Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
На радзіму
Падсілкаваўшыся карчомным аўсом, напіўшыся вады з глыбокай студні, сіўка адмерваў вярсту за вярспіою, дзе лёгкай рыссю, дзе трухам, а болый няспешнай але пэўнай ступою. Конь быўякраз для такога падарожжа і для вершніка, які даўно не сядаў конна.
Мінаючы вёскі і мястэчкі, фальваркі і двары, дзе шырокім трактам, дзе бітым гасцінцам, а дзе і зусім неважнецкай лясной дарогай, Андрэй то далучаўся да якога абозу, то рухаўся побач з гаваркой кавалькадай мясцовых шляхцюкоў, не набіваючыся ў кампаньёны, але і не пазбягаючы выпадковых спадарожных. Яго, добра апранутага, на спраўным кані і пры зброі прымалі хутчэй заўсё як афіцэра паспалітага рушання, альбо вайсковага ўрадоўца пры даручэнні і не лезлі з роспытамі.
Паўсюдна, найбольш, вядома, ў корчмах, людзі слухалі, пераказвалі і мабыць самі прыдумвалі навіны, чуткі ды плёткі дра тое, што дзеецца далёка, у Варшаве, у Кракаве, у Гданьску. Нібыта ідуць два абраныя каралі адзін на аднаго, кожны са сваім войскам і дамова між імі сустрэццаў вальнай бітве ля Варшавы. А француз той, яшчэ і караблямі вязе сваіх па Вісле. Вядома, цікава б тую вялікую бітву паглядзець, але ўсё-ткі гэта справы каралеўскія і нас не датычаць, бо шляхта ўжо прагаласавала.
Паны-браты разглядалі падзеі палітычна, з успамінам колішніх часоў, калі на думку старэйшых, каралёў выбіралі лепшых і, здаецца, спакайней. Праўда і тады здараліся прамашкі, як з тым французскім Валуем ці Максымільянам з Цэсарства. Маладзейшыя патрабавалі добра ўзважыць, каторы выгаднейшы і мацнейшы, бо час не церпіць і абодва, пабіўшыся, могуць плюнуць і адступіцца.
Усё часцей чуліся размовы нібыта саксонцы ўжо дапускаліся да рабункаў і гвалтаў з паборамі на вёсках і ў дварах. Вядома, у чужой краіне ды каб немец не рабаваў. Ад француза тая зручнасць, што Францыя далёка і менш іх сюды прыблудзіць. Сцягнуць, то і француз сцягнуў бы, але блізкі свет скрадзенае валачы.
Раз-другі спаткаўшыся з патрулямі ад кварцянага войска, Андрэй
паказваў гданьскія пячаткі, называў сваёй мэтай бліжэйшае мястэчка і адразу ж мяняў напрамак. Вось і сёння павярнуў на ўезджаную лясную дарогу, пачуўшы ад сустрэчных, што на тракце гойсаюць і да ўсіх чэпяцца саксонцы. Французскія паперы ім лепш не бачыць, ды і гданьскія няведама як будуць сустрэты якім-небудзь тупаватым райтарам.
Дарога бегла з узгорка на ўзгорак, абапал стаяў сухі сасоннік. Узбоч дарогі, відаць, з паблізкай вёскі да гасцінца пешы люд праклаў бітую сцежку. Сіўка сам выбраў яе замест пясчыстай каляіны і, узнімаючыся начарговы ўзгорак, без прынукі пайшоў лёгкай рыссю. Андрэй паправіўся ў страмёнах, прыстасоўваючыся да новай хады каня, і якраз у гэты момант пачуў першы стрэл. За ім ляснуў другі, трэці, а потым сыпанула як гарохам. Стралялі ззаду, адтуль жа пачуўся конскі тупат.
“Няйначай нейкі атрад” Андрэй звярнуў у густы ельнік і спыніўся агледзецца. Калі прыгнуцца, хаваўся з канём. На ўсялякі выпадак агледзеў зброю. Пісталеты лёгка вымаліся з ольстраў, порах на палічках быў у парадку. Тое і з мушкетам. “Дык хто ж імчыць?”
Проста ўверх па дарозе ўроссып па ўсёй шырыні імчала галопам невялікая кавалькада. Капоты, кажушкі, магеркі. “Свае”! адчуў раптам Андрэй. Коннікі не адстрэльваліся, хоць зброю мелі. Ці то выстралілі, ці галоўнае для іх было ўцячы. Ззаду ляскалі, але ўжо зрэдку, пісталетныя стрэлы. “Відаць дзеля забавы, бо з такой адлегласці з пісталета не дасягнуць” ацаніў Андрэй, пабачыўшы пагоню.
Услед за шляхтай ляцела купа райтараў, невялікая, але ці не ўдвая большая. “Саксонцы!” пазнаў Андрэй па чырвоных мундурах. Першым, значна апярэдзіўшы сваіх, нёсся рослы коннік. Магчыма камандзір і несумненна выдатны кавалерыст. Адлегласць між яго добрым, цёмнай масці канём і астатнімі павялічвалася на вачах, калі дарога пайшла на пад’ём. Раптам Андрэй заўважыў, што адзін з уцекачоў пачаў адставаць, неяк дзіўна седзячы на сваім даволі ладным коніку. Ён ледзь не ляжаў, ухапіўшыся за грыву і нібы коўзаючыся на сядле. “Паранілі!” мільганула здагадка. “Загіне небарака!”
Саксонец насцігаў уцекача. Хвіліны здагону, а з імі, мабыць, і хвіліны жыцця апошняга былі палічаны, бо сталёвым промнем выслізнуў з похвы доўгі палаш райтара. Абодва былі ўжо амаль побач з Андрэем. Ці то ў абарону сваіх, ці то згледзеўшы, што ўцякае амаль хлапчук, штурханула ў сзрца воля супраціву гвалту над слабыя і безабаронным. Пісталету руцэ і конь Андрэя нібыта сам скочыў насустрач саксонцу. Райтар відаць ад нечаканасці сумеўся і гэтага імгнення хапіла, каб стрэл не хібіў.
Саксонец ускінуў рукі і спіною назад паляцеў з сядла. Крыкі і стрэлы райтараў даляцелі ззаду, але адлегласць была значная. Андрэй
падхапіў повад свайго трафея і тузануў за сабою. На шчасде конь не заўпарціўся, і Андрэй, здагнаўшы хлопца, крыкнуў: ’’Скачы!”
На здзіўленне Андрэя, той на поўным скаку ўхапіўся за грыву варанога і пераляцеў у райтарскае сядло. Ірвануў да сябе повад і адчайна крыкнуў:
Каштанік! За мною!
Шалёны алюр доўжыўся некалькі хвілін, пакуль яны ўбачылі сваіх. Немалады чалавек гнаў насустрач, але згледзеўшы абодвух, прыпыніўся і павярнуў за астатнімі.
Пагоня, мабыць, прыпыніліся ля забітага, але ж, пэўна захочуць адпомсціць. Паратунак быў адзін згубіцца ў лесе. Як толькі аб’явілася нейкая сцяжына, адзін за адным, ланцугом пайшлі трухам, даючы сабе і коням адсапнуць пасля забойчай гонкі.
Праз паўгадзіны перайшлі на стапу і спыніліся ў невялікай лагчыне, што ўжывалася некім як сенажаць. Сцяжына, відаць, служыла гэтай жа мэце. Далей дарогі не было, але сухі высакаствольны бор дазваляў у выпадку небяспекі адыйсці разам з коньмі. Старэйшы звярнуўся да двух дзецюкоў:
Хлопцы, вярніцеся ціхенька, агледзьцеся і назад. 3 коньмі да дарогі не ідзіце.
Толькі пасля гэтага падышоў да Андрэя. Загаварыў, стрымліваючы хваляванне:
He даводзілася сустракацца, васпане, дагэтуль, а вось ад гэтай пары няма для мяне чалавека, якому я быў бы болей вінен. Каб не пан, не меў бы ўжо сына. Прымі, вашмосьць нізкі паклон і ўдзячнасць ад шчырага сэрца. Буду прасіць Бога, каб апынуўся я побач з ланам, калі, барані Божа, спаткае пана якая бяда шляхціц схіліўся ў пашанотным паклоне і, счакаўшы хвіліну, прамовіў спакойней: Малы, мабыць, дагэтуль не ачомаўся.
Шляхціц кінуў вокам туды, дзе хлапец завіхаўся ля свайго коніка. Андрэй пахіліў галаву ў лёгкім паклоне, паказваючы, што прымае выказаную ўдзячнасць.
Небяспека была пагадзіўся ён. Тым большай пахвалы заслугоўвае ваш сын. Васпан можа ім ганарыцца, паводзіў сябе як ваяр. Але ж я няпрошаны далучыўся да таварыства, таму дазвольце назвацца. Я Андрэй Забела гербу Тапор з Гарадзеншчыны. Вяртаюся на радзіму пасля доўгай адсутнасці і прашу дазволу далучыцца. Кампаніяй спакайней.
А я сам Мацей Крыжэвіч гербу Любіч адказаў шчаслівы бацька. А як васпан здагадаўся, што мы з Княства? Несліся ж, як апечаныя рашыўся ён на жарт.
Андрэй і сам пра гэта толькі што падумаў. Яснага адказу не знаходзіў, усміхнуўся.
Халера яго ведае! Голас крыві ці што ён абвёў вачамі грамаду. -
Бачу, свае і ўсё! Можа нейкі вокліч пачуў, даўно ж з дому. А барваў жа ні ў каго не відаць.
Усе зарагаталі. Барвы ваяводства ці павета да іхняй сённяшняй вопраткі сапраўды не пасавалі. Пагроза не знікла, але напружанне спала. Учынак незнаёмага кожнаму прыпаў да сэрца і яіпчэ мацней згуртаваў невялікую грамаду землякоў.
А што, паны-браты, ці не пара нам падсілкавацца, ды і коням заадно? Хлопцы вярнуліся супакоеныя, але варты выставім і доўга тут не забавім. За гэты час памяркуем, ці на ранейшую дарогу вяртацца, ці іншай пашукаць.
Міхаська аклікнуў ён сына дык што з тваім Каштанікам?
Конь не адыходзіў ад гаспадара, паскубваў познюю траву і чакаў, калі ім зоймуцца. Андрэй услед за Мацеем падышоў да каня.
Дасталася коніку!
Куля пакінула на баку каня доўгі апёк. Дробнымі кроплямі дзенідзе закрэпла кроў. Шчаслівы выпадак. Каб крыху іначай, трапіла б пад левую лапатку, альбо ў нагу самога вершніка. А так секанула сядзельную папругу, рэмень расцягнуўся і сядло магло ў любы момант з’ехаць на бок. Хлопец аказаўся маладзец, калі абхапіўшы каня нагамі ў страмёнах, здолеў утрымацца.
Ну, шкода невялікая. Пісяг гэты ад кулі прамый асцярожна вадою, а пасля гарэлкай, каб зараза якая не прыстала. А папругу зараз жа зшый. Рэмень новы, не марнаваць жа дабро. Сырыца ў мяне ў торбе, там і шыла. Зробіш пагляджу закончыў Мацей і павярнуўся да трафейнага каня. Значыць гэты прыгажун вынес Міхася з апрэсіі!
Паляпаў каня па шыі, правёў рукою па грыве. Глянуў, нібы мімаходзь, на ногі, грудзі. Відаць было, што і любіць коней, і ведае кожнаму цану.
Няйначай афіцэра вашмосьць ссадзіў. Відаць і па кані, і па прыборы. Ды і карабін.
Толькі што з ім рабіць? выказаў свой клопат Андрэй.
Як што рабіць? Ездзіць на ім, такое ў каня прызначэнне. Панскі конь гэтаму хіба што ў стрыечныя браты годны. Неблагі канёк, але не баявы. Будзённы, выязны. А гэты! Венгерскай стайні, прашу паверыць. Баец!
Я да таго, пане Мацею, што прыкметны. Ды і ўсё саксонскае. A я ж з вамі.
Мацей адказаў удзячным поглядам, выразна задаволены андрэевай тактоўнасцю.
А мы да саксонцаў, як бачыш, не горнемся -ў роздуме прамовіў нібы сам сабе. He шукалі з імі ані звады, ані сяброўства. Як то: воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Гэта ж мы ехалі, як ехалі, спакойна. А яны як заўважылі, што мы са зброяй, то адразу да нас з пісталетаў! Хоць якая тая наша зброя супраць іхняй... А каб на вас халера! Ці то сутычку якую мелі, ці то ўжо гаспадарамі сябе ўявілі.
Як бы там ні было, а надалей абмінаць іх будзем ды асцерагацца. Так што едзем разам і каня не кінем.
Дзякую, пане Мацею. Мне шкода было б яго кідаць.
Вось і добра. Калі вашмосьць не супраць, то няхай Міхась на тваім едзе, а ты асвойвай гэтага варанога. А Каштанік колькі дзён вольны пабегае. Міхась яго ад жарабятка даглядае, дык ён за ім нібы сабака ходзіць, ледзь не па чалавечы разумее. He маглі яны адно аднаго кінуць. -Мацей цяжкаўздыхнуў, нанава прыгадаўшы нядаўняе здарэнне. Я ж, як глянуў, што хлапца не відаць, назад павярнуў. To ўсё на свае вочы бачыў. Дай, Божа, хутчэй забыцца страсянуў галавою, адкідаючы прыкрыя ўспаміны.
Калі ізноў рушылі ў дарогу, наперадзе мелі двух у дазоры. Пан Мацей выбіраў як мага закінутыя дарожкі: дзе полем, дзе ярамі, а найлепш лесам. Разы са два чулі страляніну, але не блізка, і заўжды браліся ўбок. Мацей з Андрэем ехалі поруч нібы даўнія дружбакі-знаёмцы, паны-браты, што не адну біклагу мёду разам пачалі і скончылі. Пакрысе абменьваючыся кароткімі апавядамнямі і сціплымі згадкамі, пазнавалі адзін аднаго.