба атрымаць знойдзеныя паперы. Там і сведкі, і судзейскія запісаны. Праясніцца, што, кім і за колькі набыта ці ўзята ў дзяржаўства. Стала выразнай небяспека, пра якую казала пані Адэля, бо ніякага продажу Бурскаму не было. Хутчэй за ўсё арэнда Крушні была прыхаванай пазыкай. У бацькі з Юрагам нешта падобнае на сяброўства, але ўзяць грошы проста так ён не пагадзіўся б. Стары мог памерці, а прыбытак ад Крушні мог прыдацца ўдаве да звароту пазыкі бацькам.
    Трывожыла думка, што бацьку маглі і забіць. Няцяжка было здагадацца, хто: калі забілі, то хутчэй за ўсё ваўкі Бурскага. Для яго гэта самы надзейны спосаб замацавацца на Кру шні. Але ён не зазнае спакою, пакуль не знойдзе Багдана Вайніловіча з паперамі. Яшчэ болып небяспечны для яго будзе Багдан Хмялеўскі з гэтымі сапраўднымі кантрактамі. Трэба іх заслужыць.
    * ♦ *
    Пяцёра ўзброеных раптам выскачылі з-за разваленага свірна. Мо’ хаваліся ад ветру? Уцякаць некуды, навокал палі. Багдан выхапіў пісталет і крыкнуў: “Пароль!”
    Стрэмя! міжвольна выгукнуў маладзейшы з двух, стаяўшых наперадзе.
    Дурань! абсек яго старэйшы, відавочна камандзір, і тут жа знайшоў спосаб спраўдзіць сустрэчнага. Водгук!
    Але момант нечаканасці згас і Багдан пачуўся панам сітуацыі. Дзякаваць Богу, гэтыя не з войска.
    У мяне, вашмосьць, і пароль, і водгук іншыя, адказаў Багдан і папярэдзіў, He рушаць зброі! Хто такія?
    А ты хто будзеш? у тон яму выгукнуў камандзір.
    Я кур’ер і маю права стрэліць у кожнага, хто хопіцца за зброю, свайго ці чужога. Сцеражыцеся
    Страляць і мы ўмеем, а нас, як бачыш, больш, так што мусіш падпарадкавацца.
    Але не раней, чым двое з вас ляжа трупам, сказаў цвёрда Багдан, левай рукою дастаючы другі пісталет. 3 трох куль адна можа і хібіць, не болей.
    Дасканалы ты стралок, як бачу, крыху насмешліва ацаніў камандзір.
    Астатнія не спускалі вачэй з чорных вочак ігісталетных руляў. Варухне пальцам, халера, хоць бы знячэўку, а кулі ўсёроўна, што на-
    перадзе, паветра пустое ці цела нечые. Відаць, і камандзір усведамляў нявызначанасць становішча.
    Ну дык што рабіць будзем, кур’ер? Што ты кур’ер, верыць не абавязаны, патрэбна сведчанне.
    Багдан ужо здагадаўся, іпто перад ім сапежанскі бок і пара змяніць пазіцыю. Сунуў пісталет у ольстру, выхапіў з сумкі пакет і выставіў перад сабою:
    Глядзі, але з маіх рук!
    Выгляд шматлікіх пячатак і выкрунтасаў літар зрабілі чаканае ўражанне.
    He бачу адсюль, патлумачыў ужо па свойску камандзір і зрабіў рух, каб наблізіцца.
    Багдан злёгку штурхнуў каня насустрач, на ўсялякі выпадак, пагрозліва варухнуўшы пісталетам.
    Глядзі лепей! He маю шмат часу, бо да Ружанаў яшчэ далёка.
    Адкуль едзеш? запытаўся камандзір, падахвочаны адказам Багдана.
    А гэта ўжо не вашмосьці справа, строга адмовіў Багдан. Д аволі таго, што пачуў.
    Гм! пачухаў патыліцу камандзір. Схавай ты сваю пукалку, хай хлопцы ачомаюцца.
    Камандзір засмяяўся, Багдан адказаў зычлівай усмешкай, сунуў пісталет за пояс і схаваў пакет.
    Служба, вашмосьць! нібы перапрашаючы, прамовіў да камандзіра.
    -1 ў нас служба. Мушу ўсіх падазроных дастаўляць паручніку ў двор, патлумачыў той.
    Далёка? запытаўся Багдан тонам гатоўнасці.
    Д ы вёрст пятнаццаць, махнуў у адпаведны бок патрульны.
    Задалёка, рашуча ацаніў Багдан. He магу, бо не патраплю на час да яснавяльможнага. А гэта, як здагадваешся, моцна каштуе.
    Спасылка на яснавяльможнага зноў збіла з тропу камандзіра. На яго здагадку, калі ўспомніць Ружаны, гэта мог быць сам канюшы літоўскі Міхал Сапега, альбо яго стрыечны брат, таксама Міхал. Абодва, кажу ць, ого-го! “Трапіў у нерат, ні ўзад ні ўперад,” падумаў ён. Каб жа хоць адзін на адзін, то ехаў бы кожны сваім шляхам, шапкі прыўзняўшы, і гары яны гарам тыя вялікапанскія парахункі. Але ж тут за спіною вачэй чатыры пары. Падумаўшы пра свой атрад, знайшоў-такі выйсце.
    Слухай, што зробім, звярнуўся ён да Багдана, двое маіх паедуць з табою да бліжэйшага афіцэра, які натрапіцца, альбо да Ружанаў.
    Словы пра Ружаны выклікалі шчырае зацікаўленнеўсяго патруля. Што ж, неблагая прагулянка. Ружаны! Гэтаж не нуднае блуканне
    ў палявой пустэчы. Мястэчка, шынкі, крамы, паненкі. Мо’ пад якую спасылку затрымацца ўдасца. Коні патрульных пачалі нецярпліва пераступаць, месячы гразь прасёлка. “Мабыць і сам камандзір не супраць быў бы ўзначаліць эскорт,” падумаў Багдан.
    Служба! з разуменнем сказаў ён. Разважлівы ты чалавек, вашмосьць, палітычны. Сама тое, што абодвум адпавядае.
    Меркаванне кур’ера яснавяльможнага ўсім прыйшлося даспадобы.