Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Як і было сваім часам паведамлена Вашай Вя лікасці напомніў Флемінг. Яе Вялікасць, жонка караля Флемінг не сказаў “каралева” можа з’явіцца ў Рэчы Паспалітай, толькі прыняўшы каталіцтва.
Аўгуст пацягнуўся, счапіўшы пальцы на патыліцы, прыгледзеўся свайму міністру, нібы шукаючы парады і раптам зарагатаў.
А ці так ужо варта шкадаваць? выгукнуў, амаль як пустадомак. Можа падзякаваць святым айцам, што ніхто мне тут замінаць не будзе? Я тут, а ўсе кабеты і нават жонка там, у Дрэздэне. Якую пажадаю сюды паклічу! Сапраўды залатая вольнасць!
Флемінг ветліва ўсміхнуўся і паківаў галавою на знак разумення незвычайнай выгоды мець такі аазіс незалежнасці. Але падпісанне дамовы не знімала падзел, выкліканы падвойнай элекцыяй. Прыкладам, у Вялікім Княстве супярэчнасці толькі ўскосна тычыліся падтрымкі саксонца ці француза. Клопатаў апазіцыі з Сапегамі Ломжанскае пагадненне не знішчыла. Якраз таго ж 2 сакавіка, падчас генеральнага Колаў Гародні, войска прысягнула вялікаму гетману Сапегу адданасць да смерці.
He думаю, што яны пагодзяцца паміраць галоднымі хмыкнуў гетман да Бенядыкта. Трэба прыкінуць, ці не знойдзецца яшчэ які грош.
Абяцаных грошай ад караля, ведаў, не дачакаецца, і мусіў шчодра выкладаць свае.
Калі ўлада абапіраецца на сілу, войска павінна быць задаволена. Гэта як найменей. падтрымаў рашэнне брата Бенядыкт. Міласцівы пан не супакоіцца.
Аўгуста II не магла задаволіць рашучая перавага гетманскага боку. Ужо наступным днём пасля прысягіў Гародні каралеўскія камісары выдалі ў Шкудах універсал, заклікаючы войска пакінуць гетмана і падпарадкавацца харужаму літоўскаму Рыгору Агінскаму. Частка войска адмовіла паслушэнства вялікаму гетману, і правадыры супрацьсапежанскай апазіцыі неадкладна гэтым пакарысталіся. Шляхта на заклік Рыгора Агінскага, маршалка канфедэрацыі, збіралася з усяго Княства.
Але вялікі гетман не даў сябе апярэдзіць. Частку войска пад началам сына Юрыя выправіў пад Коўна. He падвёў бацьку і Міхал Францішак. 30 красавіка пад Жыжморамі змусіў частку канфедэрацкіх сілаў паддацца, а недабіткі пагнаў у напрамку Вільні, па дарозе бязлітасна караючы іх прыхільнікаў.
Морам разліўся Нёман, пад снегавою вадою схаваліся паплавы жмудскіх рэчак Дубісы і Невяжы. У кут між берагамі трох рэк і заціснуў вялікі гетман няскораныя канфедэрацкія атрады. Хуткімі і рашучымі манеўрамі адданых войскаў пазбавіў непрыяцеля мажлівасці выслізнуць з аблогі.
Аблажылі мы іх, як мядзведзя.
Двое жаўнераў ціснуліся пад малы застрэшак, спехам зладжаны з яловага лапніку.
Усё б у войску нічога, каб не варта ў дождж пажаліўся маладзейшы.
-1 не кажы, браце. Каб не гэта елка, былі б мы бедныя. У самы раз тут вырасла.
Елка сапраўды надавалася на схованку. Густыя галіны апускаліся ледзь не да зямлі, укрываючы і ад дажджу, і ад чужога вока.
— Ужо лінуў бы ды перастаў, a то... Так і парахоўніцы залье.
Крый Божа! Але ў такую сліпэндзю не пастраляеш. Занеслі нас чэрці на гэтую Жмудзь!
Як гэтая рэчка завецца?
Невяжа, у Нёман плыве.
Дробны дождж шамацеў па галінах і леташнім прэлым лісці ды ігліцы. Памаўчалі, прыслухоўваючыся і ўглядаючыся скрозь лапнік на другі бок паляны. Было ціха.
А Дзвіна наша мабыць таксама ўзнялася сказаў маладзейшы. Але тая вада з Маскоўшчыны можа і прыпазніцца, у іх ха-
ладней. Гэта ж пазалетась ў Віцьбу ў чаўнах заплывалі, а дамоў знесла жах!
Хутка араць ды сеяць адгукнуўся старэйшы. Як там бацька з братамі ўправіцца?
А мой брат хутчэй за ўсё з тымі жаўнер кіўнуў галавою ў бок паляны. -Усё думаю, што гэта будзе, як мая куля яго насцігне, альбо ягоная мяне? Такі грэх век не замоліш, а жыць з гэтым цяжка.
Старэйшы асцярожненька расхінуў галіны і павёў поглядам па паляне. Старанна прыслухаўся.
На грэх, браце, ёсць і разграшэнне, і пакаянне. I пакуту прызначаюць. А вось на страту роднага чалавека рады няма. Таму хай вас абодвух Вог бароніць.
Праўду кажаш. Аднаго не кемлю: я жаўнер, мушу слухацца, a ён чаго сюды прыпёрся?
Маладзейшы азірнуўся назад, ці выпадкам не падслухае які афіцэр, але па такому дажджу каму ахвота лазіць, а стаяць моўчкі, як пень, то з глузду з’едзеш.
Вялікае гэта гора, як падумаць. Брат пойдзе на брата, а сын на бацьку, так кажуць у святых кнігах пісана. жаўнер быў схільны да глыбокіх роздумаў.
Бач ты! усклікнуў малады. Як у ваду глядзелі! Але гэта не пра нас з братам, бо мы вельмі дружныя. Хаця і іншыя, мабыць, не горшыя за нас. Ці ж не аднаго народу, не адных бацькоў?
Рознае здараецца.
Слухай, а ты не ведаеш, Пацей гэты, канфедэрат, ці не радня нашаму колішняму ваяводу?
Сын. Дакладна ведаю, ад паручніка чуў.
Скажы ты! А супраць гетмана не баіцца. А гетмана ж кароль прызначае.
Старэйшы доўга маўчаў, ці то прыслухоўваючыся да наваколля, ці то пра нешта думаючы.
Так то яно так, браце уздыхнуў жаўнер. Але і гетман не павінен намі, кампутовымі, помсціць шляхце, якую сам жа крыўдзіць. Ды і надворнае войска па большасці свае ж людзі. ІПто ж брата на брата пасылаць? А нам адно цвердзяць, што тыя “вінаватыя”.
-1 я гэта заўважыў прызнаўся малодшы што як непрыяцель, то і горшы, і вінаваты.
Ara! I што павінен паддацца з’едліва дадаў старэйшы. A калі праўда за ім? А чаму б нам не саступіць?
Ты толькі цішэй! За такія словы ведаеш пад што падвядуць?
Ведаю! Хай на ўсё халера сыкнуў старэйшы. Ты ж падумай: каб мы не былі ў войску, маглі б зараз быць па той бок паляны.
Вельмі лёгка кіўнуў малодшы. Асабліва я.
Ну і я не адстаў бы засмяяўся старэйшы. Так што, чыя
праўда, наша ці іхняя, не хутка разбярэш. Але ціха! сыкнуў ён. Нібы трэснула там.
Малодшы спалохана прашаптаў:
Можа лось?
Можа. Глядзі уважліва.
Трэск галля пад нечымі крокамі мацнеў, хоць і перапыняўся хвілямі поўнай цішыні. Хутчэй за ўсё нехта скрадаўся, але не вельмі ўмела, і перапуджаны заміраў, каб супакоіцца самому і супакоіць чужое непажаданае вуха.
Ідуць! Напэўна выведка. He варушы галін, браце старэйшы шэптам папярэдзіў таварыша, беручымушкет напагатоў абедзвюма рукамі.
На паляну крадком выйшлі двое. Сталі, пільна аглядаючы супрацьлеглы бок.
Што будзем рабіць? прашаптаў малады.
Назірай! сярдзіта адказаў старэйшы.
Чалавек на паляне ўскінуў галаву, ўглядаючыся ў неба.
Гэта ён! малады схапіў таварыша за руку і сціснуў запясце Брат! спалохана прашаптаў ён. Ой! Што ж гэта будзе?
Ціха ты! He енч! За імі, здаецца, ‘шчэ йдуць.
Вартавыя не ведалі, што Рыгор Агінскі, параіўшыся з верхаводамі, палічыўзалепшаенеўдаваццаўбітвуўнязручныхабставінах. Атрады канфедэратаў вырашыў распусціць, абоз кінуць. Але перш чым па маўклівай згодзе гетман даў загад прапусціць ваяроў Агінскага між сапежанскімі кардонамі, асобныя групы канфедэратаў вырашылі вырвацца з аблогі сваімі здольнаесцямі, захаваўшы харугвы, зброю і гонар. Вось і тут такая групоўка, выслаўшы наперад дазор, шукала дзірку ў ланцугу гетманскага войска.
Ідуць! прыслухаўшыся, пацвердзіў малодшы і запытальна зірнуў на таварыша, рады што не яму належыць цяжкі абавязак вырашаць.
Лезь на елку, толькі невысока загадаў старэшы я за табой.
На які сажань-два ад зямлі галіны былі яшчэ гусцейіпымі і зелянейшымі. Чалавека між імі было не заўважыць нават прысеўшы. Малодшы выканаў загад раней, чым зразумеў. Толькі калі абодва сталі на моцных галінах, абхапіўшы рукамі ствол, пачаў усведамляць, на што наважыўся старэйшы таварыш.
Няхай праходзяць сказаў той усё гэтак жа шэптам. Няхай ідуць дадому.
Але ж нам за гэта... спужаўся малады.
А ты іх бачыў? кіўнуў старэйшы ўніз на чародку мокрых людзей, што подбегам міналі паляну He! дадаў рашуча і загадна He бачыў! Як і яны цябе. Ці можа злезеш да брата на шаблі? ужо па-сяброўску добразычліва ўсміхнуўся спалоханаму маладзёну.
Шум крокаў паступова сціхаў.
Ясна! Скеміў шапнуў той супакоена. Сапраўды, хай ідуць дадому. Араць жа ды сеяць пара... твар яго асвяціла ўдзячная ўсмешка.
* • *
Камандзіру гэтага невялічкага значка ці атрада не шанцавала. Пасланы агледзець некалькі маёнткаў, дзе па чутках збіраюцца канфедэраты, адстаў ад сваіх. Зусім недарэчы спаткаліся з купкай гэтых самых канфедэратаў. Ад бою ухіліліся парай гадзін паспешлівых, хоць і паспяховых уцёкаў. Моцна паранілі падазронага конніка, які ў трызненні непакоіўся пра маёнтак нейкага пана Жабы. Можа і паспеў нешта аддаць, але каму, так і не выявіў, памёр.
I вось пашэнціла. Выбіліся на дарогу прызначэння, каб дагнаць сваё войска, і нечакана высветлілі, што некалькі будынкаў пры дарозе гэта і ёсць маёнтак пана Івана Жабы. Іншых паноў гэтага роду, мяркуючы па роспытах, у бліжэйшай ваколіцы не было. Дварок якраз адпавядаў памкненням камандзіра паправіць свой аўтарытэт нейкім ваяўнічым дзеяннем. Навокал ціха і пуста. Аніякіх засад ці неспадзяванак не чакаецца.
Заехаўшы ў двор грамадою, былі сустрэты гаспадыняй з цэлым вывадкам. Маленькія, большыя і яшчэ большыя ўзіраліся ў коннікаў, не паказваючы ані сполаху, ані здзіўлення. Назваўшыся, камандзір шмаргануў далоняў пад носам, натапырваючы вусы, што на яго погляд надавала ваяўнічасці.
Дзе гаспадар? строга запытаў ён.
Паехаў.
Куды?
На тое ён і гаспадар, каб не пытацца, куды яму ехаць грунтоўна патлумачыла пані Маланка.
Афіцэр бліснуў вачыма і вырашыў падступіцца да слабейшага з гэтага роду. Падышоў да аднаго з сярэдніх жабянятаў і запытаў:
Можа ты ведаеш куды бацька паехаў?
Малы зірнуў на маці, пасля на тых, хто вышэй за яго, але не атрымаў падказкі.
На тое ён і бацька, каб не пытацца, куды яму ехаць паважна адказаў хлапчук, зірнуўшы на сярдзітага дзядзьку.
Такога ніхто не чакаў. Жаўнеры заўсміхаліся, а камандзір незадаволена крэкнуў.
Глядзі які падшыванец! толькі і змог заўважыць.
Нашчадак палітыка падшморгнуў порткі і хвацка прышлэпнуў босай нагою пыл на паўкроку перад сабою.
За абразу пан рызыкуе стаць да паядынку яшчэ больш паважна, з адценем пагрозы у голасе папярэдзіў малы шляхціц.
Працяглае маўчанне афіцэра малыя патлумачылі па свайму.
Ага! Пан зу x на аднаго ўдвух, а супраць зуха здохлая муха! радасна прапішчалі ў падтрымку брату.
Афіцэр аслупянеў, пасля закаціўся рогатам разам з жаўнерамі.
Забяры, пані, сваіх жабянятаў у хату, пакуль я не паставіў іх да паядынку не грудзьмі, а зусім іншай часткай цела.