• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Вінцэсь, і ты, Тамаш! распарадзіўся камандзір. Паедзеце з ім. Усё чулі. Але без патрэбы не затрымлівайцеся. Назад проста ў вёску, у лагер. На той час мы ўжо там будзем, калі ж не, то да паручніка. Усё, шчаслівай дарогі, кур’ер!
    -1 вам, хлопцы, адказаў Багдан, даючы шэнкеля каню.
    Двое патрульных пачлэпалі за ім. Праехаўшы з паўмілі моўчкі, Багдан павярнуўся да спадарожнікаў.
    Любата вам у патрулі, прамовіў з добра ўдаванай зайздрасцю.
    Тыя ўзрадаваныя мажлівасцю пагутарыць з новым чалавекам, прыспешылі. Дарога дазваляла змясціцца ўтрох цалкам зручна.
    А чаму так лічыш, вашмосьць? запытаўся старэйшы, Тамаш. Ці твая служба горшая, цяжэйшая?
    А то не? з адценнем крыўды азваўся Багдан. Глянь: пакружылі вы па наваколлі ды ў цяпло, пад дах. Стаіце заўжды ў вёсках. Там і перагрызці і выпіць знойдзецца. Ды і дзеўкі ж ёсць, рагатнуў Багдан, прыжмурыўшы вока на Вінцэся.
    Ну, да дзевак і ты можаш заскочыць, запярэчыў Тамаш. He бяжыць жа за табою які паручнік і не сочыць.
    Тут, вашмосьць, памыляешся. 3 пакетам не падскочыш. Раздва і ў лапы тым трапіш. А трапіш прымусяць расказаць і тое, чаго не ведаеш. А як жа раскажаш, чаго не ведаеш? запытаўся Багдан у Вінцэся.
    To быў хлопец не з кемлівых.
    Дык як жа тое расказаць, калі не ведаеш што? здзівіўся ён, пачухаўшы патыліцу.
    А каб ведаў альбо ўспомніў, то кур’еру і прыкладуць да пятаў напаленую качарэжку, ці бізуном па спіне напішуць, што трэба ўспомніць. Ці мала хлопцаў так Вогу душу аддалі? Бо набрэшаш часовая палёгка. Спраўдзяць, што мана, то люцей возьмуцца. Такая, брат, служба кур’ерская. А яшчэ зброд лясны за грашыма палюе. Я, калі вас убачыў, таксама думаў, шышы якія.
    Гы-гы! рагатнуў Вінцэсь. Мы простая шляхта. Працуем. Нам разбой не да смаку.
    Ды я ж кажу, што здалося. Я за пісталеты схапіўся, бо так нашай службе інструкцыі наказваюць. Лісты не павінны трапіць да непрыяцеля. Прывучаны мы самі сабе рады даваць, хваліўся Багдан.
    Але ў таварыстве смялей, заўважыў Тамаш.
    Смялей то смялей, хто спрачаецца, але і небяспечней. Адзін лацвей праслізне незаўважна. Ізноў жа, калі захопяць некалькіх, шмат непрыяцель здолее даведацца. Хоць бы адкуль ды куды едуць, хто галоўны, іншае важнае.
    Багдан заўважыў, што апошняе тлумачэнне, выкладзенае тонам прывычнага паўтарэння, зрабіла на ягоны эскорт пэўнаеўражанне. He вельмі прыемнае. Застаўшыся толькі ўдвух з гэтым адчайным невядомым чалавекам, Вінцэсь і Тамаш адчувалі цалкам натуральную няўтульнасць і непакой.
    Ведалі, што ў берасцейскіх канфедэратаў ёсць прыхільнікі і па-за колам аблогі. Ды і з горада не раз выскоквалі раз’езды на сапежанскія тылы. Далекавата то далекавата, але калі за тымі кур’ерамі так палююць, то хто паверыць, што яны пры ім выпадкова. Пачастуюць той жа качарэжкай.
    Пэўна ж утрыманне, вашмосьць, маеш неблагое за ўсе тыя небяспекі ды пагрозы? каб змяніць настрой, запытаўся Тамаш.
    Плацяць няблага, але і за кавалак вяндліны ці пляшку гарэлкі мусіш выкласці. Па такой хлюпаце ды з дажджом іншым разам як без сугрэву?
    Гэта праўда, са знаўствам сцвердзіў Тамаш, з надзеяй пераглянуўшыся з Вінцэсем.
    Упамінанне пра пляшку выклікала ў Вінцэся толькі горкае шкадаванне, што і ўбачыў Тамаш на яго твары.
    Без сугрэву і да хваробы недалёка, крэкнуў Тамаш. Служба, хай на яе паралюш!
    “Саспелі хлопцы, зразумеў Багдан. Пара мацаваць сяброўства.”
    У мяне тут засталося крыху, ляпнуў ён ззаду рукою. Вядома, калі вашмосьці не пагрэбуюць.
    Д ы ты што, васпане? пакрыўдзіўся Тамаш. Ці ж мы не паныбраты? Ці ж мы не аднае крыві? Так я кажу, Вінцэсь?
    Пра адмову пачастунку Вінцэсь выказаўся рашуча і ясна:
    Каб брат пану-брату пачастункам пагрэбаваў?! Ды за такое шабляй і канец размовы! Каб не было да чаго чарку падносіць, зарагатаў патрабавальны ў справах звычаю канвойны.
    Але ж ацан дасціпны, пане Вінцэсь! у захапленні ўсклікнуў Багдан. Вашмосьці першы глыток, падаў яму пляшку.
    Гэта быў глыток дасведчанага знаўцы. Булькнула, здалося, адзін раз, а пляшка апусцела больш як на чвэрць. Адарваўшыся, Вінцэсь стрымаў дых, прыслухаўся, як там у вантробах, ці палягчэла, хэкнуў і прагна ўцягнуў паветра над зашмальцаванай скарынкай, выцягнутай з кішэні. Тамаш паўтарыў тое самае з выключнай дакладнасцю, не мінаючы скарынкі ўласнай выпечкі.
    Ну як? пацікавіўся Багдан, каб было заўважна, што яму залежыць на задавальненні і справядлівай ацэнцы пітва.
    Ого! адказаў Вінцэсь, не памятаю калі ўжо піў гэткае. Кракаўская ці што?
    -1 краявід зусім іначай выглядае, падтрымаў Тамапі, здаецца, і хмары вышэй пайшлі. А ты што ж, васпан?
    Нельга мне. Інструкцыя! Толькі на пастоі, пры адпачынку ці хваробе. Служба!
    -Служба, гэтапраўда. Інструкцыі, яны, брат, для выканання абавязковыя, бо такі парадак, павучальна зазначыў Тамаш.
    У вачах яго свяцілася спадзяванне. Багдан прыкмеціў і павярнуўся да Вінцэся.
    А што тут везці? страсянуў пляшкай,На якую халеру яму тут плёхацца, шчэ й разальецца без дай прычыны,ён падаў пляшку Вінцэсю. У карчме якой вазьму запасу. Будзе ж карчма па дарозе?
    А будзе, будзе, запэўніў той, таропка падхапіўшы пляшку. He так ужо і далёка.
    Прыклаўся адзін, булькнуў другі і Багдан атрымаў пустую пляпіку разам з удзячнымі позіркамі новых сяброў. “Пашанцавала на эскорт”, падумаў ён. Ясна, што гэтыя шляхцюкі ў сапежанскіх шэрагах такія ж выпадковыя, як ён у канфедэрацкіх. Загадаў яснавяльможпы з’явіцца шляхце куды дзенешся!
    У яснавяльможнага благіх напояў не бывае, сказаў Багдан. Адна бяда, калі зловіць падпітага на шляху з лістом, то можаш і горлам заплаціць.
    Гэта, мабыць, ужо занадта, -паспачуваўусім кур’ерам Вінцэсь. Цяжка бывае самотнаму чалавеку ў дарозе. А што там на месцы? Ну, вось, хоць бы ў тых Ружанах?
    О! На месцы то іншая рэч! Колькі дзён, пакуль там чытаюць, адпісваюць, рыхтуюць, жыві як кароль. Еш, пі, усё за іх кошт. Хочаш, па шынках прайдзі, але гэта ўжо за свае. Дзеўкі таксама за свае, падкрэсліў, смеючыся, Багдан. Але як ехаць, то каб быў, як цвік. За дзень ці ноч папярэдзяць і ў сядло!
    Вясёлае жыццё малявалася ў багданавых кур’ераў: сытае, бесклапотнае, а што рызыкоўнае, то пры такіх выгодах...
    А... Вінцэсь завагаўся. А з эскортам як, калі ён здарыўся? Ен жа з кур’ерам, ці не так?
    Багдан быў пічодры.
    Чаму ж ім не павінна належаць? зірнуў ён на Вінцэся. Памятаю, аднойчы скарб везлі, натуральна з эскортам, дык тыдзень у палацы гулялі. Ну, вядома, не ў залах княскіх, у афіцыне для дваранаў.
    Ат! Што там тыя залы, грэбліва махнуў рукою Тамаш. Абы пітво ды ежа адпаведныя, спаць у цяпле пусцяць, то што там тыя жырандолі ды статуі!
    Так, папросту, нават лепей, падтрымаў Вінцэсь, прасцей, ніхто ў рот ці кубак не зазірае. Маніры там розныя не патрабуюцца.
    -1 я так лічу! Між сваіх яно вальней! Багдан горача падтрымаў меркаванні спадарожнікаў.
    А як ты глядзіш, ацан, дапытліва зірнуў на Багдана Тамаш, калі мы з табою аж да Ружанаў паедзем? He палічыш за крыўду?
    А чаму ж я павінен крыўдаваць? Вы нясеце службу, і я сваю выконваю.
    Тамаш вырашыў падкінуць свае абгрунтаванні.
    Цікава пры нагодзе скочыць у тыя Ружаны. Глянуць на палац, на касцёлы ды цэрквы!
    Вядома, цікава, падхапіў Вінцэсь, сядзім жа па засценках, як мядзьведзі, а тут нагода!
    Чаму ж не скарыстаць? падтрымаў Багдан. Самы адпаведны выпадак.
    Тамаш над усім падумаў, падкруціў рыжаватыя вусы і павярнуўея да Вінцэся.
    Так што, уцям браце, а то з табою рознае здараецца: аніякаму там паручніку, ці нават рэгімэнтару ці харужаму ані гуку! Пасланыя мы ахоўваць важнага кур’ера да самых Ружанаў!
    Вінцэсь падрос на страмёнах. Моцны напой браў сваё, хоць і на холадзе.
    Са мною, Тамаш, усё будзе ў лад. Я лічу нам лепш усіх, каго ты ўспамянуў, абмінаць. Гары яны гарам з іх булавамі ды буздыганамі!
    Праўда, праўда. Толькі ты гэтага, дзе не трэба не ляпні. Ён то хлопец свой, Тамаш кіўнуў на Багдана з усёй магчымай прыязнасцю. Але могуць натрапіцца хітрыя.
    Далей ехалі ў вялікай згодзе. Шчокі Вінцэся і Тамаша паружавелі, вочы свяціліся вясёлым хмелем.
    Калі, мінаваўшы вёсачку з падслепаватымі хаткамі, непадалёк ад дарогі ўгледзелі карчму, усе трое, не згаворваючыся, павярнулі да брамы. Уладкаваўшы коней у бруднай, недагледжанай стайні, накіраваліся ў шынок, які аказаўся не на шмат лепшы за стайню. Начаваць давялося б у гэтай жа агульнай, з дазволу сказаць, залі, але дзеля мэтаў Багдана карчомка надавалася як найлепей.
    Сеўіпы за стол, паклікалі карчмара і запатрабавалі ееці і піць. Пакуль той завіхаўся і пакрыкваў на адзінага служку, пэўна, сына, Багдан агледзеўся. У супрацьлеглым куце ўтульна размясціліся трое шляхцюкоў. Відаць, даўно тут гасцююць, бо адчэпленыя шаблі ляжалі на лаве, а твары і галасы сведчылі пра блізкае знаёмства са змесцівам пустых ужо кварт і збаноў. Больш нікога не было. Таму карчмар стараўся прыслужыцца абодвум кампаніям. Прынеслі замоўленае, і ўсе трое ўзяліся дагаджаць згаладалым вантробам.
    Ну вось, тут і я магу крыху паслабіць лейцы, засмяяўся Багдан, наліваючы чаркі.
    Належыць, належыць вашмосьці, прымільна прамовіў Вінцэсь, узнімаючы чарку. Здароўе кур’ераў!
    Цсс! прыклаў Багдан палец да вуснаў, вырачыўшы вочы.
    Разумею! Таямніца! ледзь не рыкнуў Вінцэсь.
    Шляхцюкі азірнуліся. Багдан, седзячы бокам да іх, заўважыў, што стары, сівавусы шлягон, які сядзеў спіною да залы, быў ужо добра яа падпітку, хоць на лаве пакуль трымаўся моцна.
    Вось так ён заўсёды, нібы просячы прабачэння за нястрыманасць таварыша, сказаў Тамаш. Трэба яму адразу дадаць зараду, каб не плявузгаў на ўвесь шынок.
    Як толькі Тамаіп рашуча напоўніў чаркі, Багдан спахапіўся:
    To куляйце, хлопцы, пакуль без мяне. Трэба біклажку напоўніць, бо пасля забудуся.
    Але, але! Давай, бяжы, падтрымаў занепакоенасць кур’ера Тамаш.
    Багдан падышоў да карчмара.
    Масла ёсць? Давай кавалак.
    Зайшоў у стайню і стрымліваючы млоснасць, праглынуў масла невялікімі кавалкамі. Забраў з сумкі пляшку і вярнуўся ў шынок. Ідучы паўз свой стол, заўважыў, што кварта апусцела.
    Занясі яшчэ адну, загадаў карчмару, ды налі во, чаго лепшага, падаў яму пустую пляшку.
    Слухаючы гамонку вясёлай кампаніі, пачуў, як старога шляхцюка некалькі разоў назвалі Стасем. Карчмар занёс Тамашу з Вінцэсем поўную пляшку і наліў у багданаву. Багдан занёс яе да сядла і, вяртаючыся назад, нібы выпадкам павярнуўся да кампаніі ў куце. Удаючы добра падпітага, раскінуў рукі і радасна крыкнуў: