Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Кароль слухаў уважліва, але не выказваўся. Найахвотней пайшоў бы за сваім пехацінцам, але як на гэта гляне шляхта Кароны? Вялікае Княства Літоўскае хутчэй за ўсё ўздыхнула б з палёгкай, але не здрадзіць агульным інтарэсам Рэчы Паспалітай. Змушаны выказаць сваю думку, Аўгуст II ўважлівым поглядам з-пад цяжкіх павекаў абвёў прысутных. Нарэшце, як яму здалося, знайшоў адпаведны ход.
Вяльможныя, ветла нам мілыя Мосьціпанове павольна
праакцэнтаваў традыцыйную формулу звароту. Разумнымі мне падаліся абедзьве прапановы: не штурмаваць Камянец-Падольскі і не ісці ў Малдову. За кожнай з гэтых пазіцый стаяць слушныя довады і мы не можам іх прамінуць без пільнага разгляду. Але будзённасць змушае нас заняцца чым іншым, а дакладней, магчымым татарскім нападам.	.
Кароль паведаміў, што па звестках, атрыманых вялікім гетманам каронным, дваццаць тысяч татараў і дзве янычараў вырушылі з малдаўскай Цэцоры, везучы правізію для камянецкай крэпасці. Такім чынам рашэнне наконт выбару напрамку паходу адкладвалася дзеля адбіцця мажлівага наезду. Аніякага плану дзеянняў кароль не падаў, толькі загадаў паставіць саксонскае войска ў стан гатоўнасці, а польнаму гетману Кароны прыспешыць збор кароннага. Сам кароль заняўся з вялікім гетманам Ябланоўскім адпраўкай пасла на мірны кангрэс. Ім стаў дасведчаны дыпламат Станіслаў Малахоўскі, пазнанскі ваявода.
♦ ♦ ♦
He дзіва, што і шляхта не збіралася адкладваць уласныя клопаты дзеля каралеўскіх і магнацкіх інтрыг і авантураў. Старалася выкарыстаць у іх развязанні наяўныя мажлівасці і ўласныя сілы.
Пан Бурскі заканчваў ранішняе мыццё, калі малы Самусь, прыадчыніўшы дзверы, паведаміў:
Пане, там два паны вас пытаюцца!
Служка не здагадваўся, што паноў прыехала больш, казаў толькі пра бачаных на ўласныя вочы.
Што ж ім трэба? ці то сам у сябе, ці то ў Самуся запытаўся Бурскі.
Самусь заўсёды быў гатовы падказаць пану, калі той сам не мог дадумацца:
Мабыць хочуць з вамі сустрэцца, пане.
Ну пэўна не з табою засмяяўся Бурскі, пырснуўшы на служку вадою з рук. Падай ручнік!
Ён быў у добрым настроі і не перабіваў балбатню Самуся.
Самавітыя людзі, пане! расказваў той, трымаючы адзін KaHep ручніка, пакуль другім пан выціраў вушы.
Самавітыя, кажаш? Ну калі самавітыя, то рухайся жвавей усміхнуўся Бурскі. Сарочка, гайдаверы. Дзе боты?
Усё вось тут, пане, чысцюткае.
Браў бы я бруднае, ёлуп. Давай жупан ды бяжы папярэдзь, што я зараз. Падай ім якога пітва.
Калі пакаёвы знік, пан Бурскі і сам заспяшаўся. Нікога, здаецца, не чакалася. Можа хто з Гародні? Ці з Вільні? Бурскі падперазаўся, выгладзіў жупан на грудзях, агледзеў у вялікім люстэрку зборкі
на рукавах і, крыху падумаўшы, дастаў з шуфляды двурульны пісталет, падарунак пана Касьяна. Цацка малая, незаўважная, a іх якраз двое, хмыкнуў, правяраючы порах на палічках. Апошнім часам ён часта нерваваўся. Іншым разам сам сабе не мог патлумачыць, што таму прычынай: агульнае напру жанне ў краі, ці з-за тых Хмялеўскіх ды пракопаў з васілямі, але раз за разам ахоплівае пачуццё пагрозы.
У гасцінным пакоі чакалі двое добра апранутых, сярэдняга веку паноў. Вельмі важнымі яны яму не падаліся, але што розум і паважнасць свяціліся ўваччу, адмовіць не мог. Адзін выглядаў на заможнага шляхціца, роўню гаспадару, другі, якучора з войска, хоць і апрануты падобна першаму.
Рады вітаць шаноўных паноў прамовіў Бурскі, набліжаючыся да наведвальнікаў з кім маю гонар?
Нешта ў іх паставах падказала вызначыць іх як наведвальнікаў, а не гасцей.
Кузьма Вароніч з Берасцейшчыны назваўся шляхціц.
Пятро Літвіновіч, з-пад Нясвіжа вайсковец схіліўся ў лёгкім паклоне.
Госці выразна трымаліся афіцыйнага тону. “ Пэўна радзіві лаўскія адзначыў сабе Бурскі. 3 чым яны? Што іх звяло разам?”
Ён яшчэ больш здзівіўся б, апынуўшыся на ганку. Але заспеты за ранішнмім мыццём не меў нагоды і ў вакно зірнуць.
Ці не пагадзіліся б вашмосьці раздзяліць са мною сціплы сняданак? запытаў Бурскі, адчуваючы, што залрашэнне не будзе прынята.
Так і сталася. Першы, Вароніч, падзякаваў, але рашуча адмовіўся.
Просім прабачыць, мы не спадзяваліся, што васпан устае так позна. Самі ж толькі ад стала ды і абавязак наш не дазваляе пакарыстацца панскай гасціннасцю.
Бурскі, разумеючы, што візіт не выпадковы і не дзеля дробязі, не мог даўмецца ў чым справа. Нібы з’явіліся з выклікам на паядынак. Прымусіў сябе ўсміхнуцца.
Гэта не звычай позна ўставаць патлумачыў ён проста ўчора заседзеліся за картамі. Але што ж мы стаімо! спахапіўся ён. Прашу сядаць. Дык я слухаю шаноўных паноў.
Вароніч засяродзіўся на нейкі час і прамовіў:
Просім пагадзіцца на доўгую размову, якая не можа быць адкладзена ні ў якім разе.
Другі, Літвіновіч, маўчаў, але выразам твару паказваў, што цалкам падзяляе думку свайго спадарожніка.
Вы мяне заінтрыгавалі, пане Вароніч! Адклад не ідзе ў лад, дык кажыце, што гэта за пільная справа сказаў Бурскі, месця-
чыся ў крэсле.Калі вы ад вялікага гетмана, то людзей у мяне для яго амаль не засталося.
Бурскі наўмысна загаварыў пра вялікага гетмана. Калі яны ад яго, размова пойдзе вызначаным парадкам. He залічаў сябе ні да канцістаў, ні да адэптаў новага манарха. Можа зараз высветліцца, да каго схіляецца вялікі гетман?
Мы, пан Бурскі, да вас з экзекуцыяй, ці, калі хочаце, з праўным наездам. Вы павінны неадкладна пакінуць Крушню.
Вароніч, як і намерваўся, адразу выявіў мэту іх з Літвіновічам з’яўлення, з разлікам агаломшыць Бурскага. I намер апраўдаўся.
Як гэта пакінуць? Бурскі няўцямна глянуў на няпрошаных гасцей, яшчэ не здольны ўзлавацца ад нахабнай прапановы.Па жаданню людзей, якіх упершыню бачу?
Але на тварах прыбышоў не згледзеў хоць бы следу разгубленасці.
Назаўсёды пакінуць і ніколі сюды не вяртацца удакладніў Вароніч. Вы захапілі яго наездам і карыстаецеся ім не адзін год насуперак праву.
Ен акінуў поглядам утульны пакой з простай, але нятаннай, мэбляй, выдатным шклом у вокнах, густоўнай ляпнінай на столі, з прыгожымі кандэлябрамі, хутчэй за ўсё французскага вырабу.
Бурскі заўважыў гэты вымоўны агляд. “Вось яна, трывога апошняга часу” адчуў, стараючыся апанаваць наплываючае хваляванне.
Дык вы хочаце наездам яго адабраць? задзірліва, але яшчэ спакойна запытаўся Бурскі.
He мог выбраць адпаведнага тону размовы. А сілы выкінуць гэтых ягамосьцяў не меў.
He, не наездам патлумачыў Вароніч. Экзекуцыяй па рашэнню суда. Але мы прыйшлі прапанаваць іншае выйсце, менш клапатлівае для абодвух бакоў. I для пана менш уражлівае на гонары.
Нешта я не бачу вашмосьцяў як другі бок. Каму пяройдзе маёнтак, калі дапусціць, што я пагадзіўся б яго аддаць?
Праўнаму гаспадару, альбо спадкаемцам, як дыктуе закон. Крушня дзедзіна роду Хмялеўскіх, вы ж гэта ведаеце не запытаў, а сцвердзіў Вароніч.
Што вы кажаце? з’едліва прамовіў Бурскі. Кожнаму ў павеце вядома, што род Хмялеўскіх вычарпаўся. Недзе засталася дачка, але яна ні на што не выказвала патрабаванняў і невядома ці жывая. Каторы год маё права ўладання ніхто не аспрэчвае. Урэшце ўсе прывыклі -усміхнуўся Бурскі самай прыязнай, на якую здолеў, усмешкай а за ўсімі і я сам.
Бурскі нібы запрашаў гасцей пагадзіцца з неаспрэчным станам рэчаў. Але наведвальнікі трапіліся ўпартыя.
Як бачыце, ёсць і нязгодныя запярэчыў Вароніч. Заўважу, што сваімі словамі, вы пацвердзілі, што маёнтак трымаеце без праўных падставаў.
А ці то такая ўжо рэдкасць? паціснуў плячыма Бурскі.
Што ж, лягчэй будзе паразумецца памяркоўна сцвердзіў Вароніч і падаў на стол шчыльна спісаны аркуш. Ці згодны вы, пане Бурскі, падпісаць гэтую ці падобную ёй паперу? I на якіх умовах?
Бурскі схіліўся над сталом. Чым далей ён ўчытваўся, тым большая ўвага малявалася на яго спахмурнелым твары. Папера была ўзорам акта ці пратакола, знізу заставалася месца для подпісаў і пячатак. Бурскі ўзняў сярдзітыя вочы на сваіх суразмоўнікаў.
А навошта мне гэта падпісваць? Ну захапіў я Крушню, дык хай ваш нехта прыйдзе і адбярэ, калі здолее Бурскі ганарліва ўзняў галаву.
На гэтым нам не залежыць, пане Бурскі. Права на нашым баку, але навоштаўзнімаць вэрхал наўвесь павет? Хопіць аматараў і без нас сказаў Вароніч. -1 вам найлепшае выйсце саступіць ды падзякаваць за такі падыход да вырашэння спрэчкі.
Выказванні Вароніча збівалі Бурскага з тропу. Другі, Літвіновіч, па ранейшаму маўчаў. Ці то ён дарадца, ці ахоўнік? А гэты, Вароніч, ці то не разумее, з кім мае дачыненне, ці то такі самаўпэўнены, што спадзяецца на паслушэнства. Нібы Бурскі вось так, кінуў-рынуў, аддасць некаму Крушню і яшчэ кінецца дзякаваць за параду. Урэшце з паўдзесятка “ваўкоў”, якім некуды дзецца, яшчэ назбіраецца.
Пане Вароніч, вось тут вы спасылаецеся на ўдзел суда Бурскі ткнуў пальцам у адпаведны радок. А ці пагодзіцца суддзя гэта падпісваць?
Бурскі разлічваў, што адцяжка дасць яму час на высвятленне абставін справы і супрацьдзеянне. Адкуль гэтыя людзі і хто за імі стаіць? Яго думкі перабіў голас Вароніча:
Ну а так, a priori, вы пагадзіліся б падпісаць і пакінуць маёнтак, калі б суддзя склаў свой подпіс? Непадпарадкаванне магло б стаць дадатковай падставай для экзекуцыі вас з Крушні сілай.
Бурскі хвіліну падумаў і вырашыў, што трэба найперш выправіць гэтых клапатлівых і настойлівых візіцёраў з нічым, пазбавіцца іх прысутнасці.
Мабыць так, калі б суддзя пацвердзіў правамоцнасць вашых патрабаванняў сказаў ён.
Будзем лічыць, што сказанае заручаеце словам шляхціца? запытальна сцвердзіў Вароніч.
Так, безумоўна так кіўнуў Бурскі. Але...
У чым жа “але”? мякка перапыніў яго Вароніч. Мы ж амаль дамовіліся.
Вароніч не траціў сваёй сцежкі. Ён адчуваў, што размова выбівае Бурскага з каляіны, таму не спяшаўся выкладваць усе козыры на стол. Нікуды гэты злыдзень не дзенецца, а хлопцам будзе час
незаўважна зрабіць усё неабходнае. Вароніч не верыў аніводнаму сцверджанню Бурскага і разумеў, што таму карціць ад іх пазбавіцца, а там невядома, чый будзе верх.
“Але” маё ў тым, вашмосьць, што я дагэтуль не пачуў дакладна, каму я павінен аддаць, перадаць, ці вярнуць маёнтак? патлумачыў Бурскі.
Уладальніку альбо праўнаму спадкаемцу, яго сыну напомніў Вароніч.
Калі вы знаецеся на спадчынных справах, то павінны прыняць да ведама, што тэстамэнт пана Хмялеўскага не знойдзены і сын яго не быў уведзены ў правы ўладання. Ды і лёс абодвух дагэтуль невядомы.