Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Дыкчым жаўсё скончылася? нецярпліва запытаў Жан, з цяжкасцю стрымліваючы ўсмешку.
Шчасце ці няшчасце, але на той час не было аніякай трывогі месье П’ер глынуў з кубка, адкашляўся і працягваў. Невядома якім чынам пра ўсё даведаўся адмірал. Я пераканы, што гэта ён выратаваў мне жыццё. Усё ж ён быў каперскі адмірал, а не з тых вяльможных. Я збег з дапамогай сяброў. Немагчыма было збегчы, ды яшчэ лодкай, без нейчага дазволу. Сябры ж вярнуліся на карабель. Толькі і сказалі: маліся за святога Жана. Гэтага было дастаткова, ведаючы славу Жана Варта. Вось і ўся аповесць майго флоцкага жыцця, месье афіцэры.
Карчмар замоўк. Сябры сядзелі, перажываючы сапраўды сумную і нават трагічную гісторыю.
А як жа ваша жыццё далей? запытаўся Андрэй.
Што ж, вы людзі маладыя, мо’ ў нечым мой досвед і вам паслужыць, ахвотна раскажу. Далей я ўжо не марнаваў кухарскага таленту, трапляў ад аднаго пана да другога і апынуўся ў Варшаве, Нашых там было шмат, нават вакол каралевы. Мода на ўсё французскае, у тым ліку на кухароў, так што не блага вялося. Ажаніўся, займеў сям’ю. Ды раптам гадоў пятнадцаць таму фартуна павярнулася да нас не тое што другім бокам, а зусім неўласцівай часткай, прашу прабачыць такі выраз.
На лёс сціплага кухара П’ера Купры паўплывала жаданне Рэчы Паспалітай мець прыязныя стасункі з мацнейшай дзяржавай Еўропы і яе ваяўнічым манархам Людовікам XIV з аднаго боку, і не пасварыцца з архікаталіцкім дваром цэсара з другога. Цэсар карыстаўся поўнай і безумоўнай падтрымкай Святога Прастолу, бо стаяў на першых рубяжах змагання з нехрысцямі. А нехрысцям, да вялікага смутку Папы, спрыяў Людовік XIV, магутны каталіцкі манарх.
Са зменай каралеўскай прыхільнасці ў Рэч Паспалітую наплывалі то жыхары цэсарскай Аўстрыі, то сыны і дочкі Францыі.
Многія з іх цягнулі за сабой даўжэзны хвост дрэнных звычак, пыхі, хцівасці, пачуцця перавагі над “кунтушнікамі". Намагнацкіх fleapax круцілася нямала прайдзісветаў, астролагаў, алхімікаў.
Ад сярэдзіны XVII стагодзя ў Еўропе панавала мода на ўсё французскае: строі, кнігі, упрыгожанні, стыль паводзінаў. Амаль кожны князь, не кажучы пра значнейшых манархаў, наследаваў Караля-Сонца як у жыцці двара, так і ў будове палацаў. I ў такіх абставінах эрцгерцагіня аўстрыйская Элеанора, жонка караля Міхала Карыбута Вішнявецкага, лемантуе і плача, што французы яе атруцяць, хоць вакол яе засталіся толькі аўстрыякі і гішпане.
Пры каралю Міхале, з-за аўстрыйскіх уплываў, Францыя нават не мела ў Рэчы Паспалітай свайго амбасадара. Але ж дзе ёсць запатрабаванне на французскую моду, там узнікае попыт на яе носьбітаў. Прыход на трон Яна Сабескага, правадыра прафранцузскай апазіцыі каралю Міхалу, французскае паходжанне жонкі Сабескага спрыялі французам, але ізноў умяшалася палітыка.
Трактат узаемадапамогі паміж Рэчай Паспалітай і Аўстрыяй ад 1 красавіка 1683 года не мог дазволіць у каралеўскіх пакоях французскіх вушэй і вачэй. Выходзяць суровыя загады “з пакояў, з кухняў і ад іншых паслуг французаў аддаліць".
- Здалося варшаўскім панам, што булёны П’ера Купры могуць пахіснуць хаўрус караля з цэсарам не хаваючы кпіны прамовіў карчмар. Так я апынуўся ў Гданьску.
Далей ад галоўнай палітычнай кухмайстэрні, якой была Варшава, пераследы слабелі, a то і занікалі. У Вялікім Княстве князі-каролікі самі вырашалі, якіх замежнікаў трымаць на сваіх дварах. У такім сваеасаблівым анклаве, як Гданьск, французкаталік быў жаданым госцем для каталіцкіх іерархаў, бо мацаваў супрацьстаянне “лютрам", а гугенота віталі як брата самі “лютры“.
- Успомніце, месье працягваў сваё апавяданне месье П’ер што я з Ла-Рашэлі. Лютэране прынялі мяне як адзінаверца, не зважаючы на трактаты і распараджэнні. 3 тае пары маю гэтую аўстэрыю замест прададзенай варшаўскай. Дзякуточы гаспадарнай жонцы, працавітай дачцэ і стараннаму зяцю ўпраўляюся з добрым прыбыткам. Маю пару добрых французскіх кухараў, але цікаўлюся іх стаўленнем не да аўстрыйскага двара, а толькі да майго месье П’ер весела зарагатаў.
Усе падтрымалі разумную палітыку карчмара. Развітваючыся з афіцэрамі, ён прытрымаў Андрэя і ціха сказаў:
- Мушу прызнацца, пан Андрэй, што да таго фірцыка, які тут да вас чапляўся, я застасаваў той жа сродак. Маю дастатковы запас як на лекі, так і ў мэтах, скажам так, палітычных.
- Але ж у вас могуць быць непрыемнасці, калі ён здагадаецца ўстрывожыўся Андрэй, хоць не мог стрымаць смеху.
- Усё робіцца з розумам, таму дзейнічае не адразу. Затым дні
тры-чатыры ён не зможа аддаляцца ад прыбіральні далей двух, найбольш трох сажняў супакоіў карчмар з вясёлымі агеньчыкамі ў вачах.
Дзякую, месье П’ер за падтрымку! Андрэй паціснуў руку француза і заспяшаўся ўслед за сябрамі.
* * •
Эгой! “ЛьАдруа”! прагучаў вокліч з лодкі, што набліжалася, нагружаная пакункамі, кадоўбчыкамі і мяхамі.
Фрэгат “ЛьАдруа”! Вахтавы афіцэр Рабэр Банэль. Што трэба?
Пастаўка правізіі для кают-кампаніі, пастаўшчык П’ер Купры, па заказу месье П’ер Купры зірнуў для важнасці на паперку. Ланжэру, Дэшалона і іншых.
Пачуўшы французскую мову ў чыстым вымаўленні, афіцэр здзівіўся, але Марсэль ужо быў побач і шапнуў, што трэба.
Лодка да трапа, пастаўшчык з паперамі да вахтавага афіцэра! распарадзіўся Банэль.
Пару хвілін пазней на палубу выгружалася прывезенае, а месье П’ер, хвалюючыся, адзначаў у спісе пункт за пунктам і зіркаў у напрамку юта.
Усё будзе ў парадку, месье П’ер Марсэль па-шальмоўску прыжмурыў вока: Ці ахвяруеце вы сціпламу афіцэру Яго Вялікасці Людовіка XIV бутэльку арманьяку, калі я вам дам магчымасць пагаварыць з адміралам?
Вы жартуеце, Марсэль! Гэта немагчыма карчмар, здалося, злёгку пакрыўдзіўся.
А вось паглядзім! Дык як з тым арманьякам?
Умова стоі, як кажуць палякі вырашыў месье П’ер.
Тады не спяшаемся. Яшчэ раз пераправерым спіс і прывезенае. А галоўнае, не звяртайце ні на што асаблівай увагі папярэдзіў лейтэнант.
Хутка ля борта ўтварылася нешта накшталт склада ці крамы. Месье П’ер, Марсэль і пакліканы ім сцюард старанна праглядалі дастаўленыя прыпасы, а двое матросаў разгортвалі, развязвалі і адчынялі, затым рабілі ўсё ў адваротным кірунку, перакладвалі з аднаго месца на іншае. Праца ішла старанна, але здавалася і канца ёй не будзе. Аж тут нечакана на палубу выйшаў сам адмірал. Услед за ім крочыў сакратар, нешта слухаючы і згодна ківаючы галавой. Раптам зрок Жана Барта спыніўся на арганізаваным гармідары ля трапа.
Што гэта? звярнуўся ён да вахтавага афіцэра.
Марсэль, як старэйшы рангам з прысутных, выцягнуўся струною і адрапартаваў.
Прыём правізіі адпаведна кантракту з пастаўшчыком фло-
та Яго Каралеўскай Вялікасці нэгацыянтам месье П’ерам Купры. Месье П’ер, француз і былы марак, мой адмірал дадаў Марсэль службістым тонам.
Гданьскі француз! Гэта цікава прамовіў Жан Барт і перавёў позірк на месье П’ера.
Той стаяў выцягнуўшыся не горш заМарсэля. Вачамі, поўнымі адданасці і гатоўнасці служыць, узіраўся ў свайго куміра.
Дык месье марак? ветліва запытаўся адмірал.
Так, мой адмірал. Меў шчасце служыць на вапіай эскадры. Фрэгат “Этуаль“, капітан Жан-Поль Мармантэль адрапартаваў месье П’ер.
Лейтэнантам здалося, што ў вачах адміралаўспыхнула іскрынка ўспамінаў, але ён яе адразу затушыў.
Гэта добры камандзір. Вам пашанцавала. Кім вы былі ў капітана Мармантэля?
Месье П’ер набраў паветра ў грудзі, нейкае імгненне вагаўся, але адказаў шчыра з пэўнай ноткай вінаватасці.
Кухарам, мой адмірал!
О! Добры кухар здаровы экіпаж. Атам, дзе здаровы экіпаж гарантыя перамогі. Вачу, што і тут, у Полыпчы, вам спатрэбіліся вашы здольнаесці. Французскі марак заўсёды дасць сабе рады.
Калі і быў спосаб узнагародзіць месье П’ера, то адмірал яго якраз і знайшоў. Твар карчмара засвяціўся непрыхаванай радасцю, і ён прамовіў з гонарам:
Маю ці не лепшую аўстэрыю ў Гданьску. Гасцююць выдатнейшыя капітаны Балтыкі.
Месье, калі б я меў магчымасць, абавязкова наведаў бы аўстэрыю патрыёта Францыі прамовіў Жан Барт.
Месье П’ер глыбока ўздыхнуў, нібы збіраўся даць нырца ў халодную ваду і рашыўся:
Мой адмірал, калі ўжо гэта немагчыма, то зрабіце ласку, прыміце сціплы падарунак ад вашага матроса.
Карчмар зрабіў знак, і адзін з яго хлапцоў хуценька падаў ладную барылку.
Вось, мой адмірал. Польская гарэлка, што не саступіць лепшаму рому. Ад шчырага сэрца!
Веру дасведчанаму чалавеку, месье. Дзякую! Жан Барт падхапіў цяжкую ёмістасць і перадаў яе Марсэлю. Марацкі падарунак, ды яшчэ з рук француза удвая будзе грэць нас у гэтую халодную пару. Шкадую, што не магу вас адзячыць нічым апроч слоў сказаў адмірал.
Мой адмірал, дазвольце параду ветліва прамовіў Марсэль.
Кажыце, лейтэнант, калі ў нас такая таварыская гутарка.
Марсэльужо пазбавіўся барылкі і трымаўу руках невялікае гарматнае ядро.
Вы маглі б пакінуць месье П’еру вось гэта сведчанне сваёй удзячнасці. Я добра ўгадаў, месье П’ер? Марсэль кінуў погляд на карчмара.
Аднаго позірка было дастаткова, што Марсэль угадаў дакладна. У гэты момант справа ад Барта аб’явіўся Жан з невялікім пэндзлікам і чарапком белай фарбы ў руках.
Што гэта вы сёння такія смелыя, лейтэнанты? засмяяўся адмірал. Але задума і мне падабаецца.
Ён узяў пэндзаль і лёгкімі ру хамі накрэсліў на я дры дзве літары: “J“, “В“ і асцярожна вывеў “1697”.
Вось, месье. Mae лейтэнанты сапраўды падказалі добрае выйсце. Пачастую іх з гэтай барылкі. А вы, месье, вазьміце як знак удзячнасці маёй і павагі прамовіў адмірал і працягнуў руку .
Буду берагчы як памяць пра лепшы дзень майго жыцця, мой адмірал урачыста прамовіў месье П’ер, нясмела працягнуўшы сваю.
Жан Барт паціснуў руку анямеламу месье П’еру і аддаліўся ў напрамку юта. Месье П’ер паглядзеў на лейтэнантаў вачыма шчаслівага дзіцяці і, не знаходзячы слоў, нязграбна схіліўся ў цырыманіяльным паклоне, не выпускаючы з рук каштоўнага дару.
Далейусё пайшло сваім парадкам. Дастаўленая правізія знікла з палубы. Чароўнае ядро надзейна ўладкавалі ў лодцы. Туды ж і ўвесь Андрэеў набытак. На фрэгаце з яго рэчаў заставаўся толькі невялікі скураны куфэрак з самым неабходным на штодзень. Усё астатняе адплывала да “Вялікай Каравелы“, каб адтуль трапіць на шкуты пана Гурніцкага, што маюць рушыць у бліжэйшыя дні.
Андрэй не хацеў зацягваць ад’езд. I з прычыны няўстойлівага становішча ўсіх, хто мае дачыненне з французскай эскадрай і таму, што пачутках вось-вось могуць з’явіцца саксонцы. Дарога па вадзе ў вялікай ступені засцерагала ад сустрэчы з імі. Падумалася, а што калі выправіцца да Варіпавы гэтымі шкутамі замест сухазем’ем. Паперы гданьскія гэта добра, але і цікаўнасць пана Кавальскага трэба ўлічваць. Усё нагадвала, што гэта будзе апошняя андрэева ноч на фрэгаце.