Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Шторх вінавата апусціў галаву, даючы зразумець, што начальства не памыляецца. Усё ж рашыўся патлумачыць.
Страцілі след у апошнія дні яго перабывання. Ведалі, што звольнены, то не думалі, што будзе таіцца з выездам.
Гер Шторх не лічыў патрэбным уводзіць Фрыча ва ўсе падрабязнасці падзей вакол лейтэнанта Забелы. Лічыў лепш рызыкнуць,
чым спадзявацца на дараванне памылак. Добра, калі толькі забяруць капшук, можа спаткаць і горшае.
Мы старанна прасачылі яго тутэйшыя крокі, гер Фрыч. Урэшце ён не таіў, што едзе ў Княства і там таіцца не будзе.
Заўвага слушная пагадзіўся міласціва Фрыч. Можа, сапраўды, мы іншы раз перабольшваем з патаемнасцю. Дакладвайце.
Гер Шторх незаўважна перавёў дух.
Адразу пасля прыбыцця лейтэнант Забела атрымаў сталы прытулак у тутэйшага нэгацыянта Гурніцкага.
Паляк! заўважыў Фрыч.
Паляк, каталік, жонка пратэстанка. Справы ідуць добра. Чалавек паважаны. Грамадзянін.
~ Паляк грамадзянін Гданьска? Значыць багаты.
He бедны пацвердзіў Шторх. Але грамадзянства атрымаў пры падтрымцы караля. Ад платы быў звольнены.
Атрыманне грамадзянства патрабавала не толькі значнай платы, але і згоды ўсіх трох ардынкаў, што ставіла Гурніцкага па-за падазрэннямі ў непрыхільнасці гораду.
Я слухаю, гер ПІторх азваўся Фрыч амаль прыязна.
На жаль, не удалося высветліць прычын збліжэння гэтых двух людзей.
А варта было! строга зазначыў Фрыч.
Пастараемся. He менш цікавая сувязь Забелы з карчмаром. Ен гугенот, а Забела нібы каталік. Заўважу, не паляк, ліцьвін. А з гэтымі ліцьвінамі заўсёды клопат у пытаннях веравызнання.
Ну, у нас, немцаў, не лепей дазволіў сабе пажартаваць гер Фрыч. Калі гзтых нешта звязвае, то напэўна не рэлігія. I карчмар, і гэты ваяка, думаю, не надта ўлягаюць на падоле веры.
Карл Шторх згодна кіўнуў галавою:
Вельмі верагодна, што аўстэрыя гэтага француза зручны прытулак альбо месца сустрэч.
Дакладнае вызначэнне, гер Шторх пахваліў Фрыч.
Высветлілі, што лейтэнант карыстаўся надзвычай вялікім даверам адмірала Барта. Быў бяспрэчным фаварытам.
Ого! Мяркую, нелёгка было здабыць гэтыя звесткі.
Стараемся сціпла адгукнуўся гер Шторх, не спяшаючыся паведамляць, што пра гэта ведаў кожны юнга на флагмане. Яшчэ вядома, што лейтэнант рашуча адмовіўся ад добрай кар’еры дзеля вяртання на радзіму.
Фрыч рухам рукі прыпыніў даклад падначаленага, каб засяродзіцца на апошніх словах. Па нейкім часе зазначыў:
Усё гэта, гер Шторх, можа быць покрывам. Нам важна прасачыць, як і хто ўцягнуты ў Вялікім Княстве ў французскія справы. He буду таіць ад вас, што Яго Вялікасць ад самага пачатку звязваў і звязвае з Княствам шэраг значных намераў, пра якія мы можам
толькі здагадвацца. Нельга дапусціць там моцнага канцісцкага руху. Хай грызуцца зласліва пакрывіўся ён але не за Канці і ні ў якім выпадку супраць Аўгуста II. А высветленае вамі падказвае, што сувязі могуць ісці праз Гданьск. Тым болей, чарговае французскае ўмяшанне, калі і адбудзеода, то толькі праз Гданьск.
Гарадскія ўлады гэтага вельмі баяцца. Невядома яшчэ чым скончыода гэта супрацьстаянне -уздыхнуў гер Шторх, у якога былі ў го~ радзе неблагія нерухомасці. Упарта шырацца чуткі пра надыход войска гетмана Сапегі.
Гэта хутчэй перабольшванне, але баюся, што без сутычкі не абыдзецца. Яго Вялікасць пасылае сюды войска. Узначаліць сам гер Флемінг... Але як выслізнуў лейтэнант? вярнуўся да тэмы гер Фрыч, але ўжо тонам звычайнай цікаўнасці.
Такое ўражанне, што ў нашу працу ўблытаўся нехта збоку. Мажліва хто з магнатаў. Можа людзі самога караля.
Ад караля выключана! рашуча запярэчыў Фрыч.
Тады адтуль. Яму дапамаглі выслізнуць, хоць за домам Гурніцкага і за аўстэрыяй сачылі дастаткова ўважліва.
Можа не пашкодзіла б крыху нахабства? са знаўствам прамовіў Фрыч.
Назаўтра зранку цэлая грамада спынілася ля дому Гурніцкага. Як толькі пакаёўка адчыніла на стук, двое віжоў нахабна ўплішчыліся ў дзверы, не зважаючы на пратэсты. На крыкі дзяўчыны з глыбіні сеняў пачуўся ўладны голас:
Ані кроку далей!
Пан Генрык стаў насупраць адчыненых дзвярэй і запытальна аглядзеў наведвальнікаў.
Якім правам, панове, вы парушаеце спакой майго дому? звярнуўся ён да афіцэра гарадской варты, якога добра ведаў. Побач заўважыў чыноўніка з Рады, таксама больш-менш знаёмага з выпадковых сустрэч.
Пане Гурніцкі, мы па даручэнню Рады і пэўным чынам Шырокай Лавы патлумачыў чыноўнік.
Калі так, прашу заходзіць. А гэтых двое Гурніцкі грэбліва варухнуў рукою ў бок віжоў, нібы вымятаў смецце хай неадкладна вынясуцца за парог.
Старэйшы са шпікоў хацеў нешта запярэчыць, але пад выразным позіркам чыноўніка змоўк і абодва пільныя зніклі за дзвярыма, якія адразу зачынілі, пакідаючы ў доме толькі афіцэра і радцу.
Запрасіўшы гасцей сесці і сам размясціўшыся ў сваім любімым крэсле, Гурніцкі паўтарыў сваё пытанне ўжо ў прыязным тоне.
Дык у якой справе з’яўляюцца да мяне, ды яшчэ з эскортам, не лічачы тых двух ягамосцяў з-пад цемнэй гвязды?
Радца сабраўся з духам і паспрабаваў трымацца афіцыйнага тону выканаўцы сціслых загадаў вышэйшых улад.
Пане Гурніцкі, нам вядома, што панскі дом наведвае афіцэр з французскага карабля пачаў ён памяркоўным тонам. Час ад часу пан дае яму прытулак. Але ж пану вядома, што людзі з эскадры павінны падавацца спісам і пэўным чынам атрымліваць згоду належных уладаў на быццё ў горадзе.
-1 што з гэтага? спакойна запытаў Гурніцкі.
3 гэтага вынікае, што памянёны афіцэр парушае пастановы гарадскіх уладаў.
А калі ён значыцца ў тых спісах? He належыць польскаму шляхціцу адмаўляць каму б то ні было гасціны з-за нейкіх там спісаў. Я ведаю, што гэта шляхціц, афіцэр, чалавек выхаваны і гэтага мне дастаткова.
На вас і не ўскладаецца віны уставіў радца. А мы маем загад суправаджаць яго да ратушы. Нават было падкрэслена абыходзіцца з ім ветліва. Мабыць, будзе прыняты кім з сакратароў.
Афіцэр пакуль што маўчаў і паціху пацягваў прынесенае дзяўчынай піва.
Гэткі ветлівы шпацыр у таварыстве гарадской варты і чыноўніка Рады здзекліва зазначыў Гурніцкі ад дому вядомага нэгацыянта-паляка?
Але ж вы ведаеце, як бывае апошнім часам на вуліцы з французамі! зазначыў афіцэр.
Адкуль, пытаюся, хто ведае, што ён француз? Ходзіць увесь час па цывільнаму. Па-нямецку размаўляе, даруйце, не горш за вас. Хто за ім віжуе і з якой мэтай?
Ён увесь час ездзіць туды-сюды, а мажліва яго няма ў спісах. Магчыма, ўлады хочуць удакладніць ізноў завёў сваё ўрадовец.
~ Удакладніць, чаму ён ездзіць? з’едліва кінуў пан Генрык. Д a мяне у госці. Але гэта вы можаце даведацца і без яго. I затым ветліва папярэдзіць нас, калі нешта не так. Ці ён учыніў злачынства?
Абодва наведвальнікі сумеліся. Было відавочна, што той, хто іх паслаў, не жадаў знаёміць іх са сваімі мэтамі. Пад здзеклівым позіркам Гурніцкага чыноўнік апусціў галаву, афіцэр стрымана патлумачыў:
Я і мае людзі не маем ніякага дачынення з тымі двума. Халера іх, урэшце, ведае, гэтых цывільных!
Вядома, не ідзе мова ні пра якое злачынства прадстаўнік Рады вымушаны быў узяць цяжар тлумачэння на свае плечы. А тыя двое дадзены нам як сведкі для мажлівых абставін.
Якія яшчэ абставіны? Пагадзіцеся, што я маю права ведаць, як гаспадар, які прымае госця ў сваім доме.
Справа яшчэ і ў тым, што гэтым афіцэрам учынена спроба замаху на жыццё і здароўе трох жыхароў нашага горада з пагрозай ужыцця зброі.
Гурніцкі не тоячыся зарагатаў. Ён ведаў ад Андрэя пра выпадак з лодачнікамі і хутчэй для забавы чымся дзеля высвятлення запытаў:
А ці нельга, васпане, не так цьмяна? To гэтыя пацукі павінны былі засведчыць ветлівасць вашага візіту, то яны ахвяры нападу? Мой госць чалавек зацны і без важкай прычыны не захоча мець аніякіх, падкрэсліваю, аніякіх дачыненняў з вашымі, прабачце, сведкамі.
Але некаму карцела выкарыстаць дробязнае, як на партовы Гданьск, здарэнне ў незразумелых мэтах, і бедны чыноўнік мусіў адыграць сваю ролю да канца. Калі ён, напускаючы юрыдычнага туману, выклаў падзеі, выстаўляючы, відавочна з чужых словаў, усю шайку як бедных бяскрыўдных плябеяў, афіцэр таксама не вытрымаў і зарагатаў, нібы гром пракаціўся па пакоях.
А дзе ж той трэці? I ўвогуле, хто гэтыя зацныя абывацелі? скрозь слёзы запытаўся ён.
У ратушы вырашылі, што дастаткова двух, тых што за парогам.
Там ім і належыць быць ля кожнага прыстойнага дома катэгарычна сцвердзіў афіцэр. Вельмі некаму хацелася, каб мы пашыліся ў дурні звярнуўся ён да радцы. Ды і пана намесніка бургамістра асмяшылі.
Можна было аніводнага не браць сказаў Гурніцкі, які рашыў, што болып ён нічога ад гэтых двух не даведаецца, і пара заканчваць следства. Вашы патрабаванні немажліва задаволіць, нават калі дапусціць праўдзівасць тых нікчэмных сведкаў.
Гэта чаму ж? запытаў неяк пакрыўджана радца.
Пры відавочнай недарэчнасці свайго становішча ён не мог пагадзіцца з грэблівым стаўленнем да прадстаўніка ўсемагутнай Рады.
Першае тлумачыў Гурніцкі мой госць часова ў ад’ездзе з маімі даручэннямі. Другое, але галоўнае: ён не з’яўляецца француз-скім афіцэрам. Нават не француз. Гэта шляхціц Рэчы Паспалітай і мой кампаньён. Пра гэта, дарэчы, і ў Радзе вядома, але я вам дам для прагляду пэўныя паперы. Хвіліну пачакайце.
Вось яны сказаў Гурніцкі, вярнуўшыся, і паклаў паперы на стол. Паважаючы вас абодвух і не жадаючы ставіць вашмосцяў у скандальнае становішча, даю іх вам да азнаямлення. Тут кантракт між мною і панам Забелам, а гэта копія поўнага абшыту, атрыманага ім ад французскага адмірала.
Дык ён усё ж французскі афіцэр! усклікнуў чыноўнік, рады сваёй спасцерагальнасці.
Быў! Гурніцкі бязлітасна збіў ягонае задавальненне. Пан Забела трапіў паранены ў палон да туркаў, адкуль вызваліўпіыся, быў на французскай службе. Пакарыстаўся мажлівасцю вярнуцца на радзіму з эскадрай. Выстаўляць з-за гэтага шляхціца Рэчы Паспалітай непрыяцелем Гданьска чысты абсурд.
Радца і афіцэр па чарзе прагледзелі паперы. Афіцэр цяжка, але з
выразнай палёгкай уздыхнуў. Зразумеў, што канчаткова пазбавіўся ад непрыемнага абавязку.
Паверце, пане Гурніцкі запэўніў ён нам непрыемная гэтая місія. А з улікам таго, што даведаліся, вам належыць падзяка, што пазбавілі нас ад скандалу і сораму. Каб я, афіцэр з бітваў, затрымліваў вайскоўца ды яшчэ ў вашым доме з-за таго, што ён тром торбахватам не даўся абрабаваць, а то й забіць! Гэта ж страта гонару!