Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Порцыя на пазногцю мезеннага пальца гэта для трох чалавек на тры дні назідальна прамовіў ён лёгка запомніць. Можна ўжываць як сродак ад нястраўнасці. У маракоў гэта здараецца.
Адмовіцца было б абразай. Ляжыць зараз у куфэрку чарадзейны парашок, прэзент нефартуннага карсара. Падчас развітання з панам Генрыкам у абодвух было адчуванв[е, што гэта ненадоўга, і яны хутка сустрэнуцца ізноў. Можа таму, што вельмі адпавядалі адно аднаму сваімі думкамі, а можа таму, што дамовіліся пра тое і гэтае, запісал і, дзе каго шукаць і як туды трапіць. Жанчыны Гурніцкага, мілыя і гасцінныя, праводзілі Андрэя са слязьмі і бясконцымі перасцярогамі.
Няўрымслівая “морка”, халодны вецер Балтыкі, гнала шкуты супраць плыні, і ўсе, апроч некалькіх флісакоў пры ветразях і на стырне, адпачывалі. Праўда, там, дзе рака, выгнуўшыся дугою, паварочвала насустрач ветру, даводзілася падбіраць ветразь, брацца за шасты і вёслы, каб мінаваць нязручны адрэзак шляху. Затым ізноў узмывалі ўверх і напіналіся шырокія крылы, шкуты з булькатам успорвалі шырокую гладзь ракі, а прыгажуня Вісла рассцілала шырокаю стужкай сваю плынь, абцякала жоўтыя лахі пяску, падмывала стромыя берагі з лясамі, што выбеглі глядзецца ў рачную тонь. Нават восеньскі холад не адбіраў у ракі яе велічы і прыгажосці.
Вісла, галоўная польская рака! Вусце, як вароты вялікага краю да мора. На жаль так стал ася, што вароты гэтыя ад XIII стагодзя на 200 гадоў апынуліся ў чужых руках, а воды і берагі сталі абшарам змагання з нахабнымі і ненажэрнымі гасцямі, неразважна пушчанымі у свой дом недал ьнабачным мазавецкім князем. Д авялося ўсталёўваць замкі і стражніцы, каб забяспечыць спакой і памалу адцясніць гэтых гасцей ці хоць бы пакласці мяжу далейшым спробам захопу. Толькі заняпад магутнага Ордэна крыжакаў даў магчымасць напоўніцу карыстацца віслінскай плыньню дзеля самой Полыпчы. Ад сакавіка да лістапада ледзь не ад вытокаў плыла Вісла не вадою, а жытам і пшаніцаю. Усюды, дзе можна было правесці гружаную шкуту, дуб ці лыжву, альбо проста плыт, ладзі ліся прыстані-пал ы для падрыхтоўкі “рызы“ ў партовы Гданьск. I усё гэта злівалася ў вісленскі “фрыёр“, услаўлены гісторыкамі і паэтамі.
Падабалася Андрэю рака, падабаліся і шкуты. Яшчэ пры першым наведванні старанна іх агледзеў, чым спачатку здзівіў флісакаў, затым заваяваў іх вялікую павагу, як знаўца. Вось і гэтая, пярэдняя, выглядала выдатна. Яшчэ нядаўняй пабудовы, добра дагледжаная, як належыць пасмоленая і пафарбаваная. Насцілы чыстыя, гладкія, босай нагі не застрэміш. Канаты ад вершаліны мачты да бартоў абцягнуты як трэба. Іншыя скручаны і раскладзены не горш як у маракоў. Андрэй нават адчуў гонар, што гэты малы флот Рэчы Паспалітай такі ахайны.
Пляскадонная шкута, шырокая амаль на пяць сажняў, пры даўжыні ў добрых дзевятнаццаць, звужаючыся да канцоў плаўнымі
погібамі дошак абшыцця, выглядала даволі зграбна. Моцна разваленыя барты давалі лёгкі абток струменям у напрамку рулявога пяра і стваралі запас астойлівасці, калі шкута брала вецер збоку. Днішча яе на ўсёй працягласці роўналеглае, толькі ззаду і ад носа крыху ўзнімалася, забяспечваючы малое заглыбленне нават пад значным грузам.
Стэва, пахілены ўперад насавы брус, дазваляла сустракаць хвалі, не пускаючы іх на прасторны пярэдні памост. Каб працаваць з якарам, укладваць і ставіць мачту, на памосце ў добра замацаваных ёрмах, ляжаў набраны з дубовых плашаку жалезных абручах барабан калаўрота. На бартах было па шэсць уключын-качотаў для вёслаў, a пасярэдзіне, крыху бліжэй да носа, высілася дзесяцісажневая MaaTa, што несла ветразь у паўста квадратовых сажні.
Ззаду ўсю шыр судна перакрываў двухскатны дах, утвараючы зручную, на пяць з гакам сажняў каюту для флісакаў, рэчаў, прыпасаў і самых каштоўных грузаў. Нешырокі масток, абапёрты сярэдзінай на канёк каюты, а ля бартоў на брусы з фігурна чэсанымі прыгожымі лапаткамі, служыў стырнавому. Тут ён пахаджваў, налягаючы на даўжэзны брус румпеля, замацаваны да рулявога пяра, што паварочвалася на завесах за кармавым шчытом. Гэты адмысловы румпель, што дугою выгінаўся за кармой шкуты на добрых тры сажні, а таксама адмысловае заканчэнне насавой стэвы ў выглядзе дзюбы ці рога, загнутага назад, былі неадменнымі рысамі шкуты.
Вазілі шкуты скрынкі, бочкі, пакункі, лес. А калі груз быў сыпучы: збожжа, соль альбо руда, мелі адмысловыя шчыльныя скрыні, што пакідалі з бакоў патрэбныя для весляроў праходы.
Дзякуючы добра прадуманай і дзесяцігоддзямі спраўджанай пабудове, шкуты працавалі на ўсіх польскіх рэках: Вісле, Бугу, Сане ды іншых. Будаваліся яны і ў Беларусі, і на Украіне. Нездарма тры чвэрці суднаў, што сплывалі ў Гданьск, былі шкутамі. Углыб Рэчы Паспалітай яны вярталіся гружаныя рознымі заморскімі таварамі. Тканіна, упрыгожанні, посуд, зброя, разнастайныя прысмакі, садавіна далёкіх краін, ангельскае піва і французскае віно, чаго толькі там не было!
Шкуты Генрыка Гурніцкага прыхапілі тавар, што не патрапіў на папярэднія рэйсы. Клопат над імі меў Фларыян, старэйшы рангам ды і ўзростам, давераная асоба пана Генрыка. Ад самага пачатку ў Андрэя з ім склаліся прыязныя стасункі: гэтаму спрыялі наказы пана Генрыка і прыроджаная ветлівасць самога Фларыяна, якога Андрэй на ліцьвінскі манер зваў дзядзькам.
Рэйс склаўся даволі ўдала. Коні, між іх сіўка для Андрэя, беглі берагавымі дарогамі і ўлегцы, узятыя на адну доўгую шворку. Усяго разы два ці тры, не спыняючы хады, з пярэдняй шкуты кідалі на бераг тонкі доўгі шнур з цяжарам на канцы. Хлопцы ля коней лавілі яго і выцягвалі на бераг тоўсты канат, мацавалі да конскай запрэжкі,
і шкуты, падцягнуўшы ветразі, жвава беглі супраць плыні, пакуль Вісла не заканчвала свой выкрунтас так, што вецер рабіўся спадарожным. Ізноў яго подыхам напаўняліся вялізныя пялёсткі ветразяў, а на пярэднім памосце хлопцы ўкладвалі зграбнымі колцамі мокры канат, каб быў гатовы слізгануць за борт без перакрутаў і блытаніны. Флісакі ізноў сядалі, і, пазіраючы на знаёмыя да дробязяў берагі, паціху вялі бясконцыя размовы.
Вечарамі, стаўшы ля сухога берага, утульна рассядаліся вакол вогнішча і чакалі, пакуль зварыцца юшка альбо кулеш. Дзеля кожнай з гэтых страў быў свой майстар. Барташ з-пад Пярэмышля, хваліўся, што хадзіў на шкутах ледзь не самога Яна III, якія той трымаў ля Яраслава на Сане, што Ягамосць кароль хоць і кеміў у флісацкім рамястве, не раз пытаў ягонай парады і быў за яе ўдзячны. Раз-другі давялося частаваць Міласцівага пана кулешам.
Знаўца ў справах юшкі, Сташак, не меў такой нагоды, хоць па агульнаму меркаванню яго юшка вартая была каралеўскага стала. Сташак, як і належыць сапраўднаму ўмельцу, сціпла зазначаў, што раней, магчыма, так і было, але часы ўжо не тыя, бо не тая вада ў рацэ і не тая рыба. Як на такіх пражэраў, то і гэта добрая, бо замест каб старанна палазіць з свткаю, ім абы накідаць цабэрак хвастоў. Няма таго разумення, што не ўсякае стварэнне з хвастом і шчзляпамі да юшкі прыдатнае.
Пан Генрык, сапраўды, не ашчаджаў на ўтрыманні сваіх людзей. Мо’ таму і выглядалі яны як спраўныя старанныя сяляне, не відаць было між імі лайдакаватых зухаў, што часта трапляюццаў гэтым рамястве. Ежа была простая, але ўдосталь. Калі надвор’е было сухое, падоўгу спявалі, a то і таньчылі пад гукі дуды і нейкай пішчалкі. Усё болып гуральскія танцы, якія прынеслі маладыя хлапцы з-пад Свентага Кшыжа.
Добра было Андрэю з гэтымі людзьмі. Іншы раз і ён расказваў, дзе быў, іпто бачыў, чаму адтуль з’ехаў.
I птушкі з выраю вяртаюцца. Іншы раз яшчэ холад і сівер, a яны ўжо свішчуць, звіняць. Вярнуліся, сустракайце казаў ў такіх выпадках Фларыян.
У гасцях добра падтрымліваў хто са старэйшых а дома лепш.
Маладым жа, прагным новага, незвычайнага, цікава было, як там жывуць, чым цешацца, ці шмат там багаццяў такіх, што сюды трапляюць з купцамі і каштуюць. Ці можна там разжыцца і як: гандлем, вайною, а мо’ разбоем, калі невялікая рызыка галавою налажыць?
~ Гэта ты, браце, мондра адзначыў наконт галавы. Бо без галавы навошта тое багацце? Ня будзе чым разважыць, як багаццем распарадзіцца смяяўся над цікаўнымі бывалы чалавек Барташ. Разбой, браце, не рызыкоўны толькі ў байках! Ды і то ці не ў кожнай горка плачуць, як такога Янашака на страту вядуць.
Лепш, браце, флісачыць, пакуль сіла падхопліваў іншы а на
старасці сыну на гаспадарцы памагацьмеш. Багацця пэўна не будзе, але галава на карку застанецца. To і паспяваць, і чарку перакуліць будзе чым. А без яе як?
* * *
Гюнтар Фрыч, даручэнец Якуба Флемінга, апусціў на стол цяжкаваты з выгляду скураны капшук, перацягнуты шнурком, і пасунуў да суразмоўніка.
Маю прыемнасць паведаміць, гер Шторх, вашымі звесткамі задаволены. А гэта намацальны доказ задаволенасці!
Дзякую, гер Фрыч Шторх узважыў капшук на далоні і ўсміхнуўся. Спяшаюся запэўніць, што і надалей будзем вартыя даверу і вызначэння Пахіліў у паклоне доўгатварую галаву.
Сваю частку вызначайце так, каб вашы паведамленні не страцілі вартасці 3 лёгкай усмешкай ці то папярэдзіў, ці то дазволіў падначаленаму Фрыч.
Я не крыўджу сваіх людзей, гер Фрыч з адценем незадаволення адказаў выведнік нават тых, з ніжэйшай прыступкі.
Маеце і такіх?
А як жа? Усё здараецца. Прыдаюцца і такія.
Ён трывожыўся, як пойдзе размова далей, давядзецца тады паведамляць не толькі пра поспехі, і між волі адцягваў гэты момант.
Што новага ў французскай справе? запытаўся Фрыч суравейшым тонам, даючы зразумець, што скончыў з прыемнымі абавязкамі і пераходзіць да будзённай працы.
“He дапамагло!” Карл Шторх выцягнуў з шуфляды і паволі разгарнуў дробна спісаны аркуш.
Сочым паведаміў ён, намагаючыся, каб голас гучаў як мага больш пераканаўча сустрэчы і размовы афіцэраў нічым асаблівым не вызначаюцца. Матросы шукаюць выпіўкі і дзевак. Тым, дзеля чаго тут апынуліся, не вельмі цікавяцца. Павінен сказаць, што адзінай асобай вартай увагі сапраўды быў лейтэнант Забела.
Чаму быў? насцярожыўся Фрыч. Што з ім сталася?
Гер Шторх павагаўся, перш чым адказваць. He ведаў, што адказваць, каб не маніць і не прызнацца ў прамашцы.
Знік, гер Фрыч. Напэўна, з’ехаў. Узяў поўнае звальненне.
Ці павінен я разумець, што вы страцілі ягоны след? тонам, які не варажыў нічога добрага, запытаўся Фрыч.