Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Міхал павагаўся, але не ўтрымаўся.
А ўсяго гэтага можна было і пазбегнуць.
Мелася на думцы, калі б яго, Міхала Францішка, старыя палітыкі слухаліся. Гетман усміхнуўся.
Але генерала артылерыі кароль нам дасць! як на суцяшэнне сабе і сыну упэўнена сцвердзіў ён. А па вяртанні выберамся па Княству.
Міхал запытальна зірнуў на бацьку.
Возьмеш каманду над некалькімі рэгімэнтамі. Пара рыхтаваць наступ на Агінскага. Што б там ні думаў Міласцівы Пан, у Княстве мы гаспадары.
.. .Мабыць іншай думкі трымаўся ваяжор карэты ў чатырохконнай запрэжцы, якая падлятала да Варшавы з захаду. Можа холад справіў, што дарога ад Дрэздэна падалася не надта далёкай? Значны досвед у патаемных справах падказваў ездаку, пра што думае новаабраны манарх Рэчы Паспалітай. I размовы з Флемінгам падказвалі, што бліжэйшым часам Аўгуст II можа пайсці на перамовы і таргі
наконт наследнай кароны коштам значных абшараў Полыпчы і Вялікага Княства. Мажлівахуткапраўсёдаведаемся. Прыгожая карэта ляцела Кракаўскім прадмесцем проста да Каралеўскага Замку. Падарожны, вызваліўшыся з футра, выскачыў з карэты і неўзабаве стаяў перад генерал-ад’ютантам Янам Любянецкім.
Крыштап дэ Басэ! адрэкамендаваўся ён. Па загаду Яго Каралеўскай Вялікасці! Прашу далажыць.
Кароль прыняў даверанага дыпламата неадкладна і ласкава.
Мой мілы дэ Басэ даслухаўшы выразы шацунку і запытаўшы, як ехалася, Аўгуст II адразу перайшоў да справы. Вы мне вельмі патрэбны...
Тое, што меў паведаміць кароль паўнамоцнаму ўдзельніку саксонскай Тайнай Ваеннай Рады, пакуль яшчэ было важнай таямніцай.
Як чалавеку з Тайнай Рады вам належыць ведаць, што дзесяць дзён таму я аддаў загады генералам Траўтмансдорфу і Біркгольцу папоўніць склад рэгімэнтаў кавалерыі і пяхоты і рыхтавацца да маршу. У канцы траўня яны павінны быць над Днястром. Палкоўнік Бораў павінен выправіць артылерыю да Польшчы ўжо ў красавіку.
Дэ Басэ слухаў уважліва. Ясна было, што рыхтуецца вайна, і ён зараз атрымае акрэсленую і, несумненна, складаную задачу. Мяркуючы па канцэнтрацыі над Днястром, мова пра турак і татараў, бо адны без другіх не ваююць. Але пятнаццаць тысяч саксонскіх жаўнераў на іх малавата.
Кіраваць паходам будзе князь Фердынанд Віртэмберскі працягваў Аўгуст II.
Ён пакідае дацкую службу? ветліва ўставіў Дэ Басэ.
Так. Гэта ўзгоднена кіўнуў кароль і перайшоў да задання менавіта дэ Басэ. Вам належыць неадкладна выехаць да Галандыі, Англіі і Даніі, наведаць Цэсарства.
Аўгуст II падрабязна абмеркаваў з дыпламатам закуп у Галандыі сапёрнага абсталявання, вярбоўку адпаведнага персаналу, наём войска ў германскіх княствах. Але найважнейшымі былі справы дыпламатычныя. Належала заключыць наступальна-абарончыя трактаты з Англіяй, Галандыяй і Расіяй, каб атрымаць дапамогу ў вайне з Турцыяй. 3 гэтых трох дзяржаў толькі Расія была зацікаўленаў такіх пагадненнях. Дзве астатнія імкнуліся да ўсталявання міру з султанам і схілялі да гэтага Аўстрыю.
Дэ Басэ бачыў неадольнасць такога рознагалосся. Спадзяванне толькі на цара Пятра. Ён акурат у Галандыі са сваім Вялікім Пасольствам. Трэба схіліць яго, каб нападам на Крым звязаў татарскія сілы. He менш важным будзе атрыманне пазык найбуйнейшых банкаў Еўропы, бо сваіх грошай на закуп пораху і ядраў, плату за перавоз усяго рыштунку морам да Гданьска няма. Як дас-
ведчаны дыпламат дэ Басэ разумеў, што вайна з Турцыяй немагчымая без удзелу Рэчы Паспалітай, а дзеля гэтага трэба прымірыцца з апазіцыяй, што не страціла надзеі пасадзіць князя Канці на трон.
Вялікія клопаты будуць з Рэчай Паспалітай. Занядбаная артылерыя, слабая пяхота, анічым акрамя шляхецкае пыхі неабгрунтава нае захапленне кавалерыяй былі неадольнымі хваробамі яе войска. Няма грошай на зброю, му ндуры, рыштунак. Затрымка з выплатай жолду падарвала дысцыпліну і мараль каронных і вялікалітоўскіх дывізій. Гетманыўцягнутыў бясконцыя палітычныя гульні, а войска Вялікага Княства даўно зрабілася прыладай Сапегаўу змаганні са шляхтай.
Саксонскае войскаў лепшым стане. Эпікіраванае, дасведчанае ў войнах, але і там аслабла дысцыпліна і пашырылася дэзэрцыя. Заспець султана знянацку пры такім сгане войскаў немагчыма. Выведнікі данеслі, што туркі заўважылі падрыхтоўку саксонскага войска і занепакоіліся. У канцы студзеня ў Андрыянопалі сабраўся Дыван, затым нарада ў везыра Хусэйна Кюпрулю. Цяжка меркаваць, ці ўсё ўдасца зрабіць да пачатку кампаніі, але часу на роздум не засталося. Атрымаўшы пісьмовыя інструкцыі, праз Дрэздэн, дзе прыхапіў гурт памочнікаў, дэ Басэ вырушыў да Галандыі.
* * *
А Гародню прыкладна ў гэты ж час наведалі два прыемныя паны. Адзін самавіты, старэйшы, другі малады, прыгожы і ружовашчокі з марозу. Імчалі не ў шыкоўнай карэце, але ў спраўным вазку з маладым і хвацкім фурманам.
Вазок спыніўся не перад палацам, а ля невялікага дамка на ўскраіне. Маладзейшы застаўся, а другі, сталага веку, скіраваўся да ганку.
Кузьма Вароніч з Берасцейскага назваўся ён, апынуўшыся перад гаспадыняй. А перада мною, як я здагадваюся, пані Яніна Забела, бабуля Андрэя Забелы.
He памыляецеся ветліваўсміхнулася пані Яніна, запрашаючы праходзіць далей. Прысядзьце, дзе вам зручней, пане. На канапе, ці мо ў крэсле, бліжэй да цяпла?
Сама яна сядзела блізка ля цёплай грубкі, ахінуўшы плечы вялікай хусткай.
Дзякую адказаў Вароніч на запрашэнне. Рады з вамі сустрэцца. Тым болей, што прывожу вам добрыя весткі.
Няўжо ад Андрэя! усклікнула пані Яніна, падаўшыся да Вароніча. Вы ж з ім знаёмыя, калі ўпаміналі?
Яна дапытліва ўглядалася ў твар суразмоўніка, нібы там спадзявалася знайсці адказ раней, чым пачуе.
Вельмі добра знаёмыя. Спяшаюся паведаміць, што ўнук ваш
жывы-здаровы. Гасцюе ў вельмі зычлівых да яго людзей. А як вы тут? Ці са здароўем лад? Ці чаго не патрабуеце?
Д зякую, пане Вароніч адказала гаспадыня. Hi ў чым не маю патрэбы. Што да здароўя, то грэх скардзіцца, як на мае гады. А вы да мяне пэўна па дарозе завіталі? У Гародні клопат які, ці далей?
Вароніч усміхнуўся добразычліва, але крыху па-змоўніцку. Трэба было паволі падступаць да мэты прыезду.
Як вам сказаць завагаўся ён з вызначэннем. Па розных справах, але галоўная ў гэтым доме. Ці не пара вам сустрэцца з унукам? Хвароба яго адступілася канчаткова і, будзем спадзявацца, незваротна.
Ой! Ліст ад яго зняў мне камень з сэрца прамовіла пані Яніна. He ведаю, як і аддзячыць людзям, што так ім апекаваліся. Перадайце ім, пане Вароніч, што прашу Божай ласкі на ўсю іх сям’ю!
Вароніч кіўнуў і заўсміхаўся як найвесялей.
Абавязкова запэўніў ён. Пры першай нагодзе. А як дазвол іць здароўе, то і самі ў гасціну да іх выберацеся разам з унукам.
Цень здагадкі прамільгнуў натвары жанчыны. Пільна зірнуўшы Варонічу ў вочы, не гэтулькі з упэўненасцю, колькі з надзеяй амаль прашаптала:
Андрэйка тут?
Пан Кузьма весела заківаў галавою. Гэтая здагадлівасць адразу зрабіла непатрэбнымі пошукі нейкіх асцярожных падыходаў, аглядных намёкаў.
Тут, пані Яніна задаволена пацвердзіў ён. Я хацеў падрыхтаваць вас да сустрэчы, а вы, бачу, і так гатовы.
Вароніч быў узрушаны не менш, чым пані Яніна. Намагаўся не паддавацца хваляванням, каб сваім спакоем падтрымаць старую жанчыну, якая гэтулькі часу жыла ў няпэўнасці за лёс адзінага ўнука, сваёй апошняй надзеі.
Дык можа я зараз яго паклічу, а сам тым часам коньмі займуся? Добра?
Простае пытанне неяк супакоіла пані Яніну.
Добра! He бойцеся, клічце, я стрываю запэўніла яна.
Вароніч адчыніў дзверы і ступіў у сені Андрэй ужо стаяў там. Пан Кузьма толькі пачуў радасны вокліч:
Андрэйка! Дзіцятка маё! Дачакалася! і выйшаў на двор.
Каб адолець узрушэнне, удвох з хлапцом, які аб’явіўся на двары, старанна заняўся коньмі. Распраглі і завялі ў стойла, старанна абцерлі пукамі сена і пакрылі гунькамі.
Папоім пазней распарадзіўся хлопец тонам гаспадара. Я ім вады нагрэю, а пакуль няхай аўсом паласуюцца.
Добра ўпіраючыся, запіхнулі вазок пад павець, павесілі збрую
на калкі ў стайні і сталі адсапнуцца. Пан Кузьма быў задаволены, што ёсць нагода пабыць па-за домам, бо прысутнічаць пры такой сустрэчы гэта нібы падглядваць за людзьмі праз шчыліну, не ганарова. Лепш агледзець нескладаную гаспадарку пані Яніны ды пацікавіцца тым ды гэтым. Вароніч даў хлопцу на пачастунак, паведаміўшы, што у пані яго вялікая радасць. Хлопец падзякаваў і запытаў, ці не ўнук вярнуўся.
Унук пацвердзіў Вароніч.
To будзе маім панам сцвердзіў хлопец. Няхай дадаў так, нібы гэта залежала ад яго згоды.
Добры будзе пан, не бойся! запэўніў, усміхаючыся Вароніч.
Пані таксама добрая, але ездзіць мала, то іншым разам сумотна пажаліўся хлопец.
Вароніч кіўнуў з разуменнем. Хоць і ў горадзе, але надоўга двор не пакінеш, а ў двары лічы адзін, калі не ўспамінаць старую кухарку, яна ж і пакаёўка.
Ну, з маладым панам наездзішся. Прынамсі напачатку суцешыў пан Кузьма. Слухай, а ты страляць умееш?
Не-а! Пані не патрабуе пашкадаваў хлопец.
Малады пан навучыць паабяцаў Вароніч.
Яно па сённяшнім часе не шкодзіць, калі на далёкай дарозе удумліва сцвердзіў хлопец. Пастрэльваюць па лясах варта засцерагчыся.
Разумна мяркуеш! пахваліў яго пан Кузьма.
Размова асмеліла хлопца, і ён стрымана распытваў пра свайго маладога пана ды і пра самога Вароніча. Пан Кузьма не мог бы дакладна адказаць, колькічасу прайшло ад моманту, калі за Андрэем зачыніліся дзверы.
Тым цяжэй было ацаніць гэта Андрэю. Час спыніўся ў тую хвіліну, калі ён прытуліў бабулю да грудзей, паціху паляпваючы яе па плячах і супакойваючы. Папракаў сябе за ўсе гады, за тое, што мог бы і не застаць жывую гэту адзіную дарагую істоту, згубіўшыся ў чужых краях. Нібы не было ў яго свайго краю, сваіх блізкіх, зразумелых людзей. Якое шчасце, што не спазніўся, не застаў дом пустым, што адчувае сябе не сіратою, а чалавекам на парозе роднага дому пасля вялікай вандроўкі! Урэшце Андрэй схамянуўся і з’явіўся на падворку ўсё яшчэ ўзрушаны і крыху прысаромлены сваім беспамяцтвам.
Прабачце, пане Кузьма. He мог пакінуць яе ні на імгненне.
Няма за што выбачацца спыніў Вароніч. Мы тут з хлапцом час прабавілі прыемна і з карысцю. Ён зычліва паляпаў таго па плячуку і скіраваўся за Андрэем.
Хадземце ўжо запрашаў той а то ж і бабуля непакоіцца, што госць на холадзе.