Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Пані, што ж вы да нас? Мы людзі паднявольныя, пачалі ўлагоджваць яе гайдукі.
Вяртацца ізноў без коней было для іх немагчыма. Каб не той кліноцкі выпадак, разнеслі б гэту шляхоцкую, злітуйся Божа, развалюху, а то і з дымам пусцілі б. А так стой, як жабрак, ды сваё вымольвай у гэтай выдры. А выдра мела свой разлік.
Янак! Што стаіш, як слуп? гукнула пані Маланка на мужа. Д ы схавайце вы свае сцізорыкі, татары паўцякалі! Бярыце гэтых здыхляў, паказала яна на гайдуцкіх коней, ды вядзіце пад павець. Калі наезд, то гэта нам навязка за шкоду і абразу, сам жа расказваў!
Мужныя ўладальнікі гербу Адравуж зірнулі адзін на аднаго: два неблагія кані такім танным коштам!
А сапраўды! ускінуўся пан Іван.
Як большасць вялікіх палітыкаў ён не заўсёды патрапіў прыкласці свае веды да будзённых спраў. Гайдукі праводзілі сваіх стаеннікаў роспачнымі позіркамі: памяталі папярэджанне, што вызваляць альбо бараніць ад пераследу іх не будзе ніхто, бо задача дзіцячая.
Ігнасік! камандавала далей пані Маланка. Нясі тую ламачыну, што вераб’ёў пужаеце! Агонь там у прыску.
Паслухмяны пляменнік прывалок велізарную фузію, што памятала, калі не Грунвальд, то вайну з Іванам Жахлівым. Запальны кноцік ўжо тлеў, толькі павярнуць да адтулінкі і грымне стрэл. На здзіўленне гайдукоў зброю ўзяла сама пані дому, хлопец толькі падставіў сошку-фаркет пад цяжкую рулю. А руля зусім нечакана скіравалася на гайдукоў, якія з цікавасцю назіралі ваяўнічыя рыхтаванні.
Вось як грымну катораму з гэтай гарматы, то на тое, што застанецца, і конь не спатрэбіцца: певень мой у дзюбе пану занясе, патлумачыла сваю перавагу пані Маланка.
Гайдукам не верылася, што жанчына захоча страляць, але ж незнарок можа ляснуць. Адсунуліся ўбок з лініі прыцэлу і залемантавалі:
Што гэта вы, пані, выпраўляеце! Так і забіць чалавека можна!
Калі вас Шарэвіч не навучыў, то я давучу, паабяцала пані Жаба.
Навукі гайдукам ужо хапіла, не хапала толькі коней.
Дык што ж з коньмі, пані? абодва зусім не апелявалі да мужчынскага спачування паноў з шаблямі: разумелі, качалкаў гэтым двары амаль гетманская булава. Нас жа прыб’юць, бізунамі распаласуюць. А вы яшчэ сваёй гакаўніцай пужаеце. Грэх на сябе бярэце, пані!
Мужчынская пакора кранула сэрца гаспадыні, але як высветлілася, не зусім, бо, падумаўшы, прапанавала:
Халера з вамі, можаце выкупіць сваіх коней!
Адкуль жа ў нас грошы, шаноўная пані! Мы за харч ды рыззё, што на нас, служым.
Пані Жаба мела іншае меркаванне пра маёмасны стан крушнянскіх гайдукоў, хоць бы з тае прычыны, што апрануты былі лепш, чым два ейныя палітыкі, не кажучы пра ўласны сціплы строй.
Ведаю, што няшмату вашых кашалях, але конь каштуе, таму не дам адсыпаць ані шэлега. Вымайце ды кладзіце долу, загадала бязлітасная ваярка.
Гайдукі павагаліся, пастагналі, але выканалі загад.
А зараз адступіцеся далей, дык хлопец аддасць вам коней, сказала пані Маланка.
Як толькі гайдукі скочыліў сёдлы, яшчэ не верачы ў паспяховы торг, пані Жаба падвялатлеючы кнот да запальнай адтулінкі. Пад гром фузіі коні ірванулі наўскапыта. А пані дому, ачомаўшыся ад магутнай аддачы, вярнулазброю двараніну з загадам пачысціць і набіць на ўсялякі выпадак. Абвяла сваім праніклівым поглядам чародку жабянят, назіраўшых, заткнуўшы вушкі, змаганне матулі з наезднікамі.
Хто з вас каня спудзіў?
Малыя хаваліся адно за аднаго, пакуль не ўшыхтаваліся нос да патыліцы па росту. Старэйшы стаяў, панурыўшыся: яму хавацца не было за каго.
Гэта я, матуля, прызнаўся хлапец.
А дзядьі мы ўсе збіралі, прапішчалі за яго спіной.
He хацелі пакідаць брата ў бядзе. Але матуля не сердавала. Нечакана для ўсіх пазвінела ў кашальку і падала манету двараніну.
Купіш ім пернікаў. Глядзі толькі, каб той пайсаты не падмануў. Можа будзе які квас смачны, то парадуй малых, у руку Ігната лягла другая манетка.
Толькі зараз глянула на гаспадара, дзвынгнула кашалькамі.
-Хоць нейкая карысць ад вашай палітыкі.
Тон яе сведчыў, што ні камісійных, ні падзячных самім палітыкам не прадбачыцца. Але гэтая заўвага неспадзявана навяла абодвух на думку, што гайдукі былі якраз з “палітычнымі" мэтамі. На чыім жа баку ў такім раскладзе пан Бурскі, які нібыта не цікавіцца палітыкай усур’ёз? Змоўшчыкі шматзначна пераглянуліся і цвёрда вытрымалі суворы допыт.
Дык можа скажаце, што яны тут шукалі? хітрая баба пыталася не каго, а што, ды яшчэ так, нібы яны ведаюць, але не прызнаюцца.
He, цётачка, не ведаю, вось вам крыж святы!
А што ж ты не той крыж кладзеш, хітрун? падлавіла пляменніка пані Маланка.
Каталічкаў першым пакаленні вельмі ўважліва ставілася да рытуалу. Што ж, калі вялікая палітыка патрабуе ахвяр, яны мужна прыносяцца.
Ой! Калі ласка! Ігнат перажагнаўся каталіцкім крыжом.
Усе мы хрысціяне, глыбакадумна паведаміў пан Іван, даючы да зразумення, што жончына хітрасць не прынясе плёну.
-ІгаспадарневедаеІ-паніЖабанехавалаз’едлівасці.-Дапамагла недарэкам, лічы, усё за іх зрабіла, а яны, бач, тояцца!
He васпані гэта справа, важна патлумачыў гаспадар. Каб не гэпала качалкай па гарбах, можа і даведалася б ад іх саміх.
Але ж і дасціпны не па гадах! усклікнула пані Маланка. У клець лезуць і не мая справа! жахнулася яна.
Затое маеш прыбытак, зазначыў палітык. -Можатакая была задума, ён глыбакадумна надзьмуў шчокі. А каб быў не апошні, то маўчы ды не распытвай. Можа тады і другі раз надорыцца.
Змоўшчыкі пераміргнуліся і пайшлі пад павець. Неўзабаве дваранін патрухаў на старой кабылцы да кума Аўдзея.
Берасцейская канфедэрацыя
Утыя часы ў Рэчы Паспалітай, як у большасці краін свету, капіталам была зямля. Яна давала прыбытак, забяспечвала аўтарытэт, сілу, уплывы. Найменш зямлі было ў Кароне, калі нелічыць Украіны, дзе яе хапала, алеж татарскія набегі... У Вялікім Княстве Літоўскім не было лішняй, але для тых, хто перажыў вынішчальныя войны з Масковіяй і Швецыяй, хапала.
Найбольшая частка абшараў была ў руках буйных магнацкіх радоў. Зямельныя ўладанні неслі пасады і прывілеі, а пасады і прывілеі давалі новыя ўладанні. To адзін то другі род магутных абшарнікаў Княства выбіваўся наперад, рабіўся набліжаным да трону, адцясняючы супернікаўуладнымі, палітычнымі, інтрыганцкімі і нават вайсковымі сродкамі. Аўтаномія Княства аддавала яму ў рукі не толькі гаспадарчае жыццё, але і палітычнае. Здаралася, дзесяцігоддзямі кіравалі прадстаўнікі аднаго роду па ўсіх паветах і староствах.
Гаштольды, Радзівілы, Пацы, Сапегі вось ланцуг фаварытаў лёсу і некаранаваных але ўсяўладных гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Нажаль, велізарныя фартуны, уласныя гарады, вёскі, маёнткі, палацы, надворныя войскі чамусьці не абуджалі ў магнатаў палітычных амбіцый, жадання на меру, скажам, Вітаўта, ці хоць Януша Радзівіла, стацца паўнапраўнымі гаспадарамі краю. Затое шмат хто з майстроў вялікай інтрыгі, незадаволеныя ўласным манархам, шукаў, каму б выгадна прадаць Вялікае Княства Літоўскае? Гэтыя казачна багатыя людзі, дбаючы толькі праўласныя маёмасныя выгоды, шукалі пратэктараў, згодных узяць Княства пад сваю руку. Часта толькі ў гэтым бачылі сэнс палітыкі, гэтаму падпарадкоўвалі дзейнасць дзяржаўных інстытуцый Княства.
3 царамі маскоўскімі вялі перамовы Пацы, Пацеі, Глінскія і безліч іншых. Са шведамі Сапегі, Радзівілы...
Перад абраннем каралём Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Вялікім Княствам правілі Пацы. “Варты Пац палаца, а палац Паца” так казалі пра велічную рэзідэнцыю рода ў Варшаве. Абранне каралём
Сабескага, смяртэльнага ворага Пацаў, стала паразай роду. А там, дзе адзін род траціў, другі знаходзіў.
Угару пайшлі Радзівілы з Сапегамі. Калі ў 1684 годзе памёр вялікі канцлер літоўскі Крыштап Пац, велізарная групоўка Пацаў распалася: удзельнікі рассыпаліся хто куды, але большая частка далучылася да Сапегаў, якія на гэты час ужо былі ў сіле а з тым і ў апазіцыі да караля Яна III званага Сабескім.
Усемагутныя пры Яне III Сапегі не страцілі пазіцый іўчарговае безкаралеўе. Больш таго, шэрагам крокаў пашыралі і ўзмацнялі свой уплыў, прыціскаючы і адціскаючы ад улады і прывілеяў прэтэндэнтаў іншых радоў і яднанняў, не саромеючыся аніякіх сродкаў і спосабаў.
Але адціснутыя не пагаджаліся з лёсам, працівіліся абмежаванню сваіх прэтэнзій на ўладу і маёмасныя здабыткі. У кастрычніку 1696 года завязалася даволі моцная супрацьсапежанская канфедэрацыя шляхты Вялікага Княства. Штуршком і фармальнай прычынай сталі цынічныя паводзіны вялікага гетмана Казіміра Яна Сапегі ў дачыненнях з віленскім біскупам Канстанцінам Брастоўскім.
Кожная палітычная сіла, тым больш усемагутная, павінна мець апанента, супрацьдзейніка. Калі ён адсутнічае, альбо нішчыцца, сама гэта сіла перастае належным чынам ацэньваць свае ўчынкі і ў канчатковым выніку дэградуе. Адсутнасць адпору часта штурхала і завадатараў і кліентаў на ўчынкі палітычна неразумныя, пыхліва дэманстрацыйныя, накшталт пісання апанентам абразлівых лістоў уласнай крывёю. Адданасць прынцыпалам на мяжы вар’яцтва.
Калі каралеўскія эканоміі, створаныя дзеля ўтрымання войска, былі ўшчэнт агалечаныя, вялікі гетман скарыстаў сітуацыю. Падаючы сябе клапатлівым апекуном нясплочанага войска, пачаў размяшчаць харугвы ва ўладаннях касцёла і асабіста віленскага біскупа. Тым самым забяспечвалася прыхільнасць і падтрымка не толькі афіцэраў, але і простага жаўнерства. Дагэтуль такога не рабілася, прынамсі ў значных памерах. Але пэўная частка шляхты, незадаволеная сквапнасцю клеру немаведама каму ксянжулі зграбаюць гэтыя маёнткі выказвала задавальненне дзеяннямі вялікага гетмана.
Звычаем тых часоў кожны таварыш харугвы: гусарскай, петыгорскай, драгунскай, меў пры сабе чэлядзь, званую карміцелямі. Яны былі абавязаны плаціць таварьппу штотыдзеяь пэўную суму, а падчас бітвы збіраць трафеі. Злыя языкі казалі, што ў войску Вялікага Княства было ўпяцёра больш гэтых карміцеляў, чым ваяроў. Таму і ў мірны час вялікі гетман мог спустошыць маёнткі непаслухмянай шляхты не горш за татараў з дапамогай дзяржаўнага войска. He атрымліваючы з пустой дзяржаўнай скарбонкі ані шэлега, яно ператваралася ледзь не ў прыватнае войска сапежанскай фаміліі.
Абураны нечуваным свавольствам біскуп прыгразіў вялікаму гетману выкляццем, але шчыры каталік Сапега і вокам не міргнуў. Спрэчка перарасла ў скандал, калі біскуп публічна выкляў вялікага гетмана. Загаварыла ўся Вільня, у справу ўмешваліся папскі легат, прымас, папа Рымскі, кароль і каралева. Пры гэтым каралеўская пара трымалася не адной пазіцыі. Каралева, адклаўшы іншыя справы, пранялася жаданнем памірыць пасвараных. Вяла перамовы з нунцыем і Казімірам Сапегам, з віленскім біскупам, шукала пасярэднікаў. Пагадзіліся, што Брастоўскі, атрымаўшы адшкадаванне ў васемнаодаць тысяч талераў, адмовіцца ад экскамунікі на гетмане, а там дойдзе і да асабістай сустрэчы і ўзаемнага даравання крыўд. Каралева ахвяравалася напісаць пра замірэнне самому Папу. Пакуль не ўблытвалі каралеўскага двара, Сабескі не кранаў справы двух высокіх асобаў Княства. Але даведаўшыся пра поспехі каралевы, выклікаў Брастоўскага і забараніў мірыцца, хіба што яму прапануюць значна большае адшкадаванне. Сапега зразумеў, што ўмяшаўся каралеўскі двор, і яго кліенты спраўна зрывалі Соймы, на якіх меліся прыміраць бакі. Канфлікт значна пасіліў шэрагі тых, кім паводзіны гетмана ўспрымаліся як абраза касцёла і яго іерархаў. Да таго ж Сапегі і іх кліенты тэррарызавалі не толькі значных асоб, але і шарачковую шляхту, рабуючы засцянковыя ваколіцы, палячы вёскі і двары, збіваючы і нават забіваючы непакорных.