Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Князь Канці, пачуўшы размову за сваёй спіною, апусціў трубу і павярнуўся да адмірала. Андрэй, як належна ніжэйшаму рангам, памкнуўся перайсці на другі борт. Барт спыніў яго, ступіў пару крокаў да князя і прамовіў, паказаўшы на Андрэя:
Дазвольце, Ваша Высокасць, рэкамендаваць вам майго добрага прыяцеля, а вашага будучага падданага, лейтэнанта флота Андрэ Забела.
О! Французскі афіцэр падданы польскага караля? усклікнуў князь гэта цікава...
Дадам, Ваша Высокасць, калі у вас створыцца свой каралеўскі флот, у асобе месье Забелы атрымаеце гатовага капітана, а з цягам часу і вышэй.
Канці ўважліва прыгледзеўся свайму падданаму, надарыў яго прыязным поглядам і нават ласкава кіўнуў. Андрэй неўпрыкмет
прыгледзеўся свайму мажліваму манарху. Высока прыўзнятыя плечы, галава крыху пахіленаў адзін бок падкрэсліваліўражанне рассеянасці, разладжанасці, якое навейвала яго пастава. Але пагляд быў ласкавы, прыязны. Адчувалася, што князь мае звычку падабацца.
Пан адмірал перабольшвае мае здольнаесці, Ваша Высокасць Андрэй стрымана пакланіўся на прыязнае прывітанне князя і ветліва працягваў маё прызванне на радзіме праца на зямлі, далёкая ад набытых на моры ведаў.
Андрэй не хацеў тлумачыць князю, чаму і калі ён апынуўся ў Францыіі, ведаў, што таму гэта не цікава і не патрэбна. Да заступніцтва такіх высокіх асоб ён не прывык і не шукаў яго.
Як я зразумеў, маё каралеўства на моры не засведчана? запытаў князь. Нават невялікім флотам?
На жаль так, Ваша Высокасць. Я не так даўно з дому, каб за такі час нешта магло змяніцца ў гэтай матэрыі. Вайсковага флоту, як і гандлёвага няма. Флот у горадзе Гданьску (нямецкая назва Данцыг) часта ў руках колаў непрыхільных Рэчы Паспалітай і ўвогуле польскім нэгацыянтам. У Вялікім Княстве Літоўскім марскіх партоў няма.
Андрэй нават за кароткі час размовы заўважыў, што будучы кароль не вельмі ўсведамляе, чым ён будзе ўладарыць. He цікавіцца альбо мае нестаранных дарадцаў?
Чаму ж так? Цікава ведаць меркаванне чалавека мора асцярожна складваючы бліскучую трубу, запытаўся князь.
Цяжка адказаць каротка, Ваша Высокасць, але на маю думку на гэта паўплывала як непрыхільнасць і супрацьдзеянне суседзяў, так і неразуменне нашым рыцарскім саслоўем, шляхтай, карысці, што дае валоданне морам. Прынятыя законы, устойлівыя традыцыі не заахвочвалі да гандлю, да купецтва. Так быў страчаны час. Такое меркаванне я вынес з параўнання нашай краіны з тымі, дзе мне давялося быць, Ваша Высокасць.
Андрэй дапытліва зірнуў на князя, спрабуючы здагадацца, ці дагадзіў адказам.
Дзякую за шчырасць, лейтэнант. Цікавыя і карысныя назіранні прамовіў князь. Належала б гэта направіць. Хоць я пакуль не ведаю тамтэйшых звычаяў і не скажу, як лепш пачынаць. Мабыць вам не пашэнціла мець свайго Рышэлье ці Кальбера?
Андрэй стрымаў усмешку, што прасілася на вусны пры ўспаміне імя Рышэлье. Як здзівяць Яго Вялікасць караля Франсуа каменныя твары сенатараў, пачуўшых гэтае імя!
У вачах шляхты абодвух народаў кардынал быў найярчэйшым узорам крывавага прадстаўніка абсалютызму. Але няхай гэта тлумачыць нехта іншы. А як паставіцца да нашай залатой вольнасці
гэты прынц з абсалютнай манархіі, Андрэй не уяўляў, але яму здавалася, што не ўяўляе гэтага і сам князь і яго атачэнне.
Ён увогуле няшмат ведаў пра свайго будучага караля. Чуў, што гэты трыццаці шасці гадовы пляменнік Вялікага Кандэ здольны вайсковец. I гэта мабыць усё. Такое ўражанне склалася з пачутага ад афіцэраў, ад службоўцаў князя Канці: карабельная прастора не спрыяе захаванню сціслых таямніц, што ж казаць пра звыклую гаману з нудоты і бязчыннасці.
Няўцям была маруднасць, з якой князь выбіраўся ў сваё каралеўства. He кажучы пра тое, што і караблём прыемней прыплыць да Польшчы ў цёплы летні час, нельга было не звяртаць увагі на крокі канкурэнта. Глядзіш, пакуль даплывём, той і каронай завалодае. Можа не вельмі на ёй залежыць гэтаму князю?
Такраздумваў Андрэй, калі міласціва кіўнуўшы афіцэрам, князь Канці сышоў з юта, каб схавацца ад наляцеўшага дажджу. Шкада, але падзяліцца думкамі няма з кім. Марсэль з Арманам нават не зразумеюць у чым тут клопат. Іншая краіна, іншае выхаванне.
А князь, ідучы ў цесны адміральскі салон, успамінаў вытанчаную раскошу заляў Вэрсаля, пакінутых усяго пяць дзён таму. Падумаць толькі: пяць дзён... А ці ёсць там у Полыпчы большменш прыстойны палац, каб было дзе пасяліцца хоць на першы час? “Можа дарма згадзіўся я на гэтае абранне? Але ж кароль гэта кароль, хоць і выбарны! Ды і не выпадала чарговы раз пярэчыць Яго Каралеўскай Вялікасці. А гэтае падарожжа карабельная задуха, непрыемнага паху вада і невыказная цяснота! Куды ні ступі, вяроўкі і на канцы кожнай амаль заўсёды нейкі чалавек! Жах!”
Ані сам Жан Барт, аніводзін з яго афіцэраў, у тым ліку Андрэй Забела, не пагадзіліся б з такой ацэнкай іх каханых фрэгатаў, твораў французскай будаўнічай школы, лепшай у Еўропе. Высокія калоны мачтаў, як і шматсоттоннае цела карабля, зладжанае магчыма з наддзвінскай ці наднёманскай сасны. Вежы белых ветразяў з палатна, вырабленага ў, вёсцы Алон адмысловым спосабам, падтрымліваліся на вышыні дзясяткаў сажняў пругкімі, як струны, канатамі з майстэрань Нанта.
Задачы фрэгатаў самастойныя аперацыі на далёкіх марскіх шляхах, дзеянні на камунікацыях ворага, суправаджэнне гандлёвых канвояў, выведка ў складзе эскадры. Тып магутнага карабля, што пратрывае на флатах тры стагоддзі, пакуль век пары не пазбавіць іх белых крылаў, нарадзіўся ў выніку змен у тактыцы і стратэгіі марскіх бітваў, што прынеслі тры ангельска галандскія войны ад 1652 па 1674 год.
Новым караблям было чым заняцца не толькі блізу айчынных берагоў. Англія, Францыя, Гішпанія і нават маленькая, але рухлівая Галандыя навыперадкі рваліся да Індыі, Амерыкі,
трапічных выспаў. Ішла вострая канкурэнцыя ў гандлі, захопе зя мель, у рыбалоўстве.
Ад цяжкіх, павольных крэпасцей трэба было пераходзіць да хуткіх, але дастаткова моцных караблёў, здольных дзейнічаць на адлеглых акіянскіх прасторах. Абрысы з высокімі пабудовамі спераду і на карме падлягалі зменам, рабіліся больш стройнымі, пазбываліся непатрэбнага каштоўнага дэкору. Прыгажосць разьбы, пазалоты, фігур і арнаментыкі саступала гармоніі ліній і прапорцый. Выгляд карабля стаў больш суровы, але поўны своеасаблівай пекнаты і выразнасці.
Бліжэйшымі днямі фрэгат “Ла Воляй” паверне назад, несучы ў Францыю вестку пра шчаслівы пераход эскадры ў Паўночнае мора. Дні рутыннага карабельнага жыцця будуць сплываць без прыгод і падзей, вартых вызначэння. У адзін з такіх дзён матрос-пасыльны паведаміў, што адмірал кліча лейтэнанта Забелу на ют.
- Месье Андрэ, наш бедны Жан, лейтэнант Рэньяр, раптоўна захварэў, і вам належыць заняць месца вахтавага афіцэра сказаў Барт. Я ведаю, што вам гэта па сілах, так і сказаў старэйшаму афіцэру.
У гэтым быў увесь Жан Барт. Сам зрабіў кар’еру, дзякуючы асабістым здольнаесцям, а не паходжанню, таму цаніў і вылучаў іншых у адпаведнасці з іх ведамі і якасцямі. Нямала ўчарашніх карсараў служыла пад яго началам, атрымаўшы афіцэрскія адзнакі. Шмат каму ў Парыжы гэта не падабалася, але прыбытак ад продажу прызоў і ўратаваныя канвоі збожжа муравалі вусны незычліўцам.
- Слухаю, мой адмірал адказаў Андрэй службіста і дадаў Ваша рэкамендацыя для мяне як вызначэнне.
- Вось і добра. Якраз ваша вахта.
Андрэй зразумеў, што Барт наўмысна прызначыў яму першую вахту адначасна са сваёй прысутнасцю на юце. З’яўляючыся на юце, адмірал сам камандаваў флагманам ва ўсім, што датычыла навігацыі, пакідаючы старэйшым афіцэрам астатнія клопаты. Прысутнасць прынца крыві, як і адмірала абавязвала. Працаваць даводзілася больш, адпачываць у меру, чысціню падтрымліваць ледзь не палацавую. Але затое гонар плаваў з самім Жанам Бартам!
Прызначэнне для Андрэя было вельмі дарэчы. Уключэнне ў бясконцы ланцуг вахтаў і адпачынкаў надавал а сэнс прысутнасці на караблі, ўводзіла ў жыццё афіцэрскай грамады.
Немалое і само задавальненне ад пачуцця сваёй ролі ля стырна цудоўнай махіны вялікага вайсковага карабля. Зладжаны з тысяч дошак, бэлек, брусоў, знітаваны безліччу заклёпаў, цвікоў, прантоў ён нёс сотні тон гармат, зброі, пораху, ежы, вады іўсяго, што патрэбна дл я існавання гэтага кавал ка людскога свету са сваімі задачамі,
законамі і асабістымі дачыненнямі. У ягонай здольнаесці рухацца адчувалася нешта магічнае. Нібы не просты ціск ветру на распятае палатно, а чароўная сіла несла карабель, а пукатыя вежы ветразяў здаваліся прыземленымі воблакамі, што зачапіліся за гонкія машты і заблыталіся ў павуцінні такелажу. Моцны фарштэвень успорваў ваду і адкідаў на бакі ўскосныя хвалістыя вусы, а ззаду як прыклеены пеніўся і сціраўся ў далечыні вірлівы кільватэрны след.
Сонца свяціла ясна, мора іскрылася, а вецер быў такі, што лепшага і жадаць нельга. Пашэнціла з надвор’ем, невядома ці надоўга. Андрэй адзначыў, што ветразі стаяць як належыць і няма патрэбы ў першую вахту назаляць матросам і падафіцэрам. Адчуў, як зжыўся з гэтай марской будзённасцю. Як будзе яе не хапаць, калі вернецца да колішняга жыцця і заняткаў. Мабыць, так і будзе жыць дзвюма паловамі душы. Адной традыцыйным жыццём беларускага шляхціца, другою узгадкамі пра распаленыя сонцам скалістыя выспы Міжземнага мора, свіст ветру ў такелажы караблёў, што былі яго домам, яго полем бою, крэпасцямі і вязніцамі, трымаўшымі здаля ад радзімы гэтулькі гадоў.
Ветразь сціплай нёманскай працаўніцы віціны, выплываючы з-за прыбярэжных дрэў, будзе шчымліва напамінаць бурлівыя дні, непаўторныя, як сама маладосць, на яку ю яны прыпалі. Мабыць лёс кожнагачалавека выпадае так, каб нешта атрымліваючы, штосьці страціў, аб нечым незваротным шкадаваў.
Перад здачай вахты Андрэй прасачыў за выкананнем усіх неабходных дзеянняў сваімі падначаленымі, зрабіў адпаведныя запісы і, здаўшы вахту наступніку, спусціўся ўніз. Ідучы да сваёй каюты міма прыадчыненых дзвярэй, пачуў вясёлы вокліч:
Вітаю, мосье камандор!
А, Жан! павітаўся Андрэй, заглянуўшы ў каюту як самаадчуванне?
Выдйтнае, калі для вас гучным шэптам адказаў Жан але не вельмі, калі для нашага эскулапа журботна закончыў лейтэнант, і абодва весела зарагаталі.
Ну, то ёсць з чаго выбіраць.