• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 3

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 298с.
    Гародня 2018
    88.37 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Першы дзень бітвы не прынёс татарам поспеху. Ад золку наступнага дня абодва бакі рыхтаваліся да новай сутычкі. За гадзіну да полудня татары рушылі да Падгайцаў, але спачатку толькі некалькі сот гарцаўнікоў-дабраахвотнікаў з кожнага боку біліся ў паядынку між войскамі. Апоўдні татарскія барабаны далі сігнал да атакі. У крывавай бітве абаронцы панеслі вялікія страты. Пры адбіцці нечаканага нападу з тылу ў бой пайшлачэлядзь, сяляне і абозныя служкі. Поле, густа пакрытае целамі татараў і абаронцаў, засталося за палякамі, а раніцой 10 верасня раз’езды данеслі пра адыход ворага. Арда, рассылаючы чамбулы па здабычу і ясыр, у дру гой палове верасня дайшла да Камянца-Падольскага.
    На пераслед у нас сілы няма астудзіў гетман гарачыя галовы пераможцаў.
    “А што ж Міласцівы пан?” задавалі адзін аднаму пытанні абаронцы. Хітры ды несумленны заўжды знойдзе адгаворку. Спачатку саксонцы не квапіліся на злучэнне з палякамі, спасылаючыся на няпоўны збор войска. Калі 3 верасня надышлі апошнія адзінкі, адмаўляцца было нечым і Аўгуст II загадаў фельдмаршалу рушыць у поле.
    Але спачатку агляд! прагучала воля манарха.
    Ну а хто аспрэчыць волю караля і падгоніць марудлівых? Пасля каралеўскага агляду 20-тысячнае войска няспешна, як на парадзе, скіравалася на Падгайцы. Ад шостага да адзінаццатага верасня за пяць дзён!адолелі сорак пяць вёрстаў, менш паловы адлегласці! На гэты час татары ўжо адыходзілі на поўдзень. Вядома, восень была як восень: і дождж і гразь, але ж не штодзень і не паўсюдна. Татары пакрывалі іншым днём да сарака вёрстаў, ды і палякі ім мала саступалі. Саксонскім генералам, як і іх наёмнікам, не рупна было да бітвы! Такімі ўжо хаўруснікамі ашчаслі віў Рэч Паспалітую новы кароль.
    Бачылі вочы, што куплялі! злаваліся незадаволеныя на нешматлікіх прыхільнікаў саксонскага абранніка. Але такіх штодзень меншала.
    Аўгуст II быў пэўны, што велізарнай Рэчы Паспалітай татары не захопяць, а беды ўкраінцаў ды палякаў яго мала ўзрушвалі. Сам, толькі атрымаўшы 10 верасня данясенне Патоцкага аб атаках татараў, выбраўся ўслед за войскам у суправаджэнні двух ліцьвінскіх харугваў і саксонскіх драгунаў. Разам з ім ехаў вялікі гетман літоўскі Казімір Сапега. А вялікага кароннага папярэдзіць пра свой ад’езд кароль нават не падумаў, затое не пасаромеўся
    перахапіць перапіску між гетманамі, патлумачыўшы пазней Ябланоўскаму, што спяшаўся атрымаць звесткі аб татарах. На залішнюю прыстойнасць Найяснейшы пан не хварэў. Затое моцна непакоіўся, што гетманы, разгадаўшы сапраўдныя намеры свайго ўладара, канчаткова адсунуць яго ад галоўнага камандавання кампаніяй. Даведаўшыся пра адыход арды да Камянца, увогуле палічыў, што пара спыніцца. Да гэтага схілялі і весткі з Вялікага Княства, дзе ізноў насоўваўся прывід грамадзянскай вайны. Маршалак Віленскай канфедэрацыі Міхал Кацёл склікаў на 15 кастрычніка пад Гародню паспалітае ру шанне ліцьвінскай шляхты. Гетману Сапегу з войскам лепш быць там, на месцы. Шлях да Курляндыі ляжыць праз Вялікае Княства! Трэба каб ён пралягаў па заспакоенай краіне.
    У такіх абставінах 17 верасня Аўгуст II склікаў Раду Сенату. Караняжы спрабавалі адстойваць марш на Камянец, кароль настойваў задаволіць просьбу шляхты Княства прыслаць туды саксонскі міратворчы корпус, пра што гаварыў канонік Белазор, прадстаўнік ліцьвінскай шляхты. Былі і такія паслядоўнікі Прбэндоўскага.
    Казімір Сапега, моцна зацікаўлены ў падтрымцы караля, выказаўся за прапанову спыніць паход, але супрацівіўся ўводу саксонскага войска да эканомій у Вялікім Княстве. Дамагаўся, каб Міласцівы пан сам выбраўся нарэшце да Княства прыгледзецца сітуацыі і супакоіць рэспубліканцаў. Але каралеўскі фаварыт Пшэбэндоўскі з прыхільнікамі усё ж дамагліся ўхвалы аб зімаванні часткі саксонскага войска на абіпарах Вялікага Княства і Кароны. Хітры пройда нюхам адчуваў, чым зоймецца кароль бліжэйшым часам. Апынуцца на той момант пры ім азначала магчымасць новых даравізн і ўзвышэння.
    Вырашыўшы ўрэшце рэшт спыніць усходнюю кампанію, адразу заняліся прызначэннем зімовых кватэр для войска. Непрыязнасць узмацнілася пасля прызначэння саксонскаму войску лепшых зімовых кватэр ў Вялікім Княстве і Кароне. Гэта пры тым, што ні з туркамі ні з татарамі ваяваць не хацелі. Навошта ж яны тут? Каб супакоіць незадаволеных сенатараў, Аўгуст II пагадзіўся склікаць у пачатку снежня камісію дзеля вызначэння шкод, прынесеных саксонскім войскам на абшарах Рэчы Паспалітай. Што да Камянца-Падольскага, то кароль даў згоду на працяг блакады падчас перамоў аб міры, дзеля чаго стварыць 10-тысячны корпус з войскаў Рэчы Паспа-літай і Саксоніі. Але і да гэтага не дайшло.
    25 верасня Аўгуст II наважыў з’ездзіць да ліцьвінаў. Там, у лагеры Казіміра Сапегі яго знайшла злая вестка.
    Як толькі кароль пакінуў табар, Міхал Патоцкі, гусарскі ротмістр, сын польнага гетмана Кароны з гурмай нападпітку таварышаў
    з’явіўся ля каралеўскіх намётаў і паклікаў мальбарскага ваяводу Яна Пшэбэндоўскага.
    Ты, псубраце, пасадзіў нам на шыю саксонца! пачаў герой падгаецкай бітвы. Ты, лёкай нікчэмны, спрыяеш прыхадням! Юда пракляты! Нават зімаваць сваіх гаспадароў уладкоўваеш лепш, чым нас ва ўласнай Айчыне!
    Ротмістр пагрозліва размахваў абухом, адзнакай паручніка кавалерыі. Бляск страшнай зброі падзейнічаў на баязлівага пройду больш, чым словы. Пшэбэндоўскі спалохана азіраўся, шукаючы дапамогі, але бачыў толькі злосныя твары жаўнераў, якія тоўпіліся вакол ротмістра. I здалёк не далятала ні слова спачування.
    Час самы турнуць з Рэчы Паспалітай і саксонцаў, і памагатых! Няхай ім там служаць, як лёкаям належыць! крычалі з натоўпу. Змыем знявагі і паняверкі іхняй крывёю! He ўпершыню нам біць немца! I прыхвасцень не ўратуецца!
    Натоўп падступаў бліжэй і бліжэй, але фаварыт спадзяваўся на недатыкальнасць каралеўскіх намётаў: большасць таварыства безумоўна пра гэта памятае.
    He абыдземся, вашмосьці, без канфедэрацыі супраць такога караля. He дбае ён пра войска, то і нам пра яго дбаць не належыць! выгукнуў цалкам цвярозы голас.
    Менавіта так, на хвалі незадаволенасці нязначным дзеяннем, завязвалася большасць вайсковых канфедэрацый. А выказванне Аўгуста II, што ён будзе клапаціцца пра сваё, саксонскае войска, a пра кароннае няхай непакоіцца Карона, гэтымі днямі ўзгадвалася неаднойчы.
    Пшэбэндоўскі паспрабаваў суцішыць узлаваную гурму, спадзеючыся на апраўданне, але канчаткова раз’юшыў зухвалага ротмістра:
    Яшчэ ваяводам мянуецца, блюдаліз агідны! Фаварыт бессаромны! To маеш узнагароду! замахнуўся абухом.
    Пшэбэндоўскі кінуўся ў намёт, але Патоцкі грымнуў яго ў плечы.
    Abi, scurra! Прэч, пройда!
    Добра, што плазам а не вострай дзюбай, бо напэўна пазбавіў бы караля адданага прыслужніка. Узняўся вэрхал, замільгалі шаблі, ваявода ўратаваўся, але каралеўскім намётам дасталася.
    Аўгуст II, выхаваны ў традыцыях абсалютызму, угледзеў у здарэнні знявагу маястату і запрагнуў раз назаўжды скончыць з падобнымі выбрыкамі. Але злосць не замінала яму вылічыць, што саксонцам самім не адолець кароннага войска. Стлуміўшы раптоўны прыплыў гневу, звярнуўся да Казіміра Сапегі:
    Вяльможны, ветла нам мілы мосціпане, ці станеш у абароне гонару і годнасці свайго караля, ці дапаможаш пакараць караняжаў?
    Цвярозы розум вялікага гетмана літоўскага звярнуў увагу, што мова не пра вінаватых, а пра караняжаў, нібы ўсё войска пару шыла
    закон, альбо ўсе, як адзін, стануць у абароне вінаватыху парушэнні парадку. Далейшыя словы караля толькі пацвердзілі назіранне.
    Ударым па іх адначасна! Mae саксонцы пойдуць ад пераду, a твае, Мосціпане, ад тылу.
    Адмаўляць дапамогі каралю не выпадае.
    Так, Ваша Каралеўская Мосьць!
    Гетман ня меў права забыцца, што дзеецца дома, у Княстве. He ўправіцца там, калі мець супраць сябе караля, але ці лягчэй будзе, маючы супраць Карону? Аўгуст II заспяшаўся да саксонскага войска рыхтаваць рэгімэнты да збройнай расправы з непаслухмянымі палякамі. А Сапега моцна задумаўся. Аж надта добра ведаў, што сам Найяснейшы пан прыклаўся да сённяшняга выбуху. Яго недавер да ўсіх чатырох гетманаў перадаўся саксонцам. У нешырокім коле бліжэйшага атачэння палякі і саксонцы пачалі коса паглядаць адзін на аднаго. Д айшло і да войска. Асабліва злавалі тыя, каму давялося стаяць ля Падгайцаў, так і не дачакаўшыся падмацавання. А рабункі ды пагардлівыя адносіны да палякаў і ўкраінцаў даўно выспелілі лютую нянавісць насельніцтва да саксонцаў.
    Кідалася гетману ў вочы, што не пра адну толькі знявагу каралеўскай велічы думае Аўгуст II. Разлічвае, пакарыстаўшыся выпад кам, прыгнуць і змусіць да пакоры войска Рэчы Паспалітай, а тым самым гетманаў, моцных і незалежных, з велізарным уплывам на палітыку ў дзяржаве і па-за яе межамі. Ці не разлічвае Міласцівы пан адным махам, караючы недапушчальнае ў войску зухвальства, сутыкнуць гетманаў Кароны і Княства. А калі ў адных улада адбіраецца, некаму ж надаецца! Вельмі ўжо хочацца каралю бачыць Рэч Паспалітую з адзінаўладным каралём.
    Сапега паклікаў ад’ютанта:
    Збяры мне, вашмосьць, рэгімэнтараў. Сам ведаеш, каго.
    Запрашэнне да бітвы з каронным войскам! He з ракашанамі, не з канфедэратамі, а з рэгулярным войскам, не якія адмовілі паслушэнства ні гетманам, ні каралю. Падчас вайсковай кампаніі перад абліччам непрыяцеля!
    “Чорт ведае, што сабе думае гэты саксонец! — плюнуў Сапега ў роспачы,3-за гэтага нягодніка Пшэбэндоўскага я павінен ісці на караняжаў!” Вялікі гетман ніколі не паліўся кідаць сваё малое войска ў каралеўскія заварушкі: яно і самім Сапегам патрэбна. A нішчыць рукамі ліцьвінаў войска Кароны зусім ганебная задума.
    Калі камандзіры сабраліся, гетман выказаўся каротка і змястоўна:
    Прасачыце, вашмосьці, каб ніякія крыкачы-пралазы не баламуцілі вашых жаўнераў. Караняжы ці хто іншы выпраўляйце за вароты. Адзінае маё жаданне на сёння, кабусе нашы сем тысячаў вярнуліся дадому! А гэтаму ёсць пагроза.
    У апошніх словах гетманаўсе адчулі прыхаваную трывогу і нявыказанае наўпрост папярэджанне. А папярэджанне ў яснавяльможнага пана вялікага гетмана ці не заўсёды стаяла поруч з пагрозай. Тое, што не прагучала ніякіх баявых загадаў, было таксама вымоўным: не кінецца гетман у вір галавою.
    Падрыхтуйце ўсё для пераносу лагеру і чакайце загаду ў бліжэйшы час.