Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Што там яшчэ ў вашай скрынцы Пандоры? Бурскі здагадваўся, сказана не ўсё.
Цалкам пэўную і вельмі вартасную вядомасць аддаю вам за той жа ганарар, in vim gratitudinis, як узнагароду, урачыста, як прысуд, абвясціў пан Касьян.
Бурскі пакрывіўся, але змаўчаў: хай кампаньён паблазнуе, калі так любіць. А кампаньён, сапраўды, не саступаў Пандоры.
Вядомасць такая, што Іван Хмялеўскі, бацька таго Багдана, жывы, хоць не цешыцца добрым здароўем.
Вытрымкі Бурскага, падрэзанай паведамленнем пра Багдана, не хапі ла, каб схаваць узрушэнне чарговым ударам лёсу. Выкрыццё Багдана было ўдачай, але тое, што ён Хмялеўскі нечаканая і вялікая прыкрасць. А калі яшчэ Іван Хмялеўскі жывы, то ў Крушні два гаспадары!...
Як гэта?! толькі і выціснуў з сябе агаломшаны Бурскі.
Падазрэнні падсудка наконт знікнення Хмялеўскага пераходзілі ў пэўнасць. Ён не спачуваў Бурскаму ўжо з тае прычыны, што не быў ім папярэджаны пра такое.
Як здарылася, што ён жывы, не ведаю, як мог спакойней адказаў Пуцята. А што жывы, гэта дакл адна. I ведаю, дзе ён зараз.
А калі даведаліся пра гэта?
Ды вяртаючыся назад, адказаў падсудак і пахваліў сябе за тое, што двойчы начаваў у тым заездзе.
Памятаў, што Бурскі і фурмана мог распытаць.
Д ык дзе ён? запытаўся Бурскі ціхім, нейкім не сваім голасам.
Падсудак завагаўся. Ён ужо быў не рады, што сказаў пра Івана Хмялеўскага. Справа пахла ніжнім лёхам у вежы.
Пане Сымоне, я не хачу мець прыкрасці з-за майго ведання ці здагадак па справе Хмялеўскага. Як заўжды, я дбаю пра сваю юрыдычную абароненасць.
Але гэтым разам падсудак пралічыўся. Бурскага апаліла хваля дзікага гневу. Пасля другой весткі ён амаль не валодаў сабою. Ірвануўшы шуфляду справа, выхапіў пісталет і скіраваў на кампаньёна.
Дзе ён? Кажы, вашмосьць, альбо кладзі грошы назад! Мне абрыдлі дурныя жарты!
-1 не падумаю, нечакана спакойна адказаў Пуцята.
Ён зразумеў, што Бурскі лічыць яго ваганні працягам торгу, а не страхам адказнасці за пакрыццё колішняга злачынства і саўдзел у магчымым новым.
Думаеце не стрэлю? Памыляецеся, пане, з’едліва сказаў Бурскі, шчоўкнуўшы курком.
He стрэліце, сцвердзіў падсудак і патлумачыў, не таму, што не хопіць рашучасці, проста я порах з палічкі высыпаў. А вось у маім усё як належыць!
На Бурскага глядзелі два чорныя вочкі малога пісталета ў руцэ Пуцяты. Бурскі не то здзіўлена, не то ўхвальна паглядзеў на пісталет, пасля на твар падсудка, нібы прыкідваючы, ці можа судзейскі пацук націснуць курок, седзячы вось так твар у твар.
А калі ў мяне другі пісталет тут? Бурскі шлэпнуў далонню па стале.
Першае не паспелі б, другое, калі так кажаце, значыць узважылі, ці варта было б за яго хапацца. Дапамагу адказам: не варта. Супольнікі могуць паспрачацца, але не да страляніны. Мы ж, homines sumus, людзі? Ці не так?
Бурскі ўжо крыху супакоіўся, а можа пачаў шукаць выйсце. Кінуў свой пісталет у шуфляду.
Французская цацка, Пуцята сунуў свой у кішэню. Немцы навезлі, не стрымаўся купіў. Саксонцы хоць і дрэсіраваныя, але ім таксама грошы патрэбны. Урэшце калі іхні курфюрст, падсудак міжволі сцішыў голас, мае тры сотні банкартаў, то і афіцэрам нягожа адставаць. А варшавянкі каштуюць.
Бурскі маўчаў, і падсудак палічыў гэта заціханнем буры. Вырашыў дапамагчы супакаенню.
Я і для васпана набыў адзін, Пуцята падаў Бурскаму дакладна гэткі ж двурульны. Толькі ён не набіты, папярэдзіў нібы жартам.
Бурскі не стрымаўся, каб не пацягнуцца да падарунка. Сапраўды цацка: невялікі, рулі аднапад адной, сунеш за пазуху, то і не вельмі выпірае, тое ж і ў кішэні. Ручка ў металічных выкладзінках і па ўсім раслінныя ўзоры. Шыкоўная зброя.
Дзякую, пане Касьян, голас Бурскага гучаў шчыра.
Як кожны беларускі шляхціц, быў панадлівы на прыгожую добрую зброю.
А вось і парахоўнічка да яго. Толькі яшчэ без пораху!
Пуцята, мабыць ненаўмысна, падколваў Бурскага, нібы цешачыся з яго цяжкага становішча. Узаемная непавага пры падабенстве натур часта праяўлялася ў іх адносінах насуперак здароваму сэнсу. Але заняты пісталетам Бурскі не адчуў крыўды. Нарэшце ціха буркнуў:
To дзе іх шукаць?
Падсудак чакаў гэтага пытання. Праз момант разважаў мажлівасць торгу, але злавіў сябе на думцы, што Бурскі можа пачаставаць яго ручкай падоранага пісталета, і адступіўся.
Пра Багдана дакладна не скажу. Праўда, не ведаю! Ён ці то рэзідэнт, ці госць нейкага Кузьмы Вароніча на Берасцейшчыне.
А бацька?
Тут прасцей. Ён у базыльянскім кляштары на лячэнні. Ад чаго лечыцца невядома, але сын гэтым засмучаны. Адно ясна, што пагрозы жыццю няма.
Пуцята вырашыў не казаць пра наведванне кляштара. He варта ўблытвацца па сваёй волі. Бурскі круціў у руках пісталет і маўчаў. Прайшло добрых пару хвілін, пакуль сабраўся выказацца.
А можа гэта ўсё ж не мой Багдан? Вы ж яго ў твар не ведалі, як і ён вас, мабыць? -у пытанні чулася кволая надзея, што так яно і ёсць.
Але пан Касьян не збіраўся ашчаджаць кампаньёна: новыя звесткі патрабавалі змены дзеянняў, а гэта залежала ад Бурскага.
Той гэта Багдан, ваш. Я сядзеў побач за сталом і змог усё падслухаць. У мяне сумненняў няма, таму і дакладваю.
I ўсё ж поўнай пэўнасці няма? з тым жа спадзяваннем паўтарыў Бурскі амаль сцвярджальна.
Падсудак пачуў у сказаным водгалас таго, рашучага Бурскага. Ці не сцвярджае ён гэта дзеля скрытых намераў, якія вынайшаў у гэты момант?
Можа і не ваш, пагадзіўся Пуцята, але што сын петыгорскага паручніка Івана Хмялеўскага, які ваяваў і быў паланёны, затым паехаў за выкупам, Багдан сам расказваў суразмоўцу. Я не мог адкрыта прыглядацца, каб заўважыць падабенства гэтага маладзёна з Іванам Хмялеўскім. Да таго ж старзйшага Хмялеўскага бачыў зрэдчас, мельгам. Але падабенства ёсць.
Ён жа мусіць каталік? Чаму ў базыльянаў?
He ведаю, але, кажуць, для гэтага ігумена няма розніцы, калі хворы.
У цёмным пакоі павісла цяжкае, гнятлівае маўчанне. Пудяту было не з рукі гаварыць пра нейкія дробязі, але ўстаць і пайсці таксама было б непрыстойна. Бурскі ж паглыбіўся ў свае невясёлыя думкі і не азываўся. Па нейкім часе прамовіў з уздыхам:
Па ўсім відаць, што ўсё так, як вы лічыце. Трэба над гэтым падумаць. А вам жа, пане Касьяне, падсілкавацца пара. Мне, прызнацца, не да вячэры, то я загадаю падаць у ваш пакой.
Пуцята зразумеў, што Бурскі хацеў бы застацца адзін.
Добра, пане Сымоне. Я таксама здарожыўся, ад цямна едзем, хочацца адпачыць.
Тады дабранач!
Дабранач, пане Сымоне!
Перад тым як пакласціся, пан Касьян уважліва агледзеў засаўку
і вокны, а пісталет сунуў пад падушку. Ля самых дзвярэй паставіў зэдлік. Сцеражонага Бог сцеражэ. Хмялеўскі выпадкова застаўся жывы, і Бурскі паспрабуе выправіць памылку. Цалкам верагодна, што не верыць, нібы новы сведка расказаў усё, што выведаў. A сведкі ў такіх справах нікому не патрэбны.
Задумаўся над пачутым і пан Бурскі. Пазбавіўшыся ад прысутнасці падсудка, мог разважаць над сваімі дзеяннямі. Паступова яны ўкладаліся ў дакладны шэраг, і пан Бурскі выправіўся адпачываць амаль супакоены.
♦ * ♦
Ну вось, прыехаў нарэшце, прамовіла пані Дарота, заходзячы ў пакой. Як атрымаў гэтую шаблю, то з глузду хлопец з’ехаў. Ледзь не спіць з ёй.
He дзіва, хлопец ён і ёсць, адказаў пан Максім. А шабля хоць вартая таго? Каб не пакрыўдзіць рыцара ненаўмысна, бо і мне ж пахваліцца.
Ён лічыць, што са збораў Паўла Сапегі. А як яно насамрэч, то можа толькі шабля і ведае. Ці мала гэтага жалеззя ў пана гетмана.
Ну, калі ён так лічыць, то мне сумнявацца не рэзон! зарагатаў пан Максім. Але ціха, сам ідзе, так што я нічога не ведаю. А ты, Дарота, лепш ідзі. Удваіх не ўтрымаемся.
Пані Дарота пырснула смехам і хуценька шуснула ў дзверы. Ледзь не ў тую ж хвіліну ў іх паказаўся юнак, амаль падлетак, у тым жарабячым узросце, калі свет падаецца роўна цікавым, як і недасканалым. Цікавым, бо шмат у ім адкрываецца новага, а недасканал ым, бо не ўсведамляе, якая асоба ў яго ўступае пэўнай хадою бывалага рыцара. Хадзе крыху замінала вялікаватая яшчэ шабля, але гэтачасова: якіх два вяршкі росту і будзе па клопаце. А пакуль...
Маё шанаванне вучонаму стрыю!
Здароў будзь, Міхась. Як шпацыр?
А нічога. Адмераў вёрст пятнаццаць, жарэбчык адсопваецца.
Мелася на думцы, што здольнаму вершніку адсопвацца няма патрэбы.
Няблага. Зазірнуў да суседзяў? Як там у іх?
Ды нічога. Я там не забавіў. Павітаўся ды каня напаіў.
“Вядома, падумаў пан Максім. Як тут час марнаваць, калі іншым трэба паказацца. I сядло, і гунька з гербамі, і конь, прыгожы каракавы жарэбчык, і шабля, о, шабля! -усё новае і выдатнае.”
Але ж не гаворыцца такое ўслых!
Што гэта вы ўсё пішаце, стрыю, хацеў даўно спытаць?
Дыярыюш пішу. Апісанне жыцця Максіма Сапегі, шляхціца з Беларусі. Пішу пра ўсё, што бачу чую, думаю.
Міхась няўхвальна пакруціў галавою.
А навошта гэта рабіць? Нехта ж і прачытаць можа.
Дзеля таго і пішу, каб нехта прачытаў, сур’ёзна адказаў пан Максім.
Гэта я зусім не разумею, прызнаўся хлопец і здзіўлена глянуў на родзіча.
Паслухай і зразумееш. Я маю на думцы, што чытаць будуць людзі пасля нас. Ім цікава будзе, як мы жылі, што быў у мяне, прыкладам, такі зух-пляменнік, Міхась Сапега.
А я не люблю чытаць, а пісаць, то... хлопец скрывіўся, як жабу праглынуўшы.
Працяглае жыццё-гасцяванне ў ваяўніча-паляўнічых родзічаў не прайшло марна: будзе занятак і маці і дзядзьку.
Гэта, васпан, прыкра чуць. Шляхціц павінен гэта ўмець, заўважыў пан Максім. Вось, прыкладам, чуў ты, што наш зямляк Казімір Семяновіч напісаў трактат “Artis magnae artilleriae pars prima”?
Нешта абілася аб вушы, сказаў Міхась і злёгку пачырванеў.
Пан Максім не захацеў сарамаціць маладога ваяра на пачатку шляху славы.
Вось прачытаўшы, будзеш ведаць, што належыць, пра гарматы, прыпасы для іх і шмат чаго іншага.
Але што з тых пісанняў? Я лічу, шляхціц павінен рыцарскае рамяство дасканаліць.
Міхась злёгку прыстукнуў шабляй, якую трымаў між каленяў.
Што гэта? Ці не ад старога Паўла шабля?
Пан Максім зрабіў выгляд, што толькі зараз заўважыў зброю. Устаў, выйшаў з-за стала. Такая зброя патрабавала належнай пашаны.
Адтуль, расцвіў Міхась самазадаволенай усмешкай. Паказаць?
А як жа! пан Максім нецярпліва кіўнуў галавою. Як я ўжо не ваяр, то хоць спішу яе ў сваіх нататках. Калі ты згодны, вядома. Прыкладам так: зайшоў да мяне пляменнік мой, Міхась, са сваёю новай шабляй і далей пра яе.