Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Агінскі яшчэ раз уважіва прагледзеў ліст, падставіў некалькі прыгожых росчыркаў у пачатку і ў канцы.
Трэба толькі над кожным сказам думаць, бо гэтая францужанка ў інтрыгах на ўсе чатыры капыты падкаваная. Каб, барані Божа не ўразіць яе гонар і самалюбства, бо тады ўсё страцім.
Патрапіць было сапраўды нялёгка. Ліцьвіны спадзяваліся пакарыстацца супярэчнасцямі і непаслядоўнасцю палітычных захадаў каралевы. Марыя Казімера какетавала з французскім дваром, каб сыны трапілі ў спіс яго фаварытаў, не пакідаючы адначасна і прааўстрыйскай пазіцыі, бо старэйшы сын Якуб павязаны шлюбам з Габсбургамі. А ладу і міру між Версалем і Венай здаўна не было.
Загадаўшы ад’ютанту нікога не пускаць, паплечнікі працавалі, перакрэсліваючы неаднораз ужо зацверджанае, адкідаючы, як шкоднае, толькі што ўхваленае. Нарэшце атрымалі тэкст, які не мелі ўжо
ані здольнасці, ані ахвоты ўдасканаліць. Падпісалі, прыпячаталі свае подпісы сыгнэтамі, падрыхтавалі службовыя пячаткі і воск.
Іншыя падпішуць пасля нарады, Агінскі глядзеў на аркуш як стомлены мастак глядзіць на жаданы, але выпакутаваны твор. Тады і запакуем. Застанецца вырашыць, з кім паслаць.
Пацей падціснуў пухлую ніжнюю губу і скрушнаўздыхнуў: справа ганца была не лягчэйшай, чым складанне ліста. Сапегі палявалі на кожнага вершніка ў наваколлі, а можа і далей. Мелі вушы і вочы ў асяроддзі канфедэратаў. Нездарма столькі ганцоў знікла без следу.
Патрэбен спрытны, разумны і зухаваты, адклікнуўся Пацей. Ну, і каб даверыцца было можна, падскарбі берасцейскі сарданічна ўсміхнуўся.
-1 ўсё гэта ў адным чалавеку! няпэўна ўсміхнуўся Агінскі.
Абодва змоўклі на доўгую хвілю, бо крыху нечаканая шчырасць выклікала ў душы магнатаў мулкае пачуццё няёмкасці: нават самым сабе цяжка прызнацца, ў якую прорву завёў Рэч Паспалітую хцівы эгаізм некалькіх арыстакратычных фамілій.
Невясёлы роздум перапыніў даклад ад’ютанта пра захоп і дастаўку абозу ды палонных.
Ого! Як жа гэта адбылося? здзіўленаўсклікнуў Пацей.
Ужо даўно канфедэраты не мелі значных сутычак. Нават маленечкі поспех падыме настрой шляхты і войска.
Усіх падрабязнасцяў яшчэ не ведаю, пане каменданце, апраўдваўся ад’ютант. Спяшаўся далажыць, маладзён свяціўся задавальненнем. Камендант харугвы і часовы начальнік раз’езду мной пакліканы і чакаюць.
Што значыць часовы? звёў бровы Пацей.
У самым пачатку сутычкі камендант раз’езду быў паранены, яго замяніў малады валанцёр. Харужы здзіўлены, бо сваім часам не хацеў яго прымаць.
Тлумачэнні ад’ютанта пазабавілі абодвух ваяводаў.
Абоз! задаволена крэкнуў Агінскі. Гэта ж нейкае забеспячэнне, калі не парожні ехаў. Кліч сюды тых камендантаў!
Пакуль харужы складаў справаздачу, хвалюючыся, як ацэняць няўдалы выбар параненага камандзіра, Пацей прыглядаўся да хлапца, які стаяў поруч харужага. Малады. Але сам Пацей стаў да шэрагу ў нейкія дзевятнаццаць, а ў дваццаць ужо быў паручнікам. I не дзенебудзь, аўпетыгорцаў Караля Радзівіла, падканцлералітоўскага.
Калі ход падзей быў праяснены, усе звярнулі ўвагу на Багдана.
Ну і валанцёр! Пацей павярнуўся да харужага. А яшчэ, кажаш, сумняваліся ці варта браць? Былі б зараз без здабычы.
Пацей падышоў да Багдана, зычліва ўсміхаючыся, і, ляпнуўшы па плячы, абняў ледзь не па сяброўску.
Малайчына!
Я, пан камендант, толькі выканаў жаўнерскі абавязак, замяніў параненага камандзіра са згоды таварыства. Там былі і дасведчаныя людзі, здольныя ўправіцца, патлумачыў Багдан.
Управіліся б, пагадзіўся Пацей і нечакана насмешлівым голасам працягваў, управіліся б вывезці палеглых і вярнуцца, але не з чужым абозам і без палонных. Камандзір гэта галава, a калі галава не працуе, што карысці з тулава. Таму не бянтэжся і не прыніжайся! Паказаў сябе! ізноў павярнуўся да харужага, Палонныя вашы, то абшукаць старанна, але ставіцца да ўсіх з павагай. Да ўсіх! падкрэсліў ён.
Допыт вядзецца, адказаў афіцэр. Як дагэтуль нічога вартагаўвагі.
Пацей строга зірнуў на афіцэра, занадта ўзрадаванага нечаканым поспехам, з націскам паўтарыў:
Усё дакладна ператрэсці. Могуць быць прыхаваныя паперы, лісты, дэпешы.
Агледзьце адзежу, абутак, рыштунак, падказаў Агінскі.
Так і робім, яснавяльможны пане харужы. Па ўсім выглядае звычайны аправізацыйны абоз. 3 папер толькі спіс пастаўкі, але яго і не хавалі. Дарэчы, усё давезенаў адпаведнасці з рэестрам, аніводная бочка не адшпунтована, пячаткі ні начым не парушаны, раз’езд вярнуўся цвярозы.
Вось гэта парадак! зарагатаў Агінскі. Вось такіх бы нам камендантаў паболып. Падзяка хлопцу належыць: управіўся са старымі забіякамі, не даў пысы намачыць!
Такога часовага варта ў сталыя перавесці? Пацей прыязна ўсміхнуўся Багдану.
Багдан адчуваў сябе ніякавата, слухаючы пахвалу сваім учынкам. Разумеў, што так зручна камандзіру, бо адводзіць размову ад памылак і страт. Адпавядае такі накірунак размовы і абодвум правадырам, бо падмацоўвае іх становішча. Харужы зразумеў меркаванне Пацея як загад.
He хоча на пасаду, пане падскарбі, -усміхнуўся афіцэр, ужываючы цывільную форму звароту, каб паказаць, што разумее пачутае як прызнанне стараннасці валанцёра, не болей.
Як валанцёр, ды не з гэтага павета буду ўспрымацца таварыствам, прабачце, як advena, прыблуда па нашаму, адказаў Багдан на нямое запытанне Пацея.
Адказ, па ўсім было відаць, задаволіў і Агінскага і Пацея.
Што значыць advena, я ведаю, засмяяўся Пацей. Ёсць такая брыдкая звычка ў павятовых харугвах. Але, не жадаеш не прымушаем. Знойдзецца і табе занятак.
Пацей крыкнуў у дзверы:
Янка! Збан і пяць кубкаў сюды!
Калі ўсе кубкі былі наліты, Пацей першы падаў Агінскаму, два наступных харужаму і Багдану. Толькі тады ўзяў свой і кіўнуў ад’ютанту.
За поспех маладога каменданта!
Усе выпілі, паставілі кубкі, чакалі, што далей. Пацей яшчэ раз акінуў задаволеным позіркам Вагдана і тонам загаду абвесціў:
Валанцёру адпачыць, харужаму займацца палоннымі і абозам! Ідзіце!
Упадабаў цябе пан падскарбі, ціха сказаў харужы, выходзячы з Багданам. Можа дарма адмаўляешся ад прызначэння.
Мне, сапраўды, на гэтым не залежыць, адказаў Багдан. Усёткі я тут часова, разумееце?
Багдан не вельмі спадзяваўся на разуменне. Пры ўсім міралюбстве прага да вайсковага вызначэння была ў шляхты ў крыві. Хай сабе і ў канфедэрацыі, хай сабе перад няўмольнай паразай, але ж прызнанне ваярскага досведу!
He паспелі зачыніцца дзверы за Янкам, які забраў кубкі і збан, як прыбег сакратар, падаючы Пацею некалькі паперын.
Вось, пане падскарбі, знайшлі ў палоннага.
Пацей жвава ступіў насустрач і выхапіў паперы з рук сакратара. Хлопцы стараюцца, часу не марнуюць, нешта знайшлі.
Што гэта? прагляд расчараваў Пацея. Нейкія кантракты.
Ён падняў вочы на сакратара, просячы ўдакладнення. На сапежанскія дэпешы знойдзенае не пасавала.
Знойдзена ў начальніка аховы абозу, у кішэньцы сядзельнай торбы. Палонны нічога не тлумачыць, бо сядло нібыта знята ім незадоўга з чужога забітага каня. Кажа, што не ведаў пра тую патаемную кішэньку.
Цікава, пакруціў Пацей ліст перад сабою, на патаемнае не выглядае: подпісы, павятовыя пячаткі, усё на месцы.
Добра знаўся на падобнага роду дакументах. He адзін прайшоў праз яго рукі, дзякуючы пасадзе падскарбія. Падаў паперы Агінскаму.
Зірні, калі ласка.
Яшчэ адна асаблівасць, міласцівы пане, мякка перапыніў сакратар. Вядомы вам валанцёр, як убачыў гэтыя паперы, расхваляваўся. Кажа, што гэта кантракты на продаж ці то арэнду, бо ў паперы я не заглядваў, адразу сюды панёс, дык вось ён цвердзіць, што паперы ягонага бацькі. Вельмі хоча іх атрымаць, пытаўся пра гэта, але я па загаду сюды на прагляд.
Пацей ухвальна кіўнуў галавою.
Разумна. А чым яму важныя гэтыя паперы? У выпадку неабходнасці лёгка атрымае ў судзе пацверджанне, здзівіўся Пацей.
Сакратар у адказ паціснуў плячыма.
Бачыце, ён кажа, як памяць. Бацька прапаў невядома дзе. Вельмі шануе бацьку, спачувальна закончыў сакратар.
А гэта да яго пасуе, азваўся Агінскі, вельмі пасуе.
Кажаш знік без следу? перапытаў Пацей, думаючы пра нешта сваё. Здараецца. Пакліч сюды гэтага Хмялеўскага.
Калі сакратар выйшаў, імпэтна павярнуўся ўсім моцным тулавам да Агінскага:
А мы варожым, каго паслаць!
Меркаванне заспела харужага літоўскага знянацку. He адразу знайшоўся, як да яго паставіцца.
Але ж зусім невядомы чалавек! Нельга нават выключыць, што патаемны сапежанец. Глядзі як да палонных паставіўся па-людзку?
He будзеш спрачаода, што гэта нам на карысць? да Пацея зноў вярнулася ўся ягоная напорыстасць Палонныя ж ад Сапегаў!
He буду, канешне. Я толькі яго паводзіны разглядаю. Ен жа валанцёр! Ці то дабрыня, чаго зусім не адмаўляю, ці свядомае спрыянне сваім у цяжкай сітуацыі.
Пацей слухаў у важліва, але стаяў на сваім. Вырашыў рызыкнуць з выпадковым знаходлівым чалавекам, паколькі свае не ўправіліся. Але імкнуўся, каб паплечнік прыхіліўся да яго рашэння ды падзяліў адказнасць. Так спакойней.
Дапускаю, што хлопец нешта натварыў і хаваерца. Навошта, скажы, Сапегам засылаць нейкага валанцёра, калі пры іх грашах лёгка купяць дзесяць нашых і яшчэ жадаючыя будуць набівацца?
Цынізм Пацея не збянтэжыў Агінскага. Гэта была горкая праўда шляхоцкіх груповак прадажнасць. I чым вышэй, тым верагодней. Кошт рос адпаведна іерархіі, бо вьпгікі былі значнейшыя.
Маеш рацыю, здаўся харужы. Магчыма, сапраўды бацьку шукае, таму і да нас прыбіўся. Рызыкоўна было б аднаму блукаць па павету. Маглі б і адны, і другія за шпігуна палічыць.
Вось бачыіп, задаволена сказаў Пацей, сам зрабіў высновы. А цяпер зірнем з другога боку. He выключана, што тут, паказаў на паперы, справы маёнткавыя. Ён жа, хутчэй заўсё спадчыннік, яму на іх залежыць. Паабяцаем аддаць паперы, паабяцаем дапамогу ў пошуках. Я чаму настойваю? He дзіва, што сапежанцы ведаюць у твар, каго пасылаем, а вось пра гэтага не падумаюць.
Агінскі прыклаў палец да носа, задумаўся.
Пераканаў! Здаюся! узняў рукі. Сам бачу, хлопец здатны, але ж разумееш... Пацей быў задаволены. Аддзеленыя сапежанскімі раз’ездамі ад астатніх правадыроў канфедэрацыі, стаўшы галоўнымі ў збройным супраціве, абодва патрабавалі згоды і ўзаемнай падтрымкі. Пацей, хоць больш дзейны, але ніжэйшы пасадай, асабліва.
Яшчэ адна акалічнасць! зазначыў. Калі бацька прапаў, то