Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Але ж без зброі могуць і коней адабраць злосна запярэчыў Бурскі, надрабляючы прыніжэнне звычайным нахабствам.
Да Слабодкі блізка. Калі паскачуць хутка, то не адбяруць, а ў пешых і адбіраць нечага гэткім саламонавым рашэннем развеяў суддзя апошнюю заўвагу Бурскага: А хто трапіцца на гвалце ал ьбо крадзяжы будзе неадкладна павешаны. Сілы для гэтага маем.
Бурскі зразумеў, што суддзя карыстаецца нагодай вызваліць павет ад апошніх “ваўкоў: як толькі навіна дойдзе да гайдукоў, добра, калі да Слабодкі даедзе двое-трое. Гэта ўсведамленне стала апошняй кропляй.
Дамагліся прашыпеў ён да Вароніча. Належыць вашмосьці падзячнае за старанне!
Бурскі ірвануў шуфляду і сыпануў на стол манеты са скуранога капшука. Злымі вачыма ўпіўся ў адну. Рука яго слізганула да халявы і перш чым Літвіновіч знайшоўся, тонкае лязо мізэрыкордыі прыбіла да гладкай сталешніцы кружок з адтулінай пасярэдзіне.
Вось так!
He зірнуўшы ні на каго, панурыўшыся, Бурскі выйшаў з па-
коя. Падаўся Варонічу чымсьці падобным на знясіленага ваўка, пазбаўленага зграі.
Пасля кароткага маўчання Іван Хмялеўскі падышоў да стала і апусціўся ў гаспадарскае крэсла, з якога толькі што ўзняўся захопнік, паклаў рукі на падлакотнікі. Пасядзеў, нібы прывыкаючы. Пацягнуўся да кінжала і адным рухам вырваў з дошкі. Талер не варухнуўся.
Той самы? Прастрэлены! вочы Хмялеўскага звільгатнелі.
Той кіўнуў Багдан. А другі ў пана Шарэвіча. Кажа талісман.
А дзе ж зараз трэці? задуменна прамовіў Хмялеўскі, адольваючы ўзрушэнне.
Можа калі і сустрэнецеся адказаў Багдан.
Сваты
Першай у двары трапілася пані Агата.
Ой, які пан прыгожы! -у шчырым захапленні праспявала яна, аглядаючы Андрэя, калі той саскочыў з брычкі.
Кармазынавы кунтуш аж гарэў у промнях яснага сонца ранняй восені. Доўгія рукавы з белымі манкетамі і проймамі для рук звісалі ніжэй паса больш як на локаць і падкрэслівалі стромкасць зграбнай постаці. Рукавы белага жупана выглядалі з проймаў ледзь не ад плячэй і разам з бялюткімі адваротамі кунтуша выдзяляліся на яго святочнай чырвані. Круглая шапка з пяром чаплі, белым верхам і футранай аблямоўкай зграбна сядзела на галаве з ледзь прыкметным заліхвацкім нахілам на правае брыво. Узорысты паяс пераклікаўся колерам з жоўтымі, амаль залацістага адцення ботамі. Таго ж залацістага тону былі гузікі на адваротах кунтуша і на жупане. Толькі аздобная карабэля, падарунак пана Севярына, вярталася да белі выкладзенымі бліскучай маціцай похвамі.
Пан Кузьма, пазіраючы яму ўслед, нават дзівіўся гэтай яго здольнаесці насіць святочны строй. Амаль жа не ўскладаў яго хлопец. To быў малады, а пасля чужына. А зараз усё на ім, нібы так і нарадзіўся. Можа гэта ад французаў? Тыя, кажуць, у строях выключна замілаваныя!
Вароніч у блакітным кунтушы, звыклым для Берасцейшчыны, не атрымаў такой увагі, як Андрэй, але не крыўдаваў. He яго ўжо час.
Старанна складваў шырокія апоньчы, якімі аберагаліся ад пылу падчас дарогі. Адначасна рыхтаваўся да важных перамоваў.
Дзе ж гэта гаспадар-недарэка? крыкнула пані Агата ў адчыненыя дзверы. Што ён там корпаецца, калі госці на парозе!
Іду, іду! пачулася ў адказ і пан Мацей паказаўся на ганку.
Дзяўчына за яго спіной трымал а паднос з пляшкай і шкляніцамі.
Хоць і папярэджаныя, насельнікі крыжэвічава двара, як заўжды і паўсюдна ў такіх выпадках, стараліся яшчэ нешта прыбраць, штось паправіць, каб госці ўжо ў варотах заўважылі, што да іх прыезду старанна рыхтаваліся. Мацей абняўся з абодвума, адступіўся на пару крокаў і агледзеў, нібы збіраючыся набыць.
Нішто сабе ягамосьці! ён быў больш памяркоўны, чым жонка. Але кармазынавым месца ў палаце, а не ў маёй беднай хаце.
He выдурвайся, ’’Любіч”! дапамагла Варонічу гаспадыня. усёй ваколіцы вушы пратрубіў сваім гербам.
Іншым разам і ў беднай хаце заводзіцца каштоўная рэч у тон Мацею адказаў пан Кузьма. To можа дазволіш, вашмосьць пашукаць, калі не прыхаваў дзе далей?
Бяжы, гаспадар, ды выстрайся адпаведна, а я ўжо гасцей прывяду падагнала Мацея жонка. Пан Мацей быў апрануты чыста, але не пры поўным парадзе, што было даравальна, улічыўшы ўяўную неспадзяванасць і блізкае сяброўства.
Пані Агата жаночым сэрцам улавіла, што Андрэю трэба.
Анэта хутка прыйдзе ціха прамовіла яна і падхапіла пад руку Вароніча. На самым ганку азірнулася і па-змоўніцку ўсміхнулася Андрэю. Няма спеху кінула, знікаючы ў доме.
Анэту ён згледзеў здалёк і стаў так, каб не адразу трапіць на вочы. Ступіў насустрач і схіліўся ў паклоне.
Добры дзень васпанне!
Дзяўчына су мелася, пачырванела ў разгубленасці, але тут жа адказала на прывітанне. Было відаць, што рада сустрэчы, толькі саромеецца паказаць гэта. Навюткі святочны строй, у якім яна бачыла Андрэя ўпершыню, відавочна яе бянтэжыў. Ведала, з якой нагоды гэтак апранаюцца, але нават не насмельвалася звязваць прыезд Андрэя са сваёй асобай. Праўда, нейкае трывожнае прадчуванне варажыла змену лёсу, калі дасйаны Агатай хлапец паведаміў, што прыехалі двое паноў і яе клічуць у двор. Адказаўшы на прывітанне, запыталася, ці добра даехалі і з кім завіталі.
А я тут паблізу ў адведках бы ла. Крыху прыхварэла жанчына.
Анэта прымоўкла, не ведаючы, што пачаць. Ці запрашаць госця ў дом? Але ж ён мо’ адтуль толькі выйшаў. А размовай заняць, то пра што, як на гора, не знаходзіла. Стаяла, ніякавата апусціўшы вочы, і Андрэй рашыўся выбавіць яе і сябе самога з няёмкасці. He ў чужы дом прыехаў і не ўпершыню дзяўчыну бачыць.
He буду шмат казаць, Анэта, але святочны строй на мне дзеля васпанны. А ў доме мой сват.
Шмат разоў ён думаў, як пачнуцца сваты, што ён сам будзе думаць пад той час, што скажа. I вось сказалася, стала адразу прасцей, ясней для абодвух. Анэта аблілася чырванню і мабыць ніякая сіла не прымусіла б яе ўзняць вачэй.
Перш чым нас туды паклічуць ціха прамовіў Андрэй хацеў бы пачуць адказ з вашых вуснаў, Анэта. Шукаю шчырага пачуцця і нязмушанага шлюбу. Таму застасуюся да таго, што ад вас пачую. Неадкладна ад’еду, калі такая будзе воля васпанны.
He трэба ад’яжджаць амаль шэптам прамовіла дзяўчына. Але пан можа знайсці сабе больш адпаведную і розумам і родам.
He можа быць для мяне лепшай горача запярэчыў Андрэй, беручы яе за руку. Гонар мой зарукай і прашу прыняць мае асведчыны ад шчырага сэрца.
Аднак было бачна, што Анэту непакоіць нешта нявыказанае, што яна вагаецца. I Андрэй раптам спалохаўся, што сэрца яе схіляецца да каго іншага, пра што з дабраты сваёй не рашаецца сказаць наўпрост. Мабыць Анэта здагадалася, пра што ён падумаў.
Я таксама шчыра рашылася яна, але тут жа замоўкла, завагалася, затым хуценька загаварыла. He здолею іначай..., не хачу насіць у сэрцы..., каб нікога між намі... Хачу запытаць... хто такая Мэрсі, якую вы раз-пораз у забывді клікалі? запытала, нібы ў халодную ваду шуснула.
Андрэй аслупянеў ад нечаканасці. Усё дапускаў у кароткую хвіліну яе вагання: і розніцу ў гадах, і кляшторныя ўплывы ў параўнанні з яго стрыманай набожнасцю, яшчэ, Бог ведае, што ўстае паміж закаханымі, але не гэта “мэрсі”. Адначасна ў душы яго палыхнула радасць: бедную Анэту мучыла рэўнасць да невядомай далёкай Мэрсі, пра якую Андрэй не забыўся і на радзіме. Значыць кахае, калі раўнуе! Хоча мець яго выключна для сябе, не дзяліць ні з кім іншым ягонага сэрца.
Прыгадалася шчырае здзіўленне дзяўчыны, як гэта можна спаць над вірамі ў сотні сажняў і ён стрымаў радасную ўсмешку, што сама рвалася на вусны.
Мэрсі гэта ніхто, васпанна прамовіў сур’ёзна гэта не імя ён на імгненне задумаўся, як патлумачыць далей.
Анэта скарыстала яго маўчанне.
Але ж вы яе клікалі ў непрытомнасці прашаптала яна нібыта сама сабе, палаючы сорамам, што даводзіцца нагадваць пра свае дзеля яго клопаты,Як толькі піць давалі, ці яшчэ што.
Андрэю нават спадабалася яе ўпартасць. Дзяўчына прызнавала толькі поўную яснасць адносінаў. Андрэй раптам пачырванеў, успомніўшы, як дапытваў Міхася, хто яго мыў непрытомнага.
Дасюль мы з Анэткай правёў хлопец рукою па жываце, a ніжэй мама з татам.
Ці не ад таго часу з’явілася анэціна Саперніца, калі ён стаў здольны дзякаваць за нечыю дапамогу. Трэба знайсці далікатны спосаб вырваць з яе сэрца гэту стрэмку так, каб не асмешыць, не пакрыўдзіць дзяўчыну ў яе бязмежным даверы і слабым веданні свету.
Бачыце, Анэта, я адвык ад сваёй мовы, а “мэрсі” тое ж самае, што наша “дзякуй”. Трызніў я, то здавалася мне, што я яшчэ там, у Францыі. He клікаў жа я тую Мэрсі, калі нічога не атрымліваў дазволіў ён сабе ўсміхнуцца.
Так нясмела пацвердзіла Анэта. Але я думала...
А нічога не трэба думаць лагодна перапыніў яе Андрэй. He камусьці я дзякаваў, а сваёй Анэце, яшчэ не ведаючы, што гэта яна ратуе мяне ад хваробы.
Веру вам!яна ўзняла на Андрэя вочы, ў якіх свяцілася радасць і адданасць. Сорамна мне зараз. Даруйце!
He дараваць я павінен, а радавацца! усклікнуў Андрэй. Мо дадасць васпанна яшчэ колькі словаў, каб стаў я найшчаслівейшым у свеце чалавекам.
Ён апусціўся на калена, усё не выпускаючы яе рукі, нібы спадзеючыся, што гэта повязь запэўніць яму жаданы адказ. Усплылі ў памяці словы пані Агаты:
Чакаць вас будзем, Андрэй, памятайце пра гэта!
Відаць, бачыла яна, што дзеецца ў дзявочым сэрцы. Анэта, адолеўшы сваю дакуку і сорам, зразумела, што рашэнне належыць ёй. Нечакана для сябе самой смела прамовіла:
Трымаеце ў сваёй руцэ маё сэрца і мой лёс, пане Андрэй. Буду вам адданай і надзейнай жонкай. Кахаю вас ад першага дня.
Андрэй падхапіў яе на рукі і весела закружыўся. Анэта, баючыся ўпасці, абхапіла яго за шыю і залівіста засмяялася.
Гэтаў Францыі так асвядчаюцца тонам знаўцы патлумачыў фурману Міхась.
Абодва не высоўваліся са стайні, саромеючыся, што пападуцца на падгляданні.
Калі Андрэй з Анэтай сталі ў дзвярах, трымаючыся за рукі, пан Кузьмаўбачыў іх першы. Можа што згледзеў і праз вакно, бо сядзеў насупраць. Хітравата прыжмурыўся і пачаў:
Ну што, пане Мацею, ёсць у вас галубіца, а ў нас ясны сокал... Ці ж не так? Прыйшлі мы, браце, па тую кветку, што цвіце зімой і ўлетку і нечакана для таго весела зарагатаў, а пані Агата ўслед за ім, гледзячы на мужа, разгубленага нечаканым выбрыкам,
Ці будзем у дурні бавіцца, ці проста іх запытаем? запытаўся Вароніч, выціраючы слёзы і паказаў у напрамку дзвярэй.