Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Найміты запатрабуюць дакладных звестак. Але тыя, што высочваюць збеглых, і самі здольныя выведаць. Як толькі да іх падступіцца? Пан Антон адным вухам слухаў гаваркога месціча, але пачаў патроху ўдаваць падхмеленага. Строем сваім пасаваў на заможнага чалавека, мовай на замежніка, негацыянта, альбо ўласніка невялічкага карабля. Раз-другі голасна клікнуў служку, патрабуючы шнапса і яшчэ піва, чым звярнуў на сябе ўвагу Эрыха і яго сябрука.
3-пад рукі назіраў, як тыя пашушукаліся і неўпрыкмет пасунуліся да яго. Сусед злева на той час вырашыў сваю ратаўнічую місію закончыць і ціха сышоў. У крыку і сумятні ніхто ні на каго не звяртаў увагі.
Пан Антон, здавалася, хутка пачне частаваць усіх направа і налева, калі раптоўна не засне. Галава яго даўно апала б на стол, каб не трапіла на руку, але і так нос ледзь не коўзаўся на залітых півам дошках. Нехта на правым канцы стала запатрабаваў месца, і Макс з Эрыхам ахвотна пасунуліся. Эрых ужо сядзеў упрытык. Спадзеў пана Антона пацвердзіўся. Эрых нешта гучна сказаў Максу, затым пану Антону і, адкінуўшыся да сцяны, абняў абодвух яе найлепшых сябрукоў. Прыяцелі весела бавяць вольную хвіліну, а што адзін заслаб, то прыемнасці не псуе.
Эрых даверліва нахіліўся да вуха пана Антона, чула абхапіўшы яго левай рукою. Правая незаўважна апынулася там, дзе спадзявалася намацаць кашалёк. Рука была спрактыкаваная галава ёй саступала. Эрых ужо спадзяваўся на здабычу, калі адчуў дотык халоднай сталі і пачуў ціхі, але выразны загад п’янтоса: “Гальт! Зайшціль! Каймукс!"
Эрых сам не раз аддаваў такія загады, таму скеміў, што з ім не жартуюць. Калі чалавек такое сказаў, то курокужоўзведзены, і куля не міне выдатнага эрыхавага чэрава, а можа дастане і да максавага. Маўчанне зацягвалася. Эрых не ведаў, што пачаць, а сябрук не разумеў чаго ён застыў, як драўляны.
Грошы патрэбны? пацікавіўся пан Антон, не адводзячы пісталета і зірнуў на суседа, выпрастаўшы спіну.
Эрых крыху расслабіўся. Відаць, чалавек не супраць нейкай размовы...
А каму яны не патрэбны, пане памяркоўна зазначыў лоўца матросаў.
Задаволены Чыж адзначыў, што Эрых усведамляе розніцу ў іх становішчы. Так лягчэй будзе дамовіцца, падумаў пан Антон, і асцярожна вярнуў курок на месца. Схаваў пісталет.
Мне што з левай, што з правай патлумачыў абодвум суседзям. Гэта я так, для ведама. А наконт грошай ён загадкава прыцішыў голас і памаўчаў ёсць магчымасць, хлапакі.
Паколькі пісталет знік, “хлапакі“ закоўзалі на лаве, мосцячыся зручней, і запытальна ўтаропіліся ў Чыжа. Пан Антон, каб падахвоціць і нагнаць крыху таямнічасці, знакам прапанаваў нахіліцца і прыцішыў амаль да шэпту голас.
Але там не цапу-лапу, на кімсьці п’яным папярэдзіў ён. Папрацаваць трэба. Затое не мой амаль пусты кашалёк, а добрая шкатула дукатаў. Французскіх дукатаў падкрэсліў ён.
Гэта ўжо была справа. Эрых і Макс упіліся вачамі ў твар Чыжа, спрабуючы ўгадаць, ці не дражніць іх гэты пан.
To кажы, пане! Кажы, пакуль мы яшчэ гутарым за сталом падахвоціў Макс.
Што ж, можам пагаварыць. Але спачатку варта прамачыць горла.
Пан Антон гукнуў на тры куфлі добрага піва і зірнуў на суседзяў так, нібы гэта не ён пару хвілін таму настаўляў на іх пісталет.
Хачу адпомсціць аднаму такому. Грошы на ім возьмеце. Нямала, бо лейтэнанцкі жолд за год ды ашчаднасці. Зробіце справу крыху дадам, хоць лічу і таго зашмат. Падстаўляйце вушы ды запамінайце.
Выслухаўшы, абодва напярэймы пачалі пераконваць Чыжа даць задатак, бо справа лічы ўжо зроблена.
Знойдзем! Знойдзем і высачым! Ад матросаў выведаем, маем кумпля, што па іхняму трэпле запэўніў Макс.
А ці не запатрабуеш, пане, сваёй долі? насцярожыўся Эрых.
Мне на помсце залежыць! Фамілійны гонар! Фэрштандэн?
Ясна! Будзь пан пэўны.
Застаўшыся ўдвох, лотры насуперак звычаю не сталі залівацца чым мацнейшым, а пачалі раіцца. Імя Забелы адразу абудзіла ў Макса трывогу. Чыжу ён паверыў адразу, бо ўсё супадала з выведаным раней і пачутым ад гера Шторха. Усё так, толькі гер Карл нічога не казаў пра грошы! Па шчырасці гэта падазрона’ I крыўдна!
Чаму не даць зарабіць людзям, калі ім гэты лейтэнант не падабаецца? Працуецца ж і на холадзе і ў голадзе, і ў дождж, і ў мяцеліцу. Што ж, ка лі начал ьства не дбае, мусім самі пра сябе думаць. Абодва згодна сцвердзілі, што прапанова гэтага карчомнага знаёмца больш спакуслівая, чым шторхава. Адбрахацца чым-небудзь знойдзем, асабліва, калі сведкаў не будзе. Нібы той сам нападаў, давяло-
ся бараніцца. Альбо яго хто іншы уходаў. Такой бяды. Забароны забіваць не было? He было! Дык пра што мова?
Сцерагчы будзем дзень у дзень, калі такі грош чакае вырашыў, як старэйшы, Макс. А пасля і наймальніка пачысцім. Варта яшчэ аднаго-двух паклікаць?
Аднаго! 3 чаўном!сквапліва папярэдзіў Эрых.Хадзем адразу.
Назаўтра Андрэй знакам падазваў адзіную лодку, што боўталася паблізу. Як толькі нос ткнуўся ў борт, ступіў на прыступку штормтрапа. Марсэль падаў яму куфэрак.
Зброя набіта? запытаўся як заўсёды.
Як жа пірату з ненабітай? жартам адгукнуўся Андрэй.
He зважаючы на настойлівыя запрашэнні рулявога сесці на лаву між ім і другім весляром, Андрэй застаўся на насавой лаўцы і адпіхнуўся ад фрэгата, даючы знак веславаць.
Мы яшчэ сустрэнемся махнуў на развітанне Марсэлю.
Двое весляроў налягалі на вёслы старанна, хоць адразу было бачна, што гэта не ўласцівы ім занятак. Але затока была спакойная, і лодка неўзабаве зайшла ў раку. Андрэй сказаў, куды кіравацца.
Пан разумее па-нямецку? запытаў рулявы.
Дастаткова, каб дамовіцца з лодачнікамі нібыта з цяжкасцю адказаў Андрэй, даючы зразумець, што даразмовы не схільны.
Моўчкі праплывалі паўз бясконцы шэраг суднаў, парожніх і не разгружаных, зачаленых да памостаў і пастаўленых на якар на мутнай ціхаплыннай вадзе. Час ад часу рулявы кідаў якую заўвагу веслярам. Іншы раз тыя нешта прамаўлялі. I раптам у гэтых урывачных выказваннях Андрэй пачуў штосьці неўласцівае, нейкую іншасць. Звярнуўшы увагу, зразумеў. Ці то наўмысна карэжачы некаторыя словы, ці то сапраўды не валодаючы польскай мовай як след, размаўлялі на блытанай мяшанцы.
Дык што, будзем рыбу лавіць? запытаў другі ад носа весляр у рулявога.
А я лічу, лепей ракаў прывабіць перабіў таварыша пярэдні. Але ў любым выпадку зручней, калі пойдзем Лахай.
Рулявы пакуль маўчаў.
А ці варта рызыкаваць? запярэчыў другі.
А якая тут рызыка? Толькі каб сэнс быў. Ды як начальства паставіцца?
Сэнс, я мяркую, ёсць азваўся рулявы. У такіх куфэрках яно і возіцца. А начальства пакрычыць і сціхне.
“Ах вы лайдакі!” падумаў Андрэй. “Партовыя тарбахваты спадзяюцца на лёгкую здабычу. Што ж, правільна, што не сеў між імі. Няхай плывуць той пратокай. Мне гэта таксама зручней.”
~ Дык пойдзем правым берагам. Між тых галяраў са збожжам. Там зусім глуха, у Ласе.
Што і трэба рагатнуў апякун ракаў.
Неўзабаве лодка прайшла між двума радамі цяжкіх, прысадзістых галяр. Будаваліся галяры на адзін сплыў, затое забіралі не адну сотню лаштаў грузу. Адны стаялі зачаленыя уздоўж берага, другія на якарах на невялікай адлегласці. Калідор быў вузкі, вёслы з абодвух бакоў ледзь не ўпіраліся ў барты. Андрэй, прыжмурыўшы вочы нібы ў дрымоце, неўпрыкмет сачыў за лодачнікамі. Як толькі бліжэйшы зрабіў рух, каб выпусціць вёслы, упёр яму ў паясніцу рулю пісталета.
Вяслуй! загадаў па нямецку.
У чым справа, пане, што такое? нібы не разумеючы загергатаў рулявы.
Зараз зразумееш, а пакуль кіруй, як загадана.
Лодка выйшла на шырэйшы плёс, дзе з правай рукі адкрылася Вісла, крыху далей прычал, а насупраць яго стаяла на трох якарах магутная віслінская галяра. Грузка асеўшы, яна несла цэлую гару збожжа, стараннна пакрытага саламянымі матамі. Відаць, яе меліся падаць да гэтага вольнага прычалу. Пасля разгрузкі старанную працаўніцу разбяруць на розныя мэты, а што застанецца, пойдзе на дровы, бо гнаць такую нязграбную пасудзіну супраць плыні не мела сэнсу. Добрае месца, вырашыў Андрэй, і закамандаваў рулявому:
Падыходзьце да гэтага судна кармою кіўнуў галавою ў патрэбным кірунку.
Але ж мы не здолеем, хіба толькі носам.
Ну дык я цябе навучу Андрэй скіраваў на рулявога другі пісталет.
He вельмі спраўна, але лодка ткнулася да галяры, і рулявы ухапіўся за невысокі борт, чакаючы што далей.
Ты, стырнавы і весляр, лезьце на судна. Хутка! Ані лішняга руху, бо страляю трапна...
Тыя нехаця падпарадкаваліся і, стоячы на галяры, выпроствалі занямелыя ад сядзення ногі.
А ты вяслуй да прычала загадаў Андрэй таму, што застаўся ў лодцы.
He адплылі і пяці сажняў, як на галяры ўзняўся здаравенны дзяцюк, мабыць вартаўнік з флісакоў, узброены ладным калком і скіраваўся да няпрошаных гасцей. Перш чым тыя яго заўважылі, узяў сваю зброю ў дзве рукі і, прыступіўшы ўшчыльную, адным штуршком спіхнуў абодвух за борт. Адбіўшы так лёгка нечаканы абардаж, ізноў лёг на маты, не зважаючы на крыкі за бортам.
Яны могуць утапіцца трывожна сказаў весляр Андрэю трэба ратаваць.
Спачатку высадзіш мяне на бераг. Бачыш, трымаюцца за стырно. He захлынуцца. А верашчаць проста ад страху ці злосці.
Некалькі замахаў вёслаў падкінулі лодку да прычала.
- Ідзі на карму і стань спіною да берага загадаў Андрэй. Грошы за перавоз будуць на лаўцы.
Ён падхапіў куфэрак і скочыў на памост.
- Можаш плысці на ратунак крыкнуў весляру і скіраваўся ў горад.
Дарогаю перабіраў у думках перамовы нядошлых рабаўнікоў і прыпомніў словы пра нейкае начальства. У току падзеі Андрэй не ' ■: надаў ім вялікай увагі, але зараз, падумаўшы, зразумеў, што гэта ці не самае галоўнае. Тут не просты напад, а падрыхтаваны замах. Мабыць тое, што блізу фрэгата была толькі адна лодка невыпадкова, хоць з моманту выяўлення ўладамі сваёй непрыхільнасці лодачнікі ўжо не аблягалі эскадру так тлумна, як у першыя дні.
Pacta sunt servanda
Цяжкія, набрынялыя дажджом хмары зачапіліся за званіцы цэркваў і касцёлаў і віселі ў бязветранай прасторы, зОіраючыся выліццаў абмялелы залетаНёман. Людзі на вуліцах паглядалі на пацямнеўшае неба і стараліся трымацца бліжэй якога-кольвек даху на выпадак раптоўнага дажджу.
Гандляркі палахліва пакрыквалі, ззываючы хлапчукоў, ды парадкавалі тавар, каб як найхутчэй прыбраць яго пад страху.
А ў гарадзенскай рэзідэнцыі Сапегаў на Брыгіцкай, набытай пятнаццаць год таму ад бернардынаў, было ўтульна, бяспечна і гаманліва. He часта чальцы вялікага роду збіраліся такой гурмай, хоць Гародня мела дзеля гэтага вялікую зручнасць. Казіміру Яну належала тут шмат нерухомасці, а юрыдыка ў самым сэрцы горада мела два палацы. Пакуль не даехаў вялікі гетман з двара на Віленскай, моладзь пераказвала навіны, спрачалася, пахвалялася набытым ці здабытым.