Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Як і спадзяваўся, пагоня пайшла ўслед. He даляцеўшы да кустоў, ён крута павярнуў убок, а насустрач пераследнікам ляснула некалькі
стрэлаў. Абодва ўпотырч паляцелі з коней. Ад абозу пасыпаліся кулі і злыя воклічы, але паўтарыць вылазку ахвотнікаў не знайшлося.
Дзякуй, хлопцы! крыкнуў Багдан і, прылёгшы на шыю каня, падскочыў да камандзіра, перакінуў яго перад сабою і ў момант быў ля сваіх.
Ніхто па ім не страляў: і непрыяцелю належыць павага за ратаванне таварыша.
Параненага, які атрымаў дзве кулі і быўу непрытомнасці, паклалі на мяккую траву пад сасною, дзе ім адразу заняліся двое самазваных лекараў, парваўшы на перавязку кашулю бедака.
Мабыць выкараскаецца, сказаў, перавязаўшы руку, і накладаючы на гарачы лоб нефартуннага палкаводца мокрую анучу сівавусы гаспадар з-пад Кобрыні.
Ацалелыя рэпіткі раз’езду, са два тузіны, сабраліся ў кола крыху зводдаль.
Што рабіць будзем, хлопцы? запытаўся Багдан.
Можатаму, што прывёз камандзіра, можаз іншай прычыны, але на яго кіраваліся позіркі прамоўцаў. Незнарок вынес на агульную нараду пытанне, што паўстала перад кожным.
Можа павернем назад, да горада? нясмела адазваўся Hex­Ta. Камандзір жа, во, непрытомны.
Сапраўды, лепш бліжэй да сваіх, разважліва выказаўся немалады ўжо шляхціц на буланым, больш прыдатным да плуга, чым да сядла, узіраючыся ў Багдана лагодным позіркам аратага.
“Нячыстая сіла занесла іх на гэту вайнушку”, падумаў Багдан.
Але ж абоз! Такая здабыча, а іх там жменька. Ці ж уцякаць, як цюцькам пабітым? выгукнуў трэці, смялейшы. Абоз жа па ўсім відаць, з правіянтам, нягледзячы на ўзрост, ён, відаць, меў досвед не адной кампаніі.
Гэта праўда. Пэўна, што з правіянтам, пагадзіўся разважлівы гаспадар буланага коніка. У нас і так не тлуста, шкода страціць.
Там жа, мабыць, і гарэлка ёсць, з надзеяй прамовіў яшчэ нехта.
Грамада ажывілася, пачуліся стрыманы смех і жарты. Рассоўваючы пярэдніх, праз грамаду прабіўся шляхціц не надта ваяўнічага выгляду. Векам не меў і пяці дзесяткаў, рослы, шырокі ў плячах. Але не так гэта кідалася ў вочы, як разумны, уважлівы погляд шэрых вачэй. Як кажуць, самастойны, станоўчы чалавек, з тых, да каго прыслухоўваюцца і ў карчме і на сойміку.
Я хачу сказаць, вашмосьці, мы ж войска, пачаў ён. Маем загад, але страцілі каменданта. Трэба мець каменданта: ён вырашыць, ён і начальству адкажа.
Глядзі ты! Сапраўды! -усклікнуў ахвочы да гарэлкі. He соймік жа нам склікаць.
Самастойны як і чакаў нечага падобнага.
Вось я і прапаяую не соймік, а як належыць войску, Рыцарскае Кола. Трэба неадкладна вызначыць каменданта. Пакуль тыя стаяць у нерашучасці.
Дык няхай ты і будзь, паказаў хтось на прамоўцу.
Але таго не так лёгка было збіць з тропу.
He! Спрыту ў мяне ўжо няма, а камендант павінен быць смелы, знаходлівы, моцны целам і духам. Між нас сёння я такога, прабачце, аднаго заўважыў. Мо’ крыху памыляюся, але мяркую, што для нашага атрада падыдзе менавіта ён, прамоўца паказаў на Багдана.
Канфедэраты загулі, разглядалі Багдана, нібы ён толькі што з’явіўся.
Што ж, чалавек праўду кажа, без пастуха што за статак. А хлопец гэты, сапраўды, зух, сказаў сівавусы, хоць не стары “лекар”. A тыя, бач, нас баяцца: не рашыліся зрушыць, ён махнуўу бок абозу.
Але ж мы яго не ведаем, пачуліся галасы. He з нашага ён павету, кажуць’
Багдан вырашыў, што пара выказацца, бо далейшае маўчанне можа завесці ў вялікую няёмкасць.
Дазвольце, вашмосьці, і мне сказаць. Я не тутэйшы, да вашай харугвы далучыўся як валанцёр, адзіночным таварышам. Зваць мяне Багдан Хмялеўскі, гербу Нячуя. Ваяваць раней крыху даводзілася.
He даўшы яму працягваць, магчыма баючыся рашучай адмовы, ізноў загаварыў той, хто падаў думку абраць камандзіра.
Я, хто не ведае, Вароніч Кузьма. Гаспадарку маю добрую і сям’ю, кожнаму такой зычу, таму хачу з гэтай калатнечы жывым вярнуцца. Вунь да чаго няведанне і неразважлівасць прыводзіць, ён паказаў на выган, дзе ляжалі мо’ яшчэ жывыя іх таварышы, а зводдаль скублі пажоўклую траву ці маркотна стаялі, абмахваючыся хвастамі, асірацелыя коні.
Д авай Багдана на камандзіра! выгукнуў нехта з маладзейшых.
Грамаду прарвала, воклічы на карысць новага камандзіра загучалі па ўсім атрадзе.
Адну хвілінку, вашмосьці! Багдан узняў руку. Пакуль таварыства не акрычала мяне сваім камендантам, прашу ўзважыць, што скажу. Першае: гэта прызначэнне толькі да вяртання ў лагер. Там усе мусяць пацвердзіць, што я сам выказаў гэту ўмову. Другое: калі нам удасца захапіць абоз ані кроплі да вяртання.
Ого! Ці не бываў васпан на дняпроўскіх парогах? прагучала насмешліва. У казакоў такі звычай.
Выў толькі на нёманскіх рапах, жартам на жарт адказаў Багдан. Але дазвольце скончыць. Трэцяе: у баі слухавда каменданта. Вы давялі здольнасць усведамляць небяспеку і выбіраць манеўр, але для перамогі патрэбна адзіная воля, выбранаму падпарадкоўваюцца ўсе. Калі згодны, рабіце ватаванне, падавайце галасы.
Усім спадабалася, як зграбна акрэсліў кандыдат уцёкі з-пад абстрэлу. Спадабалася, што ён аддаліўся і стаў да грамады спіною. Калі самы старэйшы паклікаў яго як камандзіра, Багдан пакланіўся і падзякаваў за давер.
Адразу ж заняўся новымі абавязкамі.
Шмат часу страцілі, але гэта было неабходна. А зараз слухайце загад. Непрыяцель стаіць, бо баіцца рухацца, альбо чакае дапамогі. Гледзячы на наша маруджанне, пэўна лічыць, што і мы чакаем дапамогі. Для нас гэта вельмі добра. А зараз, хто шкадаваў упусціць абоз? Багдан павярнуўся да маладога хлопца, Возьмеш вашмосьць восем таварышаў, па чатыры ад правай і левай рукі, і станеш перад абозам ланцугом крыху далей мушкетнага стрэлу. Рабі, браце.
Як толькі гэтыя ад’ехалі, новаспечаны камандзір працягваў:
Хто ахвочы да гарэлкі? Бяры чацвёра і хутка збяры сюды ўсіх палеглых і параненых, збяры коней і зброю. Рухайся, хлопча! Астатнім падрыхтавацца, набіць зброю.
Калі загаданае было выканана, а параненымі заняліся некалькі старэйшых, Багдан сабраў сваіх “афіцэраў”.
Зробім так. Вашмосьць ад гарэлкі, як завешся?
Лечык Яраслаў.
А я Бялевіч Сцяпан, удакладніў другі.
Дык вось, бярэце ўсіх параненых і забітых на коней і едзеце назад, адкуль абоз ехаў і нібыта мы. Ты, Яраслаў, едзеш услед, нібы ахова. Ад’едзеце з паўмілі, больш не трэба. Адтуль ты са сваімі, Сцяпан, заходзіце лесам за спіну абозу.
Ясна! усклікнуў Лечык. У іх жа не будзе ўкрыцця.
Менавіта так. Там твае, Сцяпан, засядуць са сваёй і дадатковай зброяй. Аты, Яраславе, возьмешусіх коней і кругаля аб’ехаўшы, выйдзеш на дарогу наперадзе абозу мілі за паўтары. Коней збіць у табун і павязаць парамі, каб не разбегліся.
He павінны дарога вузкая, зазначыў Яраслаў.
Сапраўды, пагадзіўся Багдан. Колькі табе трэба хлопцаў, каб зрабіць добры галоп усім табуном.
Я думаю чацвярых хопіць, два ззаду, я і двое спераду. Управімся.
Багдан падумаў, пагадзіўся, хлопец павінен управіцца.
Слухай, што далей: станеш на дарозе стрэль з пісталета і стой. Пачуеш стрэл у адказ, гані наўскапыта, каб зямля гудзела, але з лесу не вылятай. Спынішся ўкрыты хлопца да мяне!
Га-га-га! Дапамога прыбыла! здагадаўся Лечык.
Вось-вось. А табе, браце Бялевіч, у патрэбны момант дам знак: шапку зніму і лоб вытру. Дасі залп уроссып, але з усіх руляў, што маеш. Рэха дапаможа. Але паўзверх людзей. Аніхто не павінен быць забіты. Ну а мы з твайго прыцэлу адсунемся. Зброю адразу наб’еш і
чакай. Д алей я вяду перамовы, а калі памахаю шапкай, значыць усё ў парадку, але сядзіце, пакуль не прышлю чалавека. Ясна, хлопцы?
Ясна, каменданце! Робім! выгукнуў Лечык.
“А што рабіць мне?” засяродзіўся Багдан, калі падначаленыя зніклі. “Узважыць страты і паглядзець, што з параненымі.”
Страты былі значныя, як на нерэгулярнае войска. Непрыяцель таксама моцна аслабеў, нават калі ніхто з аховы не паранены. Двое іхніх ляжалі побач, адзін цяжка паранены, другі забіты напавал. Са сваіх таксама было трое параненых апроч камандзіра.
На конях іх, мабыць, не давязеш жывымі, выказаўся сівавусы.
Калі возьмем абоз, пераложым на фурманкі. Коньмі гэта недалёка. Каб не былі пад кулямі, патлумачыў Багдан, не жадаючьі залішне выкладаць свае намеры.
Калі сумны караван выступіў з загайніка і рушыў, абмінаючы дугою абоз, Багдан тоячыся за дрэвамі, прыгледзеўся. Ахова абозу збілася купкай і, відаць, раілася, што рабіць. Адзінае іх спадзяванне на дапамогу якога выпадковага атрада, альбо на ўцёкі пад покрывам ночы. Апошняе, бадай, са стратай вазоў. Відаць, сапежанцы вельмі вольна пачуваюцца, калі пусціліся ў дарогу з такой аховай. Гэта ж хіба што ад рознай лясной галоты. Пачэшуць яны патыліцы, паскубуць чубы, як даведаюцца, што абоз прапаў.
Абознікі, сапраўды, не мелі магчымасці для манеўру. Паставіць вазы кругам не было дзе, ды і кулі не дадуць. Рушыць уперад на лясную дарогу выб’юць як качак, на выбар. Багдан вярнуўся да сваіх і пачаў розныя рухі і перамяшчэнні, што маглі падацца падрыхтоўкай да адыходу, ці то насустрач дапамозе, якую мажліва накіруюць пасланыя наперад. Такая нявызначанасць дрэнна ўплывала на сваіх, таму Багдан разумеў, што ў абозе нервуюцца яшчэ больш. Сам ён не паказваў свайму войску, што і ў яго душа не на месцы: раптам з’явіцца які сапежанскі раз’езд.
Нечаканы для ўсіх, апроч Багдана, стрэл узбаламуціў абодва бакі. Ён супакоіў сваіх ваяроў і загадаў узяць крыху ўбок, разам з коньмі. Паглядзеў, як абознікі спрабуюць зладзіць абарону ў напрамку багданавага раз’езду і на новым накірунку, узняў мушкет і стрэліў.
He паспела сціхнуць рэха, зводдаль пачулася дзікае іржанне, затым тупат мноства коней, што мацнеў, імкліва набліжаючыся. Усе слухалі, як зачараваныя. Раптам тупат пачаў прыціхаць, іржанне коней, спыненых у разгоне, сведчыла, што нейкі атрад затрымаўся на выхадзе дарогі з лесу. Хуткае з’яўленне конніка гэта пацвердзіла. Падляцеўшы да Багдана, коннік асадзіў каня і далажыў.
Што далей, пане каменданце?
А вось глянь на іх, і здагадаешся, паказаў Багдан на абоз.
Там відавочна нарастала паніка, асабліва сярод фурманоў. Калі і было нейкае спадзяванне, што скачуць свае, то зараз яно знікла.
Багдан зняў шапку і нібы ў стоме старанна выцер лоб і патыліцу. I адразу ж ззаду абозу з хвойніка на невысокім адхоне пасыпаліся стрэлы. Рэха шматкроць павялічыла іх, і здававда магло, што там з паўсотні стральцоў. Кулі зразалі галінкі блізкіх да абозу дрэў, стукалі ў ствалы, але фурманы ад першых стрэлаў былі пад вазамі, альбо ў кустах неглыбокай лагчыны ўздоўж дарогі. Туды ж залягла і ахова.