Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Ды не! Я спакойна ўсюды хадзіў. Нічога прыкрага. Праўда я быў не ў мундзіры, але строй французскі сказаў Андрэй.
Гэтыя польскія немцы сярдзіта патлумачыў Марсэль вельмі нахабна паводзілі сябе з нашымі афіцэрамі на перамовах наконт правізіі ды рознага іншага. Натоўп пачаў чаплявда да нашых матросаў і абражаць іх.
Уяўляеш дадаў Арман з не меншым абурэннем у партовым горадзе матросам значнейшага флоту Еўропы не дазваляюць хадзіць купамі! Нібы яны здолеюць прасачыць за кожным!
Сапраўды, у гэтым балтыйскім Вавілоне катлаваліся маракі з бліжэйшых і аддаленых надморскіх гарадоў. Гарадскім ўладам хапала клопатаў, каб яшчэ высочваць паводзіны менавіта хлопцаў Барта па іпынках і аўстэрыях. Хутчэй за ўсё назіралі за афіцэрамі ды гасцямі князя Канці.
Нечуваная рэч! далей грымеў Арман. У шлюпку падсаджваюць жаўнера! Нібы канвой! Адмірал абураны! Матросы бурчаць!
Андрэй падзяляў незадаволенасць сяброў празмернай навязлівасцю гданьскіх урадоўцаў. Які матрос у чужым порце пойдзе ў шынок без сяброўскай падтрымкі? Але не гэта галоўнае.
3 пачутага, месье, адна выснова прамовіў Андрэй у задуменні: канкурэнт нашага князя мае Гданьск за сабою.
Але як жа з нашым абедам? Марсэль вырашыў вярнуцца да прыемнай будзённасці.
Трое лейтэнантаў у любым выпадку прарвуцца да вызначанай аўстэрыі у тон яму адказаў Андрэй.
Асабліва, калі добра ўзброяцца, а Марсэль прыхопіць гармату на выпадак зачыненых брамаў дадаў Арман.
Жарты жартамі, сказаў Андрэй але і да гэтага можа дайсці.
— Таму трэба спяшацца. Калі яшчэ прапануюць нам сапраўдны французскі абед? Куды ты нас павядзеш? Арман патрабавальна зірнуў на Андрэя.
А гэта будзе яшчэ адным маленькім сюрпрызам таямніча прыжмурыў вока той, канчаткова заінтрыгаваўшы прыяцеляў.
Назаўтра Андрэй выбраўся ў горад як мага раней. Размовы з Гурніцкім і на фрэгаце наводзілі на думку пра магчымасць большых ці меншых сутычак, асабліва, калі ўспомніць, што горад прызнаў саксонца. Як можа эскадра паўплываць на падзеі? Амаль
не маючы пяхоты, што можна зрабіць на сушы? Добра, калі скончыцца на патаемных перамовах і гешэфтах. Уліпаць ва ўсё гэта, як муха ў мёд, не варта. Пакінуць Гданьск як найхутчэй!
У доме Гурніцкага Андрэя ўжо сустракалі як свайго. Адразу паведамілі, што пан Генрыку сваім пакоі, ці як ён смеючыся, казаў, канцылярыі. Андрэй пераступіў парог, бо дзверы не былі зачынены, і збянтэжыўся, пачуўшы словы: “Але ж мы з прынцыпалам панясем вялікія страты У гаспадара быў наведвальнік.
Андрэй падаўся назад, але Гурніцкі яго заўважыў і запрасіў заходзіць.
Вось узор своеасаблівага разумення гандлёвай этыкі Гу рніцкі відавочна не лічыў патрэбным знаёміць прысутных. Ягамосць лічыць стратай тое, што не змог выцягнуць з майго кашалька.
Пан Генрык выйшаў з-за стала і ступіў пару крокаў у напрамку маладога яшчэ чалавека, невысокага, з невыразным тварам і ў неахайным парыку. Апрануты пад французскую моду, але зноў жа неахайна. Відаць, размова пачалася незадоўга да з’яўлення Андрэя, і госць не атрымаў запрашэння сядаць...
Нават з вашым уяўленнем аб прыстойнасці ў трансакцыях гэта немагчыма аднесці да страчанай выгады павучальна і з адценнем насмешлівасці патлумачыў Гурніцкі. -1 то моцна прыжмурыўшы вочы. На гэтым лічу нашы дачыненні скончанымі. Розгалас будзе залежаць ад вашай стрыманасці. Думаю, васпану ўсё ясна, таму болып не затрымліваю.
Лёгка было здагадацца, што гэта той несумленны пасярэднік, пра якога казаў Ханс Енсен.
Першае ўражанне звычайны малады нэгацыянт, пачатковец, якому шмат што можна выбачыць сказаў пан Генрык, калі яны засталіся адны. А па сутнасці тарбахват з добрымі рэкамендацыямі, на якія я і трапіў, як плотка на кручок. Але халера з ім, ці мо’ лепей, Бог яму суддзя!
Андрэю падалося, што малады купец, выходзячы, зірнуў на яго, нібы хацеў запомніць. Можа здагадаўся, хто папярэдзіў Гурніцкага, але мабыць здалося: мала хто мог завітаць.
А мы, пане Андрэй, зараз пойдзем у ратушу. Глеба падрыхтаванаея, насенне кінута, пасля полудня абяцалі плён Гурніцкі засмяяўся.
Я гатовы. Што браць з папераў? Усе са мною.
А ўсе і возьмем. Вашу асобу засведчу я і ваш лейтэнанцкі патэнт, а не то прывязем яшчэ аднаго афіцэра. Хоць у сённяшніх абставінах гэта хутчэй зашкодзіла б.
Ідучы, пан Генрык праверыў з большага андрэева вымаўленне і перасцярог карыстацца толькі нямецкай мовай.
Мы гэтых гусакоў на сарматаў не перавыхаваем, ды і не варта засмяяўся ён. Урэшце ў іх свая культура, а ў нас свой гешэфт.
He любіце немцаў, пане Генрык не то запытаў, не то сцвердзіў Андрэй.
Гурніцкі прайшоў моўчкі з дзясятак крокаў. Андрэй ужо занепакоіўся, ці не сказаў чаго нестасоўнага.
Лепш сказаць не прымаю. Вядома, не ваўсім. У іх свае звычкі, яны ім адпавядаюць. А ў нас свае, нам зручныя. I калі мы не змушаем іх карыстацца нашымі, польскімі звычаямі, дык яны вельмі ўжо перакананыя ў сваёй перавазе. Таму я ад караля-немца нічога добрага не чакаю. Я ўвогуле не разумею, навошта вакол пустога трона збіраць цэлы, прабачце, кагал канкурэнтаў і ўсё замежных. У пераборлівай маладой нарачоным можа стаць зусім не лепшы.
Андрэй пакарыстаўся хвілінай маўчання і заўважыў:
Гэтак нібыта пазбягаем жорсткай барацьбы ўласных прэтэндэнтаў, што магло б моцна зашкодзіць дзяржаве. Няма ў гэтым рацыі, як вы мяркуеце, пане Генрык?
Няма. Вакол кароны амаль заўсёды ўзнікалі бурды з удзелам і сваіх, і чужых рашуча азваўся Гурніцкі. Дастаткова прыгадаць вашых ды нашых магнатаў. Вось і зараз, пакуль адзін збіраўся, другі ўплішчыўся праз шчыліну, як тхор у курнік. Ды яшчэ які ваяр? Адных банкартаў ці не тры харугвы мае, певень юрлівы, бо хто ж уладару адмовіць.
Пан Генрык сапраўды не прымаў душою немца-караля.
Весела з ім будзе ў Варшаве ды Кракаве усміхнуўся Андрэй.
Так размаўляючы, падыйшлі да ратушы. Патрэбнага чалавека адшукалі лёгка: той ужо іх чакаў. Пакланіўшыся абодвум, зіркнуў на Андрэя.
3 кім маю гонар?
Пан Забела Андрэй з Вялікага Княства Літоўскага, пасэсыянат на Гарадзеншчыне адрэкамендаваў спадарожніка пан Гурніцкі.
Ансэльм Дзікман, урадовец ратушы месца Данцыг.
О, Дзікман! Прозвішча вядомае прыязна прамовіў Андрэй панямецку пострах для шведаў.
Пан размаўляе па-нямецку узрадавана адзначыў Дзікман.
He так, як хацелася б, але разумею выдатна.
Немец узважыў адказ і сур’ёзна прамовіў:
Пан занадта сціплы, пане Забела. Але гэта рыса хутчэй дадатная ён прыязна ўсміхнуўся. Пяройдзем да справы. I ў панства час гэта грошы, і я на службе.
Слушна падтрымаў Гурніцкі.
Усё гатова. Прашу да стала. Вось тут і тут складзіце свае подпісы. Я на пэўны час вазьму вашы паперы і, калі ласка, адпаведную суму за аблатаванне вашага кантракту.
Прашу падаў патрэбнае пан Генрык. Тут столькі, колькі належыць.
Пан Дзікман разумеў, што рэшты вяртаць не трэба. Чакаць давялося даўгавата, але Гурніцкі, спрактыкаваны ў падобных справах, не хваляваўся і не выказваў нецярплівасці. Разам з Андрэем хадзілі ўздоўж сцен і разглядалі гравюры, на якіх выяўлялася гісторыя месца Гданьск у лепшыя і горшыя моманты. Але заўсёды з годнасцю і гонарам за стойкасць і жыццяздольнаесць. Бастыён банкіраў і нэгацыянтаў усходняй Балтыкі не цураўся навук і мастацтваў. У ім працавала шмат дойлідаў, разьбяроў і мастакоў, выдаваліся кнігі на нямецкай, лацінскай і польскай мовах.
Ансельм Дзікман нёс паперы нібы канцлер пасольскія граматы каралю.
Гатова. Ад гэтага моманту гер Забела ёсць юрыдычна правамоцны кампаньён пана Гурніцкага. Віншую і жадаю поспехаў на новым для пана полі дзейнасці.
Дзякую. Шчыра дзякую, гер Дзікман сказаў Андрэй, прымаючы паперы. У якасці сведчання маёй удзячнасці дазвольце пакінуць вам невялікі напамінак.
Андрэй падаў чыноўніку загорнуты ў паперу пакунак. Немец асцярожна адхіл іў край абгорткі і войкнуў у захапленні. Падарункам быў прыгожы, пышна аздоблены пёрнік з пахкага роўнага дрэва, акаваны тонкім арабескавым карункам з пазалочанай медзі. Цуд усходняга рамяства, недасяжная мара дробнага урадоўца і гонар старэйшага, калі яму давялося такое атрымаць. Адчыніў вечка і ўбачыў там некалькі прыгожых пёраў, не гусіных, Бог ведае, ці не райскіх птушак. Дзікман не хаваў свайго захаплення.
Пальма? удыхаючы водар дрэва запытаў ён.
Сандалавае патлумачыў Андрэй. Выраб маўрытанскі, з Кардобы.
Відаць Дзікман, нягледзячы на захалленне, узважыў вартасць сваёй паслугі і каштоўнасць падарунка і прыйшоў да высновы, што вінен нейкую рэшту, гэта значыць паслугу. У гешэфтах быў па-свайму сумленны.
Я вось зараз падумаў, што ў раз’ездах пану Андрэю Дзікман перайшоў да больш свойскага звароту прыдаўся б такі “жалезны ліст“ ад пана бургамістра нашага месца да належных уладаў гарадоў і паветаў аб садзеянні азначанаму пану ў выкананні даручэнняў Рады і ў камерцыйнай дзейнасці.
Залатая ў вас галава, пане Дзікман усклікнуў Гурніцкі. Вось што значыць чалавек урада! Гэта было б выдатна. Толькі я не хацеў бы умешваць сюды гільдыю. Пан Андрэй не самастойны негацыянт, а толькі мой агент.
Разумна пахваліў немец. He будзем трывожыць гільдыю. Я
гэты ліст для пана Андрэя выпраўлю. Сёння ўжо часу не стае, але заўтра пасля полудня яго можна будзе забраць. Аніякіх дадатковых выдаткаў гэта не пацягне.
Дзікман даваў зразумець, што яны за ўсё разлічыліся.
~ Заўтра, у гэты ж час, мы вас наведаем запэўніў пан Генрык. А пакуль, дазвольце развітацца.
Усяго найлепшага панству. Думаю, вы разумееце, што ў межах горада гэтымі паперамі лепш не карыстацца прыцішана папярэдзіў Дзікман.
~ Безумоўна, пане Дзікман запэўнілі абодва, развітваючыся з задаволеным немцам.
Самі былі не менш яго задаволеныя.
Ну што ж сказаў пан Генрык, калі яны апынуліся на рынку першы поспех легалізацыі тулячага сына Рэчы Паспалітай дасягнуты з бляскам. He ведаў я, што маладыя ліцьвіны такія спрытныя ён па-шальмоўску прыжмурыў левае вока.
Андрэй адказаў падобнай мінай.
Усё ж я крыху абцёрся аб Усход, нешта з іх звычак прыліпла зарагатаў ён весела.
Паперы ў руках трымаў нібы пропуск на радзіму.
Мабыць гэта звычка, сваё не ўпусціць, уласціва ўсім напрамкам свету сказаў Гурніцкі.
А ўсё ж хто яны, гданьцы, найперш немцы ці лютэране?
Гэта шмат ад чаго залежыць, Андрэй. Жывём жа побач. To і яны ад нас, каталікоў, нешта засвойваюць, і каталікі нашы вучацца... спакайней глядзець на “лютраў".