Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Я вам веру адказаў пан Генрык. Таму і размову вёў, каб мы разам зразумелі, што вашым няведаннем падзей пакарысталіся. Забела быў абраны як ахвяра. Ужо не француз, а яшчэ не свой. Агідная задума. Дарэчы, каб праясніць сітуацыю, я гатовы разам з вамі наведаць раду і даць тлумачэнні.
Я думаю гэта залішне, пане Гурніцкі паспешліва адказаў чыноўнік. Ваша сведчанне ў нашым пераказе павінна задаволіць улады.
Тым лепей. He хацелася б сароміць высокіх асоб, што ніяк не пазбавявда варожасці да ўсяго, што не нямецкае зазначыў Гурніцкі з лёгкай іроніяй.
Паводзіны і выказванне чыноўніка выразна выявілі, што радцы да ўсёй гэтай бурды хутчэй за ўсё не мелі аніякага, альбо вельмі нязначнае дачыненне. Хто вучыў і пасылаў гэтага небараку, трэба будзе падумаць.
Дарэчы, пане Гурніцкі, могуць быць падазроныя прапановы трансакцый з французскай эскадрай. чыноўніку хацелася загладзіць непрыемнае ўражанне.
Дзякую. Ужо былі. З’явіўся ягамосць, нібыта афіцэр ад аправізацыі эскадры. Прапанаваў пастаўку правізіі на выключна выгадных умовах. Даставіць да Алівы, а далей клопат саміх французаў. Доступ праз нібыта зачыненыя брамы ў начны час гарантаваны, стража ў змове. Вось так, панове...
Няўжо пан на гэта прыстаў? Вялікая рызыка для інтарэсаў! усклікнуў радца.
He люблю парушаць забароны ўладаў, калі і не згодны з імі. Да таго ж наведвальнік так зачараваў мяне сваёй французскай мовай, засвоенай у нейкім шынку, што я не стрымаўся ад рогату і загадаў контрагенту скіравацца за дзвяры. Але не лічыце мяне занадта праніклівым. Гэтага француза прывёў да майго дому адзін з тых хлюстоў, што прыйшлі з вамі.
Нам застаецца толькі развітацца і пажадаць гэтаму дому і гаспадару самага лепшага зусім ветліва і нават прыязна прамовіў чыноўнік, баючыся паглыбляцца ў спрэчныя крокі ўлады.
* * *
Нудота бясчыннай стаянкі моцна дакучала Жану Барту. Як большасць маракоў, ён прывык лёгка зносіць аднастайнасць карабель-
нага жыцця, шчодрага на дробныя клопаты і скупога на радасці і забавы. Але такое жыццё нясе штодзённую, штогадзінную неабходнасць, хай сабе рутыннага, але абавязковага ўзаемадзеяння розных частак карабельнай каманды, супрацоўніцтва афіцэраў і падначаленых. На стаянцы, ды яшчэ такой, дзе ані працягласць, ані мэта не тое, што не залежыць ад тваёй волі, але нават выразна не акрэслены, дзейсная натура адмірала Барта трапляла ў палон чужой волі, незразумелых дачыненняў, палітычных інтрыг.
Каб унесці крышачку разнастайнасці, адмірал, які не пакідаў эскадры без выключнай неабходнасці, запрасіў у суботу на абед камандзіраў фрэгатаў. Жартавалі, абменьваліся ўражаннямі, варажылі, ці сустрэнуць Раство ў цёплай Францыі, ці на ільдзіне ў Паўночным моры. Экспедыцыя па ўладкаванню французскага прынца каралём у малазнаёмай краіне выглядала неяк панура і не атракцыйна. Ані табе раўтаў, ані баляў, ані нават магчымасці бліснуць галантам перад польскімі паненкамі. Ці паны разварушацца? А калі так і не разварушацца?
Па абедзе адмірал наладзіў кароткую нараду аб надзённых клопатах эскадры, распытаў пра стан асабовага складу і патрэбах забеспячэння. Тут і далажылі аб прыбыцці з горада адмірал ьскага сакратара. Той, павітаўшыся з усімі, адразу пераказаў папярэджанне гарадской Рады, што брамы горада ў нядзелю для французаў будуць зачынены.
Гэта чаму? запытаў Барт.
Голас адмірала пакуль гучаў спакойна, але ў ім чулася набліжэнне навальніцы.
Гарадскія ўлады ў нядзелю ладзяць урачыстае ўшанаванне каранацыі Аўгуста II. Просяць з разуменнем паставіцца да іх рашэння. Усё робіцца выключна, як яны патлумачылі, дзеля спакою і нашай уласнай бяспекі.
Што? Яны непакояцца пра нашу бяспеку? выгукнуў Барт.
Менавіта так было выкладзена для паведамлення вам, мой адмірал адказаў сакратар.
Гэта было занадта для карсара, адно імя якога палохала палову Атлантыкі.
Тлустыя мяшкі для грошай! Мала таго, што запатрабавалі, каб наіпы людзі не хадзілі па гораду вялікімі групамі! Мала таго, што мы павінны паведамляць загадзя іх імёны, дык яны яшчэ і брамы перад намі закрываюць! Баюся, дабром гэта для іх не скончыцца загрымеў Барт.
Але ж наша місія, адмірал... лагодна заўважыў хтосьці з камандзіраў.
Усіх абурыла паведамленне, але рашэнне, як да яго паставіцца і ўся адказнасць палягае на адміралу. А ён мусіць запытаць князя.
Так, місія, халера на яе! Каб не гэта, збамбардаваў бы гандляр-
скае гняздо і яшчэ змусіў бы даць выкуп! А так давядзецца далей гуляць у дыпламатаў.
Адмірал хвіліну, другую падумаў. Усе маўчалі, не перашкаджаючы яму знайсці рашэнне чарговай палітычнай загадкі.
Месье дэ Сэн-П’ер звярнуўся адмірал Барт да камандзіра фрэгата “Ле Комтэ“ наведайце іх улады і запатрабуйце выразнага адказу на пытанне, ці лічыць сябе горад Гданьск у стане вайны з Францыяй? Гэтага дастаткова.
Так. Гэта як раз адпаведны крок. Трэба паказаць ім нашу сілу. Купецкая вёска зусім распаношылася,загаманілі афіцэры, задаволеныя лаканічным ультыматумам адмірала.
Але! узвысіў голас адмірал, каб усе замоўклі. Я папрашу вас, Сэн-П’ер, быць абачлівым. Нельга даводзіць да канчатковага разрыву. Першае і галоўнае: мы не маем права на дзеянні, якія маглі б перашкодзіць мэтам князя Канці. А другое, таксама не малаважнае мы залежым ад паставак правіянту з горада. Іншых крыніц тыя, хто лічыць нас саюзнікамі, На жаль, не падрыхтавалі.
Разумею, мой адмірал. Калі я павінен выправіцца? запытаў Сэн-П’ер, устаючы.
Неадкладна. Заўтра яны зачыняць брамы. Аў панядзелак гэта будзе тост над выпітым келіхам.
Дазвольце выконваць? Сэн-П’ер пакінуў салон адмірала.
Выразнага адказу адміральскі пасол не атрымаў. Усё тыя ж запэўніванні ў прыязнасці, шкадаванне з выпадку непаразуменняў і імкненне іх пазбягаць...
Мой адмірал, гэтыя немцы круцяцца, як вужы. Мне здаецца, яны нешта камбінуюць тлумачыў камандзір фрэгата, вярнуўшыся.
Гданьск наўмысна зацягваў адказ у чаканні саксонскага войска. У нядзелю, 29 верасня 1697 года ад нараджэння Хрыстова горад урачыста адсвяткаваў каранацыю новаабранага караля Аўгуста II, што адбылася ў Кракаве за 10 дзён да прыбыцця эскадры адмірала Барта на гданьскі рэйд.
Па чутках войскі Аўгуста II ўжо ля Мальборка, які дзясятак льё ад Гданьска. Дзе прыхільнікі князя, ані адміралу, ані, мабыць, яго Высокасці было невядома. Замест дзесятка харугваў ад Казіміра Сапегі, на якія князь так разлічваў, з’явіўся сын гетмана Аляксандр са шчуплым эскортам і няпэўнымі абяцанкамі. Харугвы каліскага кашталяна Уладыслава Пшыемскага з Кароны таксама былі дзесці далёка і не мелі шанцаў апярэдзіць прыхільнікаў саксонца. Мала хто цвяроза ацэньваў небяспеку хістанняў і нерашучасці, пераконваў князя рашуча змагавда за карону, бяспраўна захопленую саксонскім канкурэнтам. Ды і гэтыя не былі аб’яднаны адзінай палітычнай воляй. адзіным вайсковым начальствам.
Замест вайсковай сілы перад абліччам мажлівага манарха з’яўлялася шмат вяльможных прыхільнікаў, спадзеючыся на
перавагі, якія прынясе ў далейшым такая смеласць. Палуба вайсковага карабля пачала нагадваць палацавую залу, толькі без сцен і даху: цесныя катухі-каюты і не нашмат болыпы адміральскі салон былі непрыдатнымі для неспадзяванага прызначэння.
Памеркаваўшы, знайшлі выйсце. Гданьск, як выразны, а з пэўнага моманту задэкляраваны прыхільнік Аўгуста II, адпадаў. Таму князь і яго акружэнне пад узброеным эскортам маракоў шлюпкамі адплывалі на бераг і кіраваліся для перамоваў у кляштар паблізкай Алівы. Нанач князь вяртаўся на фрэгат. Дзеля зручнасці і эскадра перайшла на Аліўскі рэйд. Перамовы ішлі, але справа атрымання кароны не рухалася.
5 кастрычніка, праўда, князь Канці з дапамогаю біскупа Залускага выдаў унівэрсал да ўсіх саслоўяў Рэчы Паспалітай, a 8 кастрычніка з’явіліся сябры соймавай дэлегацыі, абранай для ўрачыстага прывітання князя. Але не было між іх паноў з Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку найболып чаканых, Сапегаў. He было і Любамірскіх з Кароны.
Сітуацыя ўсё больш праяснялася. Канці чараваў усіх сваёй усмешкай, рагатаў над жартамі, якія не заўсёды разумеў, але ўсё менш быў схільны дзякаваць за шанаванне золатам. Лічыў, што і так выдаткаваў шмат, а нешта не чуваць ані пра войска ані пра тлумы адданай яму шляхты.
Князь ад пачатку не запаліўся прагай барацьбы за пасад Рэчы Паспалітай. Далёкая краіна, чужая мова, панурыя ваколіцы, сівернае ўзбярэжжа халоднага мора нішто не вабіла сына сонечнай Францыі сысці на бераг і застацца на ім да канца жыцця. Падзеі падказвалі вяртацца назад. Ён амаль нікому не казаў, што ўжо даўно папрасіў на гэта дазвол Людовіка XIV і бліжэйшымі днямі спадзяваўся станоўчага адказу.
Са з’яўленнем у ваколіцах саксонскіх войск, улады Гданьска адкрыта перасталі лічыцца з французамі. Нястомны Паліньяк яшчэ 4 лістапада спрабаваў пераканаць бургамістра, каб горад выказаўся на баку Канці, але безвынікова. Болып таго, у гэты ж дзень пад час праверкі французскай шлюпкі быў арыштаваны на некалькі гадзін сакратар адмірала месье Жануа. Абураны князь даў Барту дазвол на рашучыя дзеянні.
Назаўтра французскія маракі захапілі пяць гданьскіх караблёў з таварамі, што чакалі спрыяльнага ветру, каб рушыць у рэйс. Здарэннеўскалыхнулаўвесь горад. Улады загадалі закрыць брамы на некалькі дзён і 6 лістапада выдалі эдыкт з заклікам захоўваць спакой і парадак. Адначасна яны выканалі даўняе патрабаванне Аўгуста II: арыштавалі шматлікіх прыхільнікаў князя Канці, між імі камісара французскага караля ў Гданьску Клода Маці, і французаў, меўшых няшчасце апынуцца ў горадзе. Хто ў сваім доме, хто ў ратушы адсядзеў пару тыдняў. Былі арыштаваны тавары і іншая маё-
масць гэтых асоб. Пад час сутычак была парушана нетыкальнасць маёмасці і слуг самога пасла, абражаны французскія афіцэры.
Рада звярнулася да Паліньяка з патрабаваннем вярнуць захопленыя судны і паведаміць каралю Людовіку XIV, што Гданьск жадае захаваць прыязныя стасункі з Францыяй. Адказ быў несуцяшальны для горада. Адной з прычын такога збегу падзей стала спазненне лістоў Людовіка XIV да князя Канці і адмірала Барта. Хоць міністр вайсковага флоту Францыі Луі Понтшартрэн яшчэ 18 кастрычніка выслаў даручэнне рэпрэсаваць гданьскія караблі і тавары ва ўсе парты Л а-Манша і Атлантыкі, кароль не хацеў парушаць нейтральнасць Балтыкі і не дазволіў застасаваць падобную меру да Гданьска, бо гэта магло б зашкодзіць Даніі, якая прапусціла французскую эскадру без перашкод. Даручэнне караля ўжо не змагло змяніць сітуацыю.