Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Вароніч павярнуўся да фурмана.
Ты, хлопец, праедзеш, як дамо дарогу, спынішся і нам дапаможаш.
Неўзабаве двое санак, весела пазвоньваючы цуглямі, гналі між іскрыстай снежнай роўнядзі. Пар белымі іголкамі асядаў на храпах і грывах коней. Вароніч з Мацеем, цесна прываліўшыся адзін да аднаго, вялі няспешную размову.
Дык, кажаш, назад вярнуўся? А там хто ж застаўся?
Швагер пакуль што. Можа і далей так будзе. Аддам яму ў дзяржаву тое Рэчышча. Свой чалавек, трэба дапамагчы.
А што той арандатар? He было выгады?
Мацей ніякавата ўсміхнуўся, як заспеты на нечым неразумным.
Ат, сорам расказваць. Сам з тою арэндай у дурні пашыўся. Каб год-два прамарудзіў, на палетках можна было б крыж ставіць: дзірваном бы ляглі адказаў, пакруціўшы галавою на ўспамін сваёй прамашкі.
А ў цябе там што? Пясок, балота? Ніколі там не быў зацікавіўся Вароніч.
Зямля неблагая, і ў добрым утрыманні была. А вось чэрці наваражылі з гэтым дзіваком звязаодаскрушна прызнаў Крыжэвіч.
А ў чым жа бяда? дапытваўся пан Кузьма, адчуваючы, што чакаецца вясёлае апавяданне, на якія Крыжэвіч быў вялікі майстра.
Бяда, браце Кузьма, у тым, што нехта дурня гэтага за мяжу звазіў. У Францыю, ці то Англію. Наглядзеўся там, ці наслухаўся, але вярнуўся з задумамі. Сам ён з гаспадароў, якім зайцы сена ко-
сяць. Жонка ў яго ўвішная. У яе вёсках і лад, і парадак, і прыбытак ідзе. А сужонага свайго яна нібы сына трактуе: на табе забаўку, а ў гаспадарку не лезь.
Пан Мацей сярдзіта заварушыўся ў цёплым гняздзе кажуха, улёгся зручней.
Вырашыў ён, бачыш, на ангельскі манір гаспадарку завесці з’едліва пырхнуў Мацей. каб дзічына дзеля палявання пад сам двор падыходзіла. Алені, лісы, можа і ласі. А паколькі ён усё ж не Радзівіл, то шукаў, каб зямля была адным кавалкам і да пушчы прылягала.
А тваё Рэчышча акурат яму адпавядала? здагадаўся Вароніч. Але ж ты мог і адмовіць, ведаючы, што ён зямлю аблогам трымаць збіраецца!
Думаеш, ён мне пра гэта казаў? Ані гуку! Мне ж такое і ў галаву не магло прыйсці! А ён мне пасля: гэта ж кантрактам не забаронена! Цярпеў, бо грошы наперад сплачаны.
Ці ж яму пушчы мала? здзівіўся Вароніч.
Бачыш, для яго наша паляванне недастаткова вытанчанае. Трэба на гэтыя палеткі звера кіраваць, а тут ужо таварыства будзе мець лоў на адпаведны манір.
Знаходзяць жа сабе людзі клопат! засмяяўся пан Кузьма.
А з-за іх і такім прасцякам, як я падхапіў Мацей. Ты ведаеш, з’язджаць дабром не хацеў. Мусіў сабраць людзей ды вознага паклікаць. I то яшчэ страляць уздумаў з-за плота.
Крыжэвіч перагнуўся над бакавінай вазка, прыжмурыўся на бліскучыя снягі. “Добра едзецца!” падумалася. Шчыльней утуліўся ў цёплае гняздо пад шкураю.
Слухай, а можа ён проста з глузду з’ехаў? выказаў здагадку пан Кузьма.
Халера яго ведае? Хлопцы да яго псярні з паходнямі: спалім, калі не адчыніш вароты! Здаўся, адчыніў. Ну, далей проста. Возны аб’явіў, што належыць, а мы засяліліся. А ў цябе ж якія навіны? пацікавіўся Крыжэвіч, ахвочы паслухаць.
Асаблівых няма. Сын, ты пэўна ведаеш, ажаніўся, на сваім гаспадарыць. Ага, во! Пабыў жа я ў Берасці, на рушэнні, а з тым і ў канфедэрацыю ўляпаўся. Але пра гэта мы, здаецца, гаварылі.
Паваяваў значыць. Ну і я з-за валтузні з злекцыямі пад страляніну трапіў. Быў жа ў Варшаве на з’ездзе патлумачыў пан Мацей. Меў гонар і прыемнасць. Усяго незапімат, асабліва прыемнасці.
Вароніч паварушыўся, падахвоціў сябра:
Цікава паслухаць! Ты ж там бліжэй быў. Чуецца-бачыцца, то і сваё ўяўленне лягчэй складаецца.
Думаецца пагадзіўся Мацей. Вэрхал гэты з двума каралямі, войска чужое шастае, шмат непрыемнага. Саксонцы мне сына ледзь са свету не звялі! Цудам уратаваны захваляваўся ён.
Што ты кажаш? жахнуўся Вароніч Іх жа тут здаецца яшчэ не відаць. Расказвай!
Я ж, дурань, паддаўся на ўпросіны і ўзяў хлопца з сабою, як на з’езд выбраўся. Караля яму хацелася паглядзець.
Паступова Мацей расказаў усю гісторыю з саксонцамі.
Аж уявіць страшна! жахнуўся Вароніч. -1 што ім да нас, гэтым саксонцам? Ці ж пытацца мусім, дзе ступіць, дзе сесці?
Відаць, менавіта такое ў іх разуменне, калі іхняга на пасад абралі.
Дык, кажаш, гэты чалавек у цябе зараз гасцюе?
-He скажаш, што гасцюе адказаў пан Мацей хвароба яго зваліла. Зараз ужо нічога, але яшчэ слабаваты, каб ехаць. Мы ўсе прывыклі да яго: ці то брат малодшы, ці сын старэйшы. Вядома, хлопца нам уратаваў, як жа не любіць!
Ясна! А што гэты, як яго, Андрэй, здалёк адкуль?
He так каб далёка. Крыху за Гародняй. Там у яго бабка з дзедам маёнтак маюць, бацькоў няма. I ён адзін з роду па мячы застаўся патлумачыў Крыжэвіч.
Гэта ж як яго далёка занесла! Паглядзеў свету.
-1 не кажы. Mae ледзь не ўсю ноч гатовыя слухаць, як пачне расказваць. Я табе скажу, але ціха: Анэта наша за ім, здаецца, млее пан Мацей прыжмурыў вока, запрашаючы да таямніцы.
Што ж, калі малады ды бывалы, сабою, кажаш, відны, то чаму ж дзяўчыне не млець. А можа і варта хлопца злавіць? Маёмасны, кажаш, станоўчы. Такіх на кірмашы не купіш памеркаваў Вароніч.
Пан Мацей пачмыхаў у вус, прыпомніўшы жончыны дапёкі з тым пострыгам. Што б на тое Вароніч?
А я, думаеш, працівіўся б? Дзеўка, бач, у кляштары гадавалася. Набожная страх! Ад бацькоў ёй неблагая спадчына дасталася, то манашкі і падбівалі на пострыг.
О, гэтым толькі пакажы! Смалою ліпнуць, каб прысабечыць у голасе пана Кузьмы чулася выразная няўхвальнасць шляхты да кляшторнай сквапнасці.
Ага. Згодзен, браце усміхнуўся Мацей. Але ўяўляю, што было б, каб нашы жанчыны гэта чулі.
Вялікая была б інквізіцыя пагадзіўся Вароніч. To дзяўчына ў вас?
У нас. А так па рознаму: то ў адной цёткі, то ў другой пажыве. А да нас прыехала, якраз Андрэя прывезлі, то яна ім апекавалася. Ад манашак навучаная хворых даглядаць пахваліўся Мацей пляменніцай. Іншая старая так не здолее,
Вароніч паківаў галавою, задаволены, што ў прыяцеля ўсё ў лад і нішто не псуе абодвум вясёлага падарожжа.
А што ж жонка да касцёла не паехала?
Ты ведаеш, яна, як і я, спакойна да гэтага ставіцца. А дзяўчына, мы ведаем, вельмі любіць. To вырашылі дагадзіць дзіцяці. Вось я і выправіўся.
-1 добра зрабіў. Будзе табе залічана усміхнуўся Вароніч.
Ды ўжо ж. Буду спадзявацца -у тон яму пагадзіўся пан Мацей. Вяртаўся пан Кузьма як носьбіт неспадзяванага рашэння.
Матруна, збіраемся ў госці! закамандаваў весела.
Пані Матруна здагадвалася, але ж сваё дыктаваў звычай.
Куды ж гэта? Надоўга?
Звычаем тых часоў гасцяванне магло доўжыцца не дзень-два, a тыднямі.
He палохайся. Мацея Крыжэвіча наведаем.
Блізкі свет! не вельмі ўзрадавалася пані Матруна.
А хіба ж ты не ведаеш, што яны ізноў у Калодзежах?
А-а? Ну, гэта недалёка. А як жа двор? занепакоілася гаспадыня.
Ці ж Пятрок з Кацярынай не ўправяцца пару дзён? Наведаць жа трэба, бо нібы наваселле. Ды і чалавек цікавы ў іх жыве. Ажно з Францыі.
Вароніч памаўчаў, чакаючы, якім будзе водгук на такую незвычайнасць. Але агаломшыць пані Матруну было не так лёгка. Тым больш пазнаць па ёй, ці ўдалося.
Француз, кажаш? перапытала яна і ўсумнілася: Маніць пэўна?
Вось і на табе! усклікнуў пан Кузьма ў роспачы. Маніць! Навошта ж Мацею маніць? Ды яшчэ мне? Ды і не француз той, а свой чалавек. Проста жыў там доўга, а зараз вярнуўся. Цікава распытаць.
Ну, вядома пані Матруна не крылася з насмешкамі. Табе ж край ведаць трэба, як там у тых французаў! Во як жа і дроў накалоць, тых не распытаўшы.
От нездарма кажуць бабскі язык што мянташка! Хлопец з палону турэцкага туды трапіў, па морах плаваў. Ці ж самой не цікава?
Ой-ёй-ёй! раптоўна забедавала жанчына. О, то ж, мабыць, напакутваўся бедны на чужой старане. Ці малады?
Пан Кузьма зарагатаў, паляпваючы сябе па каленях.
Во, ужо і забедавала, пашкадавала. Калі верыць Мацею, хлопец пекны, але для цябе замалады, гэта пэўна.
А каб на цябе! адмахнулася жанчына. Гзта ж мне Анэта дарогаю не-не ды і ўспамінала пра нейкага госця. Відаць моцна ёй запаў у сэрца успомніла. А можа і была б пара.
От, бабскі розум! падражніўся пан Кузьма. Адны сваты ў галаве.
He горшы за мужчынскі, калі з тваім параўнаць патлумачыла пані Матруна.
Дык я ж можа і не самы разумны з мужчынаў.
Я табе пра гэта штодзень кажу. Але ж ты не згодзен. А калі ед-
зем? Ахвочая падражніцца Матруна, аніколі не пераходзіла мяжу, за якою права гаспадара было неаспрэчным.
У суботу. Едзем да касцёла, там сустрэнемся, а пасля імшы разам да іх. Весялей ехаць і неяк па святочнаму пан Кузьма павярнуўся да Панаса.
Той шчапаў лучыну ля комінка, слухаў уважліва але не перабіваў бацькоў сваімі заўвагамі.
А ты што пазіраеш, як кот на подмазку? Збірайся, у Мацея сын якраз табе ў старэйшыя прыяцелі.
Праўда? ўзрадаваўся хлопец. От, дзякуй, татка!
Пан Кузьма задаволены павярнуўся да жонкі.
Матруна, як ты лічыш, трэба ж людзям што-кольвечы завезці, калі такія адведкі? Пойдзем, сынку, да каморы, паглядзім, выберам. Цікава да той Францыі?
Цікава прызнаўся Панас. Як Багдан расказваў па кніжках, і то цікава, а тут на свае вочы чалавек бачыў.
Заўваж, на моры ваяваў. Такога ў нас не часта сустрэнеш.
Oro! I з кім гэта ён? крыкнула Матруна ўслед, бо і пры хатняй працы не траціла пільнасці.
3 туркамі, з сарацынамі, ды іншымі. Дарэчы і дадому ён доўга морам плыў. Разам з тым французскім князем, што ў каралі нашы мерыўся адказаў пан Кузьма.
Ён ужо ведаў, што хутка жонка пачне турбавацца, ці ўсё гатова, хто ў чым паедзе і ці не здарыцца якая затрымка з выездам.
Дык ён і з каралём тым па свойскі, знаёмы?
He ведаю. Сама распытаеш, мо’ і табе неяк спатрэбіцца падражніўся пан Кузьма на адходным.
А табе абы падкалоць, блазнюк адгукнулася яна ў зачыненыя дзверы.
Адклад не ідзе ў лад, балазе і субота была на парозе. Сустрэча была гаманліваю, гасцяванне вясёлым, застолле шчырым і багатым. Застаўся, але выстаўся загадвала правіла шляхоцкай гасціннасці. На шчасце, гаспадарнаму Мацею не было патрэбы пазычаць.
Калі мужчыны засталіся адны і пачалося больш дакладнае высвятленне, хто чый ды адкуль, то вядома, гэта больш тычылася Андрэя, толькі ён тут быў збоку, чужы. Так і ўзгадаўся Клінок.
Як ты кажаш ваш двор завецца? Клінок? перапытаў Вароніч.
Але! Клінок. Што, можа быць давялося? запытаў Андрэй са епадзяваннем.