Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Ну што, вадзянік дрыгвяны, пазнаеш?!
He мог нацешыцца сваёй знаходкай. He Васіль незаменны, а ён, Пракоп, давядзе справу да ладу! Аднавухі яшчэ і цівуном паходзіць, тады паспяваеце! Хто паспявае, ён і сам дакладна не ведаў: усе, хто абзывае яго Аднавухім, хто насміхаецца з яго калецтва і някемлівасці. 3 усімі разбярэцца пасля гэтага недатопленага.
I раптам Хмялеўскі спакойна і ўпэўнена прамовіў:
Пазнаю! нібы здзіўлены, як лёгка яму гаворыцца, дадаў, А дзе ж той, другі?
А на цябе і аднаго хопіць! заякатаў Аднавухі, на прыгнутьіх нагах набліжаючыся да Хмялеўскага. Нарабіў, падла, клопату! падбухторваў сам сябе.
Хмялеўскі стаяў, не выказваючы трывогі і не адступаючы, нібы не ўсведамляў небяспекі. Толькі пільна сачыў за рухамі гайдука.
Ад мяне не ўцячэш, панская дурнота! He ўпершыню нам!
Аднавухі выхапіў кінжал, гатовы скончыць адным ударам. Што тут выдумляць: стукнуць пад рэбры і квіта! Урэшце, пану і галаву можна прывезці!
Аглушальны боль у вывернутай з хрустам руцэ абрынуўся на яго, як пярун. Падкінуты ўверх, Пракоп бразнуўся вобзем і выпусціў кінжал. Хмялеўскі нагою перакінуў Пракопа тварам уніз і прыставіў кінжал да шыі.
Колькі вас такіх тут?
Шмат, прахрыпеў гайдук, душачыся пяском. He ўцячэш, калі мяне заб’еш.
Сам здохнеш! Успомніў? Хмялеўскі плюнуў на Аднавухага і хутка пакрочыў да дзвярэй.
Пракоп ляжаў, баючыся варухнуцца ад страху перад кінжалам у руцэ ворага, ад болю і сораму. Але згледзеўшы, як той знікае за дзвярыма, раптоўна зразумеў, што гэта канчатковая параза. Перакаціўшыся на левы бок, усхапіўся на ногі і, скавычучы ад нясцерпнага болю ў знявечанай руцэ, рынуўся ўслед за ахвярай, якой не адолеў.
Хмялеўскі з’явіўся ў аптэцы нечакана. Гайдук, які назіраў за манахам ды ігуменам, атрымаў поўху і прызямліўся ў куце, не зразумеўшы ад каго такі пачастунак. Хмялеўскі выбег на двор і ў той момант, калі з аптэкі з крыкам: ’’Страляйце, гэта ён!” вываліўся Пракоп, быў ужо ў сядле, трэба ж так, пракопавага каня. На ўздзіў гайдукам, скочыў у сядло, не кранаючы страмёнаў і, мабыць яшчэ на ляту, левай рукою злавіў повад, а правай падхапіў з лукі магутны пракопаў бізун, што бярэзінку мог перасекчы.
Крутнуўшы жарабца на месцы ледзь не ваўчком, вершнік моцнымі ўдарамі абклаў двух гайдукоў, якія памкнуліся да цугляў і штурхнуў каня абцасамі. Пакуль кінуліся да сёдлаў за пісталетамі, пакуль злажыліся да стрэлу, конь данёс уцекача да агароджы. Жарабец узяў крыху ўбок і лёгка наўскасяк пераскочыў верхнюю жэрдку, знікаючы між дрэў і кустоў’я закінутага апошнім часам кляшторнага саду. Стрэлы былі хутчэй салютам выдатнаму конніку, чым пагрозай.
Ганіце за ім! Хутчэй! Што стаіце? гарлаў няўдалы правадыр, бегаючы па двары.
Куды гнаць, Пракоп! з горыччу адказаў адзін. Ен жа на тваім Летуне. Як ведаў, каторага ўхапіць, халера! Хто з нас яго здагоніць?
Спаліць гэта гняздо! шалеў Аднавухі, трацячы рэшткі панавання над сабою ад болю і ганьбы.
Войска стаяла разгубленае чакала, пакуль правадыр супакоіцца. Рыгор, адзін з больш разважлівых, падступіўся першы.
He гарачыся, Пракоп, паспрабаваў супакоіць Аднавухага. За падпал кляштара і самі згарэць можам! Лепш ідзі да таго манаха, каб што з рукою палегчыць. А мы тым часам паглядзім, ці не
ўзяць нам якую навязку з гэтага, як ты кажаш, гнязда, калі ўжо той нам уцёк.
Можа яшчэ і яго знойдзем у наваколлі, суцешыў другі. Асабліва, калі ў яго з розумам не ўсё ў лад. I конь твой можа азвацца.
Абнадзеіўшы Пракопа, выправілі яго ў аптэчны пакой, дзе быў ужо нібы палявы шпіталь для гайдукоў. Рыгор з некалькімі памагатымі рынулі ў царкву. Капы, рызы, святыя дары, усё, што выглядала нечага вартым у гэтай небагатай святыні, валілі на дзве посцілкі і ўвязвалі ў клункі. Сунуўшы рукі пад вузел, двое панеслі здабычу на двор. Астатнія ішлі ўслед, акідваючы прагным вокам зрабаваны храм, ці чаго не ўпусцілі. Грэх? Ат, грэх! Сёння мы тут, а заўтра нас і чорт не знойдзе! Мо’ і ад пана ісці давядзецца. Так што хапай, пакуль даецца!
Але, ступіўшы цераз парог, рабаўнікі сумеліся. Перад царквою стаяў ладны натоўп сялян. Болып жанчыны, як заўсёды дзеці, але і мужчын даволі. А тыя хто з калом, а хто з сякерай.
Што вам? нахабна, сілячыся на бестурботнасць, выгукнуў Рыгор.
А то не ведаепі? адкрыкнулі ў адказ. Нясі ўсё назад, злыдзень!
Рабаўнікі, збіры паганыя, нехрысці, татарва праклятая! залямантавалі з натоўпу.
Ну, вы! He вельмі языкі распускайце! Хлопцы, увязвайце клункі да сёдлаў, -загадаў Рыгор.
Але як толькі двое з клункамі скіраваліся да коней, натоўп глуха загудзеў і рушыў насустрач, Гайдукі выхапілі пісталеты.
Стой, бо страляем!
Ах вы, вылюдкі! Царкву абрабавалі, айца ігумена патурбавалі, айцоў увязнілі ды яшчэ страляць збіраюцца!заходзіліся крыкам жанчыны.
Мужчыны з лютасцю бліскалі вачамі, разумеючы, што супраць зброі з калом не папрэш, Ды яшчэ дзеці тут.
Кныры ўкормленыя! Распладзілі вас паны на нашых гарбах, злосна кінуў нехта з мужчын.
Наперад выступіў адзін са старэйшых.
— Слухайце, не ведаем, хто вас паслаў і дзеля чаго, але навопіта ж царкву паганіць? Ці ж на вас крыжоў няма? Ці граху не баіцеся? He толькі Бог, але ж і ўлады такога не даруюць, горлам заплаціць можна. Пакіньце ўсё і едзьце, мы самі ўсё направім.
Ну, ты нас не ўгаворвай, ганарліва перапыніў селяніна гайдук. Нас напужаць цяжка. Ты лепш іхугаворвай, махнуў ён рукою на натоўп. Хай на ражон не лезуць і гуза сабе не шукаюць.
Ён ганарыста, шляхоцкімузорам, падкруціў распатланыя вусы, выставіў наперад правую нагу.
Часу маеце не шмат, далучыўся Рыгор, вось хлопцы выйдуць, паказаў ён у бок аптэкі, і мы едзем. А хто пад капыты трапіць яго бяда.
Нелюдзі! плюнуў селянін. Каб вас пярун пасмаліў, нягоднікаў!
Я ўжо казаў: хопіць лаяцца. А то і бізуном пачастуем на развітанне, прыгразіў Рыгор. Святыя айцы не дапамогуць.
Невядома колькі доўжылася б гзтая спрэчка і чым бы яна скончылася, каб з бакавой вулкі проста да царквы не вылецела невялікая кавалькада. Натоўп, пачуўшы тупат, шуснуў у бакі, даючы дарогу. Вершнікі, не звальняючы галопу, абрынулі на галовы і спіны гайдукоў удары плётак і шабляў. Напад быў нечаканы і такі імклівы, што ў адказ прагучала мо’ пара пісталетных стрэлаў. Гайдукоў адцяснілі ад коней і пад рулямі стрэльбаў змусілі стаць ля сцяны.
Кідай зброю да ног! Дзе ігумен? Дзе манахі? уладны голас не даваў гайдукам апамятацца.
Там, паказаў нехта з іх, і там.
Улас зляцеў з каня і пабег да аптэкі. Раз’юшанаму паслушніку пашанцавала натрапіць на купу шляхты: Кузьма Вароніч са старэйшым сынам і некалькі бліжэйшых суседзяў вярталіся з палявання. Улас кінуўся да іх і папрасіў дапамогі.
Пракоп, згледзеўпіы праз недачыненыя дзверы, што стала з яго войскам, вырашыў пакарыстацца сваім адкрыццём і ўцячы праз садок. Але магутныя рукі паслушніка ўхапілі яго за каўнер і за пояс, адчынілі яго целам дзверы насцеж і грымнулі пад ногі вызваліцелям. Дзікі крык болю, і Пракоп выцягнуўся на зямлі без знаку жыцця.
Правадыр? запытаў Вароніч.
Ён, сабака! з агідай плюнуў Улас.
Пан Кузьма зірнуў на гайдука і здагадаўся: “Аднавухі! Дабегаўся нарэшце.”
Адцягніце нягодніка, загадаў дваім са сваіх. Улас, прыбяры яго куды пад замок.
Вароніч разумеў, што сілы яго невялікія, і дзейнічаць трэба хутка.
Язэп! клікнуў сына. Выпусці манахаў, а гэтых туды і замкнуць. Паранены ці пабіты усіх туды. Хіба ёсць тут які лёх з надзейнымі дзвярыма?
Ёсць! адгукнуўся Улас, прымерваючыся падхапіць непрытомнага Пракопа.
Бяры, Язэп, двух-трох хлапцоў і гэтых разбойнікаў па двое
туды. Але кожнага аблытвайце пастронкам, ды агледзьце ці не прыхавалі дзе нажа. Ад іх усяго чакаць можна!
Вароніч пад’ехаў да сялян:
Якую вам крыўду зрабілі?
He паспелі, пане. Усё пагражалі, але вы якраз надарыліся. A храм Вожы не пабаяліся граху, зрабавалі.
~ Каторыя гэта рабілі? голас Вароніча не варажыў тым дабра.
А вунь яны стаяць з клункамі! адкрыкнулі жанчыны, паказваючы пальцамі. Ды яіігчэ двое: вось гэты і гэты!
Двое гайдукоў ад разгубленасці, ці па дурноце так і стаялі з нарабаваным.
Рабаўнікоў пакуль пакінем, сказаў Вароніч. Святыя айцы, забярыце, калі ласка, царкоўную маёмасць ад гэтых паганцаў.
Манахі высыпалі ўжо са сваёй вязніцы і стрымана перашэптваліся. Двое скіраваліся да аптэкі. Вароніч аклікнуў Уласа, які якраз вярнуўся.
Слухай, хлопча, шапні сваім брацішкам, няхай разыходзяцца. Нам так лягчэй будзе. Ды папрасі, каб не ўмешваліся. Толькі ціхенька.
Добра пане. Яны паслухаюцца, запэўніў паслушнік.
Калі манахі адышлі па сваіх справах, Вароніч наблізіўся да рабаўнікоў.
Чые вы людзі?
Тыя маўчалі, унурыўшыся.
Думаеце лепей маўчаць? Няхай. Адкажаце кату, бо сведкаў аж надта, папярэдзіў Вароніч.
Гайдукі спадылба зірнулі на незнаёмага пана, пераглянуліся міжсобку, нібы чакаючы смелага.
Пана Бурскага, з маёнтку Крушня, іпто за Гародняй, выціснуў з сябе Рыгор, якому было страшней, бо паводзіў сябе ў царкве як завадатар.
Ясна. Як сабе зычыце: копны суд ці аддаць вас царкоўным уладам? Мне то ўсё роўна, але проста пусціць вас не магу, каб і хацеў.
Гайдукі разумелі, што іх лёс зараз залежыць ад сумлення і цвёрдасці гэтага шляхціца і яго сяброў. Ад таго, ці схільны ён да жорсткасці і здзекаў, залежыць якімі будуць суд і расправа.
Ну дык як? паўтарыў пытанне Вароніч.
Мы ж нічога не забралі, пане. He забілі нікога, прабубніў адзін з гайдукоў, за што ж да ўладаў?
Ну, ты, хлопец, не дзіця, ведаеш што да чаго. Але калі ніхто не пярэчыць, значыць да ўладаў не паедзеш.
I мы ўсе таксама, азваўся Рыгор. А дзе Пракоп? Ён у нас за старэйшага.
Вядзіце і гэтыху лёх, вырашыў Вароніч, а наконт Пракопа забудзьцеся.
На тварах гайдукоў выразна чыталася палёгка. Калі іх надзейна ўладкавалі ў лёх, Вароніч скіраваўся ў аптэчны пакой. Двое манахаў яшчэ завіхаліся ля айца Гераніма, але той ужо мог патроху размаўляць, хоць заўважна было, як нясцерпна баліць яму галава.
Патрэбен спакой: не варушыцца, не ўставаць, патлумачыў адзін з манахаў.
Мне б толькі пару пытанняў, папрасіў Вароніч. Ойча, мы нягоднікаў паланілі, нарабаванае вернута ў царкву, паведаміў ён, павітаўшыся з ігуменам.
Бог вам аддзячыць, добрыя людзі! А што ў вёсцы? Ці шмат нашкодзілі?
Голас ігумена быў слабы, але спакой і клопаты прынеслі палёгку. Вароніч быў рады, што яго словы не справяць прыкрасці.