Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Тым жа днём пан Багдан Хмялеўскі, карыстаючыся нагодай, з цікавасцю назіраў нязвыклае для яго жыццё вялікага горада. Куды таму Берасцю альбо Магілёву! Можа Вільня і падобная на гэта, але быць там дагэтуль не даводзілася. А ў Варшаве, ого! Добра, што згадзіўся паехаць, добра, што пан Аніс падштурхнуў. Калі яшчэ такое надарылася б? Пад элекцыю наезджых тут мабыць больш, чым саміх жыхароў: на вуліцах ды рынках ні прайсці, ні праехаць. Будзе пра што апавядаць, вярнуўшыся.
Багдан памятаў пра сваё кароткае наведванне Варшавы і той незразумелы напад, таму заўсёды хадзіў узброены. Праўда, гэта нікога не дзівіла, бо такога патрабавала ўласная бяспека.
Людвік Пацей адразу ўліўся ў вірлівае перадэлекцыйнае жыццё, але Багдан, на сваё здзіўленне занятку меў няшмат. Бясконцыя нарады, патаемныя спатканні, розныя дамовы і пагадненні запоўнілі час пана Пацея без астатку. Час ад часу пасылаў свайго сакратара да нейкага палацу з паведамленнем альбо лістом, іншым разам трымаў як ахову ці ганаровае суправаджэнне. Багдан пачынаў думаць, што не вельмі быў патрэбны Пацею як сакратар. Мабыць, меў яго за надзейнага і стараннага пасланца дзеля магчымых небяспечных даручэнняў. Можа і памыляўся, але не гараваў.
Д алей ад велічных палацаў і рэзідэнцый народу менела і ўсё спакайнела. Вядома, не паблізу розных шынкоў ды заездаў, альбо гэтых аўстэрый, бо для варшаўскага вуха “карчма”, гучыць як абраза. Вось, кіруючыся да такой аўстэрыі, Багдан пачуў крыкі і бразгат сталі ў глухім закутку між будынкамі.
Ты што, баран, адступаешся! далятаў сіплы голас. Кідай на яго мех! Кідай, кажу!
Я табе кіну, падла! гучалаў адказ. Кіну так, што не зловіш!
Пачуўся прарэзлівы крык. Але ніхто не квапіўся надбегчы, нікому не рупіла ўблытвацца.
Абыходзь, дурань, ззаду! Абыходзь! Колькі з ім вэждацца!
He даецца ж! ужо плаксіва агрызнуўся няўдаліца.
От, падла! I мяне дастаў! войкнуў сіпаты, відаць атрымаўшы, на што набіваўся.
Я ж кажу не даецца!
Нападнікі зусім не асцерагаліся, спадзеючыся на агульны вэрхал і веданне ўсіх навакольных закамаркаў.
Адыйдзіцеся, ёлупні! загадна прагучаў малады яшчэ голас. Даўно паклаў бы вас трупамі ды шаблі пэцкаць неахвота.
Бач ты! А гэтага не хочаш!
Бразнула сталь, і зноў прагучаў ні то сык, ні то слабы енк. Атакаваны бараніўся ўмела. Багдан шпаркім крокам ірвануўся да месца сутычкі. Адразу заўважыў чалавека, з выгляду шляхціца ці заможнага месціча, які спіною да сцяны адбіваўся ад двух рослых, моцных з выгляду мужчын. Нападнікі выглядалі на звычайныя адкідыданаймуўтакіхвось справах: звесціпарахункі, неставячыся да паядынку, не зірнуўшы ў твар супарату ці непрыяцелю. Адзін трымаў у руцэ корд ці кароткую рапіру, другі нейкую дзяругу, якую, відаць, не здолеў знянацку накінуць на галаву ахвяры. Мяркуючы па ўсім, захапіць хацелі жывога. Атакаваны меў шаблю, хутчэй за ўсё парадную карабэлю дзеля элекцыйнай урачыстасці.
На бягу выхапіўшы сваю, Багдан кінуўся на дапамогу і заўважыў як з-за вугла будынка высоўваецца трэці збір, нябачны атакаванаму. Здрадніцкі ўдар з-за спіны не пакідаў шанцаў на жыццё.
Злева! Увага! крыкнуў Багдан штосілы.
Вастрыё шаблі абаронцы імгненна апісала круг, прымусіўшы адскочыць двух перад ім і паспела збіць напрамак удару трэцяга. Праціўнік страціў апору і хіснуўся ўперад. Самая дзюба шаблі трапіла ў нагу атакаванага. Той пахіснуўся, але ўстояў і здолеў шмаргануць ворага па руцэ. Ціхар, скеміўшы, што надбегла падмога, знік за вуглом, а двое памагатых кінуліся ў бакі. Усё ж сіпатаму Багдан прайшоўся вастрыём па абодвух клубах, што добра напіналі порткі. Прарэзлівы віск агаласіў вуліцу і надаў сілы таму з мяшком. Гнацца за поскуддзю было не варта. Сіпаты, выпусціўшы рапіру, ухапіўся рукамі ззаду і на паўсагнутых нагах знік у блізкай шчыліне між будынкамі.
Ну і халера з вамі! плюнуў Багдан, ляскаючы шабляй у похву. ПІто, вашмосць, з табою? павярнуўся ён да чалавека.
Нагу развярэдзіў падлюга’ Каб не васпан, было б мне ліха, адказаў маладзён, праводзячы рукою па калашыне портак, дзе ўжо набрыняла крывёю ладная пляма.
Трэба перавязаць. Ісці здолееш? спытаў Багдан.
Паспрабую.
Было відаць, што ісці таму надта балюча. Багдан прымусіў яго стаць да сцяны, выцягнуў з кішэні хусціну і абматаў паверх калашыны, туга сцягнуўшы вузламі.
He будзе так крывавіць, патлумачыў. Абхапі мяне, васпане, за шыю ды пройдзем хоць да гэтага заезду. каб падбадзёрыць параненага, Багдан зірнуў яму ў твар і спыніўся ад нечаканасці.
Пане Шахлач? не верачы самаму сабе, усклікнуў ён. Пане Эдвард Шахлач! Багдан паўтарыў ўжо упэўнена.
Так. А вашмосьць адкуль мяне ведае?
Землякі ж мы, з аднаго павету. Вось дык нагода: у Варшаве спаткацца ды пазнаёміцца! засмяяўся Багдан. Але пайшлі. Калі земляку дапамагаеш, то яшчэ больш трэба старацца.
Знайсці вольны пакой у перапоўненай Варшаве было немагчыма. Таму з дапамогай служкі Багдан перавязаў нагу Шахлача проста ў шынку, упрасіў двух маладых шляхціцаў прыгледзець за параненым, і кінуўся шукаць якую каламажку, каб забраць прыяцеля на кватэру. Давялося пабегаць, але ўрэшце абяцанка добрай платы ды лёгкія штурханцы змусілі фурмана пад’ехаць да астэрыі, дзе Шахлача з дапамогаю паноў-братоў уладкавалі як мага ўтульней. Багдан сеў побач, абхапіўшы яго за плечы.
Паганяй, чалавеча, але з увагаю. Плачу не за хуткасць, а за зручнасць. Едзьма!
Ужо рушылі, пане, шлэпнуў фурман пугаю свайго коніка, наўрад ці здольнага на хуткасць.
Калі дагледжаны знойдзеным цырулікам Шахлач ляжаў на сваёй пасцелі, а гаспадыня напаіла яго нейкім цудадзейным узварам, што гоіць проста на вачах, хлопцы нарэшце ўздыхнулі з палёгкай.
Ну, зараз усё будзе добра, суцяшальна прамовіў Багдан. Ад такой раны не паміраюць. Слухай, а як гэта яны на цябе?
Ды звычайна: “панічыку, дай тынфа на лекі“. А голас, як у канавала. Пакуль чалавек той тынф з кашаля дастае мех на гал аву і абрабуюць, а то і заб’юць. He ў пару мне гэтая рана, вельмі не ў пару, злосна сказаў Шахлач.
Нічога, які тыдзень давядзецца паляжаць, уставіў Багдан.
Які тыдзень! жахнуўся Шахлач. У мяне зараз на гадзіны час ідзе! А тут нават тыднем не абыдзешся, знаюся на ранах.
Ен нечакана замаўчаў, нібы спалохаўся, што сказаў зашмат.
А мне ўжо трэба ісці, нібы перапрашаючы, патлумачыў Багдан.
Клопаты з Шахлачом занялі шмат часу і Багдан непакоіўся, што яго мог патрабаваць Пацей.
Спяшаешся? запытаў Шахлач і трохі зніякавеў. Што гэта я кажу? Ты і так на мяне палову дня змарнаваў.
He кажы так. Хіба мог я дазволіць такі гвалт. А ў чым бяда? Скажы, можа змагу дапамагчы. Вызвалюся ад клопатаў і абавязкова зраблю.
ПІахлач маўчаў. Відаць было, над нечым думае, нарэшце адказаў:
Можа пазней. Крыху ачуняю.
Багдан не налягаў і заспяшаўся да Пацея. На шчасце ніякіх задач не атрымаў і мог быць вольным. Як толькі надвячоркам прыбег да Шахлача, той рашыўся патлумачыць свой непакой.
He магу я заставацца тут нанач, Багдан. А куды зараз з нагою?
Багдан хвіліну падумаў і сказаў, як змог бестурботна:
Такой бяды! Забяру да сябе на станцыю. Альбо, хочаш тут заначую?
Ен заўважыў, як пасвятлеў твар Эдварда. Відаць, вялікую пагрозу адчувае, калі баіцца застацца адзін.
Легпп канешне да цябе. Але як твой Пацей да гэтага паставіцца?
А што яму? Ён зводдаль, а ўвесь двор сваімі заселены. Пасля лютаўскага пабоішча Пацей моцна сцеражэцца. Кажы, што забраць, ды я за каламажкай.
Усё зрабілася вельмі хутка. Гаспадыня здзівілася, пачуўшы пра шпіталь, але чалавек сплаціў каморнае наперад і мае права рабіць, як яму лепей.
Выбраліся на двор, узбіліся на каламажку і рушылі ўжо цёмнымі вуліцамі. Хлапец, што круціўся непадалёку, спачатку наважыўся за каляскай, але, нешта ўспомніўшы, крутнуўся і пабег у іншым накірунку.
Гаспадыня прыняла рыцараў без спрэчак і папрокаў. Мажлівыя пярэчанні Багдан скасаваў паведамленнем, што даплаціць за турботы з новым пастаяльцам.
Хоць Шахлач не таіў задавальнення тым, як уладкаваўся, было відаць. што трывога яго не пакінула. Звычайна, калі ўжо так здарылася, чалавек хворы спрабуе знайсці нейкія, хоць прывідныя, карысці ў сваім новым становішчы, асабліва як хвароба ці рана лёгкія. Паспаць, паваляцца ў выгодзе, калі ўжо гэта не з яго віны. А тут бачна, грызе чалавека нейкі клопат неадступна, хоць ведае, што яму нішто не пагражае.
Дапытвацца ў Шахлача Багдан лічыў нязручным, бо дагэтуль яны былі, лічы, незнаёмыя. Калі і трапляўся ІПахлачу ў мястэчку, то ці звяртаў той увагу на кліноцкага гайдука? Хай Эдвард сам вырашае, дзяліцца сваімі бедамі ці не. А пакуль разам з гаспадыняй стараўся дагадзіць, чым мог, новаму прыяцелю. Бо зблізіся яны лёгка. Таму не здзівіўся, калі той на наступны дзень запытаў:
Ці не сходзіш ты, Багдане, на маю станцыю?
Прынесці што трэба? Чаму ж не схадзіць?
He, не прынесці. Шахлач завагаўся, думаў, як сказаць. Выведаць трэба. Там нават засада можа быць. Так што трэба асцярожна і ўдзень, каб бяспечней.
Багдан зразумеў, што гэта і ёсць тая згрызота, якая мучыць Шахлача ад моманту нападу. Але не быў, вядома, пэўны сваёй здагадкі і не здраджваўся з ёю.
Ізноў, думаеш, якія грабежнікі?
He зусім, браце... Эдвард усё муляўся.
Кажы! Што ты вагаешся? -падагнаў яго Багдан. Калі гэта табе так важна, то кажы ў чым клопат і я дапамагу. He бойся, не адступлюся.
Важна мне ведаць, што пасля адбылося, ці палезлі да майго пакоя. He магу даўмецца, хто ганяецца за мною, Багдан. Гэта і дзеля цябе ведаць неабходна, бо са мною звязаўся, ратуючы, вінавата патлумачыў Эдвард.
Ат! Дапамог, як і кожны іншы. Кажы, што маю выведаць. За мяне не турбуйся, Багдан махнуў рукою.
Д амок наш запамятаў? Ля самай Віслы. Адтуль лепш агледзець яго, перш чым падысці...
Дамок знайшоўся лёгка і Багдан старанна прыгледзеўся здалёку, як параіў Эдвард. Падышоў бліжэй. Навокал усё нібы ціха. Жыццё ў сціплым мястэчку і вайсковых біваках прывучыла Шахлача да беражлівасці, таму відаць і выбраў гэта някідкае жытло. А можа не хацеў сяліцца ў сумятні вуліц.
Гаспадыня адразу пазнала яго. Багдан прывітаўся і, як вучыў яго Эдвард, запытаўся, ці хто не заходзіў да яе пастаяльца па якой пільнай справе, ці не пакінуў якіх паведамленняў альбо папер.
He, нічога ніхто не пакідаў, хуценька адказала жанчына.