Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Для гетмана такім чалавекам быў не такі ўжо далёкі родзіч Максім Сапега. У яго таварыстве ўсемагутны ўрадовец шукаў духоўнага прыстанішча і супакаення. Незалежнасць поглядаў, высокая адукацыя, смеласць выказванняў прыцягвалі вялікага гетмана. Ён і швагерку наведваў не столькі дзеля сваяцкіх абавязкаў, колькі з-за прыемнасці падыскутаваць з цікавым чалавекам. I вось зараз адчуваў расчараванне. Максім Сапега паціснуў плячыма:
Можа ўсё ж больш здаецца, чым ёсць насамрэч. Але, certain quantum, ў нейкай меры... маеш рацыю. Вялікая між намі адлегласць, сыходзімся рэдка. Цябе не вабяць мае заняткі, ён павёў рукою ў бок стала, а я не кваплюся на якікольвек уплыў на думкі вялікага гетмана.
Ці ж ты не Сапега?
Сапега! Ганаруся прозвішчам вялікім Паўлам, хоць натуральна мне бліжэй па духу Леў з яго Статутам. Але не жадаю быць кліентам сёняшніх Сапегаў менавіта таму, што я Сапега.
Які кліент? Што ты гаворыш? шчыра абурыўся Казімір.
Максім Сапега падняў руку на знак перапросін і прымірэння.
Адзінае, што мне адпавядае дэпутацтва ў Літоўскім трыбунале, дадаў ён сур’ёзна. He супраць, калі ізноў абяруць. Там я толькі кліент Статута Літоўскага ды ценю яго вялікага складальніка.
Максім Сапега прамаўляў нібы жартам, але гетман ведаў, пра глыбокае перакананне родзіча: не першы раз Казімір Сапега вёўу гэтым пакоі падобныя размовы. He спадзяваўся поспеху і на гэты раз, але мала што магло здарыцца ад часу апошняй сустрэчы.
Разумны ты хлопец, Максім. Шкада, што трымаешся здаля ад палітыкі. Марнуеш здольнасці, а мог бы паслужыць свайму роду.
Той слухаў, апусціўшы вочы долу, на вуснах блукала ледзь заўважная ўсмешка. Гэткія размовы Максім Сапега ўсігрымаў амаль як рытуальныя. Іншым разам здавалася, нібы не Сапегі запраўлялі палітыкай, а палітыка, нібы казачны цмок, кіравала ўсімі крокамі роду. Патрабавалася іпмат здольных людзей, а не кожны Сапега быў прыдатны. Традыцыйная прапанова дачакалася заўсёднага адказу.
Такія, як я, у вашай палітыцы непатрэбныя, а іншым быць не здолею. Vox clamantis in deserto, голас y пустэльні. Навошта, скажы, блытацца людзям пад нагамі, дурыць ім галовы?
Казімір жыва запярэчыў:
А мне, прыкладам, цікава слухаць твае заўвагі, нават непрыемныя. Лічу, што гэта карысна.
Можа таму, што не мусіш да іх стасавацца. А вось каб іх выказваў які Агінскі альбо Храптовіч...
Гетман спахмурнеў, пачуўшы прозвішчы непрыяцеляў, устойлівых і сталых апанентаў на палітычным полі. Максім Сапега заўважыў і дадаў апраўдальна:
Я не хацеў цябе ўкалоць. Проста звярнуў увагу, як цяжка прымаць нават справядлівыя меркаванні непрыхільнага табе чалавека. У палітыцы гэта бадай ці не самае істотнае, іў Сапегаў з тым не найлепей.
Казімір Сапега ведаў пра гэта не горш за Максіма, таму аспрэчваць не збіраўся. Пачаў з іншага боку.
Лічыш за лепшае разважаць над тым, што адышло? погляд яго міжволі слізгануў па паліцах з кнігамі, што займалі сцяну за сталом.
Historia magistra vitae, гісторыя настаўніца жыцця. Хоць і не прападаеш за гісторыяй, не горш за мяне ведаеш, што ва ўсіх цывілізацыях большасць бед тлумачыцца тым, што ўладныя колы выслізвалі з-пад нагляду простых смяртэльных, Прасцей кажучы, ў народа кралі ўладу. Каралі, консулы, імператары абвяшчалі, што вышэй іх улады толькі Бог. Але як бы яны ні даводзілі, што абапіраюцца на Бога, у іх няма будучыні. Дэспат жыве тольк ў сёняшнім і пасля яго нічога ягонага не застанецца. Хіба запіс у хроніках. Таму наша бязладдзе і бязглуздзіцу я стаўлю вышэй абсалютум дамініюм. Зірні на бясконцыя войны Францыі з усёй Еўропай. Гэта ж няспынныя ахвяры і гора людзей, чые дзеці ляглі ў падмурак велічы аднаго чалавека, пра якога не надта пасля і ўзгадаюць. I то несумненна злым словам! Досвед былога можа прыдацца і сёння і ў будучыні. Калі ўладар прагне дабра сваёй краіне.
Але, мабыць такое рэдка здараецца? усумніўся гетман.
У тым, пагадзіся, віна не тых, хто даследуе мінулае. Mutantur tempora et nos mutantur in illis, мяняюцца часіны i мы мяняемся разам з імі, але палітыкі Рэчы Паспалітай раз-пораз наступаюць на адны і тыя ж граблі і гузы набіваюць на тых жа месцах, у голасе Максіма Сапегі горыч прабівалася скрозь насмешку,Шляхта амаль заўсёды была змушана ваяваць супраць свайго караля, бо нібыта вольнай элекцыяй кожны раз палітыкі навязвалі ёй неадпаведнага прэтэндэнта. У выніку, ледзьве яго выберуць, ён пачынае займацца тым, чаго ў пакта канвента няма і быць
не магло дынастычнымі намерамі. ІПто гэта немагчыма згледзець загадзя?
Гетман пакрывіўся, штосьці прыпомніўшы, хмыкнуў.
Грэх не пагадзіцца. Першае: ты ў гэтым мацнейшы. Другое: маеш рацыю. Сам такое рабіў і, напэўна, не раз яшчэ рабіць буду, Казімір зарагатаў. Нікому не прызнаўся б, а табе не саромеюся, бо ўсё адно прыпрэш да сцяны прыкладамі! Чорт не зразумее, чаму так адбываецца. Можа ты ведаеш?
Масім Сапега перачакаў усплёск гетманавай весялосці і патлумачыў:
Усё ад самазадаволенасці, ад невуцтва ўласнага і бліжэйшага атачэння. Слухаць разумнейшых пыха не дазваляе. Палітыкі нашы перакананыя, нібы век не было на свеце здольных дадумацца да таго, што яны сваім розумам спасціглі. Таму і трапляюць у тыя ж пасткі, што дзяды з прадзедамі. А яшчэ дадам не адчуваюць сябе сынамі гэтай зямлі!
Максім Сапега прыгледзеўся свайму слухачу: ці не прымае ўсё пачутае выключна на свой рахунак. Бо з кім толькі не вялі торгу Сапегі? Ёсць такія, што і пад цара пойдуць і пад немца.
Адначасна не баяцца, што давядзецца адказваць. Вызнаюць толькі тое, што нясе карысць найперш ім асабіста. Калі траціць Рэч Паспалітая, траціць, у рэшце рэшт, кожны. Калі не сам і не сёння, то сын ці ўнук заўтра. Respice finem, падумалі б пра наступствы! Але для разумення гэтага трэба адчуваць повязь часоў, адказнасць за тое, што робіш, мець на думцы простае: на табе свет не канчаецца, як не з цябе пачынаўся. Магнатэрыя наша зразумець гэта не можа ды і не жадае.
Вялікі гетман пачухаў патыліцу, усміхнуўся.
Гэтак яно і ёсць, хоць і сам я з той гліны. Усё ж добра мець разумнага сваяка, які цябе не баіцца і выказваецца, не тоячыся. А ты, браце, не пасміхайся! Я ж табе па шчырасці кажу, нібы пакрыўдзіўся гетман. Ты лепш патлумач, як бачыш элекцыю ў святле мінулых памылак? Чым пагражаюць? Урэшце, парай, як мне быць!
Надышоў час рагатаць Максіму, і ён рабіў гэта не стрымліваючыся.
Пан гетман спадзяецца парады, прамовіў, адсмяяўшыся, як ратаваць Рэч Паспалітую перад самаўладнымі каролікамі і прадажнымі сенатарамі! Глядзіш, заганаруся, бо прымусіў вялікага гетмана ўзважыць а можа і выкарыстаць гістарычны досвед.
Алетутжаспаважнеўізадумаўся. Безумоўна, Казімірацікавіла не размова дзеля размовы, а меркаванне ўдумлівага чалавека, які
з гэтага ціхага, аддаленага ад гарадоў палаца бачыў і разумеў больш, чым безліч палітыкаў у варшаўскіх ды віленскіх гмахах.
Прабач мой смех. Мо’ ён і недарэчы, пустэльнік перапрашальна зірнуў на вялікага гетмана. Цяжка ўгадаць, як паўплываюць на элекцыю старыя, добра засвоеныя памылкі, горка скрывіў вусны, бо шмат хто іх памылкамі не лічыць. Таму і паўтараюць так упарта.
Гетман ужо некалькі разоў пераходзіў з аднаго боку на другі. Праўда, пакуль што ў няпэўных абяцанках эмісарам прэтэндэнтаў, у думках, у разважаннях з Бенядыктам, той болып устойлівы ў поглядах.
Максім Сапега маўчаў даволі доўга. Узняўшы галаву пільна зірнуў субяседніку ў твар.
Вось першая памылка: шляхта горш агню баіцца absolutum dominium, абсалютызму, як пагрозы правам вольнасці, a прэтэндэнтаў прымае з абсалютных манархій ці нямецкіх княстваў, што на адно выходзіць. Такім чынам пагаджаецца, каб і намі, і палякамі кіравалі чужыя не толькі па крыві, але і па светапогляду людзі. He ў тым бяда, што яны не сарматы, кунтушоў не носяць, а ў тым, што цягнуць за сабою сваіх і стараюцца ўсталяваць у нас звыклыя ім парадкі. Так і бойся, што ўвядзе такі ўладар “загады аб арышце”, ці эшафот без суда і следства, толькі таму, што нехта яму не спадабаўся. Адначасна не квапяцца ані самі засвоіць ані дзецям сваім прышчапіць звычаі падуладнай краіны. He дзіва, што супраціў іхнім намерам ледзь не ад дня каранацыі. У тым ліку непазбежна і ў справах слушных: такі ўжо закон гісторыі. Навошта ж іх выбіраць, калі не даваць ім улады! Са сваім гэтых клопатаў было б менш...
Казімір ведаў, што прыхільнікі ягоныя за чаркай ахвотна дукуюць, як проста атрымаць караля КазіміраЧацвертага, ажаніўшы вялікага гетмана з Марысенькай Сабескай, каралевай-удавою. Алеж ці не яна зладзіла супраць нас апошнюю канфедэрацыю!
Што да элекцыі, то са сваіх нібы і не відаць адпаведнага, нядбала кінуу гетман. Як ты лічыш? Караняжы на ліцьвіна век не пагодзяода, а з іхніх каго браць? Вялікі можа быць вэрхал.
Максім Сапега стрымаў усмешку. Ведаў, што Казімір Ян, як кожны магнат, лічыць, што прынамсі адзін ёсць. Калі б не адна перашкода... Гетман і агучыў яе, не крыючы незадаволенасці.
А ліцьвіны на паляка, услед гетману насмешліва кінуў пая Максім. Для абодвух народаў лепшы які недавучаны шкурадзёр-немчык, што і ў лаціне не петрыць. А вэрхалу больш з чужымі, запярэчыў настойліва. На ўсе элекцыі магнаты ідуць з думкай пра даравізны: эканоміі, ардынацыі, пасады. Кідаюцца да ног самімі ж абранага караля, бо ў вашым разуменні яго галоўны
абавязак даць ці не даць вам яшчэ нешта, хоць маеце ўжо больш, чым неабходна і не ведаеце, як усім гэтым карыстацца. Risum teneatis, amici, ці магчыма не засмяяцца, сябры? пан Максім, сапраўды горка ўсміхнуўся.
Але ж і малюеш ты нас, бедных! усклікнуў гетман са смехам,Спрабую ўявіць, як бы цябе слухалі на Сойме. Лупцуеш, і можных і дробных. Хіба што грэчкасеі раўлі б ад захаплення. Так жа нічога не даб’ешся!
Менавіта бязлітаснасцю падабаліся гетману размовы з панам Максімам. У думках перахопліваў ягоныя словы і перасылаў тым, каму вока ў вока выказаць не мог, але меў вялікую на тое корць.
А хіба не так? дапытваўся Максім Сапега. Хто б што ні казаў, дзяржаўных мэтаў ані ў Радзівілаў, ані ў Сапегаў не заўважна, тое ж і ў Кароне. Гэта ўжо амаль закон, выключэнні здараюцца, але яны яго пацвярджаюць. А я асмельваюся сцвярджаць, што ліцвінам ужо цеснавата ў люблінскай кашулі. He так іпмат у караняжаў тых цнотаў, каб на злом галавы ціснуцца ў палякі. Але не стае верхаводам нашага Княства палітычнае волі. Магчымасці значныя, але мэты прыземленыя, таму і ў каралі ніводзін не праб’ецца. Ліцьвіны і караняжы адно аднаму папсуюць намеры, і з гэтай прычыны на сталец чарговы раз сядзе чужынец. I не абавязкова лепшы з магчымых.