Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
У галаве стала селі вялікі гетман з братам Бенядыктам, па баках сыны і бліжэйшыя родзічы. Нарада запавядалася бурлівая. Пра каранацыю ведалі з першых вуснаў, пра французскую эскадру пачулі гэтымі днямі.
- А ці не прасцей было б, ойча адразу загарачыўся Міхал Францішак, другі з сыноў вялікага гетмана, звяртаючыся да бацькі прызнаць status quo, чым ублытвацца ў няпэўную справу?
- Каб жа гэты статус быў вызначаны -уздыхнуў гетман. Няма ж пэўнасці, што да саксонца, што да князя. 3 гэтага трэба зыходзіць.
Вялікі гетман даваў выказацца ўсім. Міхал Францішак, канюшы літоўскі, ад самага пачатку працівіўся збройнай падтрымцы князя Канці. Сустракаў Фрыдрыха-Аўгуста 20 ліпеня ў Тарноўскіх Гурах, пабыў на каранацыі, дзе канчаткова ўпадабаў сабе саксонца. Мажліва, гаваркі і абыходлівы курфюрст здолеў зачараваць маладога ваяра сваёй нібыта “марсавай” паставай. У вялікага гетмана свае меркі і забавязанні, якія яму самому не вельмі падабаюцца. Апроч абрання правадыром рокашу, прымас усклаў на яго старшынства маючага адбыцца 10 кастрычніка з’езду ракашанаў Княства.
Хто разумны пасля каранацыі паедзе на гэты з’езд, тым больш на заклік Сапегаў? Калі і збярэцца якая жменька, то што з ёю зробіш, але ж pacta sunt servanda, дамовы належыць выконваць..! Так што трэба вырашаць тут.
Pacta sunt servanda! Бенядыкт, як угадаўшы думкі брата, дапытліва зірнуў на сапежанскі маладняк.
Ведаў, што пляменнік не адзінокі ў сваіх меркаваннях, але ёсць і адданыя прыхільнікі француза. Як іх пагадзіць, каб не пабіліся міжсобку, калі сам вялікі гетман вагаецца бясконца, хоць перад маладзейшымі імкнецца выглядаць упэўнена.
Ці тут думаюць іначай? усміхнуўся гетман. Грошы ж атрыманы. Jacta est аіеа, жэрабя кінута!
Паколькі нарада тычылася вайсковай дапамогі французу, найбольш гарачыліся ваяры, два стрыечныя браты Міхалы. Як на гора, адзін быў супраць дапамогі, а другі лічыў яе неабходнай і згоднай з мэтамі Сапегаў.
А ці варта было падпісваць тое пагадненне? даводзіў Міхал Францішак, сын вялікага гетмана, сваю рацыю.
Prorsus absurdum, пане-браце, бессэнсоўнае пытанне! -заўважыў Бенядыкт.
А чаму ж гэта не варта? -ускінуўся Міхал Юзаф, баронячы бацьку, Бенядыкта, які вось ледзь не ўчора падпісаў чарговае пагадненне з Паліньякам аб падтрымцы князя Канці.
Сапегі абавязваліся выставіць дзесяць-дванаццаць харугваў менавіта пад началам Міхала Юзафа. He збіраўся Міхал Юзаф выкладваць брату, што яшчэ ў 1696 годзе сам абавязаўся падтрымаць Канці за 2000 талераў аднаразова і такую ж гадавую пенсію пасля абрання князя каралём. Але для прысутных гэта не было таямніцай.
Думаеш саксонец такое шчасце? даводзіў Міхал Юзаф сваю рацыю. He на цябе ж ён будзе абапірацца. Зірні толысі на гэтага нахрапа Флемінга і будзеш ведаць, што ўсіх чакае. Той жа патоп, толькі нямецкі!
Зухвалая пастава невысокага, калі не казаць малога, палкоўніка Флемінга сапраўды выпраменьвала пыхлівасць і ганарыстасць. Задзірысты погляд поўніўся ўсведамленнем сваёй значнасці і сілы. Ужо сёння шмат да каго са значнейшых наўпрост выказваў наўмысную абыякавасць, калі не адкрытую пагарду. Але Міхал Францішак не толькі ў гэтым бачыў прычыну непрымання саксонцаў.
Ну, вядома, калі атрымаць... пачаў ён.
Але ж і ты мог атрымаць паўшчуваў яго бацька, баронячы пляменніка. Сам не стараўся, бо іншы бок выбраў. Як то кажуць, video meliora, deteriora segor, бачу лепшае, але трымаюся горшага паддражніў ён сына.
Але таго нялёгка было збіць з тропу.
Бо я лепш за вас ведаю Фрыдрыха-Аўгуста заявіў рашуча. Усё-
ткі паваяваў побач, прыгледзеўся крыху. Ён не адступіцца. Прагны ўлады і ўзвышэння.
Нагадаў прысутным пра сумеснае ваярства падчас бітвы пад Венай, але толькі раздражніў брата.
Які ён ваяр, то варта прыгледзецца, як немцы міжсобку крывяода ды пахмыкваюць, слухаючы пра ягоныя перамогі заўважыў Міхал Юзаф.
Над вясёлымі кабеткамі! хіхікнулі з моладзі.
Гэты фанабэра Флемінг, нахрапістасцю ды бессаромнасцю свайму курфюрсту роўны, людзям галовы ачмурыў злосна прамовіў Міхал Юзаф. Д ы той пройда Пшэбэндоўскі з хеўрай. Калі б старэйшьхя не перакінуліся, то і шляхта ўстрымалася б.
Добра даплацілі, то і перакінуліся! насмешліва кінуў нехта з канца стала.
-1 француз няблага плаціў запярэчылі там жа.
Што як што, а пра Флемінга ды ягонага іпвагра было ясна амаль усім прысутным, асабліва старэйшым.
I міністры ў саксонца здальнейшыя, чым у князя рашыліся заўважыць з дальняга канца стала.
А ты адкуль ведаеш? насмешліва запытаўся Бенядыкт, выразна з мэтай пацвеліцца з маладых.
Ведаю! настойліва запэўніў адаратар саксонца, ці то родзіча Міхала Францішка.
Можа і так пагадзіўся Бенядыкт. Але пагадненне тое ў кожным разе патрэбнае. I пакуль яго варта прытрымлівацца.
Бенядыкт не ўхваляў хістанні брата і пільна сачыў, каб той не зрабіў непапраўнага кроку. Дзякаваць Богу, гетман і сам баяўся гэтага. Сітуацыя заставалася нявызначанай, адпаведна належала прыглядацца, каб ступіць на пэўную сцяжыну. А дакладней не ўзбіцца на неадпаведную.
Падумаюць зразумеюць паблажліва ўсміхнуўшыся, прамовіў да брата. А Міхалам заўсёды карціць абы пабіцца падражніў сына і пляменніка.
Ён лепш за маладых пеўняў ведаў, што на караля можна ўплываць, толькі маючы за спіною нейкі магутны двор. У выпадку з Фрыдрыхам-Аўгустам гэта безумоўна Францыя. I сварыцца з ёю, зрываць дамову, якая сама сабою можа страціць жыццёвасць, было б дзіцячым глупствам. Як і кідацца, не падумаўіпы, да ног саксонцу. Няхай усё адбудзецца з віны самой Францыі. Няхай сам саксонец прапануе пагадненне.
На з’ездзе жменькі ракашанаў у Гародні не выказаў вялікі гетман запалу да абароны Канці. Толькі пад ціскам Бенядыкта выправіў да Канці сына Аляксандра з абяцаннем збройнай падтрымкі, але яшчэ ў верасні паціху паслаў надзейнага чалавека і да саксонца,
на ўсялякі выпадак саломы падаслаць. А зараз трэба выправіць да Канці крыху войска.
Возьмеш тысячу шабель і пакуль хопіць павярнуўся гетман да пляменніка, даючы зразумець, хто пакіруе корпусам. А там пабачым. Але ў агонь не лезь, прыглядайся. Рассылай выведку. Ад Гародні да Гданьска шлях не блізкі. Становішча можа памяняцца кожнай хвіліны. He надта хто квапіцца збіраць харугвы для рокашу. Баюся, на балбатні ўсё сыдзе.
Гетман абвёў поглядам прысутных. Асабліва прыгледзеўся маладзейшым.
Ibi semper victoria, ubi concordia est прамовіў ён павучальна там перамога, дзе згода. Сапегам пра сваё належыць дбаць. Памятайце!
Фрыдрых-Аўгуст каранаваўся 15 верасня, князь Канці з’явіўся 25 верасня, але толькі пад канец лістапада 1697 года вялікі гетман канчаткова выказаўся за саксонца. Тады ж, ізноў паабяцаўшы жолд, Казімір Сапега схіліў войска да прызнання Аўгуста II і атрымаў падтрымку супраць рэспубліканцаў.
• * *
Калі Андрэй уладкаваўся ў калясцы побач з панам Генрыкам і ўзяў лейцы, раптам адчуў, што жыццё яго на нейкім павароце. Гэта дробязь, лейцы ў руках, была як вяртанне да нечага даўно забытага. Вінаваты быў Гурніцкі:
Прывыкай, васпан. Гэта табе замест тваіх шкотаў ды брасаў гукнуў ён, кідаючы рамённыя пасы Андрэю.
ГІаспрабую! адгукнуўся весела, а ў душы заварушылася нейкая трывога.
Конь зрушыў ахвотна і лёгка панёс каламажку вуліцамі горада.
Далёка нам? запытаўся Андрэй Гурніцкага.
He вельмі. Гнаць не варта. Каню то не цяжка, але менш трэсці будзе пан Генрык паправіўся на лаўцы, прываліўшыся бокам да градкі. За горадам дарога ўкатаная, мяккая, там лепей.
Сапраўды неўзабаве выбраліся за горад і вузкай надрэчнай дарогай скіраваліся ўздоўж Віслы.
Я іх перагнаў за горад як толькі разгрузіліся тлумачыў пан Генрык. Адсюль прасцей выпраўляць, ды і людзі менш разбэшчваюцца. Тут ім усё прывычнае, самі сабе гаспадары, а ў горадзе спакус шмат і забіякаў розных таксама. Чым плаціць штрафы за іх выбрыкі, лепш патраціцца ды сюды патрэбнае прывезці.
Андрэй весела аглядаў наваколле, гатовы, сам дзівячыся, заспяваць, і злёгку трос лейцамі, каб конь не траціў імпэту.
А я, пане Генрык, гляджу наўкола і як у юнацтва вяртаюся прызнаўся Андрэй.
Даруй, вашмосць, але да сапраўднай сталасці яшчэ маеш час засмяяўся Гурніцкі. Мне б такія гады зараз!
Але ж сапраўды працягваў Андрэй Для мяне ўсё нібы нанова. Вось успомнілася, як некалі бралі мяне на Нёман, на віціны. Ехаў з дзядзькам да Свержані. Г эта ў самым вярхоўі ракі. Там шмат віцін будавалася. He ведаю як зараз. I дзядзька меў новыя атрымаць.
Пан Генрык усміхнуўся.
Чарствоты ды нудоты заўсёды хапае, а святочнасць і прыемнасць трэба лавіць, падхопліваць, самому ў душы спеліць.
Гэта вы, пане Генрык, добра кажаце. Я вось якраз адчуў па сапраўднаму, што тое, папярэдняе жыццё завяршылася, а наперадзе ўжо не нешта невядомае, а сваё, блізкае. Якім бы яно ні было, але сапраўднае, сталае.
Так. Наваражыў пану-брату лёс. Калі я сам з хаты ехаў на навуку ці то з даручэннямі якімі, і то вяртанне хвалюе, а шматгадовая адсутнасць, з гвалтоўнымі зменамі тым болей чалавекаўзрушвае... Ну, вось тут стрымлівай. За вербамі, вунь там з’езд да ракі, а крыху далей мае буданы. I шкуты там стаяць. Хутка ўбачым іх.
Дык па рацэ гэта не так далёка ад горада. заўважыў Андрэй, аглядаючы доўгі пясчысты прыплёсак, да якога прыткнуліся насамі дзве шкуты.
Востры, парослы алешнікам і кустамі лазы мысок ствараў утульную бухтачку.
Недалёка. Таму я такі спосаб і прапанаваў. Плынь слабая. Хлопцы дужыя, надзейныя. Сплывеце чоўнам ў горад, а назаўтра і вернецеся. Заначаваць і ў мяне можна.
А я думаю, што і П’ер не адмовіць.
Калі так зручней? Абы хлопцы не ўпіліся са смехам адказаў пан Генрык. Дык табе вельмі хочацца заначаваць на шкуце?
Хоць смайцеся з мяне, але сапраўды так. Калі, вядома, гэта не ў цяжар людзям
Андрэй ніякавата ўсміхнуўся і кіўнуў на пацвярджэнне.
А што ім! Ежы хапае, кажух знойдуць. Начуй, вашмосць, калі так хочацца. Зноў жа і з людзьмі пазнаёмішся.
-1 гэта добра пагадзіўся Андрэй. У горад сплывем разам! He давядзецца чакаць ці шукаць адзін аднаго.
To і дамовіліся, хоць ад жанчын будзе мне на арэхі, што госця да флісакаў начаваць загнаў.
I вось, стоячы на прыступцы лесвіцы, што вяла на памост стырнавога, Андрэй углядаецца, як паволі але няспынна знікаюць у далечыні ваколіцы Гданьска. Недзе там засталіся Марсэль, Жан, Арман і адмірал з нерашучым і, мабыць, стомленымусёй валтузнёй князем. Засталіся недаверлівыя і хцівыя гарадскія ўлады. Застаўся мілы месье П’ер, які на развітанне, сарамліва ўсміхаючыся, сунуў яму ў руку драўляную табакерку.