• Часопісы
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Жывы любы суседзе! мармытаў пан Антон, абводзячы радасным поглядам прысутных. А ўжо лічылі, што загінуў на чужыне! Як жа ўзрадуецца пані Яніна! Адзіная ўцеха старасці, нашчадак усяго, што мае! А мае не так і мала!
    Паненкі шморгалі насамі ў батыставыя хусцінкі, пекныя хлопцы-дваране, паклаўшы левыя рукі на эфесы шабель, сувора злучалі бровы. Усе адзінадушна вырашылі аддаць ліст пану Чыжу, каб не рызыкаваць перасылкай. He кожны здолее лепш за месье Антуана падрыхтаваць старэнькую да няспадзяванай радасці і прачытаць ліст належным тонам.
    Спадзяюся неўзабаве выбрацца, пагадзіўся пан Чыж з ганаровым абавязкам, накладзеным дворскім таварыствам. Як толькі дзядзька з’явіцца.
    Перачытаўшы ліст дома, пан Антон неадкладна перапісаў яго для Бурскага, дадаўшы свае меркаванні, што варта пры выпадку падаваць Забелу як французскага эмісара, які чакаецца канцістамі Вялікага Княства, бо пра такіх тут частая мова. Калі пераможа француз, гэта нам не зашкодзіць, а ў выпадку абрання немца вельмі дапаможа. Варта падумаць і пра больш рашучыя захады, якія ён, Чыж, тут распачне, бо нагода можа скласціся выключная. Пан Чыж старанна запакаваў паперы і заадрасаваў на земскі суд павета, асабіста пану падсудку Касьяну Пуцяту. Так надзейней.
    * * *
    Бенядыкт Павел Сапега, падскарбі вялікі літоўскі, альбо як яго вельмі ціха звалі за спіною, літоўскі Мак’явелі, пабразгаў званочкам і падняў вочы ад папер.
    Пакліч мне, вашмосьць, Ачапоўскага, загадаў сакратару, які неадкладна з’явіўся ў дзвярах. I паручнік Сурмач няхай будзе паблізу.
    Мажная постаць магната нібыта прызначана была чалавеку, створанаму аддаваць загады дзеля іх няўхільнага выканання. Валодаючы скарбам Княства, Бенядыкт разам з братам Казімірам, вялікім гетманам літоўскім, былі фактычнымі яго ўладарамі і неаспрэчнымі правадырамі роду. Вяршэнства трымалася не тол ькі на дасведчанасці, але й на значных пажыццёвых пасадах, якія апроч карысці неслі безліч абавязкаў. Падчас бескаралеўя барацьба за дамінацыю абвастрылася.
    “Можа прасцей было б”, думаў часам пан вялікі падскарбі, “калі б і ў нас дзейнічала правіла: ’’кароль памёр няхай жыве кароль”?.. Але і новы валадар павінен вызначацца, няхай сабе і загадзя, пры ўдзеле значных і ўплывовых асоб, а не простым паходжаннем з сям’і папярэдніка. Іначай, што станецца са статусам гэтых асоб? ”
    Рэферэндар Вінцэсь Ачапоўскі, чалавек дзеля важных і клапатлівых даручэнняў, з’явіўся адразу ж.
    Заходзь, вашмосьць, сядай, зрабі ласку. Дзверы шчыльна зачынены? Размова будзе не кароткаю, сказаў Бенядыкт, не даслухаўшы прывітання.
    Ni fallor, калі не памыляюся, зноў гэтыя?... выказаў здагадку Ачапоўскі, грэбліва сцепануўшы плячыма, каб выказаць пагарду ворагам Сапегаў, што замінаюць ім у важных справах Княства.
    Пан Вінцэсь са сваёй рухавай паставай адчуваў сябе ніякавата перад важкім, буйным целам прынцыпала, а яшчэ больш перад яго праніклівым, цяжкаватым для вачэй суразмоўніка поглядам.
    Яны! жыва адгукнуўся Сапега. Хто ж яшчэ? Агінскія, Слушкі, Заранкі. Пакуль нас, Сапегаў, не зможуць не сунімуцца. Fortes fortuna adjuvat, лёс дапамагае смелым, так разважаюць, -закончыў з’едліва.
    3 Ачапоўскім мог дазволіць сабе крыху адкрытасці.
    А пасля між сабою счэпяцца, яснепане, падхапіў Ачапоўскі. Хай бы ўжо пачакалі, што новы кароль пачне.
    He паслухаюць яны добрай парады, Сапега пакрывіўся. Стараюцца ўплішчыцца ў новае прыдворнае кола, пакуль яшчэ не цесна пры карыце.
    Абодва лічылі неаспрэчным правам сваёй групоўкі, ці як тады казалася, факцыі, дыктаваць новаму каралю сваю волю праз Сойм і соймікі, атрымліваючы галоўныя пасады і прывілеі.
    Ачапоўскі паторгаў вус, пакруціўся ў крэсле і асмеліўся запытаць:
    Дык што за даручэнне маю атрымаць, яснавяльможны пане? паказваў, што гатовы слухаць і запамінаць. Такі яго абавязак.
    Сапега ўзяў у рукі невялікі лісцік. “Дэпеша”,здагадаўся рэферэндар.
    Справа заблытаная, таму зоймеіпся пакуль найболып істотнай часткай. Задача якраз па табе.
    Ачапоўскі ведаў, якія задачы якраз па ім, натапырыў вусы і ўпіўся вачыма ў пана падскарбія.
    Бачыш, вашмосць, ex abrupto, нечакана, Сапега прымоўк, выбіраючы словы, наша Міласцівая пані ізноў пачала раскідвацца грашыма.
    Голас падскарбія гучаў лагодна, але з непрыхаванай ноткай насмешлівасці.
    Пасажная ўдава, у тон Сапегу азваўся падначалены, але гэта на яе непадобна.
    Вось і я здзіўлены! ужо здзекліва выгукнуў падскарбі.
    Бенедыкт Сапега ведаў, што мае на думцы Ачапоўскі. МарыяКазімера пасля шлюбу з Янам Сабескім, тады яшчэ вялікім харужым каронным, атрымала значнае вена, а пасля каранацыі, ўжо як каралева другое, ад Рэчы Паспалітай. Сквапныя, акурат як бацькі, сыны настойвалі, што ўдовай матулі хапіла б аднаго, а другое прыдалося б ім. Сваім парадкам шмат хто з паслоў і сенатараў на Канвакацыях настойваў пазбавіць нашчадкаў Яна III княскіх тытулаў, а каралеўскую маёмасць канфіскаваць на карысць дзяржавы. Ў выніку жмудных таргоў з удзелам сенацкай камісіі каралева атрымала ладны кавалак маёмасці.
    Вось і я здзіўлены, паўтарыў Сапега. Адкуль лішнія грошы ў Міласцівай пані? Свае ці французскія, а можа ад Гданьска, там жа французскія банкіры? Адкуль бы ні былі, яна хоча іх кінуць на нашы абшары. пан падскарбі падкруціў вус і адным вокам зірнуў на субяседніка Але не нам!
    Шчодрая ўдава Найяснейшая Міласцівая пані, ацаніў Ачапоўскі з дазволенай доляй іроніі, не зводзячы вачэй з прынцыпала. Але калі кідае, варта злавіць.
    Сапега адкінуўся на высокую разьбяную спінку крэсла, паглядзеў нібы з вышыні на кемлівага слугу.
    Важна, вашмосьць, не тое, колькі тых грошай, а на што яны пойдуць, зазначыў. Мэты каралевы з нашымі не супадаюць...
    Бенедыкта Сапегу, сапраўды, не тое каб вельмі цікавілі самі грошы, хоць сума была значная і ў золаце. Сваіх хапае. Але “літоўскі Мак’явелі“, пазіраючы ў люстэрка, не раз бачыў на сваёй галаве прывід кароны.
    А чаму б і не? Як выскачыў на трон Міхал Карыбут Вішнявецкі? He кароль гэта быў, а сумны доказ, што кожны шляхціц можа ім стаць. Жалю вартая асоба, аж на табе! Чаму ж здольнаму Сапегу не выйсці з прапановай, падмацаваўшы яе ажэнкам з МарыяйКазімерай? Ведаў дакладна, што каралева яіпчэ пры жыцці Яна III азіралася за мажлівым наступнікам, які падзеліць з ёю не толькі ложак але і трон. Ажаніўся ж кароль Ян-Казімір з удавою па сваім браце Уладыславе IV. Магло б адбыцца падобнае паўтарыцца.
    Сёння, нажаль, позна. Вельмі моцныя канкурэнты. Хіба калі счэпяцца за чубы, то і трэці можа займець шанец. А пакуль галоўнае трымаць у руках Вялікае Княства, тады з кожным каралём дамовімся. Але вось гэтая калізія з каралевай! Ці даўно шукала з намі паразумення?
    А на чыім жа баку Міласцівая пані, калі нам тут псуе справы? запытаўся Ачапоўскі.
    Бенядыкт Павел усміхнуўся думкам, пакліканым пытаннем. Ведаў, што пры ўсёй сваёй праніклівасці і хітрасці каралева часта кіруецца пачуццямі, настроямі хвілі.
    Што значыць пасварыцца з жанчынай! усклікнуў Сапега. Асабліва калі яна каралева. Забылася, што і францужанка. Перахапіла сувязі з князем Канці! А бедны Паліньяк мітусіцца, не ведае, што і пачаць. А былі ж такія сябры... Мабыць для князя ўсе шанцы страчаны.
    Canary залежала, каб падначалены пазбавіўся ўсялякага страху перад магчымымі наступствамі дзеяння насуперак каралеве.
    Абяцала ахвяраваць усю маёмасць, але захаваць карону ў сям’і, хоць не з яе натурай такая шчодрасць, смеючыся дадаў падскарбі. Ясна, што так не атрымаецца. Але навошта шкодзіць князю Канці?
    He думае яна, баламуцячы шляхту, наблізіцца да саксонца? выказаўся Ачапоўскі.
    Сапегазручней паправіў падушкі вакол сваёй самавітай тушы. He спяшаўся адказваць.
    Да Фрыдрыха-Аўгуста іншыя прыстануць, сцвердзіў без ценю вагання. Яна ўсё ж каралева. He да фраўцымеру ж ёй ісці. Калі і прыме нешта, то ад Людовіка XIV, там яе інтарэсы. А з князем Канці яшчэ можа быць клопат. Вялікі гетман, не для ўсіх вушэй кажу, акт элекцыі не мог не падпісаць, але ад рашучых дзеянняў пакуль устрымаецца, патлумачыў Бенядыкт Павел. Неабходна глыбейшае выведванне.
    Ex consuetudine, па адвечнаму звычаю, гэта і будзе маёй задачай? запытаўся Ачапоўскі, злёгку прыўзняўшыся, нібы гатовы бегчы выконваць.
    Вялікі падскарбі адмоўна пакруціў галавой.
    Найперш грошы. Але не таму, што я падскарбі, хмыкнуў ён. Яны не павінны трапіць канфедэратам. Была магчымасць перахапіць іх у Варшаве, але ўблытаўся невядома хто і сцягнуў з-пад носа нашых недарэкаў. Ізноў, невядома як, аб’явіліся ў тых жа колах і ладзіцца іх далейшая перасылка.
    Твар Ачапоўскага засвяціўся паляўнічым азартам. Задача запавядалася інтрыгоўная, жывая задача.
    Можа ўжо іншыя, яснепане? засумняваўся ён.
    He, тыя самыя, запэўніў Сапега.
    Дык далейшы шлях вядомы?
    Павязе кур’ер Радзівілаў. Цябе не дзівіць?
    Ого! Дык і Радзівілы ў гэтым? вочы Ачапоўскага бліснулі.
    Удзел у змаганні магнатаў вызначаў як асабістую заслугу. Сапега паціснуў плячыма.
    Пакуль няма падстаў так думаць. Хутчэй за ўсё кур’ер перакуплены, альбо ў змове. Калі ён паедзе, атрымаем знак. Дзе зараз перасылка і як трапіць да кур’ера, нажаль невядома. Адсюль адзіны спосаб дзеяння перахапіць у дарозе. Ёсць дадатковая выгада: зазірнём у пошту Радзівілаў. Трэба высветліць іх дачыненні з улікам новых абставін, us que ad finem. Бенядыкт Павел змоўк, каб Ачапоўскі лепш усведаміў важнасць даручэння.
    “Аж да канца”, адзначыў рэферэндар. Кароткае паразуменне між Сапегамі і Радзівіламі скончылася неўзабаве пасля пабоішча на берасцейскім грамнічным сойміку. Кожны з двароў пайшоў сваім шляхам, не жадаючы дзяліцца поспехамі. Праўда, у сакавіку вялікі гетман на віленскай сесіі войска Вялікага Княства атрымаў поўную падтрымку і мог выступіць супраць апанентаў значнай сілай.
    Чаго ж нам чакаць: узмацнення старой канфедэрацыі ці абвяіпчэння новай, з Радзівіламі? засмяяўся Ачапоўскі, захоўваючы бесклапотны выгляд.
    Радзівілы з гарапашнымі не пойдуць, катэгарычна, нават крыху з крыўдай, запярэчыў Сапега. Але ранейшая канфедэрацыя не знікла. Ім толькі грошай не хапае. Чутно, Міхал Кацёл з Ашмяншчыны ажывіўся. Здольны на такія справы чалавек, нельга адмовіць.
    Перапоўнены шляхтаю Ашмянскі павет быў можа не галоўным па неафіцыйнай іерархіі, але між тамтэйшай шляхты заўсёды знаходзіліся прыхільнікі кожнага руху, групоўкі, альбо канфедэрацыі.