Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Пракоп не зусім так бачыў панскую абарону: ведаў, што і для яго вызначана нейчыя куля, але пярэчыць не збіраўся.
Так, пане. Зробім, што загадалі. Калі ехаць?
А зараз і збірайся. Зранку, поцемкамі паедзеце. Куды адзін ты ведаеш і маўчыш. Даўгой зброі не браць, не спатрэбіцца яна ў тым кляштары.
У кляштары?!
Спалох у вачах Пракопа падказаў Бурскаму супакоіць гайдука што да магчымых паследзін наезду.
He палохайся! Грэка-каталіцкі кляштар, побач вёсачка. Манахаў там жменька. Што вам да іх. А той там лечыцца і гасцюе. Затаіся ў лесе і ўсё як след выведай. He змерзнеце за якіх дзве ночы. На людзі без патрэбы не вылазьце. Каго трэба выбераш разам з Макарам. Ідзі!
Як іўсім начальнікам, Пракопу не адпавядалі разумнейшыя ці спрытнейшыя за яго, таму пракопава войска склалася з падобных на яго, пабітых жыццём небаракаў. Кожны меў свой кручок лёсу, якім трымаў яго ў послуху пан Бурскі праз адданага Васіля. Смерць цівуна прынесла палёгку ў побыт “ваўкоў”, але па ранейшаму большасць мела невялікі выбар: у гайдамакі на Украіну, ці на кароткую сустрэчу з панам маладобрым. У гайдамаках век быў гучны, але кароткі, што ў таго матыля, ды паспрабуй яшчэ да іх дабярыся! Заставалася адна схованка панская служба, што ні загадаюць.
Атрымаўшы загад збірацца да таго далёкага пакуль кляштара, Пракоп з нянавісцю падумаў пра няведама як уратаванага Хмялеўскага: не мог захлынуцца, не спраўляючы людзям гэтулькі клопату. Памінаў і нябожчыка Васіля, які з-за сквапнасці спіхнуў
справу на яго, пракопаву галаву, а найбольш думаў пра пана, пра яго незразумелыя задумы, без якіх, чутно, гайдукі ў іншых дварах абыходзяцца, а жывуць не горш. Ці то так гавораць, а насамрэч...
Можа так і добра для пана, думаў Аднавухі, але што з гэтага мне з хлопцамі? He ў смак гэта: закрадацца як дробны злодзей, з выведваннем ды хованкамі. Было б дзеля каго! Там купка чарняцоў ды той вадзянік балотны, недатоплены. Тады ж паблізу і паселішча людскага не бачылі, апроч маленечкай вёсачкі пры кляштары, так што можна скончыць справу адразу, а затым дзён колькі ў карчме якой зацішнай добра пабавіць знойдзецца ж нешта ў манаскім скарбцу. Падобныя мудрыя развагі не пакідалі Пракопа на ўсім шляху да кляштара. Ведаў, што ўсё яго войска марыць пра тое ж.
Начная халадэча ды злоснае мармытанне хлопцаў на апошнім начлегу толькі мацавалі рашэнне, дбаючы пра панскі інтэрас, не забываода праўласны. Стратэг Пракоп, загінаючы пальцы, перабіраў у памяці загады пана. Здаеода, зацвердзіў іх добра: не налятаць проста з маршу, затаіццаў лесе, выведаць, выбраць адпаведны момант. Найлепш зрабіць усё поцемкамі, ні ў якім разе не ўсчынаць вэрхалу і рабунку. Ну і хто пачне правяраць, калі ўсё выканаецца?
***
Праехаўшы ад месца начлегу з вярсту лесам і апынуўшыся на зыходнай пазіцыі, рашуча скіраваў проста на бачную над дрэвамі званіцу. Спачатку ехалі спакойна, а перад кляштарам прышпорылі і ўляцелі на двор сваім звычаем: з крыкамі, лясканнем бізуноў, іржаннем коней. Гарцуючы перад самым уваходам у царкву, Аднавухі пакрыкваў, раскідваючы сваіх зухаў да кляшторных будынкаў.
Нікога не выпускаць! Пільна сачыце! Святых айцоў у адно месца! Хутка! Хутка! падганяў ён гайдукоў.
Такім ваяводам і ўбачыў яго айцец Геранім, выступіўшы з ценю царкоўных дзвярэй.
Што за людзі? Чаму ўзнімаеце лямант на парозе храма? пачаў ён ушчуваць невядомых забіякаў.
А ты хто будзепі? крыкнуў Пракоп, тузаючы повад і падбіваючы каня на дыбкі перад самым ігуменам.
Я ігумен гэтага прытулку. А вашмосьць хто такі, каб учыняць тут непатрэбнае?
Першы раз у жыцці Пракопа назвалі вашмосьцем. Гэта толькі падагрэла яго заядласць.
А гэта табе ведаць не абавязкова. Дзе ўсе людзі? Дзе шпіталь? Паказвай!
У шпіталь нельга, там хворыя, стрымліваючы сябе, але рашуча прамовіў айцец Геранім. Людзі заняты справамі і што вам урэшце да іх?
Ігумен ведаў пра налёты свавольнай шляхты, але ягоны сціплы кляштар, а тым больш шпіталь не маглі прынадзіць нічым значным.
He твой клопат, чарнец! Гэй, вы двое, зірніце, ці няма там у царкве каго, раўнуў Пракоп і штурхнуў каня да іншых пабудоваў.
Айцёц Геранім раскінуў рукі:
Спыніцеся, нехрысці! Нельгаў храм са зброяй! He бярыце грэх на душу!
Гайдук схапіў айца Гераніма і адкінуў убок. Стары стукнуўся аб вушак патыліцай і павольна асеў на зямлю. Абодва гайдукі, не зважаючы на ігумена, сунуліся ў дзверы і нечакана апынуліся перад мажнай чорнай постаццю маладога паслушніка Уласа. Гайдукі збіраліся зладзіць з ім як з ігуменам, але не паспелі.
Нерухомае цела айца ігумена кінула маладзёна ў раптоўны шал. Згроб абодвух за каршэнь і з усяе моцы грымнуў аднаго аб другога так, што галовы грукнулі, як дзве калоды, а самі гайдукі, прываліўшыся да вушакоў, мяшкамі апаўзлі побач з ігуменам.
Спачатку ніхто гэтага не заўважыў, бо якраз упораліся сагнаць манахаў у адзін пакой. А ў іншым пакоі між розных слоікаў і пляшак нехта натрапіў на вялікую шкляніцу з празрыстай вадкасцю. Для айца Гераніма сродак ад заразы, а на думку гайдукоў выдатны пяршак. Радасныя воклічы прыцягнулі іншых.
Пракоп заўважыў, іпто траціць уладу над сваім войскам, закруціўся ў сядле і саскочыў з каня, каб навесці нейкі лад. Лічаныя хвіліны як уварваліся, а ўжо забыліся дзеля чаго! Тут Аднавухі і заўважыў Уласа, які скончыў з гайдукамі і кінуўся да айца Гераніма.
Ах ты! закрычаў Пракоп і памкнуўся да паслушніка, узнімаючы бізун. Хлопцы, хапай яго, нягодніка!
Але Улас змаху ўрэзаў Пракопу ў лоб і з крыкам кінуўся вясковай вуліцай.
Людзі! Рабуюць! Царкву паганяць! несучыся вуліцай, лямантаваў дзяцюк. Айца турбуюць!
На крык двое скочылі ў сёдлы, паімчаліся ўслед. Паслушнік, які іх значна апярэдзіў, нечакана для коннікаў шуснуў у нейкі двор і вылецеў насустрач з добрым калом. Усё з тым жа дзікім крыкам кінуўся на пярэдняга. Дрын са свістам трапіў не ў чалавека, а па кані. Конь заіржаў, узвіўся на дыбкі, так што вершнік ледзь утрымаўся ў сядле і марна спрабаваў прывесці да паслушэнства бедную жывёліну. Д ругі з гайдукоў, раз’юшаны ўбачаным, выхапіў пісталет, але яму пашанцавала яшчэ менш. Стрэл, трэск кала, зламанага аб плячук гайдука, зліліся ў адно з яго крыкам. Куля не кранула Уласа, абяззброены, ён скочыў цераз агароджу і знік між пабудовамі.
А на вуліцу тым часам, дзе асцярожна, дзе смялей выглядалі і выходзілі сяляне. Гайдукі павярнулі коней назад.
Пакуль ганяліся за Уласам, у аптэцы паспелі добра паласавацца і Пракопу давялося лаянкай і штурханцамі гнаць шчасліўцаў на пошукі Хмялеўскага ў шпіталь. Там перапужаныя жанчыны, пара падлеткаў ды старых не чулі пра чалавека такога і такога выгляду і веку. Пачуўшы стрэл, Пракоп плюнуў са злосці і выскачыў на двор, крыкнуўшы сваім:
Замкніце іх на якую зашчапку, а самі за мною! Нехта страляе!
Пагоня вярталася з адным кульгавым канём і адной нячулай правай рукою. Косці, здаецца, былі цэлыя. Шкляніцу апаражнілі і зухі вылазілі на крыкі правадыра.
Гляньце хоць, чаго тыя дагэтуль валяюцца! рыкнуў Аднавухі, паказаўшы на ахвяры ўласавай сілы. Ды зазірніце каторы ў царкву, можа ён там!
Прымусіў сябе крыху супакоіцца: не так пайшло, як думалася, але ж нічога пакуль не страчана. Ніхто ж не ўцёк апрсч хлапца, але ж гэта не той. Падышоў да дзвярэй, за якімі сядзелі манахі.
Хадзем са мною, паклікаў аднаго з гайдукоў. А вы тут нікога не выпускайце! крыкнуў астатнім.
Колькі ў кляштары людзей? запытаў Пракоп першага, хто трапіўся на вочы.
He ведаю, пане, адказаў манах, чарговым разам палесціўшы Аднавухаму. Нас, чарняцоў вось усе тут, апроч Уласа. Гэта паслушнік, ён зараз з айцом ігуменам у царкве.
Ведаю! гыркнуў Пракоп. Глядзі, калі зманіў!
Ён пайшоў па пакоі, узіраючыся ў кожнага, прымушаючы стаць да святла. Што ні кажы, прыемна чуцца панам! Але Хмялеўскага між гэтых не было. Дзе ён, манахі не скажуць, прыкінуодацялятамі. А біць іх пан не дазволіў, ды і сам не рашаўся. Трэба паспрабаваць з тым ігуменам. Пракоп выйшаў даведацца, хто ў якім стане.
Манах без памяці: гуз на патыліцы, то і самлеў. Ці шмат яму трэба, з кропляй спачування далажыў Рыгор. Аў нашых па гузу на ілбах. Ну і таксама самлеўшы, дадаў без усялякай спагады.
Давай старога ў пакой. Ну, той, дзе гарэлку знайшлі, там KaHana. Трэба, каб ачуняў. Хто гэта ўмее?
А халера яго ведае? 3 нашых, мабыць, ніхто, адказаў Рыгор.
Давай хутчэй, a то зараз яшчэ з вёскі спаўзуцца, падганяў Пракоп. Во! знайшоўся ён. Трэба каго з манахаў. А нашыя пакуль паляжаць, самі вінаватыя.
Калі айца Геранімаўнеслі ў пакой і паклалі на канапе, ім заняўся прыведзены Рыгорам манах. Пракоп у чаканні, калі ігумен ачуняе, нецярпліва тупаў туды і сюды і раптам згледзеў дзверы, завешаныя доўгай фіранкай з цяжкай палатніны.
Куды яны вядуць? занепакоіўся ён, баючыся нечаканага адпору ці нападу хоць бы тых вяскоўцаў.
Дзверы лёгка падаліся і Пракоп пераступіў парог. Пакойчык некаму служыў, бо стаяў ложак, стол, простыя крэслы. Аднавухі адчуў, што бярэ след, другія дзверы, нават не зачыненыя, некуды вялі. Аднавухі асцярожна зазірнуў у шчыліну і ўбачыў невялікі сад ці гародчык, шчыльна абкружаны пабудовамі кляштара. Ён ціхенька адчыніў дзверы шырэй і агледзеўся. Трохі дрэваў, кусты, дзе грады, а дзе проста трава, усё гэта амаль па зімоваму, а па дарожцы, зусім непадалёку роўнай хадою шпацыруе чалавек.
Вось ён дайшоў да пэўнага месца, крутнуўся і гэтак жа ў задуменні пакрочыў назад.
Ды гэта ж ён! апякла здагадка. Во! Яму хоць бы хны! узлаваўся Аднавухі.
Усё ж пашанцавала знайсці менавіта яму, Пракопу, як і было загадана. Мільганула думка, што нездарма пан казаўусё выведаць, але яна толькі падагрэла злосць гайдука на гэтага Хмялеўскага. Ен шпарка адолеў невялікую адлегласць і стаў на сцежцы. Хмялеўекі зрабіў якіх два крокі насустрач і спыніўся, углядаючыся ў гайдука.
Імгненні расцягнуліся ў хвіліны. Твар Аднавухага, перакрыўлены здзеклівай, самазадаволенай ухмылкай, меў для Хмялеўскага нейкую знаёмасць. Невыразную, злую, небяспечную? Так, пэўна, што небяспечную. Гайдук хмыліўся, цешачыся хуткай і канчатковай перамогай. Але тым самым дапамагаў Хмялеўскаму набраць сілы, пераскочыць неадольную дагэтуль прорву між двума жыццямі: дагэтуль і пасля...
Аднавухі не вытрымаў і выгукнуў: