Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Вось ваш накірунак. Праз тры мілі павернеце налева і выйдзеце на тракт да Берасця. Чэсьць! хвацка крутануўшы каня, пагнаў наўздагон сваім.
Пан Мацей паглядзеў яму ўслед, выдыхнуў паветра, нібы кавальскі мех, зняў шапку і перахрысціўся.
Усёж у лесе начаваць лепш, чым у арышце. Цікуюць за нашымі, каторыя за француза. Нічога, пазней і мы парагочам: Бог бачыў, хто выглядаў дурнейшым прамовіў ён.
Але і тэатар! усклікнуў нехта. Мабыць і ў Нясвіжы такога не пабачыш.
Ну, дзядзькаМацей, у першай нашай карчме п’еш ад пуза, а грамада плаціць! крыкнуў другі пад вясёлы смех.
Каб толькі не давялося яшчэ раз падхапіў жарт пан Мацей. Бо альбо вас агалачу, альбо сам не стрываю і ад смеху лопну.
* » *
Пазнаванне ўсё болей збліжала гэтых учора яшчэ няведамых адно аднаму людзей.
Нібы і ўзрост, і выгляд не спрылі такому хуткаму збліжэнню. Андрэй малады, рослы, зграбны з постаці і ў рухах, з тварам, што выдаваў выхаванне і розум. Побач з ім Мацей, Значна старэйшы, ледзь не ў бацькі годны. Проста апрануты і гэткі ж просты, свойскі, неамбіцыйны шляхцюк, з тых ваяводаў, што на ўласнай загродзе. Толькі ў твары і вачах яго свяцілася тая ж задуменнасць і розум, штоіўАндрэя.
У размове дасціпны, у меркаваннях трапны, свет навокал бачыў не з аконца сваёй хаты, а сапраўды, як сам выказваўся, найменш з коміна, а мо і з буслянкі, што на ліпе ля яго сялібы. Калі Мацей з большага даведаўся, што і як завяло Андрэя ў гэтыя мясціны, размова сыйшла на важкія падзеі, уплыў якіх, менавіта, звёў іх разам. Што бліжэй дадому, то спакайнела. А можа падсвядома пачуваліся вальней і менш баяліся неспадзяваных сустрэч.
Дык як там з гэтымі дзвюма элекцыямі? Раскажыце, калі ласка. запытаўся Андрэй. Як я зразумеў, аніякіх фартэляў з абраннем князя Канці не было.
А іх і сапраўды не было. Але ў такіх выпадках сумленнасць не мае моцнага голасу сказаў Мацей. Вялікае баламуцтва ўчыніла Міласцівая пані Марыя-Казімера. Кабеты ў палітыцы, васпане, непатрэбныя. Нават каралевы.
Мацей падрабязна і з ахвотаю расказваў Андрэю і пра Канвакацыйны і пра Элекцыйны Сойм.
Кожны, браце, свайго захвальваў, не раўнуючы цыган кабылу на кірмашы. Горы дасць залатыя, грошай копы, вайной на ўсіх пойдзе і адабранае нам аддасць! Нібыта сам ён тых туркаў пашаткуе, як капусту. Дзе тут простаму шляхціцу даўмецца, хто лепшы, хто праўдамоўны. Але найбольшую сілу мелі тыя, хто за француза. Ну, я таксама за француза стаяў і так астаўся. He цягне мяне сыноў ды зяцёў на вайну пасылаць. Зямлі няшмат, але лепш жывому на лапіку, чым мёртваму ў шырокім стэпе. Іначай пара на жыццё глядзець. На ваеннай здабычы шчасця не кожнаму пабудаваць. На Гданьск аднойчы зірнуўшы, прыйшоў да думкі, можа і няслушнай, але спакуслівай: гаспадарку добра ладзячы, можна і без вайсковага рабунку ўзбагаціцца, абы да цябе вораг які не завітаў з тою ж мэтаю. Але, вяртаючыся да Сойму, моцна ўсе пабойваліся, ці не знішчаць гэтыя замежнікі нашы шляхоцкія правы. Нават магнацт-
ва ў сваіх арацыях не-не ды прагаворвалася пра захаванне залатой вольнасці. У немцаў жа яе няма.
Пан Мацей задумаўся, вярнуўшыся думкамі ў тыя бурлівыя дні. Ведаў з уласнага жыцця, што большасць сярэдняй і дробнай шляхты больш гаварыла пра залатую вольнасць, чым карысталася ёю.
А як жа з элекцыяй? нагадаў Андрэй.
Як заўсёды на Сойме. Доўга валтузіліся са скаргай на Сапегаў, хай на іх паляруш. Нарэшце заняліся французам і немцам, бо толькі яны засталіся. Саксонец, моцна загарэўся нашым каралём стаць. Але выбралі ў першы дзень француза. Абвясціў бы прымас абранне і па клопаце. А ён, бач, адклаў назаўтра. Ну, адклад, вядома, не ідзе ў лад. Назаўтра ўжо ўсім падабаецца саксонец, Фрыдрых-Аўгуст. Мала аднаго, выбралі і гэтага! Наш падскарбі, пан Пацей, вораг Сапегаў, моцна прыціскаў берасцейскіх, каб за немца галасавалі, бо Сапегі за француза. Ну і ўславілі Бога за абодвух! Хіба за тое, што розуму пазбавіў, а найперш сумлення. Прымас, нібы ачомаўшыся, абвяшчае з’езд на жнівень, каб шляхта пацвердзіла выбар князя, як то належыць пры раздваенні. Але пакуль той жнівень, іншае жніво пачалося. He дай Божа! На вуліцах, на полі элекцыйным, па шынках то адзін на аднаго, то гуртамі кідаюцца: ”за немца, ці за француза?” Бойкіў такой гурме заўжды непазбежныя, бо шмат гарэлкай труцяцца, а тут жа не простае чубаванне, а з палітычнымі намерамі! На элекцыйным полі ваяводствы ледзь не счапіліся. Разважлівыя людзі, дзякаваць Богу, развялі. Ну я лахі падпахі ды дадому. Але на з’езд паехаў.
Пан Мацей паправіўся ў сядле, кінуў вокам на сваю кавалькаду. Хлопцы трымаліся купна, толькі Міхась з суседскім сынам ехалі парна, крыху адстаўшы. Каштанік на шворцы ішоў услед. На вольным ад конніка сядле хлопцы ўвязалі скрутак апоньчаў, непатрэбных у гэты цёплы дзень. “Каб не згубілі падшыванцы занепакоіўся пан Мацей змерзнуць ноччу.” Але нічога не сказаў і працягваў:
Сабраўся з’езд, ужо 26 жніўня, а дзе ж той князь ці ўжо кароль? У Францыі сядзіць-паседжвае. Пасол французскі, небарака, не можа растлумачыць, чаго там чакае. А гэтыя, што за саксонца, не сунімаюода. Прымас кажа, трэба з поля ў замак перабрацца, там бяспечней. Але ж і ў замак увайшлі, прыгразіўшы гарматамі з арсеналу. Завязалі рокаш, на трэці дзень абралі Сапегу, нашага вялікага гетмана, галавою, а той вазьмі ды адмоўся: няма, кажа, грошай на войска. Акт рокашу, хоць з вялікай затрымкай, падпісаў, а войскам сваім аніякіх рухаў не робіць. Запатрабаваў, казалі, жолд для войска і сабе 50 тысяч талераў. Пеніліся мы там, крычалі, а сілы сваю рацыю адстаяць, як не было так і няма. Прымас жаўнераў не мае, гетманы асобную палітыку вядуць, а саксонцы па Польшчы шастаюць, з “роіегаі”, як яны палякаў дражняць, кепікі строяць. Так і дачакаліся, што Фрыдрых-Аўгуст на Кракаў каранавацца пайшоў,
а ў Польшчы яго прыхільнікаў адразу пабольшала. Мабыць і ў нас таксама, даедзем пабачым.
Мацей змоўк, даючы горлу адпачыць, а думкам укласціся дзеля далейшага аповеду. Андрэй усё ясней бачыў безнадзейнасць экспедыцыі Канці, марнасць ахвяр і непатрэбнасць страт. Недаравальнае спазненне каштавала князю кароны, а вось што будзе каштаваць шляхце, можна толькі гадаць ды прасіць Бога, каб абышлося без вялікай крыві.
А як там у нас раздваенне прынялі?
Па рознаму, як і тут. Адны за таго, іншыя за гэтага. Здавалася, усе за француза, а, глядзіш, за немца не менш -усміхнуўся Мацей. На ўсіх месца ля трона не хопіць, пачнуць штурхацца. Сапегі меліся войскам французу дапамагчы, а мы іх так і не напыталі, не знайшлі.
Пасольства ад Канці з грашыма і падпісаным трактатам між Бенядыктам і Паліньякам не пераканала вялікага гетмана. Спаслаўся на пагрозу грамадзянскай вайны і чакаў праяснення сітуацыі. А дакладней, хто пераможа.
А навошта яны вам спатрэбіліся? Андрэй меў на думцы сапежанскае войска.
Ат! Можаш пасмяяцца са старога дурня пан Мацей пачухаў патыліцу, ссунуўшы магерку на вочы. Маю такі траф апынуцца там, дзе не трэба і тады, калі не варта. Загарэліся, бач, мае хлопцы дапамагчы прававітаму каралю, які вось-вось з’явіцца, ці ўжо нават з’явіўся ды чакае адданыі. Чуткі, што шляхта гуртуецца і нашы, найперш Сапегі, з вялікім войскам ідуць яму насустрач. To як жа без нас? Мусіў саступіць, а мо’ і самому трохі карцела, што ўжо таіцца. Баяўся адных адпусціць, бо што бацькам скажу. Так і выправіліся.
Пан Мацей даў Андрэю час усвядоміць складанасць свайго становішча.
А той парою і страляніна пачал ася. I чутно ад людзей, што не ўсе страляюць міма. Што ж нам? Прыбіліся да гурмы караняжаў. Тыя шукалі каліскага кашталяна Пшыемскага, які збіраў сілы за князя Канці. Знайшліся нават знаёмцы па элекцыі, узялі ў гурт, хоць мы, як то кажуць, камунікам, без возу-абозу. Ідзём на той Гданьск, аж тут вестка: пакуль Піпыемскі да Бродніцы дабраўся, саксонцы ўжо ля Мальборка’ Як тут паспець, калі адзін за шэсцьдзесят вёрстаў, a другі, гэта значыць мы, больш як за дзвесце! Пра наша войска ані чуткі. Разважыў я сам з сабою і кажу хлопцам: пара дахаты, пакуль нас не пачалі як ваўкоў асочваць. Дзякаваць Богу, паслухаліся. Усё ж далёка забрылі і пачуваліся не надта. Я ім яшчэ прапанаваў: хто хоча, няхай адразу сыходзіць, хто са мною застанецца на потым свой выбар адкладвае. А пакуль будзем пазбягаць і тых і гэтых.
Памеркаваўшы, як хутка будзе пашыраода барацьба груповак у Княстве, пан Мацей з Андрэем прыйшлі да згоднай высновы, што ідучы за прыкладам Кароны, а можа і ёй падаючы прыклад, Mar-
наты неўзабаве штурхнуць шляхту на партызанскія войны. А ў гэтых войнах аніякі Цэзар ці Ганібал не вызначыў бы ані фронту ані тылу, а іншым разам нават важнейшай задачы: хто тут за каго. У выніку гора ўсім.
Ва ўсіх нашых закалотах шмат бяды ад таго, браце,уздыхнуў паы Мацей што простая шляхта, грэчкасеі бедныя, не спрабуюць нават зразумець, хто і дзеля чаго іх падбівае. I гэта ўжо становіцца натурай, па сабе адчуваю. Паляпалі пана-брата па плячы, ён і расклеіўся. Роўны ён, бач, ваяводзе! пан Мацей здзекліва пакрывіўся. He ваявода яго клопатам праймаецца, а ён ваяводавы мэты сваёй адвагай і крывёю забяспечвае. I не супраць чужынца, а крывёю такога ж грэчкасея, як сам.
Пан Мацей усё ж не ўцярпеў, каб не паслаць бліжэйшага праверыць клунак з апоньчамі, ці добра ўвязаны. Супакоены, ізноў павярнуўся да Андрэя.
Я так скажу, вашмосьць, калі малазаможны шляхціц свайго пана бароніць у бядзе, падтрымлівае на сойміках гэта ганарова. Але ж нельга, каб ён як безразумны сабака, гаўкаў і грыз толькі таму, што яго нацкоўваюць. А ці не так бывае? Сабраліся, пакрычалі, выпілі, што далі, і раз’ехаліся, так і не скеміўшы, што іх імем прымалася і што будуць мець з таго апроч шуму ў чубе. Я ўжо не пытаюся, што будзе мець Рэч Паспалітая і яе кароль. 3 гэтым яшчэ горш. I калі падумаць, то вольнасць тая залатая, даруй пане шчырасць, зводзіцца для нас, загонавых ды засцянковых, да махання шабляй і калецтваў, адно аднаму ўчыненых. Але барані Бог крануць той жа шабляй магнацкае насенне, бо і горлам заплоціш. Дзе тут тая вольнасць і дзе тое золата? I пазалота пазлазіла.
Думкі пана Мацея выразна перагукваліся з поглядамі Генрыка Гурніцкага. Адзін дзесьці ў Гданьску, паляк, каталік, а другі можа і праваслаўны ці уніят, а калі і каталік, то напэўна з учарашніх уніятаў, ліцьвін. Але абодва аднолькава бачаць хваробы народашляхты, як самі сябе завуць. Абодва па сутнасці ў сваіх нараканнях падказваюць і лекі на іх. Ну чаму здаровыя нараканні агулу не маюць уплыву на сенатараў, магнатаў ды біскупаў? Асабісты інтэрас цалкам слепіць ім вочы і не дазваляе ўсвядоміць, што можна страціць усё, баронячы сваю ўсёдазволенасць і самавольства.