Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Рокаш часта рабіўся пасткай, у якую заганялі правадыроў іх празмерныя палітычныя амбіцыі.
Перахапіць той ліст было б найлепей выказаўся Ян. Год таму, памятаеце, пашэнціла.
А можа варта было б неяк да караля падкаціцца? сказаў Шырма. Падлашчыцца ды выведаць, як ён да Сапегаў ставіцца, куды схіляецца.
Як ставіцца, я табе, вашмосьць, і без выведвання скажу засмяяўся Сурмач. Невялікая загадка.
Шырма з цікаўнасцю павярнуўся да паручніка. Чалавек пану Адаму малазнаёмы, але бачна, у Сапегаў карыстаецца і даверам і пашанай. Гэтага Шырму было дастаткова, каб паставіцца да яго падобным жа чынам.
To як жа? запытаўся ён як гжэчны вучань.
Няўжо, васпан, думаеш кароль збіраецца несці нам, ліцьвінам ды палякам, шчасце і дабрабыт? Ані галоце, ані нават Сапегам ён нічога не прагне даваць! Гэта мы, абодва народы, дзеля ягонай Саксоніі павінны старацца. Там яго інтэрас і грунт. А тут ён будзе нашы сваркі падаграваць ды нашы болькі дрэпаць.
Праўду Мікола кажа уздыхнуў Сцяпан.
Ну, Сапегі яго не хацелі напомніў Сурмач. Праўда і французу дапамагчы не парупіліся.
He зусім разумею чаму прызнаўся Сцяпан. Старэйшых справа. Але і князь вінаваты, павінен быў раней сюды прыехаць.
Праўду кажаш. А зараз кароль не ўсядзіць ціха сказаў Сурмач дзе пачне бурду не ведаю, але прадчуваю, пачне абавязкова. Добра было б паладзіць з канфедэратамі як найхутчэй.
Аможа пашукаць хаўруснікаў з добрым войскам? выказаўся Ян.
Войска найперш забярэ табе і шчанюкоў і харціцу, да ўсяго дацягнецца рука хаўрусніка з добрай зброяй засмяяўся Сцяпан.
* ♦ ♦
Іван, коней не рассёдлываць! пачуўся камандзірскі голас. Хутка рушым.
Багдан з Панасам корпаліся ля коней, калі з двара заезду данеслася іржанне і шматгалосая гамана. Багдан адразу зразумеў: сапежанскія.
Няхай крыху астынуць, пане паручнік мякка, ледзь не плачліва, запярэчыў нябачны Іван. Лепш ім пад страху ды папаіць.
Але пана паручніка заступніцтва не кранула.
Нічога! Некалі! адрэзаў ён. Абатрыце бакі, сена вынесіце. Колькі тут той язды.
Багдан азірнуўся па стайні.
Панас, давай на вышкі, хутка!
Абодва ўмомант ускараскал іся на вышкі, што працягліся над адным канцом стайні і зашыліся ў салому, нагарнуўшы вал перад сабою. Якраз у пару, бо палова варот адчынілася і зайшлі двое, трымаючы коней пад цуглі.
Во, бачыш, як іншыя за коньмі глядзяць павучальна прагучаў той жа голас, з двара а таксама ж ненадоўга, калі пад сёдламі.
“Варта паслухаць, куды іх чорт нясе” падумаў Багдан.
Усё яшчэ з канфедэрацкай звычкі ставіўся да салежанскага боку як да непрыяцельскага. За сваіх неблагіх, але не баявых коней, не баяўся, наўрад ці паквапяцца, але на вочы лезці лічыў рызыкоўным.
Жаўнеры па двое, па трое бралі па бярэмцу сена з невялікай сцірты ў канцы стайні і неслі сваім коням. Ці то не мелі аўсу, ці бераглі на пазней. А першыя двое, хутчэй за ўсё чаляднікі камандзіраў, прыставілі коней да ясляў і сталі даглядаць.
Такога каня ўхайдокае! Куды гэта варта? у голасе Івана, як вызначыў Багдан, чуўся папрок гаспадару жарабца. Ад яго ведаеш якія жарабяты могуць быць? Агністыя, перуновьхя!
Ну, на жарабяты гетман заводскіх коней мае запярэчыў другі, маладзейшы.
Абодва завіхаліся проста пад сховішчам хлопцаў і кожнае слова чулася выразна.
Кажаш заводскія? насмешліва перапытаў Іван. Але вось такі прыгажун, што тысячы вёрстаў капытамі адбіў рыссю ды галопам, гэта ж не той абібок, што па сенажацях гойсае, на кабыл касавурачыся. He, браце! Баявыя жарабкі толькі ад баявога бацькі вядуцца. Іван прыпыніў навуку, здымаючы сядло і гуньку. Паклаў сядло на паліцу, гуньку страсянуў і выцер. Канешне гэта ўсё, калі не ўхайдокаць божае стварэнне у голасе чулася нязбыўная крыўда за конскія пакуты ад неразумнага вершніка. Дай, косю, я табе спінку вытру ды грыўку прачашу, каб шыйка абветрылася!
На гэтую ласку конь, сапраўды, азваўся ўдзячным пырханнем і пацёрся галавою ад плячук жаўнера.
Ты каня больш, чым пана паручніка шануеш пажартаваў малады
А што пан паручнік! Ён чалавек, сам сабе можа парадзіць. A конь? Хвастом абмахнецца небарака і ўсё спагадліва прамовіў Іван. Ну а як ён спіну сабе вытра, ці падпахамі? Храпы тыя ж? Альбо, барані Божа, клешч!
Пад спачувальныя прыгаворкі жарабцу даваліся ўсе магчымыя палёгкі.
А колькі да той Лосіцы ехаць? Іван раптам змяніў напрамак размовы. Вёска гэта ці двор які?
Халера яго ведае. Гэтаўжо лічы Карона. Мабыць мястэчка У голасе маладога адчувалася няпэўнасць.
Дык чаго мы туды промся на злом галавы?
Малады здагадваўся, што йшлося пра няспешную язду трухам, рыссю ды ў меру галопам, каб цягліцы разагрэць, і зарагатаў:
He іначай лічыш, што яснавяльможны Міхал Сапега са мною раіўся?
На гэтаўжо Іван азваўся густым басавітым рогатам.
Ну ты скажаш! He раіўся! А мо’ дарма?
Ён жа не ведаў, што табе будзе цікава заступіўся за пана Міхала Сапегу малады жаўнер.
Багдан зірнуў на Панаса, наказваючы асцярожнасць. Даручэнне Сапегаў да Кароны не магло быць дробязным.
Усё ж у душу Багдана запала крыху ад Берасцейскай канфедэрацыі. Прынамсі тое, што Сапегі па той бок агню для яго. Ужо каторы раз так здаралася, што ён выходзіў супраць іх: нібы пад уплывам абставін, але заўсёды супраць. Мабыць, такое наканаванне.
Размова пад імі ішла сваім парадкам.
Мне, скажу, не так і цікава, а вось каню не ўсё адно колькі яму яшчэ цуглямі зяпу ірваць будуць выказваўся старэйшы.
Ведаеш, Іван даверліва, але з ценем лёгкай кпіны, пачаў малады. Я іншы раз думаю, каб коні верылі ў Bora, то яны б цябе святым абралі.
Хлопец спрытна адскочыў ад іванавай плёткі, што пляснула хвастом побач.
От, блазнюк! засмяяўся Іван. Вось паспавядаю бізуном, то будзеш ведаць, як дражніцца ды блюзнерыць.
Але такія насмешкі яму хутчэй падабаліся, чым крыўдзілі. Багдан чамусьці падумаў, што хацеў бы мець над сваім табунком такога стаеннага, як гэты Іван. Абодва жаўнеры былі старанныя і, відаць, у пашане ў сваіх афіцэраў, бо не збаяліся парушыць загад і заняліся коньмі замест проста палайдачыць. Павесілі коням торбы з аўсом і сталі адпачываць.
А калі зловім таго Пацея, то далей паскачам ці назад, як ты думаеш, Іван? запытаў малады.
Багдан замёр, пачуўшы знаёмае прозвішча. Ізноў нешта пачалося між Сапегамі і шляхтай, пакуль ён займаўся сваімі справамі. А можа толькі між можнымі, калі ловяць Пацея?
Са мной, браце, таксама не раіліся крэкнуў Іван, ускідваючы сядло . Халера іх, браце, ведае, гэтых паноў. Можа і далей пагоняць. Але ж сам чуў, што паручнік сказаў: колькі тут той язды.
Відаць, пэўныя, што насцігаем. Але ж і ўз’еліся на таго Пацея! А з-за чаго?
Панскія справы, браце. Палітыкаадсапнуў Іван, асцярожна зацягваючы папругу сядла.
Хоць бы ўжо здагнаць хутчэй ды дадому пажаліўся малады.
Вядома. Але ж яны нас чакаць не будуць рагатнуў Іван. Непапраўную бяду могуць мець ад гэтай сустрэчы. Ну, павялі на двор.
Бач, ім некалі! падражніўся малады ля варотаў. Калі яшчэ адарвуцца ад пляшкі.
Я думаеш верыў, што тут жа і паскачам? Гэта для жаўнера часу на кілішак няма.
Галасы аддаліліся. Жаўнеры нават вароціну вярнулі на месца. Багдан быў у разгубленасці. Пацей залічыў яго ў рушанне ў цяжкі час, давяраў важныя справы. Таго варшаўскага нападу мог і не спадзявацца, выпраўляючы з лістом. А што задача небяспечная, не таіў. I ў Варшаве, як служыў, добра ставіўся, плаціў шчодра. Няўжо даць яго захапіць знянацку, a то і забіць? He ганарова гэта аддаць каго б ні было Сапегам.
Выйсце падказаў выпадак. Праз другія вароты заскочыў хлопец. Справіў малую патрэбу і заўважыў Вагдана з Панасам, што высунуліся з вышак.
Ад тых хаваецеся? кіўнуў галавою.
Ад іх прызнаўся Багдан. Чорт іх ведае, што за людзі.
Паноў Сапегаў людзі сказаў хлопец са злосцю. Любога могуць пакрыўдзіць , і простага шляхціца таксама.
He любіш Сапегаў? спагадліва запытаў Панас свайго аднагодка.
Няма прычыны любіць. Фальварак наш спалілі, бацьку пакалечылі. Сам вось мушу ў карчме слугаваць, бо сям’я ў радні ціснецца, а там таксама небагата. Можа не ўсе ў іх такія, але звераватых зашмат, як зірнеш патлумачыў хлопец.
Багдан вырашыў перапыніць гэтыя горкія думкі. Час марнаваць было нельга.
Скажы, браце, ці далёка да Лосіцаў?
Там хлопец паказаў рукою гэта як на Лосіцу. Дарэчы і яны туды, сам чуў папярэдзіў ён.
А да Бугу як нам незаўважна выслізнуць?
Вунь там лагчына, а з яе сцежка на дарогу. Дарога прама на Вуг, а на Лосіцу направа.
Дзякуй, браце! Вагдан пакорпаўся ў кішэні і падаў манету.
-1 вам дзякуй, пане! Давайце я вам коней выведу, а вы цішком услед. Так лепш.
Сапраўды, добра раіш! пагадзіўся Багдан.
Усё шмат часу не заняло, і Багдан з Панасам стаялі ў глыбокай лагчыне на сцежцы, што вяла да ростані.
Слухай, Панас, нам трэба на час разлучыцца. Ты ж чуў, што сапежанцы хочуць злавіць і хутчэй заўсё забіць... аднаго чалавека.
Пацея? удакладніў Панас.
Так. А мы з тваім бацькам пад ім ў Бярэсці ваявалі. He магу не папярэдзіць. Разумееш?
Але чаму я не з табою? Я не баюся!
Багдан ведаў, што гэта не зусім так, але быў узрушаны даверам хлопца і ахвотаю ісці за ім у небяспечную справу.
Удвох мы будзем больш прыкметныя -патлумачыў паспешліва. Возьмеш грошы і паедзеш на Буг. Сцеражыся. Нікому ані гуку. Зброю ўжывай у крайнасці. Начуй лепш у лесе, чым у карчме. Спадзяюся, да ночы дабярзшся да ракі. Там мяне чакай.
Вагдан пераклаў грошы ў сядзельную торбу панасавага каня, праверыў збрую.
Гані, Панас! Павер так трэба.
Усё зраблю як мае быць. Бывай!
Гані!
Багдан пляснуў далоняю па крыжу панасавага каня. Сам не мог хвіліны марудзіць. Сустрэчны вецер выціскаў слёзы з вачэй, замінаў сачыць за дарогай. Але вось і карчма. Даў бы Бог тут насцігнуць пасланцоў. Чалавек на падворку не выглядаў на карчомнага служку. Багдан асадзіў каня побач з ім:
Дзе пан падскарбі? крыкнуў ледзь аддыхваючыся.
Пан падскарбі? маладзён пытаўся абы як, але заўважна насцярожыўся і неўпрыкмет заступіў Багдану дарогу да будынку.
He дурыся, хлопец! злосна выгукнуў Багдан. Дзе пан падскарбі Пацей? Ён мне конча патрэбен. Небяспека!
Двараніна багданава нецярплівасць не збіла з тропу. Ен з недаверам агледзеў назолу з галавы да ног і паспрабаваў працягнуць допыт.
А чаму ты думаеш, што ён тут?
He думаю, а спадзяюся! крыкнуў Багдан амаль у роспачы. Кліч яго неадкладна!