Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Вось з-за гэткіх старанных і напытваюць бяды іх паны.
А вашмосьць хто будзеш?
А табе што да таго! Багдан ляснуў сябе па халяве плёткай, каб неўжыць яе на гэтагаўпартага. Спяшайся, халера, пакуль не позна! Пагоня за ім! Скажы, валанцёр паведамляе знайшоўся ён.
Нешта ў голасе Багдана пераканала пацееўскага і ён шпарка кінуўся да будынка заезду.
Загадай коней сядлаць! кінуў Багдан услед.
Яшчэ асядланыя адкрыкнуўся той, знікаючы ў дзвярах.
Пацей з’явіўся імгненна і адразу заўважыў Багдана.
Валанцёр! Жывы-здаровы! твар палітыка свяціўся прыветнай усмешкай. Дык што там?
Пагоня за вамі, пане падскарбі! Наступае на пяты! He марудзьце ані хвіліны! Хутка тут будуць захваляваўся Багдан.
Сапегі? сцвярджальна запытаў Пацей. Кліч пана Лявона! крыкнуў двараніну, які з’явіўся ўслед за ім.
Багдан крыху супакоіўся, заўважыўшы, што Пацей не сумняваецца ў яго праўдзівасці і пачынае дзейнічаць.
Значыць ведаеш, куды і з чым едзем? нібы сам сабе сказаў Пацей, прымаючы каня ад карчомнага стаеннага.
He, пане падскарбі шчыра адказаў Багдан і не цікаўлюся. Падслухаў выпадкова размову чаляднікаў, што гоняць за Пацеем і тоўстым Агінскім. Гэта ўсё. Я таксама мушу ўцякаць.
Пацей усміхнуўся на тоўстага Агінскага, які якраз вывалакся на двор, незадаволены турботамі.
3 намі не хочаш? запытаў Пацей.
He, пане тонам перапрашэння адмовіўся Багдан і патлумачыў я хлапчука ў лесе пакінуў, каб вас здагнаць. Адзін прападзе ў пушчы.
Разумею Пацей відавочна прымаў апраўданне. Што ж, дзякую, хлопча! Сустрэнемся, не забудуся усміхнуўся ён, паціскаючы руку Багдану.
Пацей скочыў у сядло, азіраючыся на спадарожных. А Багдан вылецеў на дарогу і ў трывозе глянуў у далячынь. Становішча незайздроснае: мусіў ехаць насустрач сапежанцам. Спаткаешся не пазбегнеш роспытаў, а калі нехта запомніў яго ля карчмы, то і горш. Але іншай дарогі, мяркуючы па мясцовасці, не было. Збочваць у ненаезджаныя лясныя дарожкі рызыкоўна. Час ад часу Багдан спыняўся і слухаў ці не чутно стукату капытоў, звону збруі альбо іржання. Так аберагаючыся, не ўпусціў момант і спешна заглыбіўся ў гушчар. Стаіўся і перачакаў, пакуль сціху аддаленні тупат і дзвынчанне збруі. Вярнуўся на дарогу, прыслухаўся. Крыху супакоены паімчаў да ростані, адкуль дарога вяла ў двор пана Вугліка, спадзеючыся здагнаць Панаса.
А Людвік Пацей і Лявон Агінскі паспяшаліся сваёй дарогай. Ці то не мелі поўнага даверу да нечаканага папярэджання, ці то перашкаджалі гады і цяжкая туша пана Агінскага, але рашыліся на кароткі пастой, які для апошняга скончыўся трагічна. Сапежанцы перахапілі іх недалёка ад Лосіцаў. Ганцы кінуліся да коней пад градам куль. Пацей, выпрабаваны жаўнер, узляцеў у сядло і пусціўся дарогаю, выглядаючы магчымасці знікнуць у лесе. Лявон Агінскі не здолеў скочыць у сядло, у сумятні ніхто не дапамог, і ён, цяжка паранены, асунуўся на зямлю. Пераможцы кінуліся да параненага не дзеля дапамогі, а каб абшукаць.
3 павагаю там! строга папярэдзіў камандзір. Агінскі гэта, не абы хто!
У скрываўленай вопратцы нічога не знайшлі, не было патрэбнага і ў сядзельных торбах.
Вепрука завалілі, малады дзік збег буркнуў камандзір. He ўцячэ. Конь у яго выдыхаецца.
А гэты? Што з ім рабіць? кіўнуў жаўнер на непрытомнага Агінскага.
Ат, нехта ж ім зоймецца. Пэўна служба тут нейкая пахавалася. Занясіце ў карчму і ганіце за намі. адмахнуўся паручнік, даў каню шэнкеля і паказаў рукою кавалерыстам, каб рушылі ўслед.
Атрыманыя раны праз год звядуць Агінскага ў магілу, а здарэнне дадасць новы радок ў даўжэзны спіс шляхецкіх крыўдаў, якія крычалі аб помсце ўсемагутнаму роду Сапегаў.
Магчыма, валтузня з Агінскім на нейкі час затрымала пагоню і дапамагла Пацею пазбегнуць паланення альбо смерці.
Але і ён не ўратаваўся б, каб не дапамога. Рэшткамі сіл сваіх і каня даскакаў да двара ў Мордах і кінуўся да гаспадара, нурскага старасты Гадлеўскага.
Пагоня за мною! Дай, пан, прытулак! Уратуй!
У якой справе, вашмосць, скачаш? запытаў Гадлеўскі, разумеючы, што тут не дробная помста і не сварка з-за глупства.
Скарга да караля ад шляхты Вялікага Княства.
Заходзь! Зачыняйце вароты! Хутка! крыкнуў гаспадар. Зарыгляваць як след і да зброі!
Сапежанскія насамрэч віселі ледзь не на хвасце Пацеевага каня. Убачыўшы зачыненыя вароты і людзей за моцным парканам, камандзір пагоні не без падстаў палічыў, штоуцякач тут, бо не мог дапяць куды далей. Ну, то і канец клопату: забяром і дадому! А нанач да якой карчомкі завалімся. Знойдзецца там камора ці склеп для пана падскарбія. Звыклы да беспакаранасці сапежанскі паручнік нават не цікавіўся, дзе яны апынуліся і чый гэта двор. Упэўненым крокам наблізіўся да варотаў і пастукаў ручкай пісталета.
Хто там? пачулася па-польску.
Але паручнік не насцярожыўся.
Адчыняй, ды хутка!
Жаўнеры ў сёдлах спыніліся зводдаль. Крыху прыглушаны варотамі голас адказаў спакойна:
Пан загадаў нікога не пускаць.
Можа і загадаў, але ўсіх, апроч мяне паручнік хмыкнуў на такое неразуменне дурнаватага служкі. Варушыся, каб пасля не шкадаваць! пагроза ў голасе паручніка на яго здзіўленне не мела ўплыву на гэтага ёлупня за варотамі. Паручнік вялікага гетмана з табой размаўляе, хаме!
Д ык пан загадаў... тлумачыўся хам, аніколькі не спужаўшыся, што за варотамі паручнік, ды яшчэ ад вялікага гетмана.
А паручніка ўжо пачынала браць халера. Там жа за спіною жаўнеры! Назіраюць, чуюць.
Заладзіў, псямаць вылаяўся камандзір. А дзе той пан?
Пан з госцем заняты, загадаў не турбаваць.
А ты патурбуй! Скажы паручнік войска літоўскага Талочка яго кліча загадаў камандзір.
Нашага пана належыць іграсіць стрымана паправіў чалавек і відаць адыйшоў.
Праз нейкі час за брамай пачуліся прыглушаныя галасы і над верхам агароджы паказаліся некалькі галоў, а таксама пачуўся ўладны вокліч:
Хто наважыўся непакоіць мой двор?
Паручнік войска літоўскага Талочка. Мы пераследуем злачынцу і маем намер агледзець панскі двор.
Усталявалася доўгая хвіліна маўчання. Гаспадар умеў весці такія перамовы.
Больш нічога? А з якімі паўнамоцтвамі лезе да мяне невядомы паручнік з Княства? Маеш гончы ліст? Маеш судовы вырак?
Маю даручэнне ад яснепана пісара польнага літоўскага Міхала Юзафа Сапегі! пыхліва заявіў паручнік.
Вось і выконвай яго, ацан, не турбуючы людзей насмешліва параіў гаспадар, яўна цешачыся з бязглуздага становішча камандзіра, больш стараннага, чым кемлівага.
Мы маем падставы лічыць, штоўцякач схаваўся менавітаў гэтым двары не саступаў паручнік.
Ён усё яшчэ спадзяваўся на страх пры адным упамінанні імя Сапегаў. Але ў адказ пачуў зняважлівае:
А хоць бы і так? Ён што, збег з-пад варты? Учыніў забойства? Адкажы, вашмосьць, і падай доказ, што маеш права яго затрымаць.
Паручнік выкарыстаўусе магчымасці сваёй кемнасці. Застаўся апошні, але прывычны і надзейны, як яму здавалася, сродак.
Маю права, бо маю сілу яшчэ стрымліваючыся, выгукнуў
ён уверх, да галоў над парканам. Калі васпан, дабром не аддаеш уцекача, моцна пашкадуеш! Апоіпні раз кажу: адчыняйце вароты!
Але зверху пачуўся вясёлы смех.
Ну, літва акаянная, як завуць вас сусядзі з усходу плюнуў гаспадар ваўдаванай роспачы. Адчыняй яму вароты! А я табе раю, чалавеча, вяртайся, адкуль прыехаў, з тым і будзь здаровы.
Паручнік спрытна падкінуў пісталет, які ўсё яшчэ трымаў за рулю, нібы малаток, і, злавіўшы за ручку, стрэліў паўзверх агароджы. Галовы зніклі.
Агонь, хлопцы! выгукнуў паручнік. Дамо ім пары!
Бязладная але густая страляніна сыпанула на браму град куль.
Ну што!? зласліва выгукнуў рашучы ваяр. Бачыце, што мы не жартуем?
Раз’юшаны нечаканым супрацівам, а яшчэ больш зняважлівым стаўленнем да сваёй асобы, камандзір не заўважыў, як над агароджай высунулася руля мушкету і плюнула полымем у яго напрамку, зрэзаўшы пер’е на шапцы і збіўшы яе на бакір. Міжвольна ён ухапіўся за шапку і адскочыў бліжэй да сваіх.
Зверху абрынуўся шматгалосы рогат. Абаронцы былі пэўныя сваёй бяспекі і забаўляліся коштам зухвалага сапежанскага пеўня.
А мы, ацан, пакуль што жартуем растлумачыў гаспадар. Наступны стрэл возьме роўна на пядзю ніжэй: там, дзе твой дурны лоб.
Гэта мы яшчэ паглядзім! пагрозліва выгукнуў той. Супраціў уладзе ў дзяржаўнай справе гэта васпану не танна абыдзецца!
Староста Гадлеўскі, чалавек не толькі дасведчаны, але і цярплівы, разумеў, што гэты ваяка не больш як паслухмяны і не вельмі разумны слуга сваіх пыхлівых гаспадароў.
He ўсведамляеш, ацан, сваёй сітуацыі спачувальна патлумачыў ён, ведаючы, што пакуль ідзе размова, стрэлаў не будзе. Сіла не ў цябе, а на маім баку. Мы ва ўкрыцці, ты на голым полі. Што да ўлады ці твайго даручэння, то ты зараз звычайны збір, які гнаўся за падарожным на вольнай дарозе з мэтай невядомай, але, мяркуючы паўсім, падазронай і няўхвальнай. Уцяміў? Парушыў ты права і па нашых, каронных законах і па Статуту Літоўскаму. За тваю неразважную страляніну магу цябе захапіць і зазвоніш кайданамі ў вежы, як паспаліты злачынца, у якога па неразумнасці сваёй пашыўся. Дзеля яе толькі і дарую закончыў гаспадар неаспрэчным тонам.
Нешта ўсё ж прабілася ў мазгі паручніка праз панцыр пыхі і самаўпэўненасці. Падзейнічаў тон гаспадара, што нагадваў аб значнай уладзе і сіле за спіною гэтага чалавека. Паручнік прывык слухацца такога тону, таму адчуў пагрозу, ад якой наватусемагутныя Сапегі могуць не абараніць. Хутчэй за ўсё, нават не парупяцца.
Але ж так адразу паддацца здзеклівым тлумачэнням не мог.
Патрэбен той Статут, кал і ёсць воля і ўлада Сапегаў! Нездарма, кажуць, і Статут хтось з Сапегаў напісаў!
Схаваўся, вашмосьць, за дубовымі дошкамі і вучыш! Хацеў бы я сустрэцца з табою на пляцы, з шаблямі ў руках! пыхліва крыкнуў паручнік.
Занадта было б для васпана гонару, каб староста нурскі з табою на пляцы стаў пачуўся іншы голас, мажліва каго з дваранаў.
Паручнік не вельмі разбіраўся ў межах, але не любіў, каб гэта заўважалі. Прыняты ім тон для размовы са старостам, любым старостам, хай сабе і нязначным быў неўласцівы. Але што зроблена, тое зроблена. Заляцелі ў запале ў чужую парафію, трэба адступіцца.
Едзем, хлопцы! гукнуў ён, скокнуўшы ў сядло спраўным рухам. Ліс у нары, але ж некалі вылезе.
Ну, гэтаўжо твой клопат, ацан азваўся гаспадар. А пакуль паклон пану польнаму пісару.