• Часопісы
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    * • *
    Багдан сціскаў выслізганы рукамі канец доўгага ясеневага рудля, стоячы на вузкім памосце стырніка, што цягнуўся праз усю шырыню шкуты. Другім сваім загнутым канцом рудаль мацаваўся да стырнавога пяра, шырокага і доўгага, падвешанага на кру ках ззаду судна. Побач з Багданам па другі бок рудля стаяў “шыпер” Сяргей, той самы, якому нельга было даверыць адмысловай пляшкі гарэлкі.
    Вы, пане, не сціскайце замоцна, вучыў ён Багдана свайму рамяству. Але і слабіны не давайце. На адчуццё трэба, каб вада знак давала. Няхай сабе пяро трымціць злёгку, абы не ляскала туды-сюды, як вароты на ветры, тлумачыў Сяргей.
    На гэтым адрэзку шляху ён не баяўся неспадзяванкі, а калі панічу так хочацца, няхай забавіцца. Сіднем сядзець кожнаму абрыдне. Сяргей стараўся не паказваць, што яму падабаецца вучыць паніча. Тым болей, што той стараецца па сапраўднаму авалодаць умельствам стырніка, гадзінамі не злазіць з мастка. Багдан сваім парадкам быўудзячны шыпру за цярплівасць і паблажлівае стаўленне да непазбежных памылак. Прыемна было адчуваць, як адзываецца шкута на кожны, нават нязначны рух стырна, як прыспешвае ход, трапіўшы на моцны струмень, альбо атрымаўшы добры подых ветру. Жыва булькоча вада пад носам судна на стрыжні і ціхне, калі вядзеш яго праз ціхавод.
    Сяргей паклаў сваю руку на рудаль і злёгку падправіў напрамак.
    Як ідзеш во гэтак, з плынню, трэба вельмі сачыць за ветразем, паказаў ён уверх, каб не кінуўся з ветрам у непатрэбны бок, каб не захліснула спераду. Вялікая можа быць шкода.
    Ясна, буду старацца, заківаў Багдан на знак прызнання свайго недагляду.
    Супраць вады яно заўжды лягчэй, бо шкута слухаецца, нават стоячы на месцы, а вось зараз раку як спыніш?
    Буг тут, напачатку шляху, быў зусім не падобны на нёманскія берагі, высокія, камяністыя, пакрытыя лесам. Там амаль усюды
    ступіш з чаўна на бераг сухой нагою. Тут іначай: берагі амаль голыя, пляскія, а залітае вадою кустоўе падмацоўвае ўражанне запусцеласці, няўтульнасці, маркоты. Але хутка гэтыя абшары ператвораццаў шырокія паплавы з сакавітай травою, у палі пад залатой збажыной. Вяртацца будуць як у іншую краіну.
    А тут нам трэба лявей трымацца, парушыў Сяргей яго летуценні. Вунь, пане, вада перакатваецца паўзверх. Так бывае, калі коску ледзьве пакрыла, але тут не коска, а стары яз. Занесла яго пяском, але далей у раку, то і моцныя палі тырчаць. Гэта для шкуты смерць. Хай Бог бароніць наляцець ды яшчэ пры такой хуткасці!
    Сяргей старанна перахрысціўся і нешта прамармытаў, хутчэй плытніцкую замову, чым малітву. Яшчэ і азірнуўся туды, дзе вада віравала і булькатала, як на камяністым ручаі.
    Час ад часу трапляліся чаўны бужанскіх рыбакоў. Таксама адрозныя ад нёманскіх. Амаль на кожным пярэдняя частка пакрыта круглаватым, як перавернутыя начоўкі, берасцяным дахам-схованкай ад дажджу.
    Калі берагі выглядалі непрывабна, то пра плёс гэтага сказаць было нельга. Шырокі прастор залітай даліны дазваляў бачыць увесь караван, асабліва там, дзе рака выгіналася лукою. Амаль у роўных адступах адна ад другой шкуты ішлі, прыгожа высвечваючы на сонцы жаўтавата-шэрымі ветразямі і квяцістымі харугвамі. Чаўны рэтманьчыкаў снавалі па рацэ, то застаючыся ззаду, то абганяючы шкуты пад сваімі невялічкімі ветразямі на лёгкіх, з распорамі, мачтах. Пан Вуглік некалькі разоў сам сядаў у човен і выплываў наперад, загадаўшы папярэдне падабраць ветразі і сцішыць бег.
    Могуць трапіцца падмытыя дрэвы, патлумачыў Сяргей. Варта прыгледзецца.
    Буг звузіўся, упершыню з’явіліся высокія берагі, пакрытыя лесам. Між іх рака магутна несла сваю поўную плынь.
    Ну што, віціннік, прайшоў хрост на нашым Бугу? весела пытаўся вечарам пан Аніс, калі шкуты сталі нанач. Плыць поцемкамі было занадта рызыкоўна.
    Цікава, прызнаўся Багдан. He менш, як каня аб’язджаць.
    Бо стаў да стырна! усклікнуў сваім звычаем пан Вугл ік. Ого! Гэта табе не конь, бо ветру не зацугляеш, а плынь не прышпорыш. А як табе мае шкуты на ходзе?
    Гаспадар выразна чакаў пахвалы.
    Падабаюцца, але каб з чым параўнаць, то не маю досведу, адказаў згодна з праўдай Багдан. Мне ўсё падабаецца, пане Аніс, як таму хлапчуку!
    Рады чуць, сказаў пан Вуглік. Ты гэтага не саромей-
    ся... А пра шкуты пытаюся, бо я свае сам прыдумаў, яны больш прагоністыя і крыху меншыя, чым тыя, на Вісле. На Бугу зручней з такімі. Сустрэнем параўнаеш. Шкута удалы карабельчык, спраўны, што пад ветразем, што на вёслах. Можа з часам лепшы з’явіцца, бо і да яе нешта было, але аснова, мяркую, захаваецца.
    Пан Аніс яшчэ крыху параспытваў пра свержанскія віціны, але хутка пераканаўся, што падлеткавых назіранняў для яго мала.
    А ты адпачні, хлопча, як след, клапатліва параіў рэтман. Во і папярэднюю ноч амаль не спаў, і сёння ад стырна не адышоў за цэлы дзень. Як будзем адплываць на золку, не ўставай, няма патрэбы, адаспіся.
    Пан Вуглік акінуў задаволеным поглядам шкуты, што стаялі, зачаленыя ля берага насамі ў пясок.
    Ну вось, заўтра зранку колькі вёрстаў і мы ў Вісле. Тут заначуем, ціхавод самы раз. Агледзімся і на вялікую раку.
    Я, пане Аніс, схаджу да Пімена. Нешта ў яго шмат вады сабралася. Ці не падцякае занадта? сказаў Вагдан.
    Схадзі, глянь, хоць Пімен і сам павінен сачыць. Мабыць пралайдачылі ды не выбралі сваім часам, чмыхнуў пан Вуглік, як сярдзіты вожык.
    Багдан выбраўся на бераг і заўважыў кавалькаду, што кіравалася да ракі якраз у напрамку шкутаў. Відаць, згледзелі мачты над ярыстым берагам.
    Пане Аніс, пазваў Багдан, нейкія госці! Напэўна, да нас.
    Пан Вуглік высунуўся з буды на карме, але знізу не могубачыць.
    Нічога не парадзіш, крактануў незадаволена, трэба вылазіць. Гадай не гадай, а дзесятак конных то не вяскоўцы, трэба сустракаць.
    Ён выкараскаўся на берагавы дзірван і, прыглядаючыся з-пад рукі, чакаў.
    Дык я пайду, сказаў Багдан і скіраваўся ўздоўж шыхта судзенцаў.
    Калі яны ўдвох з піыпрам Піменам лазілі па шкуце, выглядаючы, адкуль магла набегчы ўжо выбраная на гэты час вада, бо такая маленькая шчыліна не дасць жыцця да самай выгрузкі, на беразе пачулася пырханне коней і гамана. Вершнікі, вымушаныя абмінуць нейкую балацінку, выехалі якраз да піменавай шкуты. Падкульгваючы больш звычайнага, сюды ўжо спяшаўся пан Вуглік.
    Пане падскарбі! Якім жа ветрам! Вось дык госці! крычаў ён здалёк, распазнаўшы пярэдняга.
    Пане Вуглік! прагучаў у адказ нечым знаёмы Багдану голас. Дык гэта пана шкуты? Да Гданьска?
    Mae! з гонарам пацвердзіў Вуглік. Д а Гданьска-Хляньска, засмяяўся ён. За намі яшчэ плыты! Пагандлюем!
    Гандаль з гданьскімі купцамі не належаў да простых. У порце ўсім кіравалі адпаведныя капітаны ( па збожжу, солі, попелу, карэннях і г.д.). Закуп збожжа рабілі майстры цэхаў, іншым разам праз пасярэднікаў, так званых разносчыкаў проб. Разносчыкі добра арыентаваліся ў цэнах на збожжа і працавалі на дастаўшчыкаў, за што цярпелі ад нэгацыянтаў Гданьска. I пана Вугліка, ён ведаў, перастрэнуць блізу горада і даложаць, што там і як.
    Добрая справа. I ў пару. Там пэўна і галандцы, і немцы з французамі чакаюць. Ладныя ў вас судзенцы, пазайздросціць можна. галава малой кавалькады спешыўся, за ім па знаку, астатнія.
    Хіба пан падскарбі мог бы сабе не горшыя справіць, адказаў пан Вуглік, задаволены пахвалой.
    Госць і гаспадар, як і належыць, усё аглядалі без спеху і абменьваліся думкамі. Стаялі ўжо на самым скрайку берагавога адхону. Багдан пазнаў голас і знізу зірнуў на суразмоўнікаў.
    He маю, васпане, схільнасці, таму не хачу блытаццаў здольных пад нагамі, засмяяўся падскарбі берасцейскі і злавіў погляд Багдана.
    Валанцёр! выгукнуў Людвік Пацей. Яшчэ адна нечаканасць!
    Добры дзень, пане каменданце! з ветлівай усмешкай павітаўся Багдан. Рады вас бачыць жывым і здаровым.
    Пацей ацаніў пачуццё гумару і весела зарагатаў.
    Вылазь, вашмосьць, ды дакладвай, як гэта ты з рыцара на плытніка перакінуўся! ён павярнуўся да пана Аніса. Гэта ж мой спраўны жаўнер, васпане, а ты яго да стырна прыставіў!
    Пан Вуглік падхапіў жартоўны тон размовы ўласцівы Пацею.
    Да стырна яму ранавата, а як памагаты набытак неблагі. Але ж мы ўсё байкі баем, а гасцей жа пачаставаць трэба, ды за юшкай завіхнуцца. Рыбаўжо налоўлена. Багдан, займіся, браце!
    Пацей рухам рукі прыпыніў хлопца.
    Пачакай, Багдан, Пацей спахапіўся. He крыўдуеш, вашмосьць, што я па свойску? Мы, пане Вуглік, да вас за дапамогаю. За пачастунак дзякуем, але часу не маем. Нам на той бераг трэба ў двор за якіх паўтары вярсты адсюль.
    А што ж перашкодзіла? занепакоіўся Вуглік.
    Як усе на Берасцейшчыне, пан Аніс быў яшчэ пад уражаннем дзікай сутычкі на грамнічным сойміку, дзе Пацей з прыхільнікамі быў моцна патурбаваны і нават пасечаны сапежанцамі і радзівілаўскімі. Але, відаць, рана ў галаву была не страшная, і па Пацею не пазнаць, каб дакучала.
    Падскарбі супакоіў рэтмана:
    Нічога такога не здарылася. Павадыры мае, выведнікі недачупалыя, пераблыталі берагі, насмешліва патлумачыў, махнуўшы рукою ў бок сваіх спадарожнікаў. Вяртацца да перавозу доўга. Спазняцца на запросіны сорамна. Ці не перавязеце нас?
    Чаму ж не? Гэта проста, пан Аніс паскроб за вухам. Вось з коньмі цяжэй, а броду тут няма. Шчыра прызнаюся, што і калецтва не выключаю.
    Можа здарыцца, пагадзіўся Пацей, тым болей шкуты пад грузам. Таму вы толькі нас перакіньце. Коней мае хлопцы цераз перавоз, кругаля прыгоняць. А што нам прайсці пешкі той кавалак ад берагу!
    Пан Аніс заківаў галавою на знак згоды і задавальнення. Рады быў прыслужыцца павятоваму ўрадоўцу і маёмаснаму палітыку.
    Як сабе зычыце, усіх разам на шкуце ці чаўнамі? запытаўся рэтман.
    А як вам зручней ды хутчэй, з падкрэсленай ветлівасцю прамовіў Пацей.
    Чаўнамі хутчэй атрымаецца. Толькі вы далей праходзьце, там зручней сядаць будзе, Пан Аніс скіраваў гасцей да пясчанага прыплёску ніжэй шкутаў, аддаючы па дарозе загады веслярам.
    Пацей кіўком галавы запрасіў Багдана ісці побач.
    Падабаецца занятак? паказаў на караван.
    Жывая справа, рухлівая, шмат чаго пабачыць можна, а мне мала дзе быць давялося.
    Багдану здалося, што Пацей уважліва зірнуў на яго, нібы хацеў упэўніцца, ці шчыра той выказаўся.
    Гэта праўда. Гданьск вось наведаеш, люд там разнастайны, мова, адзежа, звычаі-усёінакш,чымунас. Порт ізноў жа навіна!
    Былі там, пан камендант? пацікавіўся Багдан.