Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
~ He даўмеюся, Фларыяне, хоць і сам думаў пра гэта. Але... Бог ведае калі ад’ехаў з дому. I ў Варшаве раней быць не даводзілася. He таюся я ні ад вас, ні ад сябе прызнаўся Андрэй. Можа ў Гданьску, сам не ведаючы, дарогу каму перабег. Дык здаецца, не.
Калі дазволіце, пане, скажу, што трэба рабіць у вашым становішчы заўважыў Фларыян.
Зрабіце ласку, ахвотна паслухаюся.
Спішыце, пане, суплічку да пана Машкевіча, каб ведаў, што вы ад’ехалі дзеля кантрактаў па наступнаму ўраджаю. Ну, скажам, да Пярэмышля.
-• Зразумеў адказаў Андрэй.
Дасце свайго каня, хлопец і адвязе, а мы тым часам лахі пад пахі і разам з вамі далей пойдзем. Трэба ўцякаць.
Маеце рацыю. Цяжка аберагацца, калі не ведаеш ад каго чакаць кулі пагадзіўся Андрэй.
Вестка пра забойства маланкай праляцела між флісакаў. Там і тут шкуты, дубасы, камягі пачалі сплывацьуніз, далей ад граху. Іншыя палічылі за лепшае перакінуцца на той бераг, Між флісакамі нямала было тых, каму ўвага гарадской старожы была зусім непатрэбная.
Апынуўшыся на беразе, Фларыян пачаў аддаваць загады не
горш за рэтмана. Збышак паімчаўся ў горад з паперкай, астатнія завіхаліся з адплыццём.
Хлопцы! Ідзём пакуль на кічках. А там альбо вецер, альбо коні. Другую шкуту на шворку, усе на пярэднюю распарадзіўся Фларыян. Ты, Яцэк загадаў маладому росламу дзецюку, з усімі коньмі чакай пад абрывам. Ведаеш дзе. Вазьмі гульдынку.
He трэба скрывіўся Яцэк. Цюпагу маю.
Цюпагу! перакрывіў яго Фларыян. Тут табе не Свенты Кшыж! Але як хочаш. Збышка там сустрэнеш. Усё падрыхтуйце.
Андрэй не ўмешваўся ў сумятню. Разумеў, што Фларыян мае выразныя загады адносна яго асобы і кіруецца імі. Флісакі часу не марнавалі.
Увага, хлапакі! Юрэк, скідай чалку, скачы сюды!
Юрэк скінуў з берагавой палі апошнюю сувязь шкуты з берагам і скочыў на нос. Флісакі ўжо стаялі па абодвух бартах, упіраючыся ў дно кічкамі з ручкай-папярэчкай на канцы. Фларыян сам стаў ля стырна. Юрэк злёгку адкінуў нос шкуты на раку. Фларыян вару хнуў стырном, і паласа вады між берагам і суднам пашырылася. Пад ціскам кічак шкута нібы нехаця кранулася і пацягнулася ўздоўж берага павольна, але няўхільна паскараючы ход.
Ну, вось і паехалі усміхнуўся Андрэю Фларыян. А там перакінем вас з канём на той бераг. Са зброяй не кожны зачэпіць. А далей ад двара да двара, ад гасподы да гасподы. А там і радзіма!
Дзякуй вам, Фларыяне расчулены шчырай увагай, адгукнуўся Андрэй. Цяжка мне было б без вашай дапамогі.
Юрэк! паклікаў Фларыян вазьмі стырно, дай адпачыць старому.
Хлопец паклаў шост, подбегам скіраваўся на карму і пераняў судна ў свае моцныя рукі. Плынь была ціхая, зваротныя струмені ў сувадзях час ад часу давалі палёгку людскім рукам. Неўзабаве перадалі сваю працу коням і расселіся, каму дзе зручней. Пры нагодзе Збышак перакінуў з берага невялікі клунак.
Вам, пане крыкнуў да Андрэя там і лісцік увязаны.
Андрэй распусціў вузел клунка і знайшоў там добры запас ежы. Тырчала і горла ладнай пляшкі. Да пляшкі быў прымацаваны невялікі аркушык. Прачытаўшы, Андрэй павярнуўся да Фларыяна.
Разу мная была ваша рада. Вось і пан Машкевіч раіць тое самае.
To ж з цяжкага становішча не так ужо шмат выйсцяў! He дзіва, што людзі да аднаго і таго ж розумам даходзяць па філасофскі заключыў Фларыян.
Але было відаць, што словы Андрэя яго ўсцешылі і нават супакоілі. Увогуле, як толькі шкуты адвалілі ад берага, на твар флісака вярнуўся выраз непарушнага спакою і ўпэўненасці, знікла трывога. На роднай Вісле, на сваёй шкуце, ён быў панам свайго лёсу.
Як звыкла, у вольную хвілю пачаліся размовы, і амаль адразу
перакінуліся на падзею, што змусіла іх так хутка пакінуць Варшаву. Маладыя моцна гэтым засмуціліся, хоць разумелі, што Фларыян мае рацыю. Незадавальненне засяродзілася на вядомым Шылу і яго невядомых супольніках.
А ведаеш, Фларыян пачулася з-за мачты гэты ж Яцэк у шынку мільгануў. Я звярнуў увагу, бо побач з ім стаяў. Ён як бы выглядаў некага. А з ім яшчэ такі пан: у зялёным кубрачку, з ляскай такой, жоўтай, у вузліках.
“Вамбукувая” здагадаўся Андрэй. “Тут такую не кожны дзень сустрэнеш”. А флісак працягваў, задаволены агульнай увагай:
Я яшчэ падумаў: няўжо яны разам? I падобна на тое, бо той пан нешта яму сказаў ці загадаў. А потым іх ужо не відаць было.
А, ляскаў вузліках? Такая бліскучая? азваўся хлапечы голас. А канец востры, як вухналь які ці дзіда, так?
Ага адгукнуўся папярэдні. А ты чаму пытаеш, Мацек?
Дык мы з татусем дакладна такую бачылі ў паніча, што да нас падыходзіў з размоваю адгукнуўся Мацек.
Дарэчы, паніч малады і тэж у зялёным кубраку. Гжэчны паніч паважна сцвердзіў мацекаў татусь. Ляска з гэтага як яго...
3 бамбуку падказаў Андрэй.
Ага хоць і не упэўнена, прызнаў флісак папярэчка зверху як во, на нашых кічках.
Андрэй заўважыў, як Фларыян кінуў яму вымоўны погляд. Ен і сам звярнуў увагу, што абодва панічы выстраі ліся ў зялёныя кубракі пры бамбуковых лясках з вастрыём на канцы. Але ж адтулінаў зямлі як раз і выглядала на зробленую вастрыём. Такая ляска магла паслужыць руцэ як сошка мушкета, каб надзейна злажыцца да стрэлу, падумалася ўжо амаль як пэўнасць.
А пра што была размова з тым панічом, Мацек? аклікнуў хлопца Фларыян, бо ведаў, што ад маладога і цікаўнага даведаецца болып, чым ад яго паважнага, але не вострага розумам бацькі.
Распытваў, адкуль мы ды куды. Ці не рэтман наш пан Андрэй, ну і усё такое. Як раз і з’явіўся, калі фурманка і пан Андрэй ад’ехалі ахвотна ўспамінаў хлопец.
А што вы думаеце азваўся з мастка Юрэк. Можа якраз ён і нацкаваў Шылу.
Фларыян азірнуўся на голас і прывёў да парадку стырнавога:
Ты там не напрыся на бераг, хлонча! Слухаць слухай, але ўважай.
Бачыце, пане ціха прамовіў ён, павярнуўшыся да Андрэя хлопец да той жа высновы дайшоў, што і я. I вы, здаецца, таксама?
Па ўсім выглядае, што так яно і ёсць пагадзіўся Андрэй. Адно не магу ўявіць: хто той паніч у зялёным кубраку, якому я так перашкодзіў, з’явіўшыся ў Варшаве.
А ў Гданьску? рашыўся нагадаць Фларыян.
Андрэй зразумеў, што Гурніцкі і той напад звязваў не з рабункам, а таму папярэдзіў Фларыяна.
Есць нешта, пра што вы і самі яшчэ не ведаеце у роздуме прамовіў бывалы флісак нешта кагосьці штурхае на такія ўчынкі. Таму, пане, майце на ўсё пільнасць і не давярайцеся выпадковым людзям.
Андрэй пазіраў, як халодныя хвалі сціраліся стырном шкуты, аплывалі, ціха журкочучы, нос другой шкуты, якая, нібы жарабё за кабыліцаю, паслухмяна паўтарала рухі пярэдняй. Непрыветна сустракала свайго абывацеля Рэч Паспалітая ўжо ў другім горадзе, аблытвала павуціннем незразумелых інтрыг.
Сядлаючы на правым беразе Віслы свайго каня, Андрэй укладваў у сядзельныя торбы падарункі пані Машкевічавай. Узяўшы ў рукі пляшку з гарэлкай, хацеў падарыць яе флісакам на развітанне, але Фларыян рашуча запярэчыў.
Рэч у дарозе неабходная. Рана там ці драпіна якая прамыць. Альбо холад, сівер -
таксама выручка. Каб іншым разам, то вядома грэх бы адмовіць, а так...
Твары астатніх таксама сведчылі, што вымушаны адмовіцца дзеля выключнасці сітуацыі. Седзячы ў сядле, Андрэй доўга глядзеў з высокага берага услед зграбным судзенцам, якія бы два жучкі, злучаныя павуцінкай, паўзлі па бліскучай стужцы ракі, што адсвечвала халоднай восеньскай сталлю.
Як добра было б сядзець там разам з гэтымі людзьмі, з якімі зжыўся за дні падарожжа! Грэцца ля вячэрняга вогнішча, слухаючы флісацкія байкі ды успаміны, заснуць потым, закрыўшыся з галавой ад начной прахалоды цёплым, ласкавым у дотыку кажухом... He ведаючы, ці бачаць яшчэ яго, Андрэй ўзняў руку ў развітальным узмаху, уздыхнуў і рушыў да блізкага гасцінца. Пачынаўся наступны адрэзак шляху на радзіму.
* * *
Сяброўскія памінкі па незабыўным Яцку адбываліся ў шынку, дзе пры жыцці яго лёгка было напытаць. Кампіліёны па рамяству, найбліжэйшыя памагатыя, сядзелі ўкру г стал а ў стане вялікага смутку і такой жа няпэўнасці свайго лёсу. Хто забяспечыць ім заўтра чарку гарэлкі ды лусту хлеба? Яцэк, rowny gosc, рувны госць, сам жыў і хлапакі пры ім карміліся. Самаму лепшаму адмыслоўцу павінен хтосьці асыставаць, каб знаўца не марнаваў час на дробязі. Няшмат такіх, як Яцэк-Шыла, і ў кожнага свая хеўра, вольных месцаў вобмаль. А хіба ж хто з памагатых здолее замяніць Яцэка-Шылу?!
Чуліся ўздыхі, сцягваліся бровы, цямнелі ад прыліву крыві забіяцкія абліччы. Ад моцнага пітва і жаласлівых выказванняў цень незабыўнага гершта здаваўся адданым кумплям увасабленнем усіх
цнотаў і заслуг. Хіба вінаваты Яцэк, хлапак над усімі, што ніхто гэтых цнотаў не заўважаў?
Каб лёгка было замяніць Яцэка, то ў Варшаве ўжо ўсіх людзей перакалолі б, як кныроў урачыста сцвердзіў тоўсты “стрый”.
Чырвоная пыса сведчыла, што ён канчаткова пазбыўся немачы, якая зваліла яго над Віслай.
Твая праўда, браце! А той фірцык пусціў нас з торбамі сваім пісталетам з усхліпам азваўся “пляменнік”. Куды мы зараз, сіроты?
3 усіх законаў Божых і чалавечых зацная кампанія найвышэй ставіла адзін: вока за вока, галава за галаву. Таму напамін пра няўдалы стрэл, скіраваў яе думкі ў адпаведнасці з гэтым законам.
Так, паспадзяваўся на свой куншт. Паспяшаўся стрэліць ці прамарудзіў, а Яцэка нам забраў. Такое не даруецца! крыкнуў трэці сабутэльнік.
Побач з “пляменнікам” прымасціўся і ўжо некалькі разоў спрабаваў далучыцца не столькі да агульнага гора, колькі да кварты, чацвёрты, маладзенькі.
He лезь, псямаць, у хвіліну смутку! даў яму штурханца “стрый”.
А мо’ дамо і яму кілішак? Шанаваў жа Яцэка, як і мы,нясмела выказаўся “пляменнік”.
Замалады! рашуча абсек “стрый”.
Абыходзіўся малады раз-пораз, з жалем гледзячы, як булькаюць у горлах кумпляў калейкі.
Хай толькі трапіода мне на вока! злосна прахрыпеў “стрый”, хукнуўшы ад пякучага пітва.
А я таго, з ляскай бамбуковай, высачыў нібы нешта звычайнае ціха паведаміў “замалады”, пазіраючы ў столь.
Дзе? у адзін голас выгукнула тройца.
У адным такім месцы загадкава адказаў той.
Кажы! загадаў “стрый”, падсоўваючы кварту і чарку. Сам налівай, поўную дазволіў ён.
Пасля крывавай сутычкі над Віслай во ўжо нешанцоўная рака! перапалоханы пан Чыж паспяшаўся знікнуць у гарадскім віры. He заўважыў, што невысокі вяртлявы хлапчына рушыў за ім і не адстаў, пакуль не выведаў, дзе атабарыўся вінавайца смерці настаўніка і карміцеля. He мог дараваць гэтаму расфуфарынаму няшчаснага стрэлу: бач, шпацыруе сабе і не кшне. Пан Чыж, сапраўды, паволі супакойваўся і думаў над далейшымі сваімі крокамі. Так было і ў гэты вечар. Ці то з-за сутоння, бо які той дзень восеньскі, ці з іншай прычыны пан Антон не заўважыў, што і адкуль гэпнула яго па галаве і выбавіла ад усіх зямных клопатаў. А Вісла, гаротная рака, прыняла ў свае воды чарговае невядомае цела раз і назаўсёды, каб ніколі не аддаць.