Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
гэтых двух, не было, але менавіта на іх пану Пуцяту залежала. Пайсці, не высветліўшы галоўнага? У гэтага Багдана бацька Іван Хмялеўскі! Паручнік! Дакладна як той, крушнянскі. А ці не той гэта Багдан ад Вурскага? Як жа ён там зваўся? У кожным выпадку не Хмялеўскі, ага! Вайніловіч!
Пуцята знакам паклікаў служку і, пахваліўшы піва больш, чым яно заслугоўвала, папрасіў яшчэ збанок і што-небудзь смачнае да яго. Забяспечыўшы пазіцыю з напрамку добрага выхавання, пан Касьян нетаропка, нібы са смакам, пацягваў піва, прыслухоўваючыся да размовы ля дальняга канца стала.
Дык дзе, Багдане, гаспадарыш? Ці жанаты?
He, пакуль вольны казак, Багдану не хацелася кранаць свае змовіны.
Пры бацьку, значыць, як само сабою вядомае сказаў пан Аніс, але тут жа заўважыў: лёгкі цень апаў на твар хлопца.
Што з бацькам? Ці жывы? Як жа гэта я? папракнуў сябе пан Вуглік. Ён у маіх думках усё яшчэ той, малады, патлумачыўся сарамліва. Ды і гадамі я ўсё ж сталейшы.
-Нічога, пане Аніс. Жывы ён. Жывы, на шчасце, хутка адказаў Багдан, згледзеўшы непадробную трывогу новага знаёмца.
Заняты размовай не заўважыў, як страпянуўся далёкі сусед за сталом. Пуцята, сапраўды, быў агаломшаны. Пазней і сам сабе не мог патлумачыць, адкуль прыйшла ўпэўненасць, што мова пра крушнянскага гаспадара. Можа таму, што была б выключным супадзеннем наяўнасць двух петыгорскіх паручнікаў Іванаў Хмялеўскіх, аднаго веку, кожны з сынам Багданам. Пан Вуглік уздыхнуў з палёгкай.
Жывы-здаровы! Гэта найперш! Дзе ж ён зараз? Можа ў войску, бо пры яго здольнасцях...
He, пане Аніс, ветліва перапыніў яго Багдан, не ў войску. Хворы ён, вельмі хворы.
Багдану не хацелася паглыбляццаў расповеды, але няёмка было паставіцца абыякава да глыбокай спагады і пашаны, што чулася ў роспытах колішняга бацькавага таварыша.
Што ж з ім, бедным, калі дазволена спытаць? мякка прамовіў пан Вуглік. Мо’ дапамог бы чым-небудзь?
Нічога пакуль не трэба. Над ім апека належная. Ад нелюдзяў пацярпеў. Жыць будзе, а іншае ў руках Божых. Ён зараз у айцоў базыльянаў, у шпіталі.
Пан Вуглік са спачуваннем глянуў на Багдана. Палічыў, што роспыты пра бацьку варта спыніць, пасля само высветліцца.
А сам жа ты?
А я нібы рэзідэнт у пана Вароніча, ад яго і да вас пасланы.
Добрыя людзі, пасля Берасця прынялі як свайго. Сам бы такую сям’ю хацеў мець.
To дасць Бог і займееш. Ты ж малады. А якую чалавек сям’ю хоча, такую і зладзіць. Рознае здараецца, але па большасці ўсё ж так, задуменна прамовіў пан Аніс і зноў наліў чаркі.
За наш поспех!
Паставіў парожнюю чарку і сказаў:
А твой жа бацька мне жыццё ўратаваў. Каб не ён, я на смерць крывёю сышоў бы. А так во толькі кульгаю трохі.
А я і не здагадаўся спачатку. Падалося, па грудах тых на сцежцы слізгаецеся, сказаў Багдан.
He, сапраўды кульгаю. Дасталася ў сцягно стралою, ды яшчэ пікаю на дадатак. To Іван, бацька твой, з сечы мяне выхапіў, з каня сцягнуў, гайдаверы на мне распаласаваў і дапамог. Кроў утаймаваў, раны закруціў і да медыкуса. Там не адыходзіў, пакуль рады не далі. I жыццё ўратаваў, і нагу разам з ім, усміхнуўся пан Вуглік. Што за рэтман з адною нагой, вельмі цяжка было б...
Ані пан Вуглік ані яго малады суразмоўца, занятыя размовай, не звярталі ўвагі на госця ля дальняга канца стала. Пуцята са свайго боку рабіў усё, каб не падацца зацікаўленым чужой гутаркай: ціха пацягваў піва, смактаў вэнджанага вугра і, здацца магло, нішто яго больш не займала.
Любіце свой занятак? запытаўся Багдан.
Вельмі. Ведаеш, як становішся на зіму, то пакуль усё забяспечыш, нібы ты яшчэ ў галоўнай справе. Час мераю направамі: што трэба зрабіць, падрыхтаваць, пакуль рака прачнецца. А там, каб паводка не заспела ў разгубленасці. Можа як хлапчук на свае сівыя гады прызнаюся, але вельмі гэта цікава: ісці з плынню ад горада да горада.
Пан Аніс уважліва зірнуў на ма ладзёна, ці не адкажа паблажлівай ухмылкай, але той слухаўуважліва і з пашанай, належнай старэйшаму векам.
А іх жа на шляху шмат, супакоены апавядальнік адчуў братнюю душу. -1 кожны выплывае з-за мыса ці гары па-свойму, у сваёй асабістай красе. 3 ракі, здаля, яны ўсе прыгажэйшыя, чым насамрэч. Так што іншы раз і не цягне на бераг, у тую будзённасць. Хочацца захаваць у сэрцы вось той малюнак. Разумееш пра што я? з надзеяй у голасе зірнуў на Багдана пан Аніс. Як я кажу, дзіцячае ўяўленне пра свет, пра людзей. Ну а клопаты, нязручнасці, дык дзе іх няма? Вось такая мая праца.
А я вось яшчэ не выбраў сабе занятку.
У словах хлопца пану Анісу пачулася шкадаванне і ледзь улоўная зайздрасць.
Выбераш, суцешыў пан Аніс. Да войска не цягне?
He, прызнаўся Багдан ніякавата. Пакаштаваў крыху, болып не вабіць. Гаспадарыць падабаецца. Вось як той Вароніч.
А чаго ж табе саромецца? заўважыў пан Вуглік. Кожнаму сваё. Я нават ухваляю, як маладыя да нечага карыснага горнуцца. Што гэта было б, каб усе ваярамі парабіліся? Адны папялішчы ды косці! Часы ўжо не татарскія, як ні кажы. Войска край бараніць павінна, а хто здатны, хай таму войску надзейны тыл робіць. Так яно лепш, чым у непагадзь кідацца з шабляй то на чужынцаў, то на сваіх, каб з таго паходу нейкую карысць мець, са здабычай вярнуцца. Шляхта толькі душу руйнуе, чужою на сваёй зямлі робіцца. Сяляне ад такіх ваяроў да пушчы хаваюцца. Дзе ж ты здабычы на ўсіх набярэшся! засмяяўся пан Вуглік.
А вы самі, пане Аніс, даўно ўстаткаваліся? з ветлівай усмешкай запытаўся Багдан.
Пан Вуглік сумеўся, як хлапчук, злоўлены ў суседскіх яблыках, пачухаў патыліцу.
He ведаю, ці здолеў бы на той час, прызнаўся, смеючыся, Але ж, бачыш, мяне з гэтай чапялой татары ўстаткавалі, ляпнуў ён далоняю па сцягну. He ваяр я ў страмёнах. А на рацэ сябе як знайшоў. Здаецца, як я да яе, так і яна да мяне прылягла, Можа і цябе заахвочу? прыжмурыўся ён. Ці на маёнтках сябе бачыш? Так і бацьку на старыя гады лепш: на сына гледзячы, парадавацца, унукамі пацешыцца.
Ну гэтага яшчэ дачакацца трэба, засмяяўся Багдан. А бацьку мне яшчэ не аддадуць. Непакоіць яго пакуль нельга.
Нічога. Усё сваім часам, упэўнена прамовіў пан Аніс. А пакуль перакулім страмённага ды адпачывай. Вось жонка здзівіцца!
Вачамі душыўжо бачыў жончына здзіўленне і свой чарговы трыюмф. Багдан правёў яго да санак і памахаў услед шапкай. Які цесны іэты шляхецкі свет, але які свойскі! Вось не ведалі пра існаванне адно аднаго, а ўжо амаль як сваякі развіталіся. Шкода, што і да варожасці ў гэтым цесным свеце іншым разам гэтак жа блізка. Да яе было бліжэй, чым Багдану здавалася.
Пан Пуцята не чакаў вяртання Багдана з двара. Сам яго запамятаў, а што маладзён на яго і не зірнуў, то яшчэ лепш. Падсудак Багдана ў твар не ведаў, але гэта яшчэ не сведчыла, што і той не пазнае частага госця пана Бурскага. Дзякуй Богу, пашанцавала. Сумненняў больш не было. Калі не памылка, то паперы Бурскага, а з імі і дамова вось у гэтага хлопца. Пан Пуцята крыху сцяўся ад гэтай думкі, але разважыўшы, супакоіўся. Урэшце, чым той аркуш яму пагражае? Ну, нібы дамовіліся людзі адхапіць фартуну! Ну і што? Яго, Пуцяты, справа паперы. Усю чорную, у тым ліку брудную, працу рабіць не яму. А што мае долю, дык за юрыдыч-
ную працу належыць ганарар. Як жа іначай! Канешне, паперы па Крушні месца балючае. Але ў кнігах усё як трэба, а гэта грунт!
Несумненна, пан Бурскі пэўны, што ад Хмялеўскага пазбавіўся. Хтосьці яго пераканаў, што і сын паручніка загінуў. Можа, сам Багдан і пусціў перад сабою такую чутку. А пайшло чамусьці іначай. 3 чыёй рукі?
Ужо прыдемкамі пан Пуцята ціха пастукаў у баковачку пад лесвіцай, дзе карчмар меў сваю просценькую канцылярыю. Увайшоў на запрашэнне і адразу шырокім праваслаўным крыжам перахрысціўся на невялікі, з густам састаўлены іканастас у чырвоным куце пакойчыка. Занепакоены карчмар запрасіў сесці.
Што небудзь не так, васпане? Чымсьці не дагадзілі?
О, не! Хутчэй з майго боку належыць падзяка за тое, што атрымаў у панскай інстытуцыі за цалкам памяркоўную плату, запэўніў пан Касьян.
Прыемна чуць. Уласна дзеля гэтага і стараемся. Вядома, і на хлеб надзённы.
На знак увагі карчмар адсунуў самаробную кнігу, у якую відаць запісваў свае выдаткі і прыбыткі пры мігатлівым святле двух свечак.
Усім знаёмым буду раіць панскі заезд. I сам на зваротным шляху абавязкова ў вас спынюся. Але я да вас, пане Якса, у прыватнай і, шчыра кажучы, крыху далікатнай справе, пан Касьян старанна ўдаваў ніякаватасць.
Кажыце, пане. Калі тое ў маёй моцы, разлічвайце на самае зычлівае стаўленне.
He ведаю, як і пачаць, вагаўся Пуцята. Хіба так: вось гэты пан, рэтман...
Вуглік, Аніс Вуглік, падказаў карчмар.
Ara. He запамятаў адразу. Ён, кажаце, збожжа сплаўляе?
Пан Касьян пачаў старанна прыглядацца абразам іканастаса.
Так, штогод. Увесну з паводкай і па восені, калі вада з-за дажджоў узнімаецца, адказаў карчмар.
А той малады пан, што з ім быў, я так думаю, ягоны кампаньён?
Дамаўляецца наконт кантракта. Тут няма таямніцы. Ды ў нас увогуле немагчыма яе мець у гэтых справах, засмяяўся Якса.
Разумею. Тут вось у чым справа, патлумачыў Пуцята. Я разумею, піто такі малады чалавек не можа мець шмат свайго збожжа. Пэўна, ён нейчы выбягач?
Карчмар адчуў палёгку. Простая цікаўнасць да наведвальнікаў справа для карчмы звычайная, а новы госць па ўсім выглядае на чалавека станоўчага, самастойнага.
Вядома. Хутчэй за ўсё і ў першую чаргу свайго гаспадара Вароніча. Вядомы ў нас чалавек, паважаны. На сойміках мае послух
і ўвогуле... Ну і, магчыма, ад радні якой, суседзяў таго ж Вароніча. А вас гэта чаму цікавіць? карчмар вырашыў, што можна задаць сустрэчнае пытанне.
Гэта толькі паспрыяла Пуцяту.
Я, каб пан ведаў, займаюся тым жа. Толькі ў Берасці. На Мухаўцы і вышэй па Бугу, амаль да мяжы з Каронай. He хацелася б ехаць па следу гэтага паніча, альбо каго іншага ды трапляць туды, дзе ўсё змоўлена ці скуплена.
Слушна, толькі час марнаваць ды грошы, падтрымаў пан Якса. На весну не так багата таго збожжа ў людзей застаецца.
Пан Касьян падаўся больш смелым і адкрытым.
Вось і я рашыўся даведацца, адкуль гэты маладзён. Мяркую, што займаўся ён бліжэйшымі да сябе ваколіцамі. Такі ў нас, выбегачоў, звычай. Але ж так проста не падыдзеш і не спытаеш. I непрыстойна, а да таго ж інтарэсам можа зашкодзіць. Тым болей, абодва на Буг працуем.