Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Але ж ведаў, вашмосьць, што гэта сапежанскі памагаты! гарлалі справядліўцы, што не паспелі з абаронай справядлівасці на алькеніцкае поле з прычын, на іх думку ўважлівых.
He памагаты, а вайсковы ўрадовец Вялікага Княства і паручнік пры галоўнай кватэры вялікага гетмана! перакрыў лямант сме лы вокліч соймікавага прамоўцы. Гэта, васпане, не грэчкасей, як ты, пажалься Вожа!
Пагарда ў голасе пана Івана сведчыла, што ён у гэты момант адчуваў сябе роўным не грэчкасею, а як найменш, паручніку. He кожнаму здараецца прыслужыцца вялікаму гетману, няхай сабе і праз набліжаных афіцэраў. Пан Жаба меў свой рахунак да сапежанскага роду, але як чалавек гонару і да таго палітычны, не валіў да кучы справы дзяржаўныя з асабістымі. Але хіба могуць гэта зразумець вось такія засцянковыя недарэкі?
Яны і не зразумелі, а пачалі махаць шаблямі. На такую зухваласць пан Жаба ведаў адно лякарства. Раззлаваны шляхецкай цемнатою ў важны для Айчыны час, выхапіў шаблю і стаў у пазіцыю.
Маю вас усіх там, дзе ў курыцы яйка! А ну, выходзь каторы на канфедэрата! запатрабаваў ён. Пагляджу, ці пасуе мая баторка да ягонага карка, ці моцна сядзіць на ім дурная галава!
Баторка са свістам рассекла паветра. Але ыядобразычліўцы інакш глядзелі на рыцарскія звычаі. Адзін, незаўважна апынуўшыся за спіною, моцным ударам кулака зваліў пана Івана на зямлю. Тады ўжо гуртом кінуліся абкладаць няшчаснага палітыка шаблямі. Праўда секчы канфедэрата ніхто не рашыўся, а можа і не збіраўся. На крыкі з хаты выскачылі пані Маланка з пляменннікам пры неадменнай шаблі. Як спрытнейшы, дваранін абагнаў цётку, уламаўся ў тлум, не надта спраўна пазвінеў па непрыяцельскіх шаблях і пляснуўся, закрыўшы пана Іванасваім шчуплаватым целам. Перш чым каты ўцямілі, што дзеецца, пару шабель прыклалася да спіны адданага пляменніка.
Неганарова гэта! He па-рыцарску! паспеў крыкнуць Ігнат Грамыка гербу Адравуж.
Рупліўцы справядлівасці схамянуліся. Няёмка неяк біць хлапца, можа сына. Расчуліліся раптам, як тое ў звычаі п’янай шляхты перад абліччам адвагі і самаахвярнасці. Спынілі свой самасуд, засаромеліся, а тут і пані Маланка падаспела з таўкачом. Адабралі пана Івана, павялі ў хату.
Вось і ачуньвае патроху, мацнее пад старанным наглядам жонкі. А каб нечым заняць рукі, звівае пастронкі. Пастронкі з рук пана Івана былі насамрэч лепшыя ў ваколіцы. Канешне, раней палітык не мог марнаваць час на гэткія дробязі. Але ў сённяшнім стане нічога іншага не было. Седзячы на зэдліку, перакідваў у руках рагулькі з наматанымі шнурамі, затым уставаў і, адступіўшы пару крокаў ад сцяны, дзе быў замацаваны канец, ізноў прысядаў на перастаўлены малымі зэдлік.
Які гладзенькі! Век не распляцецца, праўда татка? малыя, паклаўшы далонькі на пастронак, прабягалі ад бацькі да самай сцяны, дзе мацаваўся за крук самы пачатак вырабу пана Івана.
Ігнась моцна ўзрос у вачах прынцыпала, дзякуючы сваім можа неразважным але смелым учынкам. Сталее сапраўдны ліцьвінскі шляхціц! У душы і нават у размовах з паплечнікамі пан Іван прызнаваў пляменніку вялікае падабенства да сябе самога ў юнацкія гады.
Ты сваім учынкам вялікую пашану з’яднаў суцяшаў ён пляменніка, засмучанага тым, што нельга адпомсціць за крыўду паядынкам. 3 гэтай зграяй паядынак немагчымы, заб’юць употай. Ведаю нягоднікаў!
Але ж яны вас...
He гаруй, браце. Кожны з іх так ці гэтак паплоціцца.
Сапраўды, паплечнікі пана Жабы не маглі проста так пусціць здзек над сваім правадыром. Па корчмах там і тут адбыліся палітычныя спрэчкі, што перайшлі ў зусім не палітычныя дзеянні. Забітых не было, але ў каршэнь перапала шмат каму з няпрошаных гасцей пана Івана. Няславы дадалі аповеды пра таўкач пані Маланкі. А пан Іван займаў двараніна больш істотнымі справамі. Рада Ігнася набыла ў вачах павятовага палітыка значную вагу.
Кароль наш, бач, пачаў вайну, не падумаўшы. Як ты, браце, лічыш, каго нам біць, калі сюды саксонцы, шведы ды маскоўцы ў клубку прыкоцяцца?
Саксонскія няўдачы сапраўды варажылі з’яўленне ўсіх удзельнікаў. Ігнась не вагаўся ні хвіліны.
Усіх трох без разбору упэўнена заявіў ён.Гэткія госці Вялікаму Княству непатрэбныя!
Я думаю, слушна раіш паважна адказаў пан Жаба, нібы гетман на вайсковай радзе.
Падумаўшы хвіліну, задаў больш надзённае пытанне,
Хутка, браце, дэпутацкі соймік напомніў ён. Як мяркуеш, варта нам ублытвацца?
Гэта “нам” было новае, дагэтуль было “мне”.
А чаму ж не? разважна прамовіў дваранін. Вы і ад тых і ад гэтых пацярпелі. Так што кожны расклад можна выкарыстаць. Галоўнае не памыліцца палітычна!
Слоўнік і каментары
АД ДЗЮНКЕРКА ДА ГДАНЬСКА
Флагман эскадры камандзір групы караблёў, карабель на якім ён нясе свой вымпел ці сцяг.
Порт тут прамакутны выраз у борце карабля для гарматнага ствала.
Бімс папярэчная бэлька пад палубным насцілам.
Ют звычайна ўзвышаная кармавая частка палубы, месца кіравання ветразьнымі караблямі.
Траверз напрамак проста збоку ад карабля.
Вялікі Кандэ князь Людовік II Кандэ выдатны французскі палкаводзец, нацыянальны герой.
Фарштэвеньнасавы вертыкальны брус на якім злучаецца бартавое і доннае абшыцце судна.
Кільватэрны след, кільватэр пеністы след за караблём. Напрамак проста за кармой у кільватэры.
Ружанец нізка пацерак, ужываная пры маленні.
Фальшборт борт карабля вышэй палубы. Звычайна не вышэй як у рост чалавека, альбо да паса.
Аправізацыя забеспячэнне.
Шмака, шмак невялікае балтыйскае судна.
Кога, ког-судна, пашыранае на Балтыцы ад сярэднявечча прыкладна па XIV ст.
Шкоты, брасы канаты дзеля працы з ветразямі і такелажам.
Кічка шост з папярэчынкай наверсе, якім плытнікі піхаюцца ў дно ракі.
Шкуты, дубасы, камягі рачныя судны.
Льё французская мера адлегласці прыкладна ў чатыры з нечым вярсты.
Сувадзь месца, дзе плынь ракі набывае кругавы рух і стварае лейкападобнае паглыбленне дна. Вялікія сувадзі перашкаджаюць суднаходству.
Кубрак верхняя вопратка ў выглядзе кароткай світкі, курты.
Цюпага сякерка з даўгім тонкім тапарышчам, распаўсюджаная ў Карпатах. Ужываецца як зброя.
Апрэсія цяжкае становішча, уціск.
Мянташка прылада для вастрэння касы непасрэдна на сенажаці.
Каэквацыя ураўненне правоў.
Алюзія намёк.
Клець пабудова са столлю і падлогай дзеля захавання збожжа, розных вартасных рэчаў.
Харт парода паляўнічых сабак.
Інфамія, баніцыя, канфіскацыя знеслаўленне, выгнанне, паз баўленне маёмасці.
Маястат веліч (дзяржавы, кароны).
Экзэрцысы практыкаванні.
Пахолак служка.
ЛІЦЬВІНЫ Ў ГДАНЬСКУ
Гальт! Зайшціль! КаймуксЦням.) Стой! He шавяліся! He рухайся!
Фэрштандэн?(ням.) Зразумеў?
PACTA SUNT SERVANDA
Рувны госьць(з польск.) свой хлопец, надзейны кампаньён.
Гершт(з польск.) верхавод, атаман банды.
Кумпель(з польск.) прыяцель, сябрук.
Калейка(з польск.) тут чарговы тост, чарка за чаркай.
3-пад цемнэй гвязды(з польск.) цёмнага паходжання, не варты даверу.
НА РАДЗІМУ
Райтары цяжкая нямецкая кавалерыя.
Барвы традыцыйныя аздобныя колеры на параднай вопратцы шляхты павета, ваяводства, альбо зямлі.
Баторка шабля ўзору часоў Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя).
Ксені апатка, настаяцелька жаночага кляштару, ігумення.
Возны урадовец суда, “пасол права”. Галоўны абавязак даручэнне судовых позваў, часта было справай клапатлівай і нават небяспечнай. Калі возных некалькі на павет, то галоўны зваўся генералам.
Мянташка прылада для вастрэння касы непасрэдна на сенажаці.
АВАНТУРЫ НАЙЯСНЕЙШАГА ПАНА
Дэлібераторыі лісты з каралеўскай канцылярыі да сенатараў з фармальным запытам аб парадку правядзення соймавых паседжанняў.
Вышкі насціл наўзроўні столі ў стайні ці хляве, на якім складвалася сена, салома дзеля бліжэйшага выкарыстання.
ЗМОВА СУПРАЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
Бандалет кароткая стрэльба.
Экзэрцысы практыкаванні.
Пахолак служка.
Ксені апатка, настаяцелька жаночага кляштару, ігумення.
Керат прыстасаванне, дзе конь ходзячы па кругу, прыводзіць у рух малатарню, арху ці што іншае.
Канфесіянал пабудова дл я споведзі ў касцёле ў выглядзе будкі пры сценах бакавых нефаў.
Неф частка храмавай залы, аддзеленая каланадай.
Стула прыналежнасць строю каталіцкага святара ў выглядзе шырокай стужкі, сымбаль святасці, я з якім ён адбывае ўсе багаслужбы і спавядае вернікаў.
Інфлянты колішняя назва паўднёва-ўсходняй часткі сённяшняй Латвіі.
Інсурэкцыя паўстанне.
Адамашак надзвычай дарагая шаўковая тканіна шэрага, чырвонага, зялёнага колеру з аднаколерным, звычайна раслінным узорам, выкананым небліскучымі ніткамі на бліскучым фоне. Часам адамашак мог быць затканы залатымі ці срэбнымі ніткамі.
Дэлія футра турэцка-венгерскага паходжання з кароткімі, зручнымі ў баі рукавамі, альбо без рукавоў і з вялікім, ледзь не да паясніцы каўняром. Абшывалася тканінамі яркіх колераў: пурпуровымі, пунсовымі. Апраналі дэлію на жупан.
Аліўскае пагадненне мірнае пагадненне між Рэчай Паспалітай і Швецыяй, якім у 1660 годзе закончылася вайна 1655-1658 гг., названая “шведскім патопам”.
Акцэс дакумент прыналежнасці да згуртавання, да канфедэрацыі. Сама прыналежнасць у пераносным сэнсе.
NAN AUT NUNQUAM, ЗАРАЗ АЛЬБО НІКОЛІ
Абсалюцыя аб’яўленне невінаватасці, апраўданне, разграшэнне.
Змест
Уступ.	   3
Ад Дзюнкерка да Гданьска	 5
Два ліцьвіны ў Гданьску.	   .41
Pacta sunt servanda		    75
На радзіму.					_		Ю1
Авантуры найяснейшага пана...	    129
Сваты.			      199
Змова супраць Вялікага Княства.			205
Nunc aut nunquam, зараз альбо ніколі!.	.245
Слоўнік і каментары.			288
Літаратурна-мастацкае выданне
Аркадзь Ліцьвін
ІІРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга трэцяя
Выдадзена ў аўтарскай рэдакцыі
Вёрстка А.А. Рыжы, А.С. Кур'ян
Падпісана да друку 28.09.2018 г. Фармат 60x84/16.
Папера афсетная. Рызаграфія.
Ум.друк.арк. 17,58. Ул.-выд.арк 16,1.
Наклад 90 ас.
Падрыхтоўка макета, паліграфія Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮрСаПрынт». Вул. Карла Маркса,! 1. 230015, г. Гродна.
+375 152 77 18 20 +375 295 87 84 11 e-mail sanryzhy@gmail.com
мнтерне' -магазмн кпі '^у
Ді подар воені-.
Мі. (оловяннь
... на самым дне ляжаў невялікі турэцкі ятаган, побач паперчына. На ёй быў адзін сказ: "уцякай, бо заб’юць." Схіліўшыся за ятаганам, заўважыў на дне куфра завесы і ручку з жалезнага прэнта ў-палец таўшчынёй. Пацягнуў за руч^ ілюі^адкінуўся на завесах да бакавой сцяны куфра. Пад ім була чорбая^увтата, выйсце кудысьці.