Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Крый Божа! засцярогся Андрэй. Мне і з астатнім цяжка будзе ўпраўляцца.
Ясна! адказаў Сапега. Тады ўсё добра. Я раю пачынаць бліжэй да вясны. А пад той час падрыхтаваць глебу перамовамі, сустрэчамі. Ну і людзей падбіраць, пару — тройку палясоўшчыкаў, аканомаў.
Аканом у нас выдатны. У гадах, але ў сіле чалавек.
Яшчэ лепей. Есць на каго гаспадарку пакінуць, а самому заняцца астатнім. I не агледзіцеся, пане Забела, як будзеце па вушы ў сяўбе, жніве ды абмалоце засмяяўся пан Максім, дадаючы ўпэўненасці Андрэю, усё яшчэ разгубленаму перад абсягам спраў.
Той адкінуўся на спінку крэсла, распраўляючы стомленыя плечы. Нязвыкла сядзець гадзінамі за сталом, утаропіўшы вочы ледзь не ў адну кропку. Іначай зірнуў на пана Максіма, які, пэўна, днямі не разгінаў спіны, гартаючы свае кнігі і паперы. Пан Максім, нібы здагадаўшыся, павёў размову пра іншае.
А за мяжою вы чым займаліся? пацікавіўся у госця.
Ваяваў прызнаўся Андрэй нібы ў граху. Адзінае, на што быў здатны, хоць на войны гляджу падобна вам. Але зброю давялося ўжываць не дзеля параду і працяглы час.
Нязвыкла Максім Сапега з цікавасцю зірнуў на яго. Ад ваякаў толькі і чуеш пра перамогі і багатую здабычу. Пэўна, вашы няўхвальныя высновы датычна войнаў грунтуюцца на ўласных назіраннях?
He люблю, калі ані слова, дзеля чаго вайна, і ці варта яе было ўсчынаць, а толькі хваласпевы.
Пан Максім згодна кіўнуў галавою ў знак разумення, пачакаў працягу, але здагадаўся, што Андрэй чакае яго меркавання.
Так наша шляхта выхоўвалася стагоддзямі. Ды не толькі наша. Ад вайны да вайны ледзь узрастала пакаленне. Зразумела, што часта мусілі бараніцца. Мяне засмучае закасцянеласць гэтага выхавання: вайна як жыццёвы занятак лепшай часткі народа. Атрымліваецца, каб мець ёй нейкую прыдатнасць, трэба абавязкова весці войны. Бацька рады выправіць сына ў паход, бо зямлі на ўсіх нашчадкаў не хапае. Але часта замест сына са здабычай атрымлівае звестку пра магілу ў чужой зямлі. I ў моладзі няма схільнасці да стваральных заняткаў, не кажучы пра гандаль. Ваярская зграбнасць, мужнасць, смелы пагляд ды падкручаны вус! I адначасна міралюбнасць, нежаданне плаціць падаткі на войска! Паспрабуй, не то што зладзіць, зразумець!
Сапега ўсміхнуўся, перапрашаючы за доўгае выказванне. Асмелены супадзеннем думак, Андрэйужо не баяўся выглядаць неадпаведна са сваімі неваяўнічымі меркаваннямі.
У іншых краінах ужо не саромеюцца самых розных заняткаў, гандлю, рамесніцтва, мануфактур. А наша шляхта апроч вайны і маёнткаў анічога не прызнае. А разам з тым у захапленні глядзіць на замежную рапіру ці пісталет, нібы ў нас такіх не здольны зрабіць.
Сапега засмяяўся.
Здолелі б можа і лепшыя! Пэўна чулі, што маскоўскі Іван IV зводзіў ад насу палон збройнікаў сотнямі, калі не тысячамі. А рамесніцтва не на адным збройніцтве трымаецца. Але я вам надакучыў з гэтымі бедаваннямі. Лепш раскажыце, дзе давялося быць-ваяваць.
Больш на моры, на баку французаў.
На моры! здзіўлены ўсклікнуў Сапега. Што вы кажаце? I на якім жа?
Найдаўжэй на Міжземным, супраць сарацынаў пераважна. Апошнім часам у Ла-Маншы, на Паўночным адказаў Андрэй, здагадваючыся, што роспыты будуць не кароткія і падрабязныя.
Максім Сапега сапраўды не хаваў ані шчырага захаплення, ані цікаўнасці.
Прашу прабачыць, пане Забела, але не дам спакою, пакуль
штонебудзь з перажытага не раскажаце твар Сапегі свяціўся ледзь не хлапечым ажыўленнем. Гэта такая нагода! Апроч мяне ў вас будзе яшчэ адзін удзячны слухач, мой пляменнік Міхась, ваяр над ваярамі засмяяўся ён..
Цікавасць Сапегі не здзівіла Андрэя. Сам так бы выказаўся, каб некалі сустрэў чалавека з далёкіх краёў. Мяркуючы па колькасці кніг, ведае іх гаспадар нямала і пачуць жывога сведку падзей для яго сапраўды шчаслівая нагода.
Пастараюся задаволіць слухачоў адказаў Андрэй але я выдумляць і ўпрыгожваць нічога не здатны.
А гэта як раз не патрабуецца супакоіў пан Максім. Мне таму што ўжо не хлапчук, а Міхасю менавіта з гэтай прычыны. Максім Сапега над нечым задумаўся на хвіліну і дадаў заклапочана: Хлопец за ваярствам свету не бачыць. Хацелася б мне на што іншае яго наставіць, але я ўсё ж не бацька, не маю ўсіх магчымасцей уплыву.
Пэўна, маці не хоча рызыкаваць сынам дзеля хімеры славы? запытальна глянуў на яго Андрэй.
Так, менавіта так. Але як трапна вы сказалі, пане Забела, дзеля хімеры славы! А зараз так склалася, што славу пачнуць аспрэчваць у братазабойных сутычках з сумам заўважыў пан Максім.
А там маладыя ідуць на першы агонь, як матылі падтрымаў Андрэй. Самога Бог уратаваў.
Размова за вячэрай паступова перайшла на роспыты, і Андрэй мусіў расказваць, тлумачыць, параўноўваць перажытае і бачанае з тым, што тут, на радзіме. Размовы пра элекцыю і ўсё з гэтым звязанае Андрэй з Сапегам дамовіліся весці толькі сам-насам. Сапегу карцела даведацца пра князя Канці і яго атачэнне, супаставіць звесткі са спадзяваннямі вялікага гетмана. Распытваў далікатна, не налягаючы там, дзе адчуваў нежаданне суразмоўніка паглыбляцца ў падрабязнасці, не таіў свайго стаўлення да тых ці іншых падзей і асобаў. Андрэй з пэўным здзіўленнем адзначыў, што пан Максім не мае і следу зацятасці на інтарэсах свайго роду, і ўсе размовы пайшлі лёгка і нязмушана.
Веданне моў, цікавасць да кніжак, абазнанасць у свеце былі для Максіма Сапегі беспамылковай і найлепшай рэкамендацыяй. За адзін няпоўны дзень яны сталі амаль блізкімі прыяцелямі. Бог дапамог замацаваць сяброўства, бо дзікая завея затрымала Андрэя яшчэ на два дні. Развітваўся як з даўно знаёмым чалавекам.
»»•
Былы лейтэнант Андрэй Забела між волі задумваўся, што і яго продкі, пакаленне запакаленнем, сеялі, жалі, будавалі, збівалі грош
да гроша, каб пакідаць дзецям ды ўнукам прыстойную гаспадарку. Хоць была зіма, вір бясконцай працы ўсё глыбей зацягваў і яго, гаспадара вялікіх абшараў лесу, палёў і сенажацяў. Каб давесці ўсё да ладу, каб не сорамна было перад суседзямі, трэба прыкласці і розум, і рукі, і грошы. Калі кароль ліхаманкава прыкідваў, як і ад каго атрымаць пазыку на свае дынастычныя авантуры, Андрэй Забела думаў, колькі забраць сваіх грошай ад віленскіх банкіраў, каб не спатрэбілася ехаць ізноў веснавою парой.
Нібы і недалёкая тая дарога да Вільні, але ж сумёты ледзь не ўпоравень з дугою. Дзе наўзвышшы, то не так пазаносіла, а па лагчынах... Але дабраліся да мясцін, дзе віхура была не такая моцная. Андрэй, прываліўшыся бокам, падрэмваў і думаў звычайную дарожную думку, пра ўсё і ні пра што дакладна...
Пра Вільню, якой ніколі не бачыў, пра Гданьск і пана Генрыка, які так дапамог яму ў грашовых справах, пра варшаўскую прыгоду. Мільганула думка, ці прыплыве Жан Барт другі раз? Дзе зараз няўрымслівы адмірал? Як усё тое далёка... А блізкае тэстамэнт, Клінок, дзедавы запаветы... “...Вярні ўсё, што тваё па праву. He аддавай свайго крумкачам, але паслухай маёй рады: добрага гаспадара руйнаваць нягожа, знайдзі з ім паразуменне. Сквапнасць не заўсёды прыносіць задавальненне і ніколі пашаны...” Андрэй адчуваў палёгку на душы, знаходзячы сугучнасць сваіх думак і меркаванняў з дзедавымі. Прыходзіла ўпэўненасць, піто ўсё сказанае выльеццаў шэраг простых і ясных дзеянняў, не прынясе ані яму, ані каму іншаму згрызоты і прыкрасці.
“...А яшчэ воля мая і мара, калі яшчэ гэтак не сталася, каб на Клінок, гняздо наша, неадкладна прывёз сабе жонку, а першае птушаня па мячы няхай будзе, як ты і я, Андрэем...”
Мушу спяшацца усміхнуўшыся сам сабе, падумаў Андрэй і пачаў гадаць, чым зараз займаюцца Вароніч, Мацей, Анэта...
Пра Анэту ўспаміналася і думалася ўсё часцей і часцей...
Начаваў у невялікай карчомцы. Некалькі падарожных, сабраных мяцеліцай, паклаліся ўпокат на саломе ў адным пакойчыку. Але салома былачыстая, печ напаленая, а на вуліцы мароз і цемра не паедзеш. Андрэй лена прыслухоўваўся да размовы свайго фурмана з дзецюком, што ляжаў побач. Спачатку, як то ў звычаі, гаварылі пра дарогу, коней ды збрую. Хлопец ехаў ад Вільні, таму роспыты, як там далей з дарогаю, зацікавілі Андрэя, і ён прыслухаўся. Дзяцюк трапіўся гаваркі, андрэеў фурман, як маладзейшы, не перапыняў.
Я ж ганец хваліўся той. He першы раз гэтым шляхам еду. I на весну, і летам даводзілася. A то і восенню, калі не ехаць, ні плыць, а толькі на пузе па гразі слізгаць.
Абодва весела зарагаталі, але спахапіліся, што наб’юцца на лаянку, і прыціхлі.
У можнага пана служыш? з пашанай запытаў фурман Ці пры якім урадзе?
He, у пана. У пана, каб ведаў, заўсёды лепш, чьш пры ўрадзе. Хіба што калі пан злосны. А мой нішто сабе, з мацнейшых у наваколлі. Шмат на што можа наважыцца, чаго іншыя сабе не дазволяць.
Як то? не зразумеў слухач.
І'анец замоўк на пэўны час. Хутчэй за ўсё, каб надаць сабе большай значнасці ў вачах маладзейшага, а можа вагаўся, ці варта выказвацца незнаёмаму. Пахмыкаў, пакашляў і не вытрымаў, пачаў гучным шэптам:
Вось, скажам, наезд учыніць не кожны адважыцца, а наш можа.
Але ж там страляніна, шаблі! Жах падумаць!
He заўсёды супакоіў ганец. Іншым разам смех адзін. Нагніся сюды.
Пачуўся невыразны шэпт у самае вуха. Фурман толькі войкаў у захапленні ды тлуміў міжвольны смех.
-1 нікому нічога? здзіўлена ўсклікнуў у голас.
Усё абы шлося паблажліва паведаміў ганец бо ў пана ў Віл ьні рука. Да кватэры Сапегаў лісты важу!
Будзе заўтра хваліцца, якога важнага знаёмца займеў падумаў Андрэй, засынаючы. Але нейкая здагадка доўга не давала спакою. Можа заўтра дарогай дадумаецца.
Пакуль Андрэй Забела імчаў да мілага дому, пані Дарота мусіла сама забаўляць госця размовай але той не наракаў. Таварыста маладой яшчэ ўдавы, прыгожай і ветлівай, не належала да прыкрых. I госцю было што расказаць з варшаўскага і нават дрэздэнскага жыцця, бо не чужым быў у саксонскай сталіцы. 3 якой нагоды з’явіўся тут, гаварыць не выпадала ані гэтай пекнай пані, ані каму іншаму непасведчанаму. А вось пра пабочныя прыемнасці падарожжа і ўспомніць, і расказаць было панадна. Гаспадыню дома расповяды вярталі ў забытыя, здавалася б, часы вясёлых забаў у віленскіх і варшаўскіх палацах. Як жа гэта было даўно і далёка!
Час сплываў незаўважна, і стук капытоў, скрып палазоў і гамана перад ганкам здаліся нечаканымі.
Йэўна Максім пані Дарота ступіла да акна. He. He яго вазок. Ой! Гэта ж пан Андрэй!