Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Дык вы, пане Мацей, тут ад самай элекцыі? запытаўся Андрэй.
Ад траўня кіўнуў той пацвярджальна. На элекцыйны Сойм мяне абралі, астатняе ўжо сваёй воляй. Паўгода ў гэтай калатнечы, а так глянуўшы, і без мяне абышліся б засмяяўся Мацей. Дадому раз адскочыў. Тады і зацягнуў хлопцаў у калізію. А малы мой сам прычапіўся. Караля пабачыць захацелася падшыванцу!
Мацей усё яшчэ быў пад уражаннем страшнай небяспекі для сына і кляў сябе ў душы за саступку прыхамаці хлапца.
Што тут на сябе наракаць супакоіў яго Андрэй. Ім таксама не ніжэй як са страхі...
Мацей засмяяўся задаволены тым, што Андрэй ўжывае яго прымаўкі.
Можа і праўду кажаш, чалавеча. Шляхта любіць незвычайнае, завадзяцкае. Пра што ж пагаманіць на старасці вечарам? А пра яе, пра хвацкую маладосць. Пра цуды-дзівосы, з каторых, што бачыў, што здалося, а што і сам прыдумаў.
Андрэй заўважыў, што такія размовы крыху развейваюць неадступную трывогу пана Мацея за лёс невялічкай гурмы ў моры палітычных закалотаў, якія пачыналі пераходзіць у партызанскія сутычкі. Сам Андрэй, далучыўшыся да землякоў, адчуў сябе насуперак абставінам, спакайней. Адышла насцярожанасць пры сустрэчах з падарожнымі, прасцей і весялей было крочыць бясконцай дарогай, Хлопцы таварыскія, паслухмяныя свайму старэйшаму завадатару, амаль як бацьку ці дзядзьку. Яно і не дзіва, далей ваколіцы мабыць яшчэ нідзе быць не давялося. Як пыляняты квахтухі, трымаліся больш дасведчанага чалавека. Сутычка з саксонцамі пераканала іх, што так будзе найлепей.
У Андрэю ўбачылі дадатковае падмацаванне невялічкага войска. Пасіленне значнае, рашучае, пацверджанае чынам. На пастоях да Андрэя ўсё часцей чапіліся з роспытамі, асабліва назалялі маладзейшыя. Асвоіўшыся з чужым дагэтуль чалавекам, прымушалі расказваць пра бачанае і пачутае на чужыне, аж пакуль у Андрэя не сцерпне горла і Мацей не прысароміць назолаў.
Як ні азіраліся, усё ж аднойчы неўсцерагліся. Некалькі дзясяткаў вершнікаў вайсковага выгляду стаяла на паляне, праз якую вяла дарога. He спыняючы руху, бо іх, калі не згледзелі, то напэўна даўно пачулі, пан Мацей нібы вёў звычайную размову ў дарозе, звяртаючыся то да аднаго то да другога побач.
Едзем да іх, хлопцы. Уцякаць няма куды. Горш, што неўгадаеш, за каго яны. Але ім з гэтым не лягчэй будзе засмяяўшыся, паабяцаў ён. Увага: я тут галава, а вы мая чэлядзь! Едзем са згледзін, ажно з-пад Чанстаховы. Маёнтак Кропля. Ясна?
Ясна, пане Мацею. Кропля, згледзіны ціха адгукнуліся хлопцы.
Аніякага зухвальства! папярэдзіў па Мацей. Усё цярпець і маўчаць. Непадалёк напаткалі засаду няведама чыю і заблудзілі, уцякаючы пан Мацей працягваў гутарку,Усе мы нехлямяжыя, хто і наколькі здолее. Ты, Андрэй, захініся якой апоньчай ды трымайся пасяродку. Так што, з Богам і без спеху.
Ліцьвінская кавалькада ўжо выехала на паляну, калі пачуўся ўладны вокліч:
Стаць! Стаць і не рухацца!
Пан Мацей, азіраючыся, да каго б мог стасавацца загад, наблізіўся яшчэ на некалькі сажняў, пакуль здагадаўся спыніць каня. За ім астатнія.
Што за людзі? Адкуль і куды кіруецеся?
Два коннікі наперадзе выглядалі на камандзіраў. Пытаўся маладзейшы.
Мы, вашмосьць, з Берасцейшчыны, вяртаемся ў Княства. Але ж нязручна так размаўляць адкрыкнуў пан Мацей. Вы не бойцеся, мы да вас пад’едзем.
У адказ пачуўся смех і дазвол наблізіцца.
-А ў якім інтарэсе трапілі аж сюды? Ды і з дарогаю вы нешта памьгліліся. Яна не на Берасце, а, наадварот, ад яго сказаў афіцэр.
А гэта ўжо не віна наша, а прымус, пане паручнік ветліва адказаў пан Мацей. Такая ўжо нас спаткала insperatum, неспадзяванка па-нашаму.
А дакладней, вашмосць? уступіў у размову старэйшы. Ці не ад Бродніцы едзеце?
А дзе гэта, пан палкоўнік? перапыніў яго Мацей, азірнуўшыся на сваіх, нібы за падказкай, але пярэднія паціснулі плячыма. Мы з-пад Чанстаховы, з Кроплі.
А што шу калі ў той Кроплі? Што прывяло ваш значок да Кароны?
Зрабі, васпан, ласку і адкажы сцісла і дакладна. Час такі -на ўсё пільнасць трэба мець патлумачыў афіцэр, азірнуўшыся на свайго старэйшага, ці належна выказваецца.
Ані авансаваны панам Мацеем на паручніка малодшы, ані тым больш напалкоўнікастарэйшы, не выказвалі незадавальнення. Пан Мацей сарамліва ўсміхнуўся абодвум.
Тут, вашмосьць, ніякай таямніцы. Мы не значок, хоць гэта прыемна. Кампіліёны мы, ну і чаляднікаў пара. Вяртаемся ў скрусе са згледзінаў. Але тут сутычка здарылася.
Сутычка? насцярожыліся афіцэры. 3 кім, калі?
3 кім, то сам не ведаю. Учарашнім змярканнем ехалі мы без асаблівай насцярогі, а тут паблізу як грымнуць з мушкетаў, аж пу шча загула! Кулі як сыпанулі на нас лісцем!
У атрадзе пазначыўся вясёлы рух: стрэўся гаварун. Увага скупілася на пану Мацею.
Аж пушча загула, панове ужо звяртаючыся да ўсіх, павёў Мацей сваю рэляцыю. Ну, я сам не зломак ды і хлопцы мае малайцы, то як грымнулі калытамі, то аж тракт затрымцеў і ўвагнуўся. Коні ж у нас, ого!
Пан Мацей зарагатаў над сваім уласным досціпам. Там і тут яго падтрымалі.
Я, вашмосці, стары таварыш. Па татарскіх галовах баторкай пагуляў нямала пан Мацей ляпнуў сябе па леваму боку, дзе некалі тая баторка вісела. Леспазіцыя нязручная, трэба непрыяцеля патрактаваць па-кавалерыйску, aperte, у адкрытым полі! Камандзір атрадаўжо відаць зразумеў, што нічога не даведаецца і, мабыць, дзеля забавы жаўнераў, не перашкаджаў Мацею пахваліцца вайсковымі здольнаесцямі.
Д ык значыць, вашмосьць не ўцякаў, а вёў свой швадрон на адпаведную пазіцыю? крыкнуў нехта з-за спіны камандзіра пад агульны рогат. -1 не здагналі вас?
Пан Мацей прыўзняўся на страмёнах, выглядаючы здагадлівага.
-Як там быў, вашмосьць! Ахто ж то Пагоню здагоніць? пыхліва запытаў пан Мацей.
Адчуваў, што тон абраў належны. Упамінанне Бродніцы, ды яшчэ такія-сякія прыкметы выдавалі ў сустрэчных прыхільнікаў саксонца.
Але гэта так, да слова зазначыў пан Мацей. Мы, значыць, ляцім, а лес і справа і злева. Няма адпаведнага поля і ўсё. А затым глядзім і непрыяцеля няма. Відаць, пабаяўся адкрытага бою. А як галава мая занята былаўкладаннем дыспазіцыі, то і не згледзеў, дзе апынуліся крыху сарамліва прызнаўся стратэг. -Так што сустрэча з вашмосьцямі вельмі дарэчы, каб высветліць сітуацыю.
Па твары камандзіра было відаць, што ён падзяляе думку падначаленых наконт адважных ліцьвінаў. Пэўна гэтыя грэчкасеі дзеля
фасону абвешаліся, якой Бог даў, зброяй і цішком прабіраюцца дахаты, дзе пачнуць свае байкі пра геройства ў лясах Кароны.
Та-а-ак! Уцягнуў ажэнак васпана ў тарапаты паспачуваў “палкоўнік”. А ці варта шукаць абранку, за свет едучы?
Калі пасаг вялікі, то адлегласць малая. Такая ў гэтых справах прапорцыя павучальна прамовіў пан Мацей.
Але ж васпан і практык! усклікнуў “палкоўнік”.
Гады і два ажэнкі далі досвед сціпла прызнаўся пан Мацей.
А хто ж між вас той канкурэнт? весела пацікавіўся “паручнік”.
Пан Мацей уважліва агледзеў неразумнага ад капытоў каня да шапкі. Перавёў погляд на “палкоўніка”, нібы пытаючыся, ці ўсе ў яго такія недадумкі і паблажліва адказаў:
Каб не твая маладосць, ацан, то і да паядынку было б недалёка. Ці ж у вас невядома, хто пры такіх аказіях едзе наперадзе грамады? У нас, у Княстве сам канкурэнт!
Дык значыць васпан і ёсць! спрытна ўдаючы захапленне, крыкнуў паручнік. To віншуем пана! гукнуў, азірнуўшыся на жаўнераў.
Няма з чым узмахам рукі спыніў віваты пан Мацей. Я ж казаў, вяртаемся ў скрусе. Усё адбылося па вашай прымаўцы: хто не мае срэбра ці медзі, плаціць тым, на чым сядзі! Марна трудзіў сабе тое самае на доўгім шляху.
Пан Мацей, прыўзняўшыся, паляпаў сябе па натруджаным месцы.
Няўжо адмовіла? не паверыў нехта. Такому зуху!
Зух годна прапусціў пахвалу міма вушэй, апусціўшы вочы долу.
Абранка пакінула гэты мізэрны падол перад нашым прыбыццём на шасцідзясятым годзе жыцця урачыста абвясціў нефартунны канкурэнт горкую навіну.
Такога павароту не чакаў ніхто. Хвіліннае маўчанне прарвалася нястрыманым рогатам усяго атрада. Нават камандзір, імкнучыся захаваць павагу, абхапіў сківіцу, але ў вачах іскрыўся той жа нястрыманы смех. Ліцьвіны нясмела падтрымалі агульную весялосць.
Прымі, вашмосьць, наша спачуванне сабраўшыся з духам прамовіў камандзір. Ну і даруй маладой блазноце махнуў рукою на сваіх коннікаў.
Па маладосці ўсё, па недасведчанасці паблажліва прамовіў пан Мацей. Пасталеюць паразумнеюць. Mae, бач, не лепшыя паказаў за спіну.
Хачу ў васпана даведаода звярнуўся паручнік, весела зыркнуўшы на сваіх жаўнераў. А за якога караля вашмосьць выступае?
Пан Мацей ужо спадзяваўся, што неяк абыдзецца без палітыкі. He занепакоіўся пытаннем, бо бачыў яго як працяг забавы.
-Як гэта за якога? неўразумела зірнуў на паручніка пан Мацей. -
За нашага Міласцівага Пана, караля Рэчы Паспалітай Абодвух народаў.
Дык каралёў жа два! азваліся ад караняжаў.
Глупства правіш, ацан назідальна зазначыў пан Мацей. 3 двух выбіраецца адзін лепшы. ён павярнуўся да “палкоўніка”. Што значыць маладое! Калі карона адна, то як можа быць два каралі? Кароль той, хто пад каронай. А пан паручнік ужо не ў трох, а ў двух соснах заблудзіў, не раўнуючы, як мы ў гэтым лесе. Даедзем дахаты ксёндз, напэўнаўжо ведае і нам скажа, чыё панаванне славіць закончыў ён.
Другі раз грымнуў рогат, а прысаромлены паручнік зразумеў, што не на яго карысць.
Але ж з пана палітык! усклікнуў ён.
3 палітычным чалавекам размаўляючы спагадліва кіўнуў яму Мацей. Але як нам бяспечна ды карацей на патрэбную дарогу выбіцца? напомніў ён пра свой клопат.
Відаць і камандзір палічыў, што досыць вясёлай забавы.
Аяк пану адпаведней: лесам ці aperte, чыстым полем значыць? прыязна ўсміхнуўшыся запытаў ён.
Пан Мацей пачухаў патыліцу, зірнуў на неба, нібы прыкідваючы ці высока яшчэ сонца, пакруціў вус і агледзеў свой “шквадрон”.
Я так думаю: пакуль непрыяцель не сустрэнецца, скрытая дарога больш падыдзе для кавалерыі са смяртэльнай павагай дасведчанага ваяра прамовіў ён да “палкоўніка”.
Яцэк, правядзі іхмосьцяў да ростані і пакажы загадаў “паручнік” на ківок камандзіра.
To шчаслівай дарогі і перамог, панове ліцьвіны пакланіўся “палкоўнік”.
-1 вам таго ж. Памагай вам Вожа, панове караняжэ адказаў пан Мацей за ўсіх, схіліўшы галаву ў лёгкім паклоне.
Малады Яцэк ірвануў наўскапыта, не азіраючыся на спадарожнікаў. Мацееў швадрон патрухаў услед пад вясёлыя смяшкі атрада. Дачлэпаўшы да скрыжавання, а было гэта зусім недалёка, знайшлі там кемнага ў дарогах Яцэка, які нецярпліва гарачыў каня, не надта ўганараваны даручэннем.