Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Спакусліва, падхапіў сарацын ледзь не з усходняй хцівасцю. Сапраўды, чаму яно не можа стаць хоць напалову германскім?
Курфюрст, уладар княства без выхаду да мора, хваравіта ставіўся да мары шведскіх каралёў бачыць Балтыйскае мора сваім уласным. Здавалася, яшчэ кавалачак берагу, і шведскі пярсцёнак замкнецца.
He меншая спакуса і на поўдні, перавёў яго увагу мудрэц. Саксонскія перасяленцы апанавалі не адзін значны горад у Трансільваніі і паспяхова сапернічаюць з венграмі і валахамі. Пра тыя землі марыў Ян Сабескі. Працы, Ваіпа Высокасць, на стагоддзі.
Флемінг уважліва паглядзеў на слухача: ці не напужаў яго гэтымі стагоддзямі. Шмат у чым курфюрст нагадвае няўрымслівага юнака: хоча мець жаданае неадкладна і цалкам.
Праўдзівы і прыдатны для здзяйснення накрыс будучай гісторыі дынастыі Веттынаў! -усходняя напышлівасць акрэслення выклікала ў абодвух вясёлыя ўсмешкі.
♦ * *
Амаль у гэты ж час на дзядзінцы берасцейскага замку звінелі шаблі, чулася лаянка і дзікія воклічы. Час ад часу далятаў ускрык поўны болю і злосці: нехта атрымаў штых альбо рэз варожага
ляза. Адзін з варагуючых бакоў быў расколаты болып удачлівымі і мацнейшымі непрыяцелямі. Невялікі гурт аднадумцаў апынуўся ў роспачным становішчы на высокім вале, што ападаў да Мухаўца са сцюдзёнай вадою і лёдам. Іншыя, адбіваючыся, адступалі праз мост да балатвікоўскай дарогі. Той-сёй ужо бег па ім, заціскаючы рукамі раны. Трэція адчайна бараніліся з залітымі крывёю тварамі, не маючы куды адыходзіць.
Паддавацца не збіраліся, бо не верылі, іпто мецьмуць міласэрнае стаўленне раз’юшаных непрыяцеляў. Тыя радасна вылі, свядомыя перавагі і беспакаранасці ў далейшым. Сапежынскі бок мог не баяцца разбору хоць бы ў самым Літоўскім Трыбунале, хоць бы і на Сойме. Ці адбудзецца яшчэ той Сойм, калі Сапегі не захочуць!
Ну што, шаноўныя, мала вам леташняй навукі? пад бразгат карабэляў крычалі сапежанскія кліенты і хаўруснікі. Паспытайце новай!
Ого! Пан Пацей ужо ў наступу! Толькі не ў той бок! Гоніць, не азіраючыся!
Але ж, пане падскарбі, мы ў вас за спіною! Азірніцеся! Го-гого! У іх мабыць, як у арыянаў, шаблі драўляныя!
А падыдзі, псяюха, пераканаешся! Падсвінак сапежанскі! адкрываліся трывалыя рэспубліканцы.
Так выглядаў непрадугледжаны пачатак грамнічнага сойміку ў Берасці лютаўскім днём 1697 года.
Справы канфедэрацыі дрэнна адбіліся на гаспадарцы Берасцейшчыны, асабліва яе сталіцы. Вялікі гетман Казімір Ян Сапега, пасля капітуляцыі не паспагадаў заняпаўшаму гораду, палічыўшы яго гнездзішчам бунту. Няхай дзякуюць, вырашыў ён, што не разрабавалі ўшчэнт, ды не падпалілі ў сумятні жыдоўскія крамы.
Павятовым уладам не заставалася нічога іншага, як даваць рады самім. Каб заняцца ўсімі клопатамі, прызначылі соймік на чацверты дзень лютага. Але якім бы будзённым справам ні прысвячаўся соймік, на яго непазбежна ўплывалі падзеі палітычнага кшталту. Стрэлы і звон шабляў заціхлі, але варажнеча не знікла.
Соймік быў зручнай нагодай перахапіць стырно мясцовага самакіравання і адцясніць апанентаў ад усіх асяродкаў улады. 3 гэтым намерам Сапегаў пагадзіліся і Радзівілы, паабяцаўшы падтрымку. Запэўніць сваім кліентам колькасную перавагу было лёгка, бо на соймік меў права завітаць нават выпадковы шляхціц.
Міхал Юзаф Сапега, стараста рослаўскі і чашнік літоўскі, старэйшы сын Бенядыкта, разам з Каралем Станіславам Радзівілам яіпчэ на студзеньскім сойміку здолеў згуртаваць частку шляхты супраць “рэспубліканцаў” як парушальнікаў грамадскага спакою і ладу. Міхал Юзаф, чалавек памяркоўны, мілы ў абыходжанні і
шчодры, лёгка знаходзіў послух у берасцейцаў, стомленых беспаспяховым змаганнем.
Супраціўны бок таксама не драмаў. Паразу летасьу кастрычніку разумеў як натой час непазбежную, але не канчатковую. Паддацца Сапегам значыла незваротна страціць прыхільнікаў і ўсялякую надзею ўзняцца ў будучыні. Ані Агінскія з Пацеямі, ані Слушкі і Белазоры, ані Храптовічы, ані шмат менш значных радоў не маглі на гэта пайсці. Досвед узлётаў і краху мінулых часоў сведчыў на карысць упартых і настойлівых, нязломных у веры, што магчымы паварот падзей і на іх карысць. Таму кожны збор шляхты выкарыстоўваўся дзеля расхіствання сапежанскага ўсяўладзтва. Бескаралеўе і выбар новага манарха маглі стаць зваротнымі кропкамі ў гэтай справе.
He збіраўся саступаць і Людвік Пацей. Капітуляцыя і прыніжэнне перад вялікім гетманам не маглі зламаць волю ўпартага палітыка. Ён паклапаціўся, каб па дварах і фальварках паездзілі ганцы дзе з грашамі, дзе са скрынкай гарэлкі, дзе з тым і другім. Заручыўся падтрымкай віленскага кашталяна Юзафа Слушкі, скіраваўшага да Берасця пяхоту з райтарыяй са свайго надворнага войска. Да блізкага Балоткава (якое зараз Цярэспаль) прыехала пані кашталянава, каб падтрымаць апазіцыю і кіраваць ёю на месцы. Але разлік на тое, што прысутнасць войска Слушкі стрымае сапежанцаў з радзівілаўцамі, быў памылковы. Сапегі ведалі сваю сілу, а іх кліенты верылі ў яе безаглядна. Берасцейская сутычка з канфедэратамі не спрычынілася для перагляду ці хоць бы частковай змены іх паводзінаў. Супраціўны бок знаходзіўу гэтым разграшэнне, што тычылася пакоры і абяцання не паўставаць. I вось на грамнічным сойміку дайшло да адкрытай сутычкі.
Пачалося, як заўжды, з дробязнай спрэчкі. Калі Пацей, як старэйшы рангам, адпаведна звычаю памкнуўся адкрыць сесію, пачуліся крыкі і знявагі. Падскарбі, са скрухай пахіліўшы галаву, слухаў гэтыя непрыстойнасці і сведчыў сваёй паставай, як горка яму і прыкра, як яму ўрэшце сорамна, за крыўдзіцеляў. Але на тых не было ўправы. Пацей ужо гатовы быў адступіцца, каб не ўсчалася сварка на самым пачатку сойміка, але пакорлівасць толькі раззухваліла непрыяцеляў. Абодва бакі спадзяваліся не столькі на свае рытарскія, колькі на рыцарскія здольнасці.
— А чаму ж ты, вашмосць, мусіш нам тут дырэктаваць?— насеў на Пацея пан Касцюшка, таксама берасцеец. Хопіць табе леташняй забавы. Адступіся, калі кажу!
Пацей разводзіў рукамі, узнімаў вочы на сабраных, нібы просячы іху сведкі сваёй памяркоўнасці і самага міралюбнага настаўлення. На пятушыстага шляхціца гэта не дзейнічала, хоць свой вынік мела. He ўсім да спадобы было нахабства сапежанскага кліента. 3
шэрагаў пацееўскай факцыі паляцелі воклічы незадаволенасці і пагрозы. Маладыя і заўзятыя браты Садоўскія старанна падагравалі супольнікаў. Да Касцюшкі кінуўся пан Храпоўскі, гусарскі таварыш кашталяна Слушкі.
А ты, ацан, не гарлай за ўсё Берасце! Я таксама берасцейскі, і раю табе маўчаць, альбо квэкаць толькі за сябе. Іначай мецьмеш навуку!
Раз’юшаны Касцюшка схапіўся за шаблю, Храноўскі імгненна выхапіў сваю. Як толькі зазвінелі першыя ўдары, шляхта пачала раздзяляцца, выхопліваючы зброю. Хутка Храноўскі адбіваўся ўжо ад цэлай гурмы сапежанскіх. У бойку ўліваліся ўсё новыя і новыя змагары. Біліся, іншы раз не разумеючы, хто там супраць апанент ці прыхільнік. Гурма выкацілася на дзядзінец. He прайшло і чвэрць гадзіны, як Пацей атрымаў рану ў галаву. Дасталася і бліжэйшым прыхільнікам Садоўскаму і Храноўскаму. Некалькі чалавек ляжалі на зямлі без руху. Пісар самога кашталяна быў пасечаны на смерць, маглі не выжыць і параненыя, а дзікі шал не пакідаў натоўп.
Можа заўтра гэтыя дробныя кліенты, ацверазеўшы, засаромеюцца сваіх сёняшніх паводзінаў, пераконваючы, што нячысцік звабіў, алезараз, задураны гарэлкай іўсведамленнем безпакаранасці, кожны адчу ваў сябе ледзь не Сапегам і насіўся па дзядзінцы між шмацця адзежы, скрываўленых хустак і пасечаных шапак, як апантаны.
Як толькі ўсчаўся гармідар, першай думкай Вароніча была “дзе Язэп?” Сын спачатку размясціўся побач, але заўважыў знаёмых аднагодкаў і перабраўся да іх. Аглядаючыся і час ад часу клікаючы, Вароніч ухіляўся ад клубкоў счэпленай у бойцы шляхты. Падхоплены людской хваляй, апынуўся амаль пасярэдзіне дзядзінца і тут быў вымушаны выхапіць шаблю. Паспеў якраз, каб адбіць два выпады нейкага наседлівага маладзёна. У наступны момант перад ім было двое. He трымаючыся аніводнай з пасвараных груповак, быў змушаны адбівацца ад раз’юшаных “палітыкаў”, бо тыя не зважалі ні на каго. Раз-пораз Вароніч клікаў сына і, дзякуючы гэтаму, побач апынуліся двое суседзяў, такіх самых “нічыіх
Давай, хлопцы, разам! пазваў Вароніч. Станьма спінамі ды будзем прабівацца адсюль.
Утварыўшы круг, пачалі адступаць крок за крокам, адганяючы нападаўшых, як сабак.
Каб нам яшчэ двое ці трое, выгукнуў Вароніч і зноў пазваў з усяе моцы, Язэп Вароніч! Язэп! Сюды!
Іду! пачулася зусім недалёка і з гурмы вырваўся Язэп ды яшчэ з двума прыяцелямі. Рукаў яго бекешы быў распаласаваны да самага пляча.
He зачапіла? занепакоіўся Вароніч.
He, дзякуй Богу!
Во! Цяпер у нас амаль швадрон!выгукнуў сусед.
Станавіся, хлопцы, клінам, ды услед за панам Кузьмом!
Вароніч паказаў туды, дзе за валамі высіліся званіцы. Там была надзея ўратавацца. Вяртацца на соймік было б чыстым вар’яцтвам. Сапежанскія паслугачы скакалі вокал, але не рашаліся атакаваць. Недахоп смеласці дапаўнялі няспыннай лаянкай.
Сапегі ім не падабаюцца! Пашквілі на іх складаюць!
Сапегі моцныя! Закілзаюць такіх жарэбчыкаў, ды палягчаюць, каб не ерапеніліся!
А мы дапаможам! Мы за іх стаім!
За гарэлку ты стаіш, гіцаль! Трапішся ля карчмы, то палічу табе рэбры, няздара! адкрываліся з непрыступнага кліна, што крок па кроку пасоўваўся да валоў, нібы рымская кагорта між дзікіх галаў.
На дзядзінцы сапраўды было шмат такіх, хто, заліўшы вочы, будзе пахваляцца, як зваліў якога падстаркаватага панабрата, ды яшчэ патрабаваць ад слухачоў захаплення яго мужнасцю. Цверазейшыя з непрыяцельскага атачэння разгадалі задуму Вароніча і пачалі пакрыкваць за дапамогай. Самыя апантаныя насіліся па ўсяму дзядзінцу, махаючы карабэлямі, крыкам падмацоўвалі дух паплечнікаў.
Асочвай іх, асочвай! лямантавалі яны, нібы абкладвалі мядзведзя ў пушчы. Заступай дарогу, бо праб’юцца!
Зухвалы прыхільнік Сапегаў ці Радзівілаў рынуўся наперад, але атрымаў шабляй па чэрапу і пляснуўся, не страціўшы імпэту, носам у зямлю. Другому нападніку дасталася толькі плазам: небарака звёў вочы ў слуп і асунуўся там, дзе стаяў. На ваяўнічыя заклікі прыбегла некалькі “асочнікаў але не разглядзеўшы, хто тут за каго, счапіліся са сваімі.