Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Пацей трапіць да караля, атрымае абяцанне дапамогі, а менш чым праз год стане стражнікам літоўскім. Заслепленыя ўзаемнай варажнечай шляхоцкія групоўкі не заўважалі, што новы кароль робіць усё, каб яны не дайшлі да згоды, каб бездань між імі, гатовая прыняць безліч жыодяў і мора братняй крыві, надалей пашыралася. У гэтай сітуацыі неразуменне мацнейшага боку, сапежанскага, надзеленага ўладай, было проста злачынным.
Невядома, ці імчаў бы Багдан на злом галавы, калі б ведаў, з чым Людвік Пацей і Лявон Агінскі спяшаюода ў Польшчу і да чаго гэта прывядзе. Каралеўскі бок улічыць пазіцыю шляхты ў далейшых перамовах з канцістамі. Падпісваючы ў Ловічы чарговае пагадненне, кароль дадасць пункт пра забарону займаць адначасна некалькі пасад асобамі адной і той самай сям’і. А ў палове траўня залпы гармат на ловіцкім замку прыпячатаюць згоду: канцісты прызнаюць Аўгуста II.
• • •
Флемінг закончыў парадкаванне папер і ўзняў вочы на караля.
Расклад усходняга паходу, Ваша Вялікасць, гатовы і ўхвалены нашымі генераламі. Жадаеце выслухаць спрэчныя меркаванні?
Сам-насам з уладаром Флемінг не крыўся са сваёй звыклай самаўпэўненасцю і жаўнерскай пыхай. Толькі ў прысутнасці іншых асоб перад абліччам караля дарадца сачыў за сабою, каб не калола вочы розніца з робленай, але вельмі пераканаўчай, ласкавасцю і дабрынёй уладара.
Цікава, з чым яны не згодныя?
Генерал Ёахім Траўтмансдорф, пяхота, Ваша Вялікасць, сумняецца ў мэтазгоднасці выправы ў цэлым.
Што?! павысіў голас Аўгуст II. Пасля таго, як я адобрыў план?
Ён, Ваша Вялікасць, выказаў цэлы шэраг крытычных заўваг
вельмі дарэчных Флемінг паспяшаўся апраўдаць знадта смелага ваяку. Ёсць ду мка не траціць сіл ы на аблогу Камянца-Падольскага, а перарэзаць яго камунікацыі і змусіць да капітуляцыі.
Аўгуст II задумаўся. Аблога магутнай фартэцыі справа нялёгкая і за дні-тыдні з ёю не ўправішся. А жаўнераў зойме шмат. I страты прынесці немалыя.
А што з войскам?
Даклад ад пачатку запавядаўся нецікавым.
-Марудна, Ваша Вялікасць. Ані Карона, ані Вялікае Княства не спяшаюцца. Вось ліст вялікага гетмана Сапегі ад 3 траўня.
Што ж ён піша?
Флемінгу не меў рэзону маніць каралю. Вялікаму Княству было цяжэй рыхтавацца да вайны, чым Кароне. Барацьба Сапегаў з Радзівіламі, Вішнявецкімі, Агінскімі, Крышпінамі і згуртаванай вакол іх шляхтай ад ранняй вясны перайшла ў адкрытыя збройныя дзеянні. Войска, падпарадкаванае вялікаму гетману, несла ў гэтым змаганні значны цяжар.
А вось слухайце, Ваша Вялікасць павучальна прамовіў Флемінг. ’’Ваша Каралеўская Вялікасць, Пане мой Міласцівы, не маем грошай не толькі на сплату жолду, але і на гібэрну. He бачу рэальных магчымасцяў падрыхтоўкі войска да вайны без фінансавай дапамогі Вапіай Каралеўскай Вялікасці.” I далей пра тое ж.
Вочы караля бліснулі. Пра Вялікае Княства Літоўскае ён ведаў яшчэ менш, чым пра Польшчу, цяжка было зразумець яго дачыненні з Каронай і выбарным каралём.
Хітры ліцьвін просіць грошы, а сам няспынна ваюе і на гэта грошы мае! сярдзіта прамовіў ён. Шляхце цікавей забаўляцца ва ўласную вайну, чым ісці ў мае шэрагі! Дамо гетману дапамогу, але калі суцішыць Княства.
Флемінг вымоўна паціснуў плячыма.
Парадокс, Ваша Вялікасць! Самая ваяўнічая ў Еўропе шляхта амаль заўсёды не хоча вайны.
Аўгуст II злосна хмыкнуў.
Можа з тае ж прычыны яна гэтак часта не магла абараніцца?
Ён быў моцна незадаволены. Пошук хаўруснікаў не прыносіў спадзяванага плёну. У цара, добрага сабутэльніка, свае мэты, а тыя далекавата ад будучага тэатра вайны. Прасіць войска? Дык і сваё мясцовы люд гатовы перабіць пакрыёма калі б хапіла сілы. Ізноў жа, дарма ваяваць ніхто не паквапіцца.
Размовы Крыштапа дэ Васэ, даверанага дыпламата Аўгуста II, з расейскім царом у Гаазе ў травені 1698 года не прывялі да пагаднення. Але дэ Басэ дамовіўся, што вяртаючыся ў Расію, цар сустрэнецца з Аўгустам II. Да Равы Рускай блізу Львова Пётр Першы
заехаў па дарозе з Вены, дзе без поспеху спрабаваў схіліць венскі двор да працягу вайны з туркамі.
Аўгуст нават склікаў нараду каронных гетманаў з удзелам цара. Пётр Першы запэўніў прысутных, што “дзеля любові да брата свайго Аўгуста і Рэчы Паспалітай гатовы весці вайну з туркамі”. Караля гэтыя ваяўнічыя настроі на словах толькі раздражнялі, ён хадзіў хмурны і думаў, як выбраода з турэцка-татарскай справы без страты рэпутацыі. Ахвотна спыніў бы кампанію, ім жа навязаную, але як гэта сустрэне Рэч Паспалітая? Трэба знайсці адпаведную спасылку, на нешта пагадзіцца, каб пасля кінуццаў больш спакуслівую авантуру. Карона ў Курляндыі сёння здавалася даступнай і прывабнай, не тое, што гэтыя падтурэцкія землі. Там даволі адабраць у шведаў Інфлянты і ўсё атрымаецца.
Таму Аўгуст II не аддаваў саксонскаму войску загаду на марш і нават пазбягаў размоваў на гэты конт. He хацеў з-за КамянцаПадольскага высільваць войска, патрэбнае дзеля мэты, бліжэйшай яго сэрцу, а царовы клопаты ў Маскве не дазвалялі разлічваць на расейскіх хаўруснікаў. 26 траўня кароль сабраў у Варшаве Раду Сенату. Пяць дзён гарачай дыскусіі закончыліся пастановай усё ж не адмаўляцца ад паходу. Меркавалася, здабыўшы Малдову і Мультаны, аддаць іх “пад апякунскае панаванне Яго Каралеўскай Вялікасці”. Апроч гэтага Рада пастанавіла выслаць ноты пратэсту цэсару, папу Інакенцію XII і Вільгельму Аранскаму, пасярэдніку ў перамовах з Турцыяй. У Вену выправіўся надзвычайны пасол Ян Гамалінскі.
Саксонскае войска падцягнулася да Варшавы толькі ў палове чэрвеня і пачало абдзіраць навакольных сялян, выклікаўшы пякучую нянавісць. А кароль быў змушаны заняцца справамі Вялікага Княства.
Мусім усвядоміць, Ваша Вялікасць як малому даводзіў Флемінг што ліцьвінская шляхта, занепакоеная лёсам блізкіх і захаваннем сваёй маёмасці, лічыць малдаўскі паход нечым неістотным і непатрэбным. Магнаты толькі пачалі даваць грошы на свае падапечныя рэгімэнты.
Але ж не ўсе так ставяцца! запярэчыў Аўгуст II. маем скаргу, прывезеную Пацеем. Ёсць падстава ўмяшацца і нязгодных пераканаць.
Так, падставу маем,прызнаў Флемінг але ж неадпаведны час сварыцца з Сапегамі. Пяць-сем тысяч ліцьвінскага войска, што не раз і не два білася з татарамі і туркамі, будуць не лішнія. A прывесці іх можа толькі вялікі гетман.
У Вялікім Княстве насамрэч было далёка да згоды. Яшчэ ў снежні летась Аўгуст II сваім універсалам раіў шляхце і Сапегам памірыцца, але ніхто не паслухаўся. 22 чэрвеня 1698 года на заклік караля вялікі гетман разам з сынам Міхалам і пляменнікам
Міхалам-Юзафам ізноў прыбыў да Варшавы дзеля пагаднення з непрыяцелямі і прызнання каэквацыі правоў у Княстве па ўзору Кароны. Замест асцярожнага Рыгора Агінскага з’явіўся ягоны брат. Агульная амністыя павінна была палагодзіць усе крыўды. Найяснейшы пан раіў мірыцца, мала думаючы, наколькі яго парады адпавядаюць варагуючым бакам. He турбаваўся, як да іх паставіцца не толькі шляхта але і магнаты. Сапежанскі бок гэта разумеў выдатна.
Ну і іпто скажаш пра нашу дамову? Міхал Францішак сярдзіта набурмушыўся, нібы менавіта стрыечны брат быў вінаваты ў падпісанні чарговага і напэўна не апошняга пагаднення з каралём і рэспубліканцамі.
Так сказаў бы, што яна не наша. Грэчкасеям яна больш выгадная, чым нам прамовіў Міхал Юзаф Сапега, наваспечаны польны пісар літоўскі.
Сапегі на суцяшэнне вымаглі адмову Пацея ад пасады на карысць Міхала Юзафа.
Я не так пра галоту, як пра войска удакладніў Міхал Францішак. Што ты зробііп, маючы марных дзевяць тысяч?
Менавіта гэтай лічбай абмяжоўвалася войска Вялікага Княства. Ваяр над ваярамі, з малалецтваў шэрагах, Міхал-Францішак хацеў бы і ў Княстве мець войска, падобнае цэсарскаму. Тады б і масква пацішэла, і татарва сунялася! А каб яшчэ артылерыю!
Дарма ты гаруеш. Міхал-Юзаф добра ведаў хваробу стрыечнага брата, але не бачыў прычыны ўпадаць у роспач. Калі падумаць, мы і так кладзём на войска свае грошы. Ну, скароціцца кварцяныя, то павялічым надворнае. Ад саксонца не вельмі нажабруеш. I так будзе паглядаць на рукі.
Адзін з пунктаў пагаднення абавязваў справы жолду вырашаць у прысутнасці падскарбія.
Маеш слушнасць. Гэты скнара апошні грош ад Рэчы Паспалітай вырве і толькі для сваіх пагадзіўся Міхал-Францішак.
ІПто да татарскіх харугваў, то шляхецкія, калі і будуць па першым часе слабейшыя, не бяда. Пад наглядам генерала артылерыі хутка выправяцца на здольнаега жаўнера.
Міхалу-Францішку была прыемна братняя пахвала, хоць разумеў, што гэта дзеля суцяшэння.
I ўсё ж шкада распускаць татараў. Адданыя і бязлітасныя прамовіў апошняе як пахвалу.
Абодва ведалі, як зненавіджаны шляхтай татарскія харугвы менавіта за сляпую адданасць Сапегам і гэткую ж бязлітаснасць.
Дык ты што зараз? запытаўся Міхал-Францішак.
Пакуль пабуду тут, а там будзе бачна паціснуў плячыма брат. На восень гетман шле на Падолле. Трэба аддзячыць Міласціваму Пану за пасаду. А ты, значыць, на Жмудзь, да сваіх?
Калі 22 ліпеня кароль змусіў варагуючыя бакі падпісаць дакумент аб замірэнні, то асобным універсалам паабяцаў выплаціць грошы, як толькі войска Княства з’явіцца пада Львовам. Грошы былі абяцаныя яшчэ падчас элекцыі, але Міласцівы пан ніколі не спяшаўся з выкананнем абяцанак.
Толькі зараз Казімір Сапега склікаў шэфаў рэгімэнтаў і ротмістраў, каб рыхтавалі свае адзінкі да кампаніі ўласным коштам. Тлумачыў, што блізу Львова кароль верне панесеныя імі страты, але патрабаваў, каб войска было гатова “уключна з барвай, мундурункам і правіянтам.” Камандзіры паслухаліся, але маральны стан войска, павольна збіранага ля Берасця, і так невысокі, падрэзала чутка пра чарговую бяду ліцьвінскай шляхты. Як па злой варажбе, у той жа дзень 22 ліпеня, калі Аўгуст II, памірыўшы ліцьвінаў, праслухаў урачыстую імшу і атрымаў бласлаўленне на вайну супраць туркаў з рук надзвычайнага нунцыя маркіза дзі Кальболі, войска Міхал а-Францішка заатакавала канфедэратаў ля Юрбурга на Жмудзі. I гэта замест таго, каб рушыць пад Камянец-Падольскі!
...Можа першы раз за апошнія гады старэйшыя Сапегі былі такімі разгубленымі. Крохкая пабудова прымірэння развалілася. Як бы да яе ні ставіцца, ладзілася каралём.
Скажы шчыра запытаўся Бенядыкт каб не твой сын гэта зрабіў, як бы вызначыў падобнае?
Казімір цяжка ўздыхнуў.