Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
і за сынам ніхто не азавеода ў выпадку чаго. Сам разумееш, не на шпацыр выпраўляем.
Ад ’ютант сунуў галаву ў прыадчыненыя дзверы і паведаміў, што хлопец даўно марнуецца ў чаканні.
Што ж маўчыш, ацан! папракнуў Агінскі. Кліч!
Пацей сам выйшаў насустрач Вагдану, калі той ступіў у пакой.
Загадалі адпачываць, а самі тармосяць! сказаў падскарбі і дадаў перапрашальна. Патрэбен чалавек твайго складу, вашмосьць.
Слухаю, пан камендант! Багдан службіста выструніўся.
Хоць і адвык, але бацькава школа прыдалася. Пацей зрабіў яшчэ пару крокаў, спыніўся перад Багданам, дапытліва зірнуў яму ў вочы. Памаўчаў, даючы зразумець, што справа не простая.
Кажу, хлопча адразу: задача цяжкая, таму добраахвотная. Трэба даставіць ліст у Варшаву. Важны ліст! He можа трапіць у непатрэбныя рукі! Ну як?
Пацей ізноў зірнуў у вочы Багдану, чакаючы згоды ці адмовы. Багдан разумеў, што праслізнуць праз сетку сапежанскіх патрулёў справа не жартоўная, але ведаў, што адмова перакрэсліць усе шанцы мець хоць нейкую прыхільнасць гэтых уплывовых асоб і атрымаць бацькоўскія кантракты.
Здолею, пан камендант, Багдан стараўся, каб голас гучаў спакойна і ўпэўнена.
Пацей згодна кіўнуў галавою, нібы ведаў адказ загадзя.
Падкрэслю: ліст не можа трапіць ні да каго апроч адрасата. Заручы гонарам захаванне таямніцы, -загадаў Пацей.
Выслухаўшы прысягу, сцішыў голас да шэпту:
Атрымальнік Яе Вялікасць Марыя-Казімера!
Пачуўшы імя каралевы, Багдан патрабаваў хвілі, каб набраць паветра і здабыцца на адказ.
Ясна, пан камендант! Калі маю ехаць і ў які тэрмін павінен укласціся?
Пацей павярнуўся да Агінскага, нібы завучы таго ў сведкі свайго шчырага задавальнення.
Іншага я і не чакаў ад такога зуха!
Агінскі ж крыху спахмурнеў. Ці то ад напаміну пра іх складанае становііпча, ці з апасення, што заўчасна пасвячаюць малазнаёмага чалавека ў таямніцу. Але Пацей сеў за стол і знакам загадаў прысесці Багдану. Ваганні Агінскага яго не кранулі. Жыццёвы досвед і схільнасць да рызыкі падказвалі яму гэты крок.
Патрэбен час, каб усё патлумачыць, сказаў ён. Адлік ідзе не на тыдні, а на дні. Сам бачыў, як людзі стомленыя. Найлеппі гэтай ноччу і выехаць. Бліжэйшыя патрулі адцягнем вылазкай, а там ужо сам павінен управіцца. Каня табе выберуць.
Паеду на сваім, калі дазволіце, запярэчыў Багдан. Прывык.
Няхай будзе так. Можаш узяць дадатковага, але эскорту не магу даць.
Пацей узняў вочы, каб яшчэ раз упэўніцца, ці не памыліўся з выбарам.
Аднаму лягчэй праслізнуць, пане каменданце, заўважыў Багдан.
Вось і я так лічу. Бяспечней. I самому, і лісту... Зробіш, у страце не будзеш, Пацей падсунуў да сябе прынесеныя сакратаром паперы. Д ык гэта паперы твайго бацькі? ён прыўзняў адну над сталом.
Так, вельмі яны для мяне дарагія.
Пэўна, адзін у бацькі? спачувальна глянуў на яго Агінскі.
Хлопец пачынаў яму падабацца. I тым, як уважліва слухаў тлумачэнні, і сваімі дарэчнымі заўвагамі, і непадробным спакоем, хоць напэўна разумее, на што ідзе.
Сястра яшчэ ёсць, замужняя, павярнуўся Багдая да харужага. Цешыла ўвага паважяых іхмосьцяў да яго асабістых спраў.
Чулі пра твой клопат, не траць надзеі. Можа ў палоне, а то і хворы ды не можа весткі падаць. Бачыш, нейкі след пазначыўся, а мы пусцім чуткі, параспытваем, суцяшальна сказаў Пацей. Няйначай Божай воляй апынуўся ты тут разам са знаходкай, Пацей паклаў руку на стосік папер. Хацеў бы мець іх, так?
Прасіў бы зрабіць ласку, пан камендант.
Пацей адказаў не адразу. Глянуў на Агінскага, падумаў, а дакл адней даў таму час зразумець, якім будзе адказ.
Бач, гэта ўсё ж дакументы, узятыя на ворагу, у пратаколе памянутыя, Пацей гаварыў павольна, нібы сам з сабою раіўся. Але за паслугі справе... Як лічыць пан харужы? звярнуўся да Агінскага.
Агінскі звёў бровы, памаўчаў, прамовіў:
Лічу, не будзе ўрону вайсковаму парадку, калі аддамо паперы сыну іх уладальніка. Зазначу толькі, што ўладальнікам менавіта гэтых асобнікаў мог быць другі бок, які купляў ці браў у арэнду. Варта ўдакладніць.
Харужы знайшоў пераканаўчую прычыну затрымкі папер, a Багдан са свайго боку не мог ім сказаць, што другія асобнікі ляжаць у схованцы пана Лявона.
Зробім так, знайшоўся Пацей, пакуль ты вернешся, мы над імі памаракуем, паглядзім. У любым выпадку, вашмосьць, забярэш іх, хоць бы дзеля вяртання набыўцу, калі гэта ягоныя. Згодзен?
Багдану нічога іншага не заставалася. Ён ведаў, што не да папер будзе канфедэрацкім ваяводам. Трымаць яго на кручку вось адзіная прычына затрымкі. Гэта яго не злавала, урэшце хто ён для
іх? Падумаўшы, то можа тут паперам будзе бяспечней, чым вазіць з сабою.
Ідзі, вашмосьць, рыхтуйся, цераз дзве гадзіны атрымаеш у пана харужага, Пацей кіўнуў на Агінскага, усё, пра што дамовіліся. Вось табе пярсцёнак. Гэта пароль, казаць нічога не трэба. Да каго пастукацца, пан харужы раскажа. У крайнім выпадку ліст знішчыш! Але гэта значыць новая рызыка і вялікія страты.
Выканаю! запэўніў каторы ўжо раз Багдан.
Ну, тады з Богам! Пацей злёгку абняў хлопца за плечы.
Калі Багдан Хмялеўскі пакінуў абодвух палітыкаў сам-насам, яны ніякавата пераглянуліся.
Адпалі мае сумненні, прызнаўся Агінскі. А ты не думаеш, што нашы ганцы ў Варшаве гінуць? Каб па дарозе, няўжо не пачулі б. Шкода, калі і гэты прападзе.
Зроблена, твар Пацея злёгку перасмыкнуўся. -Даедзе!.. Хоць бы з-за гэтых папер, калі не дзеля амбіцыі.
Сумленны хлопец. Але ж несумленным такое не даверыш...
У тым і бяда. Палітыка прымае ў ахвяру сумленных, тады і аддае жаданае, крыху ўзнёсла паведаміў Пацей.
Агінскі паківаў галавою.
Аддае то аддае, але не тым, кім ахвяруюць.
Тут мы нічога не зменім. Спрадвеку так б ыло, так ёсць і так будзе' ♦ * ♦
Вось, прыйшоў цябе адведаць, ціха сказаў Багдан, прыглядаючыся прыслепленымі з двара вачыма да прыцемкаў каморы.
Сядай, калі прыйшоў. Госць і ў палоне госць. Вось сюды, паляпаў далоняй сапежанскі ваяр, здагадаўшыся, што Багдан яшчэ не бачыць яго.
Ну, як ты тут, вашмосьць? запытаў Багдан, уладкаваўшыся на саламянай падсцілцы.
Той ляжаў на спіне, закінуўшы рукі пад галаву.
А нічога. Сумнавата толькі. Вось ляжу ды думаю, што з нашай вайной будзе.
-1 не кажы, засмяяўся Багдан. Я пра гэта ўвесь час разважаю. Ды пра гэта пасля. Тут я вось тое-сёе прынёс, частуйся, калі ласка.
Багдан развязаў клуначак і разгарнуў хусцінку як абрусік.
Нашто гэта ты! нібы з папрокам сказаў сапежанец. У саміх жа, ведаю, не надта
Але бачна было, што задаволены і прыходам і пачастункам.
He ісці ж у адведкі з пустымі рукамі. Еш, не саромейся, не думаю, што вас тут перакармілі.
Сапежанец засмяяўся.
Пасля тутэйшай ежы стан будзе, як у паненак з фраўцымеру.
Але ж, слухай! спахапіўся ён. Я прымаю пачастунак, а дасюль незнаёмыя. Сам я Даніла Сурмач, паручнік. Бачыш і прозвішча самае ваярскае.
А ў мяне наадварот, мірнае: Хмялеўскі, Багдан Хмялеўскі.
Во, цяпер можна і перахапіць у дадатак да той поліўкі, якой нас замест парасят частуюць, бо парасят даўно з’елі. Але і ты са мною.
Дзякуй, я толькі ад стала. Дзеля прыліку, вось скарыначку схрупаю. Усё астатняе табе.
Сурмач пачаў са смакам заядаць хлеб, сыр, цыбулю, усё разам. Адначасна не забываўся пра роспыты.
Дык кажаш, увесь час пра гэту вайну думаеш, але ж я чуў, ты валанцёр? He гэтага, значыць павету? Па якую ж халеру, прабач, палез у калатнечу?
Калі па-праўдзе, то ад безвыходнасці. Але ішоў я валанцёрам у рушанне, не ў канфедэрацыю. Я ў канфедэрацыі, як той цыган, за кампанію апынуўся. Дарэчы, як шмат хто з тутэйшых.
Паручнік паківаў галавою.
Вунь як! А я думаў, маладзён прыгоды піукае, вызначыцца хоча.
ІПмат хто так думае, а я не пярэчу. Інтэрас мяне сюды прывёў, дакладней кажучы, няшчасце. 3 тым і да цябе завітаць рашыўся.
А якім бокам я да гэтага? здзівіўся Сурмач.
Багдан маўчаў, не ведаючы, як падступіцца датаго, што яму карцела. He хацелася, каб Сурмач толькі такуспрымаў яго прыход.
Сказалі мне, што ў тваім сядле знайшлі паперы. У патаемнай кішэньцы, патлумачыў Багдан.
Ага! Нейчыя кантракты на продаж ці заставу нейкага Сурмач асекся. Пачакай, пачакай, як гэта тваё прозвішча? Хмялеўскі! усклікнуў ён. Як і ў паперах! Няўжо?
Ці ты сапраўды не ведаеш, як яны ў тваё сядло трапілі? не стрымаўся Багдан. Толькі, Богам прашу, скажы праўду!
Паручнік паляпаў па руцэ Багдана.
А што ты так нервуешся, хлоггча? Няма мне чаго таіцца. Разам з сядлом тыя паперы да мяне трапілі. Я пра іх і не здагадваўся, пакуль іх тут не знайшлі. А сядло, я ж казаў, з забітага каня зняў.
Багдан прыглядаўся да твару Сурмача. Здалося яму, што той не маніць, кажа праўду. Рашыўся не таіцца.
Бачыш, Даніла, звярнуўся па імені, гэта паперы майго бацькі. Калі ты праўду кажаш, то пэўна і сядло і конь той майго прапаўшага бацькі.
Ого, у што я наступіў! усклікнуў Сурмач і пільна паглядзеў у вочы Багдану. Вось табе крыж святы, ён перахрысціўся, зняў сядло з забітага каня. Чалавека паблізу не было ані жывога ані мёртвага. А што з тваім бацькам?
Ехаў да татараў з выкупам за сябе. Закладнікам сябар застаўся. 3 тае пары ані слыху і тут раптам гэтыя паперы.
Сапежанскі паручнік спахмурнеў, кінуў на Багдана невясёлы пагляд.
Апроч як словам гонару, вашмосьць, нічым не магу пацвердзіць сваю праўдзівасць.
Веру я, ціха азваўся Багдан, але хацеў распытаць дзе, як, калі той конь быў знойдзены. Як выглядаў, якой масці? Бацька не пры мне ад’язджаў, але з роспытаў ведаю, што на гнядым, добрым стаенніку. Рыштунак меў добры.
Мала што ад мяне пачуеш, уздыхнуў Сурмач,Скакаў я ганцом на Берасцейшчыну і вось недалёка адсюль наткнуўся на таго... гнядога, сцішана прамовіў Сурмач, зірнуўшы на Багдана. Так, сапраўды, гняды. Ляжаў застрэлены. Добры конь, не на адну сотню коштам! 3 усяго рыштунку толькі сядло. Моцна мяне гэта здзівіла. Можа спяшаліся...
Паручнік прымоўк, задумаўся. Багдан не дакучаў роспытамі, разумеў, што так Сурмач лягчэй прыпомніць дробязі. А дробязі могуць шмат значыць.
Ані знаку якой бойкі ці валтузні, сказаў паручнік, здагадваючыся, што не сам конь Багдана цікавіць. -Па ўсім выглядала, адвялі ў хмызняк і прыстрэлілі ў вуха. Я пасля так прыкідваў: канакрады нейкія, заспетыя пагоняй, не спадзяваліся пакарыстацца, але і здабычу аддаць не хацелі. Сядло ў спеху не знялі, а можа ўцякалі пешкі, гушчаром. Лішні цяжар. Конь ужо не першы дзень ляжаў, так што забойцы не збіраліся вярнувда.