Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
У нечьш згодны, у чыімсці не зусім памяркоўна адказаў Андрэй.
Ён не збіраўся абвяргаць меркаванне Фрыча, што яго суразмоўнік праставаты шляхціц, якому пашэнціла неяк абцерціся аб замежжа. “Няхай сабе лічыць, пыха нямецкая” падумаў Андрэй.
Цікава, у чым першае і што кладзецца на другое?
Калі ласка! Я магу ацаніць бясспрэчныя поспехі ў вайсковай справе, больш мне блізкай. Што да гаспадарскіх, то неяк жа жывуць усміхнуўся Андрэй. Але зазначу галоўнае: гэта поспехі Францыі пад французскімі, зазначу, каралямі. I наступнікі будуць з французскага двара.
Пачуўшы такое, Фрыч насцярожыўся.
Смелае сцвярджэнне заўважыў ён ушчыпліва.
Хутчэй відавочнае заўважыў пан Максім. Каралям заўсёды здавалася, што Зямля мае малы радыус, адсюль і паверхню.
Усе ўгледзеліся ў пана Максіма, з-за нечаканага павароту думкі.
He ў моцы змяніць радыус, таму няспынна б’юцца за паверхню са смехам працягваў пан Максім. Але гора, калі гэта робіць прыхадзень нашымі сіламі, але не ў нашых інтарэсах.
Дык вы лічыце, што няшчасці Рэчы Паспалітай толькі ў тым, што яна аддавала трон замежным электам? Фрыч адразу павярнуўся да Сапегі...
Пану Максіму толькі гэтага не хапала, каб грунтоўнаўмяшацца ў размову
Пераважна так. Пачынаючы ад Сцяпана Батуры, нас прымушалі траціць сілы і сродкі дзеля дынастычных мэтаў абраных каралёў. Вельмі часта дзеля гэтага каралі сутыкалі шляхоцкія групоўкі, аслабляючы дзяржаву. Нібыдбаючы праабсалютызм, не заміналі сужыццю нашага рэспубліканізму з самаволяй магнатаў, па сутнасці анахранічнага феадальнага саслоўя. Адсюль вычва-
рэнне рэспубліканізму і выкарыстанне ў мэтах не згодных з яго прыродай.
Андрэй быў удзячны за своечасовую падтрымку.
Я не сказаў бы лепш за пана Максіма звярнуўся ён да Фрыча. Асмелюся дадаць, што пры захаванні сённяшніх дачыненняў нашы каралі, абвясціўшы наследнасць кароны, не сталі б мацнейшымі. Без змен усяго ладу гэта было б толькі заспакаеннем прагі пануючай сям’і, а не ўзмацненнем дзяржавы. Асабліва пры ўсталяванні замежнай дынастыі.
Пан Максім паказаў, што хоча паглыбіць сваю думку.
На ролю слабага караля найлепш падыходзіць чужынец. Ен не мае каранёў, не ведае, а часта і не хоча ведаць, ані мовы, ані звычаяў, лёгка паддаецца маніпуляванню з боку тых, хто дапамог яму атрымаць карону. Рэч Паспалітую лічыць жыццёвай крыніцай прыбыткаў сабе і свайму атачэнню. А калі не ўдасца ўсталяваць сваю дынастыю, то хоць патоп! Ці ясна я тлумачу?
Як пан Maxime! засмяяўся Фрыч.
Па ім цяжка было пазнаць, ці задаволіўся ён пачутым, ці яшчэ нешта хацеў бы выведаць. Большасць выказанага за сталом не было навіной. Ліцьвінская шляхта, загартаваная соймікавай свабодай, выказвалася, не тоячыся. Большасць яе не хацела над сабою моцнай уладарнай рукі. Паны-браты на загродах не ўяўлялі жыцця без соймікаў, без права вета, без удзелу ў абранні суддзяў, маршалкаў, дэпутатаў і паслоў. He здзівіла Фрыча і паставаМаксіма Сапегі. Мацуючы сваю перавагу, Сапегі не менш, калі не больш, чым шляхта, дбалі пра захаванне святых шляхецкіх вольнасцяў. Бачыш, і гэты Забела, паслужыўшы Людовіку XIV, не закаштаваў у французскім абсалютызме. He задбае пра тое, каб забяспечыць князю Канці наследную карону. He дзіва, калі і ў рокаш пойдзе, памкніся князь усталяваць тут французскія парадкі насуперак іхнім pacta conventa? I з саксонскім курфюрстам будзе не інакш.
Дык ці згодны вы з маімі довадамі? напомніў Сапега.
Як я разумею: у абарону рэспубліканізму? -удакладніў Фрыч.
Няхай і так, калі не лічыць рэспубліканцамі вялікіх гетманаў, канцлераў ды маршалкаў засцярогся пан Максім.
Немец не спяшаўся з адказам. Пацягнуўся да келіха, скаштаваў, дэманструючы вялікае задавальненне.
Усё ж у мяне такое ўражанне прамовіў ён што ваіпы аргументы лёгка павярнуць на карысць асвечанага манарха, якім рухае жаданне ўзняць сваю дзяржаву на прыступку вышэй папярэдніка і забяспечыць тое ж, альбо і большае для свайго нашчадка.
Але толькі для нашчадка і са свайго асяродзя! падкрэсліў Сапега, а Андрэй згодна кіўнуў галавою. На маю думку Ян Сабескі, хоць і хварэў на дынастычнасць, быў ці не самым лепшым таму, што са сваіх. I Княству шкоды не чыніў, хоць з можнымі нашымі
не ладзіў. He было дробязнай помсты, якая наўсіх бы сыйшла, хоць яго і нацкоўвалі. Як зараз будзе, не ведаю.
Пагаманіўшы на заканчэнне аб розных дробязях, пачалі разыходзіцца па сваіх пакоях.
Калі яны засталіся ўдвох, пан Максім сам здагадаўся патлумачыць з’яўленне Гюнтэра Фрыча ў іх доме.
Некалі быў адрэкамендаваны маладзенькай Дароце Прозар. Гады ў рады трапляўся на якім бале, аж вось зараз выплыў на такой пасадзе пан Максім невыразна хмыкнуў.
Слізкі нейкі заўважыў Андрэй.
Як кожны шпег проста і неаспрэчна сцвердзіў Сапега.
Шпег? Але чый?
А хто заплаціць! грэбліва кінуў пан Максім.Сёння напэўна спрабуе ўплішчыцца да канцістаў. Хоць бы з дапамогай французскага вымаўлення.
* * *
Далейшае ўвасабленне прароцтваў з “Шаўковай ніткі свету” на абшарах турэцкіх уладанняў, а дакладней у Малдове і Валахіі, выстаўляла Аўгуста II спадкаемцам палітыкі Яна Сабескага. Нібыта па задуме Яна III меў усталяваць на гэтых землях спадчынную дынастыю, а пры нагодзе аднавіць гандлёвы шлях між Усходам і Еўропай.
Але прадказанні саксонскага містыка не ўлічвалі шляхоцкага рэспубліканізму Рэчы Паспалітай і традыцый соймікавага самакіравання. He браўся Грэбнерам пад увагу і стан скарбу шляхоцкай рэспублікі, які, дарэчы сказаць, у той час быў нашмат лепшы.
А сёння скарб дзяржавы выглядаў жахліва. Ужо дзесяць год яку Рэчы Паспалітай перасталі біць манету, грошы няспынна страчвалі вартасць. Яшчэ ў 1691 годзе, адбылося амаль поўнае раздзяленне паміж гетманамі дзяржаўнага скарбу, прызначанага на патрэбы войска. Гетманы ператварыліся ваўсёмагутных міністраў, самі вызначаючы не толькі памеры і парадак ападаткавання на вайсковыя патрэбы, але фармавання і фінансавання войскаў.
Аўгуст II спадзяваўся адолець гэтае бязладдзе, падмацаваўшы сармацкі розум абодвух народаў здольнаесцямі саксонскіх міністраў і дарадцаў, пакуль шляхта будзе цешыцца новым паходам на туркаў.
Нехтамне казаў няпэўна прамовіў Аўгуст што самым важным у дачыненнях з Соймам складанне дэлібэраторыяў?
Так пагадзіўся давераны сакратар з паслужлівых палякаў. Іх трэба складаць так, каб сенатары не падумалі, што пытаюцца іх думкі. У дэлібэраторыях павінна выкладацца рашучасць манарха давесці нарады Сойму да неабходнага яму выніку. Сама думка пра зрыў Сойму павінна ўспрымацца як непавага да маястату.
Што ж, выходзіць я нічога не пераблытаў з вашымі Соймамі і Сенатамі задаволена крэкнуў АўгустІІ.
Ужо ў канцы лютага 1698 года інжынер Карду, француз у саксонскай службе, прапанаваў план паўднёва-ўсходняй кампаніі. Шляхта Рэчы Паспалітай была не супраць вайны за КамянецПадольскі і ўкраінскія землі, але не хацела, каб выправай кіраваў сам кароль. Баялася, што на хвалі вайсковых поспехаў паспрабуе павялічьіць свае ўплывы, а то й усталяваць абсалютызм. Супраць асабістага ўдзелу караля ў паходзе выказваліся сенатары, згуртаваныя вакол вялікага гетмана кароннага Станіслава Ябланоўскага, шмат хто з высокіх ўрадоўцаў. Аўгуст II супакойваў падазрэнні і спакушаў пашырэннямі межаў дзяржавы аж да Дунаю. Усё ж, палохаючы вяртаннем Канці, пераканалі, што кароль павінен мець мажлівасць пакінуць турэцкі фронт, каб заняцца адпорам французу. На кіраўніка паходу Аўгуст II запрасіў фельдмаршала князя Фердынанда Віртэмбергскага, не найлепшага ваяра, затое адпаведнага грэбнераўскаму акрэсленню “дацка-гальштынскага вайсковага намесніка”, бо акурат служыў дацкаму каралю.
Але намеры Аўгуста II ішлі насуперак старанням еўрапейскіх краін, найперш Англіі і Галандыі, захаваць усталяваны з такой цяжкасцюмір Святой Лігі з Турцыяй. Падрыхтоўку да малдаўскай кампаніі падштурхнула нота цэсара Леапольда ад 23 красавіка да Рэч ы Паспалітай і Расіі аб англа-галандскім пасярэдніцтве ў справе міру і аб прапановах султана. Пазіцыя венскага двара вызначалася формулай: Uti possidetis ita possidete, як валодаеце, гэтак і валодайце. Пага дзіцца на цэсаравы ўмовы значыла пакіну ць туркам не толькі камянецкую крэпасць, але йукраінскія землі. Напружанасці дадала зняважлівая ацэнка аўстрыйскімі міністрамі ролі Рэчы Паспалітай у Святой Лізе. Усе перамогі, на іх думку, атрыманы высілкамі Аўстрыі і Венецыі, таму Рэч Паспалітая не можа патрабаваць салідарнасці, а толькі падтрымкі на мірным кангрэсе, прызначаным на 15 верасня 1698 года. Быліўсе падставы спадзявацца згоды між Аўгустам II і шляхтай.
Аўгуст II вялікай далонню гучна прыпляснуў прачытаны ліст да сталешніцы.
Добра, што Святы Ойча не ладзіць з французскім каралём!
Рады быў даведацца, што французскія дыпламаты не дамагліся ў Ватыкане асуджэння Аўгуста II за фальшаванне элекцыі.
Так, гэта нам на карысць кіўнуў Флемінг.
~1 не каштавала ні талера! весела выгукнуў кароль.
Ен усё яшчэ не перахварэў радасцю атрымання кароны і не бачыў новых клопатаў, прынесеных падвойнай элекцыяй.
Ты, бачу, не вельмі задаволены дасягнутым? кароль дапытліва зірнуў на дарадцу. Хто, як не ты павінен бы радавацца?
Я і рады, Ваша Вялікасць пахіліў галаву Флемінг. Але новыя набыткі новыя турботы: закалоты ў Вялікім Княстве, тыя ж канцісты. Хапае клопатаў...
Супярэчнасці, што раздзірал і дзяржаву ў апошняе дзесяцігоддзе панавання Яна III, не маглі знікнуць самі па сабе і сталі непрыемным набыткам новага караля і ягоных міністраў. Першым, на каго абрынуўся гэты цяжар, быў Флемінг, як найбольш дасведчаны ў справах Рэчы Паспалітай. He шкадаваў высілкаў у пошуках выйсця.
Ну і Ломжанскае пагадненне тонам пераможцы нагадаў Аўгуст II.
Працяглыя перамовы з прымасам і магнатамі абодвух народаў завяршыліся 2 сакавіка 1698 года падпісаннем пагаднення. Між дваццаці аднаго пункта ці не самы істотны даваў прымасу права кантраляваць паводзіны караля і рэпрэзентаваць перад ім Рэч Паспалітую. Такім чынам сцвярджалася толькі персанальная унія Рэчы Паспалітай з Саксоніяй, а не поўная, як вельмі хацелася Аўгусту II.
Але ж гэтыя ўпартыя не пагаджаюцца на каранаванне Крыстыны-Эбергардыны, брандэнбургскай прынцэсы, дачкі Вялікага Электара!не стрымаў злосці Аўгуст.
Ен усё думаў, што махлярствы можна будзе ладзіць пры кожнай нагодзе.