Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Ды не так шмат часу прайшло. Гэта так толькі здаецца супакоіў ён Андрэя.
Неўзабаве ўсе трое сядзелі за сталом. Пані Яніна, здавалася, памаладзела на дзясятак год. Аж свяцілася радасцю і прагнула надзяліць гэтым пачуодём абодвух сваіх застольнікаў. Ужо двойчы прымусіла расказаць пра іх сустрэчу і знаёмства, пра пана Мацея і яго сямейнікаў. Як зачараваная глядзела на ўнука і мабыць слухала не столькі тое, пра што апавядалася, колькі сам яго голас. Калі ўрэшце перайшлі да спраў тутэйшых, пані Яніна рашуча аб’явіла:
He ведаю, як табе, Андрэй, падасца, а мне наш Клінок найлепшае месца у свеце. Я, вядома, стары чалавек, да яго прывязаная, але паставіўшы новы дом, там вельмі няблага жыць.
А на што мне іншага шукаць? весела адгукнуўся Андрэй. Ды й волю дзеда трэба выконваць.
Пані Яніна вельмі хацела б як найхутчэй бачыць Андрэя панам на Клінку. Ані сам Андрэй, ані Вароніч не перашкаджалі ёй выказваць свае мары і надзеі, выпеставаныя за гады расстання.
Пан Лявон цябе чакае, Андрэй! Хоча здаць гаспадарку ў найлепшым стане, пакуль здатны да працы. А на мой погляд да няздатнасці яму яшчэ далёка засмяялася яна.
Андрэй паступова распытваючы, вяртаўся ў былое. Усплывалі ў памяці забытыя назвы, імёны і мянушкі, ажывалі ва ўяўленні краявіды. Захацелася ледзь не зараз жа усё гэта пабачыць. Вядома, лепш было б летам, але і зараз, зімоваю парою, не горш.
А што, каб мы наведаліся ў Клінок? запытаў ці то папрасіў Андрэй, зірнуўшы на бабулю і пана Кузьму. Як вы?
Станоўча засмяяўся Вароніч. Навошта адкладваць. Было б вельмі дарэчы з паняй ён павярнуўся да гаспадыні. Адначасна засведчылі б і асобу ўнука ў павеце. Ды і справы тэстамэнта пара разварушыць.
Абодва павярнуліся да пані Яніны. Усё залежыць ад яе самаадчування: ехаць жа халадамі, хай сабе і не так далёка.
Вельмі б хацелася -уздыхнула яна, вагаючыся. -Мароз, здаец«а, не так і прыціскае. А зацягваць сапраўды не варта. Падрыхтуюся і едзем закончыла рашуча.
Слушна падтрымаў Вароніч.. Пара маладому валацугу атабарыцца.
Даў бы Бог яшчэ яго ажаніць, тады і паміраць можна у тон яму азвалася пані Яніна.
А вось з гэтым апошнім спяшацца не трэба, тым больш, што яе ад нас з вамі гэта залежыць пажартаваў пан Кузьма.
Прыемныя зборы нядоўгія і захутаная, як дзіцё пані Яніна паімчалаў свой Клінок пад клапатлівым і такім кранальным эскортам любага ўнука.
Ну, у Клінку нам, здаецца, нікога не трэба ашчаджаць павярнуўся Вароніч да Андрэя, калі паказаліся забудовы двара. пан Лявон, як ты кажаш, ваяр, а іншыя маладыя. To ляці, хлопча, на дзядзінец, каб аж пыл курэў. гукнуў ён фурману. Пан вяртаецца!
Пан Кузьма выхіліўся з санак і глянуў наперад. Весела зарагатаў, успомніўшы багданаў аповед пра наезд.
Вярбы ў варотах няма'
Укруг дзядзінца прамчалі ў воблаку снежных іскраў. Коні аж прыселі, калі хлопец усім цяжарам цела напяў лейцы, змусіўшы стаць якраз насупраць ганку. Дзень быў сонечны, марозны, вясёлы, самраз на такое з’яўленне. Услед за першым вазком уляцелі санкі з панам Севярынам і суддзём Кундзічам.
На сустрэчу нечаканым гасцям спачатку выйшлі цікаўныя, а як пранеслася чутка, хто прыехаў, то на дзядзінец высыпалі ўсе, хто мог. Андрэй пераходзіў з абдымкаў пана Лявона да Алеся, вітаўся з рэзідэнтамі і Аленай, са службай і ўсімі, хто пра яго памятаў альбо толькі чуў.
Усе перашэптваліся, што малады пан прыгожы і вельмі паглядзісты. Калі яшчэ і норавам падобны, то і страху няма. Пасля першых павітанняў і выказванняў шчаслівай пані Яніны, Андрэй падзякаваў усім за старанную працу і асабліва за абарону маёнтка ад злых людзей. Паабяцаў, што ніколі пра гэта не забудзецца. Як яны яму дапамаглі, так і ён анікога сам-насам з бядой не пакіне. Аканомам па ранейшаму застаецца пан Лявон і ўсе яго павінны шанаваць і слухацца.
Пан гродскі суддзя выказаўся вельмі коратка, пацвердзіўшы, што перад усімі праўны ўладальнік маёнтка пан Андрэй Забела. На яго рукі перадае ўсе справы пані Яніна Забела, здымаючы з сябе датыхчасовае апякунства, што адпаведным чынам засведчана ў гродскіх кнігах. Выканаўшы службовы абавязак, пан суддзя адчуў сябе проста госцем і пачаў з Варонічам размовы аб гаспадарцы, да якіх быў вялікі ахвотнік.
Людзі патроху разыходзіліся, каб у цяпле за абяцанай паціху панам Лявонам чаркай абмеркаваць навіну больш грунтоўна. Пані Яніна, Андрэй і суддзя з Шарэвічам выбраліся у вёску, каб скончыць з усёй праўнай працэдурай ды вярнуцца на час да абедзеннага застолля.
У гасцінным пакоі было крыху цеснавата. Сталыя насельнікі ды госці перамяшаліся, пазбіваліся ў купкі па двое, па трое, абменьваліся звесткамі і чуткамі, але найбольш пра тое, як зараз пойдзе жыццё. Крыху трывожыліся рэзідэнты. Усё ж іх становішча не мела аніякай праўнай падставы, аўшанаванне традыцыі справа падыходу. Непакоіўся і Алесь, не так за сябе, як за Алену. Ці не палічыць іх Андрэй за непатрэбных нахлебнікаў?
Вароніч прыглядаўся да ўсіх з цікаўнасцю і пакрысе знаёміўся з маленькім сусветам, асяродкам якога быў Лявон Шарэвіч. У параўнанні з дваром Вароніча, кліноцкі выглядаў ледзь не кагалам. He адразу скемііп, хто каму радня, а хто толькі прыяцель. Вялікія здольнаесці ў пана Шарэвіча, калі утрымлівае гэтую талаку ў ладзе ды згодзе.
Вярнуўшыся з вёскі, пакуль рыхтавалі стол, Андрэй нібы мімаходзь, загаварыў з адным, з другім, імкнучыся супакоіць усіх, што аніякіх раптоўных змен у іх становішчы не будзе, што ён хоча захаваць тое асяроддзе, у якое зваліўся з далёкай далечыні. 3 тым і селі за пачастунак.
Па нейкім часе, аддаўшы стырно застолля Алесю, пан Лявон павёў Андрэя, Вароніча і суддзю з панам Севярынам у свой малы пакойчык, загадаўшы прынесці, калі не крэслаў, то хоць зэдлікаў з афіцыны. Пара была параіцца, якія захады і калі трэбаўчыніць. Усе чакалі, што скажа Андрэй. Ён жа павінен адшукаць той галоўны тэстамэнт, пра якіўсе чулі, але нічога не ведаюць. Сам Андрэй ведаў не болей за іншых і не мог здагадацца, што ў тым тэстаменце можа быць, пра якія скарбы ў ім гаворыцца.
Я мяркую, заўтра зранку зоймемся тым першым тэстамэнтам сказаў Андрэй. Сёння ўжо позна, ды і здарожыліся
Дык ведаеш, дзе шукаць? не стрымаўся пан Севярын.
Ведаю, але пацерпім да раніцы. Лепш хай нам пададуць збанокдругі добрага віна, ды падагрэтага усміхнуўся Андрэй старому.
Дапазна свяціліся вокны кліноцкіх будынкаў.
Назаўтра пасля снедання Андрэй услых перачытваў тэстамэнт, a ўсе у важліва сачылі за яго тварам. Якія патаемныя падказкі знойдзе ён у гэтых звычайных, традыцыйных выразах?
Ну што? запытаўся пан Лявон, не тоячы, што яму сёння, як і раней, ніякай здагадкі не аб’явілася
А нічога усміхнуўся Андрэй, крыху бавячыся амаль дзіцячым захапленнем таямніцаю гэтых пасівелых і сівых дзядзькоў. Шукайце які малаток, а лепш кавальскае зубіла ды рыхтуйце вазок.
Пану Севярыну здалося, што хлопец жартуе. Сам жа не раз думаў над гэтым тэстамэнтам разам з паняй Янінай ды Лявонам.
Вазок? здівіўся ён. Дык што ты тут выведаў?
Ды нічога тут няма проста адказаў Андрэй. Я і так ведаю, дзе шукаць. А вось што там, не здагадваюся, як і вы. Хоць і так ясна, што дзед Андрэй пакідае мне ўсё.
Але ж не ўсе ведаюць, што гэта “ўсё“? у задуменні прамовіў няўрымслівы пан Севярын, і тут цьмяная здагадка пачала выспяваць недзе ў глыбінях яго свядомасці.
Куды едзем? запытаў пан Лявон, загадаўшы рыхтаваць санкі.
Да каплічкі адказаў коратка Андрэй.
Каплічка стаялаў тым кутку могілак, дзе былі пахаваны Забелы. Андрэй, разграбаючы ботамі снег, скіраваўся да паўночнай сцяны. Нахіліўся над падмуркам, пачаў адбіваць тонкі слой вапнавага тынку. Ачысціўшы кавалак тры на дзве пядзі, абстукаў цагліны і выбіў між імі рошчыну.
Шукаць тут, сапраўды не прыйшло б у галаву сказаў пан Лявон. Хутчэй падумалася б недзе ў капліцы.
Дзед паказаў мне гэту. схованку на дзевятнаццатыя народзіны азваўся Андрэй, не спыняючы працы. He хацеў аддаваць яе ў нечыя рукі.
Пажартаваў ён з нас! засмяяўся пан Севярын. А можа мы і самі крыху ў дурні пашыліся? звярнуўся ён да лепшага сябра.
Шарэвіч адказаў сарамлівай усмешкай. Андрэй тым часам паслабіў дзве цагліны, засунуў у шпару нож і, расхістаўшы, выцягнуў спачатку адну, затым другую. Сунуў руку ў адтуліну.
Ну вось і дзедава пасланне! ён трымаў у руках берасцянку, залітую смалою. Адчыняць давядзецца дома.
А што са схованкай? напомніў пан Лявон, але тут жа сам адказаў. Да наступнага тэстамэнту яшчэ далёка.
Калі ў цяпле і ўтульнасці паселі вакол стала, Андрэй асцярожна зрэзаў вострым нажом круглае вечка берасцянага кораба і высыпаў змесціва. Там было толькі два аркушы. На адным быў ліст, што пачынаўся словамі “Майму адзінаму і каханаму ўнуку“ На другой паперыне быў адзін сказ: “Знайдзі Максіма Сапегу з Літоўскага Трыбуналу”, подпіс і адбітак дзедавага сыгнета. Унізе дробнымі літарамі, можа пазней напісанымі, было пазначана, дзе той двор, у якім можна знайсці гэтага чалавека.
Але ж і затаемніў стары! крэкнуў пан Севярын, хоць разумеў, што не дзеля жарту гоніць нашчадка з канца ў канец ваяводства.
Цікава, адтуль яшчэ куды пашле, ці не? выказаўся Шарэвіч.
Усё ж як аканом побач са сваім панам, трымаўся сціпла, гатовы да кожнага загаду.
Калі збіраешся ехаць? запытаў Андрэя.
Заўтра і паеду паціснуў той плячыма. Навошта адкладваць.
* « *
Вялікі сядзібны дом у атачэнні высокіх дрэў выглядаў мал яўніча і велічна. Здавалася жывуць тут не людзі, а каралеўны з казак ды іх чароўная чэлядзь. Будынак быў аднапавярховы, але на высокім падмурку. Круты дах праразаўся прасторным мезанінам, фасад якога выступаў над ганкам, апіраючыся на стомкія калоны. ІПматлікія вокны з вялікімі шыбамі давалі ўволю святла. “He дом, а палац падумаў Андрэй,няблага мець гэткі ж, альбо падобны.” Абшар перад будынкам добра дагледжаны. Шпалеры кустоў, роўныя грады,
летам напэўна патаналі ў кветках. Падмеценыя ад снегу дарожкі жоўтага пяску яшчэ больш падкрэслівалі святочнасць краявіду. 3 правага боку дом ахінаў парк, які далей зліваўся са звычайным лесам, дзе сосны сталі пад шапкамі пульхнага снегу ад учарашняй завеі. Злева вялікая сажалка. На ўмарожаны ў лёд кол накінута кола з уваткнутымі ў спіцы жэрдкамі карусель. Лёд ад свежага снегу яшчэ не расчысцілі, заўважыў Андрэй. Усё перад вачыма раптам падалося такім пазнавальным, такім свойскім, і што і перад чужым домам Андрэй чарговы раз адчуў радасць вяртання.