Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
яны такія ж людзі, як і мы. Гэтак жа працуюць на зямлі, гэтак жа любяць сваіх жонак і дзяцей, а старых шануюць нават больш, чым у нас. Варажнеча між людзьмі сеецца ад нязгоды валадароў. Спачатку цяжкаў гэта паверыць, бо варагуюць жа і простыя людзі: забіваюць адзін аднаго на войнах, у палон бяруць, здзекуюцца. Але гэтак робіцца між усіх народаў і не толькі з прычыны рознай веры. Ці я зразумела патлумачыў? Андрэй зірнуў дзяўчыне ў вочы.
Анэта асцярожна вызваліла сваю руку і, каб не ўразіць Андрэя гэтым рухам, пачала папраўляць падушку, хоць у гэтым не было патрэбы.
Зразумела, толькі нязвыкла гэта прызналася яна. Мяне інакш вучылі.
У нейкай кляшторнай школцы, здагадаўся Андрэй.
Венецыянцы, прашу паверыць, сустрэўшы іншаземны хрысціянскі карабель, але слабейшы, рабавалі яго бязлітасна, а за людзей патрабавалі выкуп, а то і ў нявольніках трымалі на цяжкай працы. Іншым прадавалі.
Што вы кажаце! жахнулася Анэта. А як жа яны пасля спавядаліся?
Вось гэтага не ведаю шчыра прызнаўся Андрэй, вялікім намаганнем стрымаўшы ўсмешку. Але неяк давалі сабе рады, калі наступным разам тое ж чынілі.
Як добра, што ў нас гэтага няма узрадавана засведчыла Анэта.
Як жа няма? Ёсць і ў нас. Ваюем жа з маскалямі, са шведамі тымі ж. мякка запярэчыў Андрэй.
Але ж яны схізматыкі. Супраць Святога прастолу стаяць.
Кляшторная школа разумення ўсіх падзей жыцця не саступала ў змаганні. Але і Андрэю стала цікава, наколькі хопіць гэтай моцы.
Запярэчу васпанне, што ўсе яны, як і мы, найперш хрысціяне. Усе Хрыста вызнаюць шчыра, а калі іначай, калі нават памыляюцца, дык ці варта іх з-за гэтага забіваць? I ці годна гэта для іх, каб нашых людзей забіваць за тое, што не іхнім парадкам Хрыста ўхваляем? А гляньце ў нас: і уніяты, і каталікі, і праваслаўныя побач жывуць і не рэжуцца. Бо адзін народ, і звыклі людзі шанаваць суседа-іншаверца за сумленнасць, за працавітасць. Так трэба і да іншых народаў ставіцца. Шкада, што злыя людзі нацкоўваюць іх адзін на адзін.
Андрэй змоўк, прыглядаючыся да дзяўчыны. Можаўпершыню з ёю вялі такія размовы.
Вы, пане Андрэй, неяк зусім не так кажаце, як святыя сёстры разгублена сказала Анэта але чамусьці я не магу вам запярэчыць іхнімі словамі, бо сапраўды, навошта ж хрысціянам кроў праліваць, калі вера вучыць лагодна спрэчкі вырашаць. Хоць бы і да Святога прастолу звярнуцца, калі самі не дамовяцца.
У такія моманты Андрэй разумеў, што тлумачыць войны іншымі
прычынамі, чым розніцу ў веравызнаннях не выпадае. Лічыў за лепшае перанесці ўвагу на нешта будзённае: дзе ў што апранаюцца, чым харчуюцца, яксвяткуюць. Выхаваная кляшторныміўяўленнямі пра навакольны свет дзяўчына ўсе супярэчнасці свету спрабавала высветліць тымі ж кляшторнымі сродкамі. Ня трэба ёй казаць, што безліч войнаў пачыналася пад уплывам таго ж Святога прастолу. Добра, што захавала жывую душу, цікавасць да свету і звычайнага жыцця. Неаднойчы заходзіла пра гэта гаворка з Мацеем і Агатай, калі Анэты не было ўдома.
Бачыш, не хацеў я з кляштарам сварыцца тлумачыў адным такім разам пан Мацей. Думаў, што дзяўчыне так лепей, бо вельмі ж да веры хілілася. На Агату, во, злаваўся. Анэту ж да пострыгу рыхтавалі, дык яна, гарачая баба, з пляменнікамі ды іхнімі сябрукамі ледзь не ў апошнюю хвіліну дзяўчыну з рук святых сясцёр вырвала!.. Баяўся я, што бокам выйдзе нам яе наезд.
Правільна ваша жонка зрабіла, дзядзька Мацей сказаў Аадрэй.
Сам пан Мацей не занадта ўлягаў на абавязках веры. Да імшы трапляў своечасова, маліўся ды хрысціўся, на храм не шкадаваў, як усе людзі. Андрэева вальнадумства яго не дзівіла і не адпіхала: чалавек малады, свету пабачыў, людзей паслухаў, не дзіва, што мяркуе смялей ды шырэй. Але тое, што ўхваліў раптоўнае ўмяшанне ў выбар Анэты на карысць служэння Богу, падалося яму незвычайным.
А чаму ж ты так лічыш? Д зеўка набожная, чытаць-пісаць умее, мо’ ксені стала б з часам. Гэта ж пасада для жанчыны ого якая!
Андрэй памаўчаў, шукаючы довадаў. Размовы ў сям’і пана Мацея былі заўсёды шчырыя, без хітрыкаў. Але не хацелася, асабліва пасля ўсяго добрага, што ён тут сустрэў, спрачацца з кім бы то ні было і пра што б ні было.
Дык што ты на тое? нецярпліва азваўся пан Мацей.
А вы пане, гляньце на яе не як на пляменніцу усміхнуўся Андрэй сваім прыхаваным думкам. Гэта ж некаму такая жонка будзе! Пазайздросціць толькі! Грэх такі Богам дадзены скарб у кляшторнай цэлі марнаваць.
Пан Мацей нават рот разявіў ад нечаканасці. Відаць, зірнуць на Анэтку нейкім іншым поглядам яму і на розум не прыходзіла.
А-а? працягнуў ён няпэўна. Ты з гэтага боку, значыць? пачухаў за вухам і пагадзіўся 3 гэтага боку правільна. Дзяўчына пашукаць такіх і ня шмат знойдзеш.
Пан Мацей павярнуўся да жонкі, якая не мяшалася ў гаворку, але слухала ўважліва, распускаючы на ніткі старую панчоху.
Глядзі, жонка, які ў цябе засту пнік. Малады-малады, а пераканаў, як той ксёндз. А мы з табою колькі спрачаліся. Сёстры мае, Андрэй, на мяне глядзелі, на старэйшага. Хоць апякунства за адной з іх, але я, як мужчына, меў вяршэнства і послух. Дык і яны схіляліся да пострыгу. Мо’ святыя сёстры паўплывалі? Памыляўся я, па твайму?
Проста вы, дзядзька Мацей, звыкліся з яе сіроцтвам і праз гэта вызначалі яе лёс, як вам здавалася найлепшы старанна выбіраючы словы, патлумачыў Андрэй. А вось пані Агата лепш разумее, у чым прызначэнне жанчыны.
Пані Агата расцвіла ўсмешкай, слухаючы Андрэя. На апоіпніх словах расчулілася і ражком хусткі, правяла па вачах.
Разумны вы чалавек, Андрэй. Гэты во недарэка, за мною, дзеўкаю, бегаў за колькі вёрстаў. Ледзь не на шаблях біўся. Сына любіць без памяці. А што іншаму такія радасці таксама могуць адпавядаць лепш, чым модлы ды суцішэнне цела, уяўлення ўжо не хапіла. Гэта добра, што хлопцы мяне паслухаліся, насуперак родным цёткам пайшлі!
Пан Мацей круціўся на лаве, прыбіты словамі жонкі. Пані Агата, задаволеная канчатковай перамогай і андрэевай падтрымкай, нечакана рашуча абвясціла:
Вось я вам, Андрэй, яе і сасватаю. Далібог!
Ну, стараваты я ўжо для яе паспрабаваў жартам адбіцца Андрэй, хоць словы пані Агаты не падаліся непрыемнымі.
Як гэта стараваты? жыва запярэчыў пан Мацей, рады адвесці размову ад сваёй персоны. Шляхоцкі кавалер, браце сорак год! ён павучальна ўзняў палец угору. А табе, вашмосьць, далёка да гэтага. Давай, жонка, займіся гэтым.
Ды ўжо ж, калі ты загадваеш падкалола пані Агата.
Прыход Міхася з Анэтай спыніў гаворку на гэтым рашэнні гаспадара.
Вось, ледзь прыцягнулі! абвясціў хлопец, ставячы на лаву вялікае вядро з покрыўкай. Скінуўшы кажушок, урачыста зняў покрыўку, запрашаючы зірнуць. Прыгажун, праўда, Анэта?
У вядры, скручаная ў колца, пашавельвала хвастом велізарная рыбіна.
Ладны шчупачына ацаніў пан Мацей. Будзе вам працы, жанчынкі.
А нам ласунку! падхапіў Міхась. Цэлы нерат такіх набілася, ледзь выцягнулі на лёд.
Што з ім рабіць? прамовіла пані Агата ў роздуме. Мо’ ў які цэбар?
Ага! Бо яму тут цесна. Яшчэ вядро разваліць, альбо здохне Міхась пацягнуўся за кажушком. Татка мне паможа?
Пан Мацей з ахвотай узняўся.
А чаму ж не? Есці ж разам будзем. Гэткі прыгажун на стол ляжа дых зойме! засмяяўся ён. пайшлі, Андрэй, ваду цягаць.
Можа яшчэ рана Андрэю на холад засумнявалася пані Агата. што думае наша лякарка? яна прыжмурыла вока на Анэту.
Тая заружавелася больш, чым ад марозу. Зірнулаўсё ж на Андрэя.
Калі апранацца цёпла, то можна. Ну і не ўгравацца рашуча выказалася дзяўчына.
Так і зробім усміхнуўся Андрэй, паслухмяна кіўнуўшы галавою. Пара патроху прывыкаць, не застуджуся.
Неўзабаве шчупак плёхаўся ў вялікім цэбры, чакаючы сумніўнага гонару ўпрыгожыць калядны вігілійны стол, калі ад яго новага пераўвасаблення ў прысутных перахопіць дух.
• « *
Вазкі спыніліся адначасна. Коні сталі храпа ў храпу, пускаючы струмені пары.
Ну што стаіш? Аб’язджай! першым не вытрымаў фурман пана Мацея.
Бач ты яго! Аб’язджай! Па гэткіх сумётах? даляцела ў адказ. Я тут першы стаў.
Калі стаў, то мог і звярнуць. I так стаіш крыху ўзбоч! пераконваў першы.
Але і другі не квапіўся саступаць. He вабілі гурбы вышэй калена,
Ты што, аслеп, чалавеча? Коні вунь цалуюцца, аглоблі адна ў адну ўперліся, а ён узбоч! Калі так, то і ты для мяне ўзбоч!
Але ж твой вазок лягчэйшы. Але па мне, як пан скажа.
А мой пан кажа, каб ты саступіў.
Але ж у нас паненка! фурман пана Мацея знайшоў новы довад.
Ну, калі там паненка... пачуўся гаспадарскі голас ад сустрэчнага вазка тады іншая рэч.
Вялізная ў кажуху постаць выкацілася з санак і скіравалася да мацеевага вазка, развальваючы ботамі снежнае покрыва.
Дык гэта ж Вароніч! пазнаў Мацей сустрэчнага. куды едзеш, браце?
Мацей! Браце мілы! Вось не чакаў сустрэцца! А вы куды? запытаў Вароніч, вітаючыся з Мацеем і Анэтай.
Да касцёла выбраліся.
-1 мы тудысама. Толькі чаму ў гэты бок?
Дык жа спадзяваўся, што ў вас тут больш наезджана -усклікнуў Мацей.
Вароніч зарагатаў, аглядаючы аснежаныя палі, без адзінай плямкі чорнага, без адзінага следу.
А я пра вашу падумаў. Вярста болей невялікі накладак, паеду. Вось і сышліся два бараны на адной кладцы. Як я разумею, вы ізноў у Калодзежах. А гэтая паненка...?
Пляменніца. Сястры-нябожчыцы дачка, Анэтаю зваць.
А я, васпанна, Вароніч. Даўні сябра твайго дзядзькі ветліва пахіліўся пан Кузьма.
Дык як паедзем? Ты адзін? запытаўся пан Мацен.
Як жа адзін! Матруну вязу спавядацца. Сам то я без граху засмяяўся Вароніч. Што ж гэта ты, паненка, так позна нарадзілася?
А што ж табе да гэтага? Мацей ахвотна падхапіў жарт.
Ды пасватаўся б, не марудзячы!
Дзяўчына заружавелася, але знайшлася.
He з маёй віны, пане.
Праўду кажаш, васпанна, але малое гэта суцяшэнне. А што я прыдумаў? Хай нашы жанчынкі разам едуць. Анэтцы з Матрунай весялей будзе, чым са старым дзядзькам. Амы з табою пагамонім дарогаю. Гэта ж колькі часу не бачыліся. Давай, паненка!
Вароніч кінуў кажух фурману і спрытна падхапіў дзяўчыну на рукі. Тая толькі піскнула ад нечаканасці.
Тапчы снег, Мацею загадаў пан Кузьма. Усё адно мусіш з Матрунаю павітацца.
Во, Матруна, таварышку табе прынёс сказаў Вароніч, уладкоўваючы дзяўчыну побач з жонкаю.
А табе абы трапілася маладзічка, то ўжо і ашчаперыш! засмяялася Матруна. Атуліся, дзіцятка, каб не змерзнуць. Удваіх нам, сапраўды весялей будзе. Ці не патрушчылі табе костачкі гэтыя мядзведзі?