Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Войскі Аўгуста II, тры тысячы саксонскіх і польскіх кавалерыстаў пад камандай Якуба Генрыка Флемінга і генерала Міхала Брандта, а таксама пазнанскага кашталяна Францішка Галецкага, ужо 30 кастрычніка былі пад Торунем. Па дарозе схіляючы гарнізоны на бок Аўгуста II, вечарам 8 лістапада тысячны атрад Брандта затаіўся ў лесе пад Алівай і ранкам наступнага дня неспадзяванай атакай абрынуўся на прыхільнікаў Канці. Маючы перавагу над шляхецкімі атрадамі, хутка разбіў іх і пачаў рабунак. Барт скіраваў на выручку шэсцьдзесят маракоў, але французам давялося пад агнём, па пояс у вадзе, адступаць да шлюпак. Васемнаццаць з іх трапілі ў палон, a камандзір, афіцэр фрэгата “ЛьАсіён“, памёр ад цяжкіх ран.
Раз’юшаны Барт выклікаў генерала Брандта на паядынак, але той адмовіўся стаць да бар’еру. Рабіць тут болып французам было нечага. Князь загадаў пакінуць негасцінны бераг. Эскадра падняла якары і адплыла, ведучы за сабою ў якасці прызоў гданьскія караблі. Снежная завея хутка закрыла ветразі на даляглядзе.
Данія не пагадзілася прапусціць захопленыя судны. Яны разам з таварамі былі абложаны секвестрам і стаялі ў капенгагенскім порце аж да восені 1699 года, калі іх прадалі з аўкцыёна.
Князь Канці адплываў, каб ніколі больш не вярнуцца, алеўлады Гданьска яіпчэ да сярэдзіны наступнага, 1698 года баяліся яго вяртання. Занепакоены сваёй будучыняй горад шукаў падтрымкі ў новаабранага караля, а той імкнуўся ўмацаваць свой уплыў на важны порт. 18 сакавіка 1698 года Аўгуст II ўрачыста ўехаў у горад. У перамовах на просьбы і патрабаванні Гданьска ад імя караля адказваў усё той жа Пшэбэндоўскі. Але кароль не вельмі праймаўся клопатамі горада. Ужо ў кастрычніку 1698 года ён саступіў суседні Эльблонг у якасці здабычы Брандэнбургу за нясплочаную пазыку. He выкаціў срэбных зліткаў для новых падданых, не збіраўся несці спакой на Рэч Паспалітую. Надоўга застанецца несулад між канцістамі і прыхільнікамі саксонца, не раз успыхне полымя грамадзянскіх боек. I кожны раз карысць мелі чужынцы.
♦ » *
Ад моманту вяртання ў Варшаву пана Чыжа цягнула на бераг Віслы. Кажуць, злачынцу заўсёды вабіць месца ягоных злых спраў. Можа і ахвяра хоча разгадаць, як і што з ёй здарылася. Так гэта, ці толькі байкі, але пан Антон спрабаваў знайсці месца, дзе яго завалаклі ў човен, каб адтуль адшукаць яго колішнюю вязніцу.
Адчуваў пэўную няўтульнасць ад няведання, хто за ім паляваў. Ад гэтага залежала, заставаццаў Варшаве, ці лепш не рызыкаваць. Вось і сёння, маючы час, паблукаў па надвіслянскіх вулках і выбраўся на бераг. Стоячы ля вады, назіраў, як завіхаюцца на сваіх судзенцах флісакі. Там валаклі на бераг пакункі, тут займаліся направамі нескладаных прыстасаванняў, а на сухім выганку поўзалі па разасланым ветразе двое ці трое з вялікімі іголкамі і клубкамі вошчанай дратвы.
Ці не будзеце вы, пане, Андрэй Забела з Гданьска? раптам, зусім непадалёк прагучаў голасны, але пачцівы вокліч.
Пан Антон уздрыгнуў. Няўжо такі фарт? Ён між волі зірнуў у тым напрамку, але адразу адвярнуўся, паглядаючы скоса і нібы ненаўмысна мяняючы месца на больш зручнае. Уважліва прыслухоўваўся.
Так, гэта я. А з чым вы да мяне? адказаў нехта спакойна.
Дык мы ж ад пана Машкевіча. I фурманка з намі.
Двое мужчын, з выгляду дваровыя ці рамеснікі, размаўлялі, зняўшы шапкі, з высокім, год каля трыццаці чалавекам. Апрануты ён быў як гданьскі купец, але паставай выглядаў на ваяку ці двараніна з магнацкай гвардыі.
А я, шчыра кажучы, не чакаў вас так хутка і хлопцаў адпусціў да шынка. Засумавалі, плывучы засмяяўся ён. Але двое тут, ды не так тут таго дабра.
Так прамаўляючы, ступілі да блізкай шкуты і пачалі выносіць куфры, скрынкі, пакункі ды укладваць усё на фурманку. Крыху перадыхнулі, патлумачылі маладзёну дарогу і рушылі па берагавому адхону. Малады купец скіраваўся за імі конна, на сіўку, якога аднекуль падвёў хлапец.
Пан Чыж прасачыў за вершнікам, вагаючыся: ён ці не ён? Нібыта не вельмі яго хто і абыходзіць, пан Антон апынуўся ля двух флісакоў, якія сцераглі шкуту ды зайздросцілі сваім шчаслівейшым таварышам.
3 прыбыццём да Варшавы, хлапакі! Як райза?
А нічога, удала, дзякуй Богу адказаў старэйшы.
Ад самага мора ідзём, пане з гонарам паведаміў маладзейшы, хутчэй за ўсё першы раз у рэйсе. Ад Гданьска.
Ого! Глянуў свету. Але ж, пэўна, там ужо шарош пайшла? ~ пазуючы на бывалага, сказаў пан Антон.
He, вецер праўда з мора, але ён жа і дапамог адказаў старэйшы. Зараз ужо блізка. Там і зазімуем.
Такая справа флісацкая: першым рушыць, апошнім вярнуццапаважна адзначыў пан Антон. Крыху абазнаны з гэтым. А дабрадзей тут, пэўна, за старэйшага? звярнуўся ён да флісака.
He, я на сваёй шкуце, а старэйшы на пярэдняй паказаў ён. А над намі той пан, што ад’ехаў. Толькі далей ужо ідзём самі, а ён тут застаецца.
Пэўна рэтман ваш? пацікавіўся Чыж.
Флісаку падабаўся гарадскі пан, які так зычліва распытвае пра іх працу ды побыт.
Мы ўніз з чужым караванам ішлі, іхні рэтман і вёў. А гэты, пан Забела, ён ліцьвін аднекуль з-пад Гародні, вяртаецца дадому, то ад нашага пана з наглядам.
А-а-а! Пры таварах значыць з разуменнем адзначыў пан Антон.
Во-во! Тут зоймецца з панам Машкевічам. У яго і загасцюе. Дом там прыглядны пахваліўся, як сваім, флісак. -1 паненак слічных шмат.
Чалавек нежанаты, хлоп на схвал ахвотніц вока пакласці не забракне падтрымаў гутарку пан Чыж.
Такая сур’ёзная гаворка ў паважлівым тоне відавочна цешыла самалюбства флісака, і ён шчыра засмуціўся, калі пан Антон сабраўся пайсці.
Мушу бегчы патлумачыў. Прыпалі вы мне, хлапакі, да capita, так і час незаўважна прайшоў. Перакуліце пры выпадку чарку і за маё здароўе.
Пан Антон палез у кашалёк і пакінуў флісакам неблагі напамінак пра выпадковага гарадскога пана, сам, завярнуўшы ў бліжэйшы завулак, пусціўся подбегам.
Павітацца, абгаварыць даручэнні пана Генрыка, уладкаваць сваё дабро заняло ў Андрэя няшмат часу. Паабедаўшы ў гасцінным доме пана Машкевіча, скочыў у сядло, каб развітацца з флісакамі і ўзаемна пажадаць шчаслівай дарогі. У задуменні ехаў гарадскімі вуліцамі, прыслухоўваючыся да знаёмай мовы, пазіраючы на знаёмае жыццё. Паволі з’ехаў да россыпу розных будак, шопаў, складзікаў і лямусаў, падзеленых звілістымі сцежкамі-завулкамі. Вывеў яго з задумы раптоўны крык:
Людзі! Ці ёсць тут хто! Памажыце!
Зірнуўшы ў той бок, Андрэй заўважыў чалавека на зямлі і юнака, які ўкленчыў побач.
Памажыце, пане, стары заслаб! лямантаваў хлопец у роспачы. He ведаю, што рабіць.
Пачакай крыкнуў Андрэй Мо’ нічога страшнага.
Саскочыў з каня і хутка наблізіўся. Чалавек цяжка дыхаў, вочы
закаціліся, твар набег крывёю. Андрэй схіліўся над непрытомным, каб расшпіліць каўнер ды зручней пакласці.
Можа падучка? запытаў Андрэй, зірнуўшы на хлапца.
Гэта яго і ўратавала. Пляменнік хворага гатовы быў даць калом з поўнага размаху. “Скуль ён яго выхапіў?” мільганула думка, a рука ў той момант хляснула плёткай проста па твары так, што канец яе абруціўся хлапцу вакол шыі.
Андрэй ірвануў што было сілы, і небарака, заклекатаўшы горлам, бразнуўся побач з дзядзькам, загарадзіўшы дарогу яшчэ аднаму збіру. Той выскачыў з нейкай шчыліны, трымаючы ў руцэ нож ці кінжал, і рынуўся проста на Андрэя. Андрэй усхапіўся на ногі, але ту т жа паляцеў употырч, бо “стары“, не ўстаючы, падсек яму ногі. Рукой Андрэй натрапіў на кінуты пляменнікам кол у сам час, каб пырнуць ім лотра знізу пад дых нібы дзідай. Той адскочыў і скурчыўся, абхапіўшы рукамі жывот. Андрэй чарговым ударам пазбавіў “стрыя“ далейшага ўдзелу ў бойцы.
Але ж лайдакі! вылаяўся Андрэй, адступаючы да каня.
Ён не зводзіў вачэй з усіх трох, асабліва з кінжальніка. Той быў, паўсім відаць, хлопец настойлівы: аднавіўшы дых, пачаў асцярожна набліжацца да Андрэя.
Хлопцы, гэта наш паніч! таргануў яго крык ззаду, і на нейкае імгненне адцягнуў увагу Андрэя.
Нападнік скарыстаў гэта і, прыгнуўшыся, кінуў уперад спрактыкаваную руку, цаляючы проста ў жывот ахвяры. Але Андрэй перахапіў яе, ірвануўшы ў бок і выкруціў за спіну ворага. Лотр выпусціў кінжал і, сыкнуўшы ад болю, крутануўся вінтом, узнімаючысяўрост спіною даАндрэя, калі грымнуўстрзл. Збір атрымаў кулю проста ў грудзі і асунуўся на калені. Імгненне раней і куля трапіла б у Андрэя. Ен выпусціў лотра і скочыў убок пад сцяну.
“Невядома колькі іх там.” Але тупат сведчыў, што стралок шпарка пабег углыб завулка. Агаломшаны сутычкай Андрэй глядзеў на целы сваіх ворагаў. Што гэта? Рабунак? Замах? Флісакі, піто ў момант стрэлу бразнуліся на зямлю ці шуснулі за бліжэйшы вугал, акружылі боішча.
Пане, што тут здарылася? кінуўся да Андрэя занепакоены Фларыян.
Ды вось, самі бачыце павёў рукою Андрэй і патлумачыў з большага, што яго тут напаткала.
Агледзеліся, але знайшлі за вуглом толькі адтуліну ад нечага вострага.
А я ж з х лопцамі да шынка хадзіў нібы апраўдваючыся, сказаў Фларыян Аж тут, чуем, гармідар нейкі. Думаем, флісака якога шалупінне гарадское абсела. Але далі вы ім навуку. Ляжаць і не шавеляцца.
Дык гэта ж Яцэк! Яцэк-Шыла! крыкнуў нехта перавярнуўшы забітага.
Андрэй глянуў на свайго нядошлага забойцу і не сваёй воляй выратавальніка.
Гэта, пане, вядомы тут, над Віслай, апрышак патлумачыў Фларыян. Шылам яго з-за штылета дражняць, за грошы наймаецца. А рабункам грэбуе. Ніжэй яго годнасці, бач. А гэтыя, што за яны, хлопцы?
А чорт іх ведае, даруй Божа. Сплыўкі з варшаўскіх рынштокаў пагардліва кінуў хтосьці са старэйшых Усё да карміцелькі нашай сплывае і бруднае, і чыстае.
Фларыян павярнуўся да Андрэя. Той заўважыў, як устрывожаны, калі не перапалоханы флісак.
Прабачце, пане, уцякаць трэба. I нам, і вам з намі. У чужым месце хто за нас заступіцца сур’ёзна прамовіў ён.
Так, не давядзеш тут нічога і нікому падтрымаў старэйшага нехта з флісакаў. А гэтыя, як ачомаюцца, набрэшуць на каго хочаш, каб на шыбеніцу не трапіць.
Андрэй гэта разумеў. Адзінымі сведкамі будуць вось гэты стрый з пляменнікам. Сведчанне флісакаў не будзе мець аніякай вагі.
Збіраймася, хлопцы, да шкутаў загадаў Фларыян. Гэта брыда няхай тут валяецца. Вазьміце, пане падаў плётку Андрэю
Пакуль іппарка крочылі да берага, Фларыян услых разважаў:
He выглядае гэта на рабунак, пане, паверце. Можа ведаеце што ў сваім мінулым, з-за чаго маглі б такі замах на вас учыніць?